Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Я далёкі, каб бараніць зверствы польскай дэфензівы, якія сам перанёс у дваццатых і трыццатых гадах. Тады ў Нямеччыне
яшчэ не было Гітлера, а спосабы і метады катаванняў польская дэфензіва ўжо тарнавала, бо пераняла іх ад бальшавіцкага ЧК—ГПУ Прытыцкаму, пэўна ж, ведама, як ведама цэламу свету, што за ўвесь час існавання камунізму ў СССР на дзясяткі мільёнаў засуджаных не знайшлося ніводнага чалавека, каб не прызнаўся вінаватым у злачынствах, якія ніколі не рабіў а да якіх арыштаванага змушалі прызнацца ўдасканаленымі спосабамі фізічнага і маральнага катавання. Сваім часам Сталін сказаў, штоляпей расстраляцьстобязвінных, чымся выпусційь аднаго вінаватага.
Камунізм, толькі камунізм парадзіў спосабы і метады нішчэння дзясяткаў мільёнаў сваіх і чужых грамадзянаў. Першыя прозвішчы ў гісторыі генацыду 20-га стагоддзя: Ленін, Дзяржынскі, Сталін ды іхныя спадкаемцы Ягода, Яжоў і Хрушчоў16.
Прытыцкі піша: «Умяне, калія пійіу гэтыярадкі, перад вачыма паўсталі светлыя вобразы многіх таварышаў, якія аддалі свае маладыя жыцці за шчасце народа».
Прытыцкі ўсяго-наўсенькага называе чатырох таварышаў, па якіх пралівае слёзы. Калі б ён быў сумленным чалавекам, ён крывёй плакаў бы за свой замучаны бальшавікамі народ. Ён сказаў бы: у мяне паўстаюць сумныя вобразы тысячаў сыноў і дачок мае Бацькаўшчыны — дзяржаўных мужоў, пісьменнікаў, кампазітараў, артыстаў, журналістаў, навукоўцаў, святароў, настаўнікаў, работнікаў, сялянаў, якім забралі жыцці і здароўе на высылках і ў падвалах ЧК—ГПУ—НКВД—МВД—КГБ. Каб Прытыцкаму быў зразумелы ягоны ўдзел у нішчэнні свайго народа, варта прывесці яму дэмаграфічную статыстыку.
У 1897 годзе на Беларусі было 10 300 000 жыхароў. Пры ўласцівым Беларусі натуральным прыросце, калі б не было войнаў, у 1959 г. на Беларусі павінна было б быць 25 720 000 жыхароў. Адлічыўшы ад гэтага страты дзвюх войнаў і жыхарства тэрыторыяў, прысабечаных Расеяй або раздадзеных суседзям у парадку палітычных каншахтаў (Смаленшчына, Браншчына, Дзвіншчына), ды адлічыўшы таксама эміграцыю — беручы ўсё разам як страту 12 150 000 жыхароў, — на тэрыторыі сённяшняй савецкай Беларусі павінна было б налічвацца
13 570000 жыхароў. Тым часам перапіс 1959 года даў сумны і жахлівы вынік... 8 мільёнаў. Дзе ж падзеліся больш за пяць з паловаю мільёнаў асобаў? Пра гэта ў Савецкай Беларусі ніхто не адважваецца ні пытацца, ні гаварыць, але пра гэта ведама цэламу вольнаму свету.
Прытыцкі, сам правакатар, стараючыся выклікаць у чытача абурэнне, наракае: «Апроч катаванняў, дэфензіва шырака практыкавала засылку ў рады кампартыі правакатараў».
Бясспрэчна, паліцыя, як кажная паліцыя на свеце, старалася практыкаваць і гэты спосаб. Рабіла яна гэтак, аднак, не на пачатку існавання кампартыі, але пасля, калі ашуканыя агентамі Масквы маладыя хлопцы, адседзеўшы ў астрогах, паварочваліся дамоў, дык польскай паліцыі не лішне і трэба было засылаць правакатараў. Былыя ахвяры камуністычнагадурману самі выдавалі ў рукі паліцыі маскоўскіх агентаў, каб зліквідаваць іхную пагрозу.
На довад свайго цверджання я прывяду прыклад Наваградскага раёна, што мне больш ведамы, ды, напэўна, ведамы і Прытыцкаму, бо ён заве Наваградскі раён скамунізаваным. Падам таксама ведамыя яму прозвішчы тых, што працавалі ў польскай паліцыі, будучы ў кампартыі, ды тых, што парвалі з ёю і сталіся інфарматарамі польскай дэфензівы. Вось першая група з іх: Заіка-Моніч, Бушэйка, Гаўрош, Пронька-сын, Фурса, Любчанскі, Коршун; гэткую самую дзейнасць праводзіў і Зіняк-Хмара. Усе яны з прыходам бальшавікоў былі арыштаваныя (апрача Фурсы, што быў забіты ў лесе ўлетку 1939 г.). Усе яны немаведама дзе дзеліся, за выняткам Зіняка-Хмары, што нейкай цаной вытаргаваў сабе волю. Да другое групы да тых, што парвалі з камунізмам ды пайшлі на працу да польскай паліцыі, належалі: Дударэвіч, Раманюк, Грамыка, Яцкевіч і Турок. Да трэцяе групы належалі гадунцы кампартыі, што хадзілі са зброяй у руках па сваіх суседзях ды вымагалі золата ды амерыканскіх даляраў. Калі абрабавалі сялянаў і не было за што гуляць, дык пачалі красці ўсё і ўсюды: бульбу, хамуты, кавальскае прыладдзе, палячы адначасна цэрквы (Дальняя Рута17) і капліцы на могілках, а таксама будынкі сялянаў. Параніўшы аднаго селяніна, гадунцы кампартыі з пярэпалаху
павыдавалі адзін аднаго. 3 ліку 16 чатырох было засуджана насмерць: Малец, Стасевіч, Гаўрош і Бахар; трох было засуджана на пажыццёвае зняволенне; рэшта атрымала ад двух да чатырох гадоў турмы. Вось да чаго даводзіла ўзгадавальніца кампартыя нясведамых вясковых юнакоў. Але ці можа забойца ўзгадаваць кагосьці іншага? Забойца ўзгадуе толькі забойцу — гэтак было ад пачатку камунізму і будзе аж да ягонага скону.
Чытаючы ўспаміны Прытыцкага, малодшы чытач (бо старэйшыя, бадай, усе выгубленыя на Беларусі) можа падумаць: вось якія цуды вырабляла КПЗБ на Заходняй Беларусі; без камуністаў палякі, напэўна, усіх беларусаў парабілі б палякамі, і не было б ніякага беларускага вызвольнага руху.
У сапраўднасці ж КПЗБ толькі разбіла беларускае вызвольнае змаганне. Нацыянальную сведамасць ды імкненне да незалежнага жыцця беларускі народ выказаў ужо ў 1917 г., на Усебеларускім кангрэсе, і 25 сакавіка 1918 г. абвешчаннем Беларускай Народнай Рэспублікі. Тое самае было таксама прадэманстравана ў Заходняй Беларусі ў часе выбараў у польскі Сейм у 1922 г. Затое ў выбарах 1928 г. заміж 14 сваіх прадстаўнікоў беларусы правялі толькі 11 якраз дзякуючы падкопным махінацыям КПЗБ. У акругах, дзе кампартыя мела найбольш уплыву, як піша Прытыцкі, — на Беласточчыне і Піншчыне — беларускія лісты кандыдатаў не былі нават і выстаўленыя18. Найяскравей, аднак, «папулярнасць» камуністаў сярод беларускага народа выявілася ў Наваградскай выбарчай акрузе, дзе ў сенат быў выстаўлены пракамуністычны спіс (кандыдат Іван Малец) і спіс Сялянскага саюза (кандыдат св. пам. Васіль Рагуля, што адбываў гэным часам двугадовы прысуд цяжкага зняволення). Зразумела, што пры такой сітуацыі Сялянскі саюз не праводзіў за свайго кандыдата ніякай агітацыі, а за Івана Мальца ўсе аркашы, роберты, дзёмкі, міцькі, веры кінулі ўсё: грошы, угаворы, а найбольш пагрозы. Нішто, аднак, не магло збіць беларускіх сялянаў з нацыянальна-вызвольнага шляху. Яны аддалі ўсе свае галасы за таго, хто нага ў нагу ішоў разам з імі. Васіль Рагуля, на жаданне беларускага народа, пайшоў бараніць ягоныя правы з астрогу ў Сенат. Пракамуністычны кандыдат I. Малец, а разам з ім уся КПЗБ панеслі поўную пара-
зу, бо Малец атрымаў усяго-наўсенькага 259 галасоў. У выніку гэтай паразы верхаводы з КПЗБ выдалі ў рукі польскай паліцыі сакратара Баранавіцкага акруговага камітэта партыі нейкага Кандрайюка-Нікіцюка і, ахрысціўшы яго правакатарам, звалілі на яго ўсю няўдачу на выбарах19.
На заканчэнне Прытыцкі зварачаецца да моладзі і кажа: «Калі хочаце ведаць сучаснае, вывучайце мінулае. Цаніце цудоўнае жыццё, створанае вам камуністычнай партыяй і савецкайуладай. Памятайце, што яно дасталося нялёгка. За яго шмат праліта крыві, аддадзена нямала чалавечых жыццяў. He разменьвайце ваша жыццё на дробязь. Яно даецца толькі адзін раз, і яго трэба пражыць сумленна, з максімальнай карысцю для сваёй радзімы, свайго народа. He важна, кім хто з вас будзе, дзе яму давядзецца жыць, на поўдні краіны ці на далёкай поўначы, быць шахцёрам, аграномам, лётчыкам, мараком ці прафесарам, — скрозь і ўсюды сумленна выконвайце свой абавязак перад радзімай і народам, і яны скажуць вам дзякуй».
Усе народы свету, вывучаючы мінуўшчыну свайго краю, тварылі і твораць свае незалежныя гаспадарствы. Жыды, вывучаючы сваю гісторыю, пасля двух тысячагоддзяў стварылі сваю самастойную дзяржаву. Усе сыны і дочкі нашага народа, што вывучылі гісторыю сваёй бацькаўшчыны — Вялікага Княства Літоўскага — і прыйшлі да таго ж самага пераканання патрэбы аднаўлення сваёй страчанай дзяржаўнасці, — былі пазбаўленыя жыцця расійскімі акупантамі, на службе якіх Прытыцкі пражывае свой век.
«Цаніце цудоўнае жыццё, створанае вам камуністычнаіі партыяй і савецкай уладай». \ што ж было створана? Гібенне за Палярным кругам. на Варкуце, Салаўках, Ігарцы, у бязводным дзікім Казахстане і безлічы канцлагераў, куды, разлучыўшы з сем’ямі і адарваўшы ад прадзедаўскіх кутоў, паразвозілі вас крамлёўскія каланіялісты.
Але жжыццё даецца чалавекутолькі адзін раз. Якім жа правам кампартыя пазбавіла жыцця мільёны сыноў і дачок беларускага народа? Гэтыя грамадзяне жылі сумленна для свайго народа, і за гэта, пры дапамозе гэткіх братапрадаўцаў, як Прытыцкі, маскоўскія акупанты паўсцілалі іхнымі касцямі дарогі ад Бе-
ларусі па далёкую дзікую Поўнач ды іншыя камуністычныя лагеры смерці.
Але дарма. Беларускі народ прайшоў саракагадовы шлях змагання з камуністычнымі народагубцамі і не сагнуў сваёй галавы перад дэспатамі дваццатага стагоддзя. Наш народ вёў і будзе весці змаганне, пакуль не адбудуе сваю вольную дзяржаву — тады ўсе здраднікі змушаныя будуць стаць перад народным правасуддзем.
КАМЕНТАРЫ
Успаміны пасла
Друкуюцца паводле публікацыі: Стагановіч, Аляксандар. Успаміны пасла // Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Вып. 32. Нью-Ёрк — Менск, 2009. С. 225-330.
1	Вёска Нясутычы сёння знаходзіцца ў Наваградскім раёне Гродзенскай вобласці.
2	Васіль Рагуля (1879—1955), беларускі палітык і грамадскі дзеяч, педагог. Да рэвалюцыі працаваў настаўнікам, быў перакананым праціўнікам беларускага руху. У 1922 г. яго абралі паслом у польскі Сейм як беларускага кандыдата. Пасольскія абавязкі выконваўу 1922—1927 гг., у 1928-1930 гг. — сенатар. Сябра Беларускага пасольскага клуба. Адзін з лідараў Беларускага сялянскага саюза. Падчас Другой сусветнай вайны быў бурмістрам уДзятлаве. Пасля вайны — на эміграныі: спачатку ў Бельгіі, пасля ў ЗША.
3	Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) — палітычная партыя, якая ўзнікла ў Расіі ў канцы 1901 — пачатку 1902 г. Ставіла за мэту экспрапрыяцыю капіталістычнай уласнасці, рэарганізацыю вытворчасці і ўсяго грамадскага ладу на сацыялістычных прынцыпах. Яе сябры лічылі галоўнай сілай рэвалюцыі сялянства, выступалі за сацыялізацыю зямлі.
4	Выбарская (Выбаргаўская) адозва — адозва групы дэпутатаў 1-й Дзяржаўнай думы да грамадзянаў Расіі, выдадзеная 10 ліпеня 1906 г. Утрымлівала заклік адмовіцца ад выплаты падаткаў і службы ў войску на знак пратэсту супраць роспуску Думы. Дэпутатаў, якія падпісалі адозву, аддалі пад суд.