Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Перыяд 1927 — пачатку 1928 г. быў асаблівым часам для развіцця беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы. У студзені 1927 г. польскія ўлады нанеслі магутны ўдар па найбольш масавай тагачаснай заходнебеларускай арганізацыі — Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе. Грамада, якая ў форме пасольскага клуба паўстала ў чэрвені 1925 г., пасля здзейсненага Юзафам Пілсудскім травеньскага перавароту 1926 г., набрала настолькі ашаламляльны тэмп развіцця, што праз паўгода колькасць яе афійыйных сябраў дасягнула некалькіх дзясяткаў тысяч чалавек (паводле неафіцыйных звестак, заявы на ўступленне ў партыю паспелі падаць 100—120 тыс. чалавек). Адчуўшы ў гэтым для сябе вялікую небяспеку і небеспадстаўна лічачы, што ў арганізацыі і развіцці Грамады актыўны ўдзел бяруць камуністы, прытым не толькі мясновыя,
але і мінскія ды маскоўскія, польскія ўлады вырашылі нанесці апераджальны ўдар і ў студзені 1927 г. правялі шырокамаштабныя арышты сярод грамадоўскага кіраўніцтва, пачаўшы з найбольш аўтарытэтных правадыроў партыі — сеймавых паслоў Браніслава Тарашкевіча, Сымона Рака-Міхайлоўскага, Пятра Мятлы і Паўла Валошына, а таксама іншых актыўных грамадоўцаў як у Вільні, так і на правінцыі. Партыя была фактычна абезгалоўленая, a 21 сакавіка 1927 г. распараджэннем міністра ўнутраных спраў увогуле пастаўленая па-за законам.
Такім чынам, саму Грамаду як легальную палітычную арганізацыю ўлады афіцыйна ліквідавалі, але гэта ўсё ж не вырашыла асноўнай праблемы. Уражвальны колькасны рост шэрагаў Грамады толькі ў малой ступені можна было патлумачыць падтрыманнем партыі (і не толькі маральным) з-за ўсходняй мяжы, хоць спакуса спісаць усё на гэты фактар у польскіх чыноўнікаў заўсёды існавала. Галоўнай прычынай грамадоўскага ўздыму было тое, што лозунгі, якія пашырала Грамада, патрапілі на надзвычай прыдатную глебу і знайшлі гарачы водгук у першую чаргу сярод вясковага беларускага насельніцтва. Грамадоўскі рух быў у значнай ступені стыхійны і неўсвядомлены, многія нават афіцыйныя сябры Грамады (не кажучы пра проста сімпатыкаў) не надта разумелі сутнасць яе праграмных установак, але тым не менш да яе далучаліся як да партыі, якая выступае супраць наяўнага стану рэчаў ва ўсіх галінах грамадскагажыцця — палітыцы, эканоміцы, культуры, адукацыі і г. д. — і дабіваецііа радыкальных зменаў. Фактычна далучэннем да Грамады селянін заяўляў пратэст супраць тых парадкаў, якія склаліся ў Заходняй Беларусі падчас польскай улады — супраць павольнага і непаслядоўнага правядзення зямельнай рэформы без уліку інтарэсаў мясцовага насельніцтва, насаджэння вайсковага асадніцтва, занадта высокіх падаткаў і неабходнасці выконваць розныя павіннасці на карысцьдзяржавы, усеагульных злоўжыванняў мясновай адміністрацыі, асіміляцыйнай палітыкі ў галіне культуры ды адукацыі і г. д. Хтосьці з публіцыстаў хрысціянска-дэмакратычнай газеты «Belaruskaja Кгупіса», разважаючы неўзабаве пасля разгрому Грамады над гэтым пытаннем, пісаў, як падаецца, цалкам
слушна: «Трамада ” ніколі не была арганізацыяй, збудаванай на грунце моцным, бо яе рост быў штучны, не натуральны, рост, каторы спужаў саміх правадыроў " Грамады’’. Быў гэта рост стыхійны, масовы, якіўзнік не на ідэалогіі "Грамады ”, для масаў чужой, недаступнай, але на горкім расчараванні да Польшчы за яе беспраграмную і несправядлівую палітыку да беларусаў» . Сам перад сабой прызнаваў факт характэрнай для большай часткі сябраў Грамады малаідэйнасні нават адзін з яе галоўных лідараў, Сымон Рак-Міхайлоўскі, думаючы над гэтым пытаннем ужо ў турме: «Грамада налічае да ста тысяч — сіла вялікая, каб яе ўдалося і быў час усведаміць і нацыянальна, і сацыяльна, і палітычна»".
Рэпрэсіямі ўладам удалося трохі прыгасійь працэс браджэння заходнебеларускай вёскі, а павярхоўнасць нацыянальнай і сайыяльнай свядомасці большай часткі шараговых грамадоўцаў дазволіла правесці афіцыйную ліквідацыю стотысячнай арганізацыі малой крывёй, без асаблівых хваляванняў (вядомы заходнебеларускі паэт Валянцін Таўлай, сведка тых падзеяў, у аўтабіяграфіі акрэсліў гэтую сітуацыю па-мастацку вобразна і адначасова ёмка: «Стыхія, пабурлеўшы, апала.
Адзін з камуністычных дзеячаў”", які адначасова працаваў у Таварыстве беларускай школы (ТБШ), характарызаваў у сваёй справаздачы наяўную сітуацыю так: «Магутная арганізацыя (Грамада) без надляжачага кіраўніцтва пачынае пакрысе распаўзацца. Актыў — мясцовыя кіраўнікі — адыходзяць у шэрагі КІамуністычнай] П/артыіІ, самая шматлічбовая частка Грамады прымае нейкае невыразнае становішча — прытаілася і ціханька седзячы чакае, што будзе далей, адкуль чакаць небяспекі і як на
В.	ByiiJaja «Hramada» і wybary// Bielamskaja Krynica. I6 lutaha 1928. № 14. S. I.
Рак-Міхайлоўскі, C. Турэмны дзённік / падр. да друку і прадмова А. Пашкевіча// Куфэрак Віленшчыны. 2007. № I (12). С. 56.
Таўлай, В. Дакументы, успаміны, артыкулы. Мінск. 1984. С. 23.
Даволі часта даводзіцца спасылацца на сведчанні камуністычных дзеячаў асобы якіх дакладна высветліць не ўдалося. Звязана гэта з тым, што К.ПЗБ была нелегальнай партыяй, і тамудзеячы КПЗБ сваю карэспандэнцыю дзеля канспірацыі часта не падпісвалі ці падпісвалі псеўданімамі, далёка не ўсе з якіх сёння ўдаецца адназначна ідэнтыфікавань.
гэтую небяспеку рэагаваць, трэцяя частка — шпікі, канфідэнты і правакатары — звярнуліся нават туды, адкуль былі пасланы»'.
Аднакжа, нягледзячы на вонкавае затуханне актыўнасці былых грамадоўцаў, праблема масавай (ледзьве не ўсеагульнай) незадаволенасці польскім панаваннем на так званых крэсах заставалася па-ранейшаму нявырашанай і асабліва востра пачала праяўляцца з набліжэннем чарговых парламенцкіх выбараў, дату якіх прызначылі на 5 сакавіка 1928 г. у Сейм і на 12 сакавіка 1928 г. — у Сенат. Сумленнае правядзенне ўладамі выбарчай кампаніі магло прывесці да таго, што ў рэгіёнах, дзе ў свой час найбольш актыўна дзеяла БСРГ, большасць насельніцтва прагаласуе за выбарчы спіс той палітычнай сілы, якая зможа падаць сябе ў якасці пераемніцы ліквідаванай партыі. Улады былі рашуча настроеныя гэтага не дапусціць і рыхтаваліся актыўна задзейнічаць так званы адміністрацыйны рэсурс. На агульнапольскай канферэнцыі ваяводаў у студзені 1928 г. міністр унутраныхспраў Польшчы Феліцыян Славай-Складкоўскі адкрыта заклікаў кіраўнікоў мясцовых органаў улады аказаць падчас выбараў усёмагчымую падтрымку спісу створанага незадоўга перад выбарамі праўладнага Беспартыйнага блока супрацоўніцтва з урадам (ББСУ). Ваяводы, у сваю чаргу, выдавалі цыркуляры павятовым старастам, у якіх таксама абавязвалі апошніх узяць актыўны ўдзел у выбарах на баку ўрада".
Што тычыцца беларускіх дзеячаў, якія ў той час працавалі на тэрыторыі Польшчы, то ўсе яны таксама выдатна ўсведамлялі, што ключом для поспеху на выбарах (а гэта значыць, і да падвышэння сваёй уласнай палітычнай вагі) з’яўляецца заваяванне прыхільнасці былога грамадоўскага электарату. Шляхі для такога заваявання розныя дзеячы бачылі па-рознаму, таму беларускі рух у Польшчы, і ў грамадоўскія часы далёка не маналітны, да часу выбараў 1928 г. раскалоўся на мноства дробных груповак, якія часта трацілі больш часу на высвятленне адносінаў паміж сабой, чым на змаганне з агульным магутным праціўнікам
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф 242-п. Bon. I. Спр. 101. Арк. 189.
Гл.: Czubinski, A. Centrolew. Ksztallowanie si? i rozwoj demokratycznej opozycji antysanacyjnej w Polsce w latach 1926-1930. Poznan, 1963. S. 93.
у выглядзе польскіх як праўладных, так і апазіцыйных партый. Трапна акрэсліў сітуайыю ў заходнебеларускіх палітычных асяродках журналіст найбуйнейшай тагачаснай заходнеўкраінскай газеты «Діло», рыхтуючы для свайго выдання агляд выбарчых спраў у нацыянальных меншасцяў Польшчы: «Найболыйы раскол, акрамя ўкраінцаў і яўрэяў, праяўляецца сярод беларускага грамадства... Развал, празмерная партыйнасць, асабістыя амбіцыі, прыкрытыя псеўдапраграмамі, нястача грамадска-палітычнай дасведчанасці — вось што кідаецца ў вочы сярод беларускага грамадства»'.
У выніку, нягледзячы на пэўныя няўдалыя і непаслядоўныя ініцыятывы з боку асобных дзеячаў, скіраваныя на стварэнне адзінага беларускага фронту, перад выбарамі 1928 г. беларускі рух падзяляўся на 4 асноўныя палітычныя лагеры:
1)	Аб’яднанне Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД), Беларускага сялянскага саюза (БСС) і Беларускага праваслаўнага дэмакратычнага аб’яднання (БПДА), якія ішлі на выбары ў складзе Блока нацыянальных меншасцяў Польскай Рэспублікі, у якім аб’ядналіся, акрамя беларусаў, таксама прадстаўнікі асобных украінскіх, яўрэйскіх і нямецкіх партый;
2)	Радыкальныя былыя грамадоўцы, якія праводзілі кампанію ў цесным саюзе з КПЗБ;
3)	Беларускія нацыянальныя арганізаныі і дзеячы, якія выказваліся за больш памяркоўную пазіцыю ў адносінах з польскай дзяржавай і за пашырэнне культурна-асветнай працы сяродбеларускага насельніцтваза коштабмежавання палітычнай. З’яўленне такой плыні ў беларускім руху тлумачылася разуменнем часткі дзеячаў, што залішняя радыкалізацыя беларускага руху і ўсё большае апанаванне яго камуністамі выклікае ўзмацненне рэпрэсій з боку дзяржаўных органаў Польшчы ў дачыненні не толькі да палітычных, але і да культурнаасветных арганізацый. У той жа час было відавочным, што, нягледзячы на ўздым палітычнай актыўнасці беларускага сялянства ў 1926-1927 гг., да свядомай і паслядоўнай палітычнай барацьбы яно яшчэ не было гатовае. Найбольш вядомымі
Перед выборамн. Розбйття серед білорусів //Діло. 19 січня 1928. Ч. 13. С. 2-3.
дзеячамі гэтай плыні былі Янка Станкеніч. Аляксандр Уласаў, Радаслаў Астроўскі і інш.
4)	Беларускія паланафільскія арганізацыі'.
Як ужо адзначалася, усе згаданыя плыні беларускага руху ставілі сабе за мэту дасягненне падтрымкі былых грамадоўцаў і надзеі на поспех такога змагання кожнай з іх дадавала разгубленасць і нявызначанасць пазіцый многіх былых сябраў Грамады, асабліва на правінцыі. Забягаючы наперад, адразу адзначым, што іхнае палітычнае вызначэнне фактычна працягвалася ўвесь перыяд выбарчай кампаніі, і ўрэшце ў той ці іншай колькасні былыя грамадоўцы прысутнічалі ўскладзе ўсіх беларускіх груповак.
Найбольш вострая барайьба за «грамадоўскую спадчыну» на выбарах у Сейм мусіла разгарнуцца ў Наваградскай выбарчай акрузе №61. якая аб’ядноўвала Наваградскі, Слонімскі, Баранавіцкі, Нясвіжскі і Стаўпецкі паветы. Гэты пераважна праваслаўны сельскагаспадарчы рэгіён быў адным з тых месцаў, дзе Грамада перад сваёй ліквідацыяй найбольш актыўна развівалася і дзе яна мела ў сельскай мясцовасці шматлікіх і энергічных актывістаў. Праўда, улады правялі на пачатку 1927 г. арышты і сярод мясцовых дзеячаў. але тым не менш шмат хто з іх яшчэ заставаўся на волі і быў гатовы падчас выбараў ахвярна працаваць дзеля перамогі таго выбарчага спіса, які працягваў бы, на іхную думку. грамадоўскія традыцыі. Іхную гатоўнасць да самаахвяравання (якая была спалучаная з моцнымі прасавейкімі настроямі) у першую чаргу разлічвалі скарыстань у сваіх мэтах мясцовыя камуністы з Баранавіцкага акруговага камітэта КПЗБ. Увогуле, камуністы выношвалі планы стварэння на аснове былых грамадоўскіх гурткоў новай легальнай партыі. Як пісаў адзін з камуністаў-падпольшчыкаў у лісце ў ЦК КПЗБ, «перад намістала пытанне: шторабіць з гурткамі (БСРГ. — А. П.)Было вырашана іх захоўваць і трымаць з імі сувязь, уцягваючы ў працу, у прыватнасці ў выбарную. [Вылучаць] найбольш актыўных і вы-