Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Больш падрабязна пра расстаноўку палітычных сілаў падчас выбарчай кампаніі 1928 г. у Заходняй Беларусі і асаблівасці яе правядзення гл.: Пашкевіч, А. Удзел беларускіх арганізацый у выбарах польскага парламента ў 1928 г // Беларускі гістарычны часопіс. 2006. № 1. С. 19-25.
трыманых гурткоўцаў, якія маглі б узяць на сябе тую ці іншую кіраўнічуюролю ў будучай легальнай арганізацыі.	Мы вырашылі
ствараць перыферыйныя партыі па ваяводспівах». Што тычыцца канкрэтна рэгіёну, які нас нікавіць, то «ў Наваградку было даручана Мальцу пазначыць групу з 5—7 чалавек, якія б з’явіліся ініцыятарамі і заснавальнікамі новай партыі. Ён павінен быў перапрацаваць статут групы, пазначыць канкрэтныя магчымасці працы і г. д. 3 аднаўленнем сувязі неабходна зноў заняцца гэты.м пытаннем, бо ў Наваградскім ваяводстве ёсць шанцы на поспех». Але да выбараў увасобіць у жыпнё гэтыя намеры камуністам не ўдалося ў першую чаргу з той прычыны, што польскія ўлады пасля ліквідацыі БСРГ не мелі намеру дапускаць яе аднаўлення ў любой новай форме. Адзінае, што ў такіх умовах было магчыма рабіць у легальнай сферы, пакуль пачалася выбарчая кампанія ў парламент, — гэта спрыяць разбудове структураў Таварыства беларускай школы, якое яшчэ лідары Грамады імкнуліся ператварыць у «другуюлінію акопаў» на выпадак сваёй дэлегалізайыі". Паводле звестак II аддзела польскага Генштаба, у 2-м квартале 1927 г. гурток ТБШ узнік сярод іншага і ў роднай вёсцы Аляксандра Стагановіча — у Нясутычах'”. Трэба думаць, без ягонага асабістага
■ НАРБ. Ф. 242-п. Bon. 1. Спр. 46. Арк. 15-16.
Гл.: Bergman, A. Sprawybialoruskie w II Rzeczypospolitej. S. 245. Трэба, аднак. адзначыпь. што апанаванне ТБШ камуністамі і ўвогуле імкненне апошніх да кіравання беларускім радыкальным рухам не надта віталася некаторымі аўтарытэтнымі беларускімі дзеячамі. якія перад гэтым шчыльна супрацоўнічалі з грамалоўскім кіраўніцтвам, у прыватнасці з Антонам Луцкевічам і Аляксандрам Уласавым. «Мы неаднаразова патрабавалі сувязяў з Грамадой у ЦК і прасілі пра тое жАнтона (Луцкевіча. — А. П.), але нічога не выходзіла. [...] Шэрагпытанняў, звязаных з вёскай, тармазіўся дзеля гэтага. Былі зробленыя спробы звязацца. Быў пасланы ліст Антону, але адказу не атрымалі. Тады ўдалося злавіць Улас[ава] паразмаўляць з ім наконт сувязі, грамадоўскіх спраў і галоднай кампаніі. 3 гэтай размовы высветлілася, што ў Варшаве існуе нейкі Беларускі Камітэт, які мае сувязі з замежжам і да т. п. Меркйвалася, што праз яго Улас[аў] і будзе паступова наладжваць сувязь, але гэтаму аказаў супрацьдзеянне А/нтон]. [...]Аказваецца, у Школьным Т-ве сабралася група, чужая нам, у выдавецтве наша легальная літаратура цалкам адсутнічае, угімназіі дырэктар (Радаелаў Астроўскі. — А. П.) вядзе барацьбу супраць камсамольскай арганізацыіды т. п. (НАРБ. Ф. 242-п. Bon. 1. Спр. 46. Арк. 16).
Centralne Archiwunr Wojskowe (CAW). Oddzial 11 Sztabu Generainego. Sygn. I. 303.4.2696. K. 69.
ўдзелу гэтая падзея не абышлася. Пазней структуры Таварыства беларускай школы на Наваградчыне адыгралі не апошнюю ролю пры правядзенні выбарчай кампаніі на карысць леварадыкальных беларускіх спісаў.
Камуністы, разумеючы, што ўлады будуць любымі сіламі імкнуцца перашкодзіць іхнаму выбарчаму поспеху і дзеля гэтага будуць намагацца адразу ж адхіліць іх ад выбарчай кампаніі шляхам нерэгістрайыі пракамуністычнага спіса з-за нейкіх фармальныхзачэпак, імкнуліся забяспечыцьсабе рэзервовыя варыянты. Дзеля гэтага яны прынялі тактыку падачы на рэгістрацыю ў адной і той жа акрузе некалькіх ідэалагічна блізкіх сабе спісаў з рознай ступенню радыкальнасці. У заходнебеларускіх умовах гэта звялося да тактыкі адначасовага выстаўлення трох спісаў: I) агульнапольскага, адкрыта камуністычнага пад назвай «Рабоча-сялянскае адзінства» (такі «псеўданім» камуністы мусілі ўзяць з-за нелегальнасці КПП і, адпаведна, К.ПЗБ і КПЗУ ў Польшчы); 2) радыкальна-грамадоўскага на чале са зняволенымі былымі сеймавымі пасламі ад БСРГ; 3) таксама радыкальна-грамадоўскага, але ўжо не настолькі правакацыйнага — без знакавых і адназначна непрымальных для палякаў асобаў у сваіх шэрагах. На пачатковым этапе выбарчай кампаніі прыкладаліся намаганні ў фармаванні і рэгістрацыі ўсіх гэтых спісаў, а далей рашэнне, на каго менавіта рабіць стаўку, прымалася ў залежнасці ад канкрэтнай сітуайыі: вынікаў рэгістрайыі, магчымасцяў для агітацыі, настрояў насельніцтва, асабістай папулярнасці тых ці іншых кандыдатаў і г. д.
У адпаведнасні з гэтай схемай у Наваградскай выбарчай акрузе былі выстаўленыя тры радыкальныя спісы. фармаванне якіх адбывалася пры большым ці меншым удзеле КПЗБ. Першым з іх быў выразна камуністычны спіс № 13 пад назвай «Рабочасялянская еднасць». У яго ўключылі кандыдатуры вядомых польскіх камуністаў Адольфа Варскага-Варшаўскага, Шмуля Маргуліса, Якава Ваййюка (якія да Наваградчыны і ўвогуле да Заходняй Беларусі не мелі аніякага дачынення), трохі разбаўленыя асобамі мясцовых вясковых актывістаў (Уладзімір Грыц і Аляксандр Малец з Наваградскага павета). На першых месцах другога спіса (які атрымаў № 38 і назву «Беларускае
рабоча-сялянскае аб’яднанне») фігуравалі прозвішчы зняволеных лідараў Грамады Браніслава Тарашкевіча, Пятра Мятлы і Максіма Бурсевіча, а следам за імі — мясцовых сялян Клаўдзіі Гоцкі, Івана Кузьміча, Івана Дударэвіча, Паўла Аўсянага і Аляксея Баля. Першыя двое з гэтых сялян былі таксама зняволеныя ўтой час па справе Грамады, і недапушчэнне гэтых асобаў у Сейм было для польскіх уладаў справай прынцыповай. I толькі ў трэцім спісе не было прозвішчаў, якія надта раздражнялі б польскія ўлады самі па сабе: першапачаткова на двух першых месцах у ім стаялі сяляне з вёскі Нясутычы Наваградскага павета Аляксандр Стагановіч і Канстанцін Савонь, затым ішлі вядомыя беларускія культурна-асветніцкія дзеячы з Вільні Ігнат Дварчанін і Язэп Гаўрылік, аяшчэ далей — селянін са Слонімшчыны Павел Крынчык, кіраўнік наваградскай акруговай управы ТБШ Анастас Аляшкевіч і селянін з Наваградчыны Аляксандр Лойка'. Нас у дадзеным выпадку нікавіць перадусім апошні спіс, бо менавіта дзякуючы ягонаму выстаўленню і наступнаму выбарчаму поспеху сталі магчымыя ўсе тыя падзеі, пра якія пойдзе гаворка ніжэй.
Адзін з тагачасных актывістаў КПЗБ на Наваградчыне і актыўны ўдзельнік выбарчай кампаніі Аляксандр Багданчук у пазнейшых успамінах распавёў амаль дэтэктыўную гісторыю, як спіс «Змагання» нібыта фармаваўся за адзін дзень і быў зарэгістраваны за 40 хвілін да канца тэрміну падачы неабходных дакументаў, калі ніхто на гэта ўжо і не спадзяваўся". Аднак жа пры больш уважлівым аналізе дакументаў і фактаў вынікае, што мемуарыст тут шмат чаго элементарна перабольшыў. Так, звяртае на сябе ўвагу тое, што спіс «Змагання» ў Наваградскай акрузе атрымаў № 39, але гэты нумар быў тут не апошнім: № 40 меў спіс Беларускага гаспадарчага незалежнага саюза сялян і работнікаў (на чале з даволі вядомым у той час беларускім дзеячам Яўгенам Міткевічам), a № 41 — спіс Беларускіх сялян
CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I. 303.4.2583. K. 59-60.
" Di.: Багданчук, A. У барацьбе за правядзенне нашых дэпутатаў у польскі сейм // У суровыя гады падполля. Успаміны былых членаў КПЗБ — актыўных удзельнікаў рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Мінск, 1958. С. 106-112.
і работнікаў (на чале з настаўнікам Наваградскай беларускай гімназіі Міхалам Чатыркам). Згодна ж з арт. 61 польскага выбарчага закону, акруговым спісам мусілі прысвойвацца нумары ў парадку чарговасці іх падачы'. Kajii б сапраўды змаганцы падавалі спісы ў апошнія хвіліны, для гэтага адведзеныя, то прынамсі адначасова з імі мусілі б гэтатаксама рабіць і Міткевіч з Чатыркам, што малаверагодна, бо апошнія выстаўлялі свае спісы ў паразуменні з польскімі ўладамі. Калі верыць сведчанню Васіля Рагулі, спіс № 39 якраз і з’явіўся ў адказ на «здраду» Чатыркі, які спачатку насіў «грамадоўскую маску»".
Дзеля вылучэння ўсіх спісаў трэба было сабраць за кожны з іх і падань у акруговую выбарчую камісію не менш за 50 подпісаў выбарнікаў. 3 гэтай задачай наваградскія былыя грамадоўцы разам з камуністамі паспяхова справіліся. За спіс № 13 было сабрана 183 подпісы"’, за спіс № 38-420 (!), а за спіс № 39-120“*'. Апошняя лічба выглядае зусім нязначнай у параўнанні з папярэднімі, але менавіта яна сведчыла пра выключную згуртаванасць і арганізаванасць былых грамадоўцаў на Наваградчыне, бо сабраная была і сапраўды на працягу аднагодня	,адноштотолькіпадаваласянеўапошнімомант. Чаму так атрымалася — варта спыніцца трохі падрабязней.
Каб зразумець, што змусіла наваградскіх былых грамадоўцаў праявіць такую аператыўнасць у зборы подпісаў выбарнікаў, варта прыгадаць версію той выбарчай кампаніі. выкладзеную ва ўспамінах вядомага беларускага дзеяча Васіля Рагулі.
Гл.: Prawo polityczne Rzeczypospolitej Polskiej 1918-1939: Wybor zrodel / prolog, wybor, opracowanie i indeksy W. Sudnik. Warszawa, 2002. S. 142.
Гл.: Рагуля, B. Успаміны. Мінск, 1993. С. 65-66.
Аляксандар Багданчук пасля ўспамінаў пра нібыта 5000 подпісаў, сабраных за камуністычны спіс (Багданчук, А. У барацьбе за правядзенне нашых дэпутатаў у польскі сейм. С 107), але гэтая інфармацыя — толькі плён фантазіі аўтара.
НАРБ. Ф. 242-п. Bon. 1. Спр. 54. Арк. 31-32.
Гэтая інфармацыя цалкам вартая даверу, бо пра гэта пісаў не толькі А. Багданчук ва ўспамінах (Багданчук, А. У барацьбе за правядзенне нашых дэпутатаў у польскі сейм. С. 108-110), але і тагачасны кіраўнік баранавіцкіх камуністаў Фелікс Кантар («Макар») у сваёй паслявыбарчай справаздачы (НАРБ. Ф. 242-п. Bon. 1. Спр. 54. Арк. 31).
Ён, у прыватнасці, пісаў: «Цікавая палітычная эквілібрыстыка Чатыркі. Фактычна перад выбарамі ў другі Сейм ён узначаліў Грамаду ў Наваградскай акрузе. Грамадоўцы яму выказалі 100 % даверу. /.../ На з’ездзеў Гарадэчні Чатырка атрымаў поўны давер. За Беларускі Пасольскі Клуб і Сялянскі Саюз галасавалі толькі дэлегаты Любчанскай воласці. Там стала ясна, што БеларускаЎкраінскі Блок на выбарах пацерпіць паражэнне. Пераможа Грамада. Чатырка гэта разумеў таксама, і вырашыў дзеяць спосабам нечаканасці. Вядучы закулісныя перамовы з Бэчковічам (наваградскім ваяводам. — А. П.), ён стараўся дакладна хаваць да апошняй мінуты свае сапраўдныя намеры. Бэчковіч гаварыў: мандат Чатыркімураваны. Грамадоўцы гаварылі: перамога Чатыркі і ягоных прыхільнікаў цалком забяспечана. Так ён і заставаўся сядзець на двух крэслах, пакуль неабходнасць не змусіла яго выбраць адно з іх. Прыйшоў час скласці лісту кандыдатаў. 1 тут, хочаш не хочаш, Чатырка змушаны быў зняць грамадоўскую маску і паказаць сваё сапраўднае аблічча — аблічча ўгоды. На прапанову грамадоўцаў узначаліць лісту “Змагання ” ён адказаў адмоўна і падаў сваю ўласную лісту. Можна ўявіць, якое было абурэнне грамадоўцаў супроць яго. Заставалася не болый 10-ці дзён для перагрупавання грамадоўскага фронту. Грамадоўцы паспелі за гэты час скласці новую лісту на чале з Дварчаніным і да канца знішчыць аўтарытэт Чатыркі. Гэта ім цалком удалося» .