• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

    Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 270с.
    Мінск 2011
    64.25 МБ
    Адносна Цэнтрасаюза, які В. Рагуля ў «Успамінах» акрэсліў як урадовую арганізацыю, Я. Станкевіч піша: «Не Луцкевіч, але Р. Астроўскі пайшоў на польскую работу па ліквідацыі Грамады. Шкода, utmo А. Луцкевіч не адразу разабраўся ў Астроўскім, будучы з ім у Цэнтрасаюзе (Ізноў абмыліўся Луцкевіч? Ці, можа, якраз выконваў данае палякам у турме забавязанне? — A. С.), але ўсё ж такі разабраўся і разам з некаторымі іншымі арганізаваў грамадскі суд над Астроўскім» («Бацькаўшчына», № 19 (405), 11 траўня 1958 г.).
    Такім чынам, бачым, што ацэнка В. Рагулі ў гэтай справе супадае са становішчам іншых, а ў тым ліку і Я. Станкевіча, хоць ён і стараецца вачавідныя факты прыкрыць рознымі «абмыліўся» ды «не разабраўся». Дык хоць няма чаго звужаць справуда «асабістае крыўды Рагулевай». Калі шукаць праўду, дык робем гэта сумленна.
    Цяпер апошняе, але не найменшае вагі: роля самога Я. Станкевіча ў беларускім нацыянальным руху Заходняй Беларусі.
    Прыехаўшы з Прагі ў 1926 г., Я. Станкевіч ні да воднай з беларускіх групоўкаў не далучыўся. Гэты факт ён тлумачыць проста: не было да каго далучацца («Бацькаўшчына», № 20 (406), 18 траўня 1958 г.). He верыце, дык прачытайце яшчэ раз «На бакох "Успамінаў” В. Рагулі». Вось гэта ўжо дык сапраўды манія вялічча. Паводле Я. Станкевіча, бачыце, грамадаўцы рабілі і нацыянальную работу, былі пракамуністы. Іншыя, калі верыць яму, нічога не рабілі. Ну, пэўне ж, «не было відаць і работы Рагулевай» («Бацькаўшчына», № 20
    (406), 18 траўня 1958 г.). Грэх было б яе заўважыць, хіба што яна была б расійская.
    Нават стрыечны брат кс. Адам Станкевіч — ідэйны беларус, добры хрысціянін і наагул чалавек высокіх маральных якасйяў, аб якім і В. Рагуля ў «Успамінах» прыхільна гаворыць як аб беларусе-незалежніку, — не мае аўтарытэту ў вачох Я. Станкевіча. Бачыце: «...кс. Адам Станкевіч выбраў абмыльную дарогу ў варганізаванню працы. Замест знаходзіць людзей з розумам, энергіяй, воляю, ён падбіраў супрацаўнёў без гэтых якасцяў» («Бацькаўшчына», № 20 (406), 18 траўня 1958 г.). I таму Я. Станкевіч, як чалавек, пэўна, абдораны ўсімі гэтымі якасцямі, з кс. Адамам Станкевічам разышоўся.
    У перадвыбарчай кампаніі замест уліцца ў нацыянальную групоўку (калі не ў грамадоўскую), Я. Станкевіч складае сваю паланафільскую лісту і гэтым разбівае беларускія галасы на выбарах. Хочучы сёе-тое перахапіць і з грамадоўскіх галасоў, лісту сваю Я. Станкевіч падмацоўвае грамадоўцам Валынцом, які, прайшоўшы ў Сейм, пакідае Я. Станкевіча і далучаецца да «Змагання».
    Вось таму В. Рагуля ва «Успамінах» і не мае нічога супроць Валынца, бо лічыць ягонае далучэнне да «Змагання», якое ўсё ж было беларускаю плынню, больш сумленным за Я. Станкевічава паланафільства.
    Той факт, што ў выбарах 1928 г. былыя грамадоўцы аддаюць свае галасы неграмадоўцу В. Рагулю (але не паланафілам), сведчыць аб тым, што нават пры змене ў ідэалагічным настаўленні беларускіх масаў В. Рагуля дзякуючы сваім індывідуальным якасцям захаваў папулярнасць у народзе.
    Я. Станкевіч кажа, што матэрыяльнай карысці з паславання не меў, але фальварак, нябось, у Ашмяншчыне купіў11.
    На закід В. Рагулі, што «Я. Станкевіч застаўся дзікім і не ўвайшоў ні ў адну беларускую групоўку» («Успаміны», с. 89), Я. Станкевіч адказвае дзіўна. Выглядае, што паколькі «арганістыя»12, паслушныя кс. А. Станкевічу да выбараў, перасталі яго слухапца, калі сталіся самастойнымі па выбарах («Бацькаўшчына», № 20 (406), 18 траўня 1958 г.), дык яму, Я. Станкевічу, як той казаў, сам Бог вялеўтое самае зрабіць.
    У Сейме замест сесці, як беларус, з беларускімі пасламі Я. Станкевіч прыладзіўся ў радох польскай сананыі BBWR (Bezpartyjny Blok Wspolpracy z Rzadem). Гэткае палажэнне вельмі выгаднае таму, хто, не хочучы падпарадкавацца дысцыпліне сваёй нацыянальнай групы, мае замер гандляваць сваім голасам.
    Дарэчы, у «Бацькаўшчыне», № 34 (316) ад 19 жніўня 1956 г., Я. Станкевіч, пералічваючы паслоў «Змагання», не ўспамінае Крынчыка, але затое залічвае да змаганцаў нейкага Верамея. Вось жа і тут Я. Станкевічу дазволена блытаць. Ніякага Верамея ніколі не было паслом ад беларускага народа. Хіба ў радох BBWR, дзе сядзеў Я. Станкевіч, бо там было некалькі янычараў беларускага паходжання, якіх я двух знаў — гэта з-пад Нясвіжа Чарноцкі (ці Чарнецкі)11 і з Лідчыны Шчэрба14.
    Я. Станкевіч цвердзіць, што гэта ён, а не Ф. Ярэміч, правёў у Сейме асігнаванне на будову будынка Наваградскай беларускай гімназіі. Ён, мусіць, забыўся, што справы на пленум Сейма ставіць адпаведная камісія. Як «дзікі», ён не мог належаць да камісіі, бо туды клубы дэлегуюць прадстаўнікоў15. У найлепшым выпадку Я. Станкевіч мог у прамове падтрымаць прапанову (хойь я гэтага не прыпамінаю сабе). Асігнаванне правёў Ф. Ярэміч, бо ён меў закулісныя сувязі з эндэкамі16 і моцную падтрымку ўкраінскіх паслоў, якіх было 4417.
    Я. Станкевіч, які вінаваціць усіх у бяздзеянні, за час ад 1930 да 1939 г. можа пахваліцца ўсяго толькі заснаваннем Беларускага гаспадарскага звяза18 (чатыры беларускія кнігарні). Ці не замала, як на такога энергічнага дзеяча?19
    А калі ў польскім паходзе супроць усяго беларускага «2.12.1936 г. было закрыта Таварыства беларускай школы, 4.12.1936 г. Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, 20.08.1937 г. Саюз беларускіх настаўнікаў і нават паланафільскае Таварыства беларускае асветы, a 16.4.1938г. Беларускі гаспадарскі звяз» (Я. Найдзюк. Беларусь учора і сяння. Балонка 202), амаль 10 месяцаў даўжэй існаваў Звяз Я. Станкевіча за Таварыства беларускае асветы Астроўскага — Луцкевіча. Відаць, не шмат перашкаджаў ён палякам, калі цярпелі яны яго так доўга20.
    На гэтым можна было б скончыць мой адказ Я. Станкевічу на ягоную несумленную крытыку «Успамінаў» Васіля Рагулі.
    Каб, аднак, хоць крыху астудзіць пракурорскі запал Я. Станкевіча, што ні ў кога не бачыць нічога добрага, я прыпомню яму хоць некалькі ягоных учынкаў якія зрабілі шкоду нашаму нацыянальнаму руху:
    Першае: Менск у часе Другой сусветнай вайны, калі галодныя людзі прыходзілі да катла Беларускай самапомачы, каб дастаць літр зупы, а ім адмаўлялі за тое, што яны нядобра гутарылі па-беларуску21.
    Другое: Заходняя Нямеччына — Выданне «Крывіцкага (беларускага) спеўніка», як плагіята, які выклікаў ва ўсіх вялікае абурэнне22.
    Трэцяе: Нью-Ёрк — Друкарская супалка, за якую даверлівыя плоцяць яшчэ і сёння, а ў грамадстве паўстаў недавер да інтэлігенцыі.
    Чацвёртае: Нью-Ёрк — Выданне брашуры для радных БНР23. Гэты пасквіль зрабіў вялікую шкоду нашаму вызвольнаму руху. Нягледзячы на назоў амаль ніхто з радных БНР амерыканскага сектара не атрымаў яе, даводзілася даставаць ад зарубежнікаў.
    Пятае: Ува ўсіх артыкулах Я. Станкевіча, пісаных не толькі сёння, але і раней, нельга знайсці ніводнага чалавека, якога Я. Станкевіч лічыў ці лічыць за адпаведнага ў нашым грамадскім жыцці. А як наконт ягонай уласнай адпаведнасці ў нашым
    жыцці?
    МОН АДКАЗ Я. СТАНКЕВІЧУ
    «В. Рагулю з перад 1922 г. сп. А. Стагановіч хоча схаваць у агульнай масе беларусаў, што вучылі ў расійскіх школах у Беларусі», — кажа Я. Станкевіч у артыкуле «Колькі зацемкаў да Стагановічавай абароны "Ўспамінаў” В. Рагулі («Бацькаўшчына», № 35 (421) здня 14 верасня 1958 г.)1.
    He хаваю, але кажу, што настаўніцкая маса такою і была, вылучаючы адзінкі, ды і то пасля 1905—1906 гг. Шмат пазней, бо ў 1910-1911 гг. у Наваградакі ваколіцы прыехалі настаўнікі выпуску 1910 г. Нясвіжскай семінарыі, з якімі я пазнаёміўся і часта сустракаўся. Хоць я, як цвердзіць Я. Станкевіч, не разбіраўся, аднак ніякай розніцы між імі і св. пам. Васілём Рагулем я не бачыў, хіба толькі тую, што В. Рагуля меў рэвалюцыйныя імкненні, а яны іх не мелі.
    Аднак, калі выбухла паўстанне супроць бальшавікоў на Случчыне, яны амаль усе прынялі ўдзел, і бальшыня з іх аддалі сваё жыццё за Бацькаўшчыну. Гэтыя звесткі пераказаў мне мой сваяк Ю. Лістапад, які пасля паўстання жыў у мяне і ў другіх сваякоў даўжэйшы час.
    В.	Рагуля пазней, бо ў 1922 г. у змененых абставінах прыйшоў у беларускі рух, але істотна не тое, хто калі прыйшоў, а тое, што ён рабіў у гэтым руху. Можна быць адраджэнцам ад пялёнкаў, ды так у гэтых пялёнках і вылысець.
    Дыскусія аб тым, які быў В. Рагуля перад 1922 г., сёння не мае ніякага сэнсу. Беларуская інтэлігенцыя ведала ўсю мінуўшчыну В. Рагулі, калі пасылала яго ў 1922 г. у польскі Сейм бараніць беларускую справу. Сёння мы можам дыскутаваць толькі аб тым, які быў В. Рагуля як беларускі пасол, сенатар і наагул беларускі дзяяч з маменту, калі ён, у патрэбную часіну. на заклік беларускага руху стаў пад беларускі сцяг.
    Што тычыцца гэтага перыяду, Я. Станкевічу, паміма моцнага жадання, не ўдалося ані высунуць супроць В. Рагулі, ані тым болей абгрунтаваць ніводнага паважнага закіду. Магчымасці
    ж яму былі дадзеныя надзвычайныя, бо з ягоных пісанняў у гэтай справе ўжо, бадай, можна зрабіць кніжку, большую за «Успаміны» св. пам. В. Рагулі.
    Каб падмацаваць свае довады русафільскасці В. Рагулі як беларускага пасла, Я. Станкевіч у «Зацемках» успамінае Праваслаўную духоўную семінарыю ў Вільні, у якой беларусаў русіфікавалі, і ставіць В. Рагулю ў віну, што ён з ёю «ня ходаўся». Я дадам, што ў Вільні была нават расейская гімназія, і хацеў бы пачуць, як жа іншыя беларускія паслы і дзеячы, улучна з Я. Станкевічам, што складалі сабою віленскі беларускі цэнтр, цярпелі ў сябе пад носам русіфікацыю ды «ня ходаліся» з ёю? Можа, Я. Станкевіч, які ў пытанні Грамады так старанна абмяжоўвае ролю В. Рагулі да Наваградчыны, будзе паслядоўны і не стане звальваць віну на В. Рагулю за «няходанне» з русіфікацыяй у Вільні? У Наваградку не было ніякіх расійскіх ані школаў, ані арганізацыяў, затое была беларуская гімназія, якой дапамагаў В. Рагуля.
    He трэба было вялікага патрыятызму, ані палітычнай адвагі, каб змагацца з расейцамі ў Заходняй Беларусі. Гэта было нават выгадна такім, як Я. Станкевіч: беларускі патрыятызм дэманстраваць, нічым не рызыкуючы.
    Іншая рэч — палітычная мэтазгоднасць гэтага змагання ў перыяд, калі ўсе нацыянальныя мяншыні ў Польшчы тварылі супольны фронт для супраціву паланізацыі. Расейцы да Блока нацыянальных мяншыняў не належалі, але і супроць не выступалі, бо наагул палітычнай актыўнасці не выяўлялі2. Вострыя меры супроць зрусіфікаванага праваслаўнага духавенства пры наяўнасці камуністычнага бязбожніцкага наступу толькі ўзмоцнілі б аўтарытэт гэтага духавенства ў масах, актывізуючы яго палітычна. Беларусізацыя нашага духоўнага жыцця — справа нялёгкая. Гэта яшчэ і сёння, 35 гадоў пасля, мы бачым.