Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла
Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
3 Васілём Рагулем я пазнаёміўся ўлетку 1905 г. Мне было 15 год. Пасля гэтага нашыя шляхі часта зыходзіліся. У 1922 г. я прымаў удзел у зацверджанні кандыдатуры В. Рагулі на пасла. У 1928 г., будучы паслом польскага Сейма, я ізноў спатыкаўся з сенатарам В. Рагулем. I ўрэшце, у 1930 г. мы спаткаліся з ім у віленскай турме на Лукішках.
Ведаю яго як справядлівага, сумленнага чалавека, які. раз стаўшы на беларускі грунт, не заламаўся, не здрадзіў і, калі прыйшлося, пайшоў за сваю нацыянальную дзейнасць у турму. Знаю я і Янку Станкевіча з ягонай дзейнасцю і таму бяру голас у гэтай справе.
Я не буду шмат спыняцца над апісаннем Я. Станкевічам падзеяў перад 1922 г. Ён тут проста ломіцца ў адчыненыя дзверы, даказваючы, якім «нстннно русскнм» і «русіфікатарам» быў В. Рагуля. Тым часам у «Успамінах» В. Рагуля сам кажа, што быў русафілам да 1922 г. Скажу адно, што, крыжуючы В. Рагулю за гэта, Я. Станкевіч для іншых знаходзіць поўнае вытлумачэнне, бо, апісваючы вучыцельскі з’езд у 1917 г., кажа: «Удзельнікіз'езда
за малымі выняткамі былі беларусы. Іхнае варожае даныненне да справы свайго народа выясняецца іхным маскоўскім узгадаваннем. Найменей тры гады хлопца або дзяўчо русіфікавалі, ды без ніякага супроцьдзеяння, у пачатнай школе, паслей чатыры гады ўзмоцнена русіфікавалі ў Вучыцельскім семінару, дзе вучні былі ў бурсе, а хто лучыў, як В. Рагуля, у Вучыцельскі інстытут, дык і там. Ды і з невялічкімі выняткамі беларускае (з пахаджэння) вучыцельства як звычайных пачатных школаў, так і вышшых пачатных школаў, было абмаскалена; гэта былі запраўдныя янычары. Але, з другога боку, вучыцялі ўсіх пачатных школаў у Беларусі былі беспасярэднімі расткамі беларускага этнаграфічнага карэння, каторым было галоўна сялянства; дзеля таго пры далейшым развою руху ім адчыняліся вочы, і яны, узноў з малымі выняткамі, усвядоміліся» («Бацькаўшчына», № 18 (404)).
Дык вось, усвядоміўся пасля 1922 г. і В. Рагуля, і ў гэтым «беларускім этнаграфічным карэнні» ўбачыў бы Я. Станкевіч прычыну прыходу В. Рагулі ў беларускі рух, калі б запраўды шукаў праўды, а не імкнуўся апэцкаць чалавека.
Я. Станкевіч кажа, што, «вучачы да 1920г. у школах Беларусі, ён (В. Рагуля) быўрусіфікатарам». X хто з настаўнікаў таго часу, працуючы па прафесіі, не быў мімавольным «русіфікатарам»? Ці былі беларускія школы? Дыіі сам Я. Станкевіч выступаў тады, як сам кажа, як прыхільнік «тэрытарыяльнай аўтаноміі». Чаму Я. Станкевіч, які сцвярджае, што ў войску было шмат беларусаў, не зарганізаваў беларускіх вайсковых аддзелаў, як гэта зрабілі Рак-Міхайлоўскі, I. Дварчанін, кап. Ярушэвіч' і інш.?
«Ён (В. Рагуля) 24 гады свайго жыцця аддаў на русіфікацыю Беларусі», — кажа Я. Станкевіч. Да 1922 г. В. Рагуля працаваў настаўнікам не 24, a 13 год (гл. «Успаміны»).
Няпраўдай з’яўляецца, што з матэрыялістычных меркаванняў, як цвердзіць Я. Станкевіч, В. Рагуля выставіў сваю кандыдатуру на пасла ў 1922 годзе. Я прымаў удзел у паседжанні Наваградскага камітэта, якое адбылося ў памяшканні Друцкага-Падбярэскага (пры Троіцкай вуліцы ў Наваградку, што пры паляках была перайменавана ў вуліцу Міцкевіча). На гэтым паседжанні В. Рагуля быў канчаткова зацверджаны як кандыдат. Беларуская інтэлігенцыя Наваградчыны верыла
В. Рагулю і не ашукалася. Пасольскі мандат В. Рагулі не быў нейкім незаслужаным падарункам яму з боку беларускага руху. Дзякуючы актыўнай агітацыі В. Рагуля атрымаў для беларусаў у Наваградчыне 4 мандаты2.
«Але русафіла.м Рагуля заставаўся і паслей», — цвердзіць Я. Станкевіч. Доказы ягоныя смеху варты:
I. «Не выступаў супроць расейцаў». Зусім зразумела, бо для Заходняй Беларусі ў той час галоўным ворагам былі акупантыпалякі, а расейцы сядзелі як мыш пад мятлою, баючыся, што іх, як эмігрантаў, палякі выкінуць на ўсход.
2. «У прамове 25 чырвеня 1925 г. В. Рагуля 7 разоў успомніў расейцаў». Усе сем разоў расейцы былі ўспомненыя пры пераліку нацыянальных мяншыняў у Польшчы3.
3. «-...Прызнаецца, што, будучы беларускім паслом, ён быў прыхільнікам Усходу». Несумленна выхапленая вытрымка, бо далей В. Рагуля піша: «Здаеалася, што там будуецца "Беларускі дом". Пакуль бальшавікі былі слабыя, беларусы чуліся гаспадарамі на сваёй тэрыторыі» («Успаміны», балонкі 54—55), ідалей: «Утое, што на ўсходзе арганізуецца запраўды беларуская дзяржава, у якой самы беларусы будуць гаспадарамі, верыў не толькі адзін Тарашкевіч іягоныя сябры. Угэта паверылі нават некаторыя сябры Урада Беларускай Народнай Рэспублікі на эміграцыі, у Чэхіі. Частка з іх даверліва пераехала ў БССР, дзе ўсе яны пагінулі ў засценках ГПУ, або ШРІЗО (Штрафной йзолятор) у канцлагерох» («Успаміны», балонка 59)4.
Калі б Я. Станкевіч з мэтаю ўстанаўлення праўды чытаў прамову В. Рагулі з 25 чырвеня 1925 г., ён знайшоў бы там не толькі 7 разоў успомненых расейцаў, але і нацыянальнанезалежніцкае становішча В. Рагулі; ён убачыўбы. што прамова гэтая з’яўляецца сфармуляваннем праграмы Грамады ў сялянскім пытанні ў пачатковы перыяд яе тварэння, і, можа, не называў маніяй велічча йверджанне В. Рагулі аб тым, што ён (В. Рагуля) падрыхтаваў грунт для буйнага росту Грамады сваёю перадвыбарчай і пасольскай агітацыяй. Я скажу, і кожны жыхар Наваградчыны, які памятае тыя часы, пацвердзіць гэта. Так! В. Рагуля падрыхтаваў гэты грунт сваімі вострымі прамовамі на мітынгах, кажучы: «Бярэце косы і вілы, ганеце ляхаў за Буг
і забірайце сваю зямлю»^ За гэтыя якраз прамовы 27 лютага 1928 г. В. Рагуля атрымаў ад польскага суда 2 гады цяжкай турмы (а Я. Станкевіч пасля паславання атрымаў ад польскага ўрада працу ў Варшаўскім універсітэце).
Тое, што В. Рагуля ў «Успамінах» не піша шмат аб дзейнасці Сялянскага саюза, служыць за падставу Я. Станкевічу называць гэтую арганізацыю «блізу супоўнай фікцыяй». Гэтая арганізайыя, аднак, выдавала газету «Сялянская ніва»6. Ведаю, што ад імя беларускага сялянства Сялянскі саюз складаў мемарыялы ў Лігу Нацыяў у справе беларускай нацыянальнай мяншыні ў Польшчы7, а таксама прымаў удзел у выдаванні «Natio»8 — інфармацыйнага бюлетэня, што выходзіў у ангельскай, французскай і нямецкай мовах з мэтаю інфармавання заходняга свету аб палажэнні нацыянальных мяншыняў у Польшчы.
«Чытаючы Рагулевы “Успа.міны" пра самога сябе, у людзей можа зрабіцца даймо, калі не пра дзеяльнасць ягоную. дык прынамся пра дзейнасць», — піша Я. Станкевіч.
У «Успамінах» знойдземякраз шматфактаўздзейнасці В. Рагулі: перадвыбарчая агітацыя ў 1922 г. з паданнем мясцовасцяў, дзе ён выступаў, сеймавыя выступленні (18 прамоваў у абароне беларускіх інтарэсаў), удзел ад Беларускага пасольскага клуба ў працы зямельнай камісіі ў Сейме, старшынства ў Клубе (хіба бяздзейнага Клуб не выбраў бы за старшыню?), змаганне з гаспадарчымі непарадкамі ў Наваградскім польскім самаўрадзе і г. д. Усё гэта, сп. Я. Станкевіч, факты, а факты — рэч упартая. Іх можна замоўчваць, як гэта вы робіце, але іх немагчыма запярэчыць. 3 усяго гэтага Я. Станкевіч прызнае толькі, што ў перадвыбарчай агітацыі ў 1922 г. В. Рагуля «карысна выдзяляецца сярод бальшыні іншых кандыдатаў, але ў гэтым не гэтулькі ягоная заслуга, колькі віна гэтае бальшыні». Добрае ж пасведчанне выстаўляе Я. Станкевіч беларускаму адраджэнскаму руху, аб якім так крыкліва дэкламуе ён у пачатку свайго артыкула.
Пішучы свае «Успаміны» 30 год пазней і толькі з памяці, не маючы архіўных матэрыялаў, В. Рагуля мог памыліцца, адносячы арышты грамадоўцаў на Каляды 1925 г., але і Я. Станкевіч не дакладны, калі кажа, што яны адбыліся Калядамі 1926 г.
У сапраўднасці арышты грамадоўцаў адбыліся 14 студзеня 1927 г., г. зн. у тыдзень пасля праваслаўных і ў 3 тыдні пасля каталіцкіх Калядаў.
Адносна Вайсковай камісіі, якую В. Рагуля памылкова называе Найвышэйшаю Вайсковаю радаю, у «Успамінах» гаворыцца: «Частка Урада БНР пераехала спачатку ў Вільню, адтуль у Коўню, а потым у Чэскую Прагу, дзе і прабывала да канца Другой сусветнай вайны. Другая частка, на чале з А. Луцкевічам, зрабіла ўгоду з палякамі ды пад іх крыльцам арганізавала ў Лодзі Найвышэйшую Вайсковую Раду. Яна праіснавала да канца польска-савецкай вайны» («Успаміны», бал. 12).
Нападаючы на В. Рагулю за недакладнасці ў назове і месйы арганізавання Камісіі, Я. Станкевіч, аднак. не можа запярэчынь галоўнага — паланафільскасці гэтае арганізаныі, бо, як ён сам кажа, «пачала яна арганізавацца ў Вільні і скончыла ў Менску ў 1919 г. 3 наступленнем балыаавікоў у ліпні 1920 г. Камісія пераехала ў Лодзь» («Бацькаўшчына», 19 (405), 11 траўня 1958 г.). Я дадам, што наступалі бальшавікі супроць палякаў, якія былі ў Менску ў час арганізавання Камісіі (дзіўнае супадзенне, ці не праўда?), якая і выехала ў легіянерскім абозе ў Лодзь. Можа, А. Луцкевіч да вышэйменаванай Камісіі афіцыйна і не належаў, але хіба Я. Станкевічу не ведама, што А. Луцкевіч у гэтым часе рэпрэзентаваў паланафільскую плынь ува Урадзе БНР? Значыць, небеспадстаўны закід В. Рагулі, што А. Луцкевіч у гэтым часе быў паланафілам9.
Непрыхільныя выказванні В. Рагулі ў «Успамінах» аб захоўванні А. Луцкевіча ў Заходняй Беларусі Я. Станкевіч адносійь на рахунак «асабістай крыўды Рагулевай» да А. Луцкевіча.
Тым часам сам Я. Станкевіч удзел А. Луцкевіча ў Грамадзе называе абмылкай. Адносна пераходу А. Луцкевіча ад Грамады да польскай угоды ў перыяд працэсу Грамады Я. Станкевіч кажа: «Ані ў часе суду, ані пасля яго ніякіх пазнакаў гэтага (пераходу да польскай угоды. — A. С.) у А. Луцкевіча не было відаць». Гэтак піша Я. Станкевіч «На бакох “Успамінаў” В. Рагулі» ў 1958 г. Але 19жніўня 1956 г. у № 34 (316) «Бацькаўшчыны» ён пісаў іначай: «Астроўскі, Луцкевіч і Коўш дзеля таго былі апраўданыя польскім судом, што ў турме далі згоду на супрацу
з польскімурадам». Пытанне: калі Я. Станкевіч піша праўду — часам ці ніколі?
Далей. У № 49 (331) «Бацькаўшчыны» з дня 2 снежня 1956 г., гаворачы аб апраўданых у працэсе Грамады, Тарас Струг10 піша: «Што ж да апраўданых, дык не толькі беларускае грамадства, але жыды ды нават частка палякаў праз доўгія гады пры сустрэчы не віталіся з імі, лічылі нягодным учынкам, асабліва для Астроўскага. Як факт, жонка аднаго з іх не магла перажыць гэтае ганьбы і адабрала сабе жыццё».
Як ведама, у той час пазбавіла сябе жыцця жонка А. Луцкевіча.