Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Можна думаць. што менавіта сітуацыя, калі нечакана заняў іншую ад раней меркаванай пазіцыю Міхал Чатырка, на якога ўскладаліся вялікія надзеі, вымусіла грамадоўцаў — праніўнікаў паразумення з польскімі ўладамі дэманстраваць нуды
Рагуля, В. Успаміны. С. 66. Фактычна ўсё сказанае Рагулем пра «палітычную эквілібрыстыку» Міхала Чатыркі пацвярджае ў сваёй справаздачы і Фелікс Кантар, прывёўшы пры гэтым іншыя цікавыя факты: «Да апошняга месяца мы лічылі яго сімпатыкам, у сеймік ён прайшоў з нашае лісты, быў старшынём Наваградскай управы ТБШ і г.д. Першы раз, калігэты тыпус прыехаўу Дзятлава, ён сказаў нашым таварышам, што мае згоду Савецкага консула ў Польшчы на выстаўленне асобнай лісты, але Наваградскі АК пра гэта не ведае. Дзеля таго, што Дзятлаўскі раён нядаўна арганізаваны, таварышы яму паверылі і пачалі агітацыю за ягоную лісту да нашага прыезду. Адзін таварыш так і застаўся пры ім. выйшаўшы з партыі, кажучы, што сеой свайго не пазнае» (НАРБ. Ф. 242-п. Bon. I. Спр. 54. Арк. 37).
аператыўнасці пры зборы новых подпісаў. Хутчэй за ўсё, раней прынамсі нейкая іх частка ўжо была сабраная (бо выстаўленне такога спіса планавалася адпачатку), але засталася ў Міхала Чатыркі, і, трэба думаць, была ім пазней скарыстаная пры выстаўленні ўласнага спіса, які ён у выніку падаў самы апошні з усіх удзельнікаў выбарчай кампаніі. Аляксандр Багданчук, праўда, сцвярджаў, што подпісы для новага спіса давялося збіраць пасля таго, як улады анулявалі два папярэднія', але гэтая інфармацыя — таксама недакладная, бо грамадоўскі спіс № 38, у адрозненне ад сапраўды ануляванага спіса № 13, застаўся ў агульным пераліку да самага канца выбараў. Прычына ж таго, што кіраўніцтва КПЗБ прыняло рашэнне адмовіцца ад ягонай падтрымкі і скіраваць агітацыю на карысць № 39, была іншая. Як ужо адзначалася, на першых месцах у гэтым спісе планавалася змясціць зняволеных лідараў Грамады і яшчэ двух сялян, якія таксама сядзелі ў турме. Аднак жа, згодна з патрабаваннямі выбарчага закону, змяшчэнне кандыдатураў у выбарчым спісе было немагчымае без іхнай пісьмовай згоды, і менавіта яе зняволеныя грамадоўцы не па сваёй віне своечасова пераслаць не здолелі — патрэбныя дакументы спазніліся на адзін дзень. У выніку, як пісаў тагачасны кіраўнік баранавіцкіх камуністаў Фелікс Кантар («Макар») у сваёй адмыслова прысвечанай выбарам справаздачы, «пасля тэрміну засталіся толькі 3 кандыдаты», і такі кароткі спіс быў акруговай камісіяй ахвотна зацверджаны. Аднак жа такой малой колькасці кандыдатаў у спісе было відавочна замала: па-першае, грамадоўцы небеспадстаўна разлічвалі на тое, што ім па сілах здабыць і больш за тры мандаты, а па-другое, у выніку поспеху на выбарах яны заставаліся б без кадравага рэзерву ў выпадку смерці, арышту ці афіцыйнага пазбаўлення мандата кагосьці з выбраных паслоў. Дзеля гэтага ўсе наяўныя магчымасці былыя грамадоўцы і камуністы скіравалі на агітацыю за параўнальна найменш радыкальны спіс № 39. Гэты спіс як «найбольш суадказны» ў Наваградскай акрузе 22 лютага 1928 г. прэзентавала выдаваная былымі грамадоўцамі газета".
Гл.: Багданчук, А. У барацьбе за правядзенне нашых дэпутатаў у польскі сейм. С. 108.
Гл.: Лёс акружных сьпіскаў// Сіла працы. 22 лютага 1928. № 8. С. 2.
Увогуле сабраць подпісы на карысць таго ці іншага спіса было толькі паловай усёй справы, бо нават пасля здачы подпісаў у акруговую выбарчую камісію і зацвярджэння апошняй спіса з кандыдатамі яго яшчэ маглі ануляваць праз нейкія фармальныя зачэпкі. Галоўны інструмент, якім карысталіся польскія ўлады дзеля зняцця з выбарчай дыстанцыі непажаданых для іх спісаў, — праца з асобамі, што падтрымалі вылучэнне спіса, каб дабіцца ад іх адклікання свайго подпісу. У ход ішлі пры патрэбе самыя розныя метады: і запалохванне, і кароткачасовыя арышты, і нагадванне секвестратарамі пра пратэрмінаваныя падаткі, і падпойванне, і подкуп, і г. д. Але ўсе гэтыя захады дапамаглі толькі пры ануляванні спіса № 13. Адносна ж грамадоўскіх спісаў Фелікс Кантар адзначаў, што «ад Грамады, якая мела 420 (подпісаў. — А. П.), і мясцовых імёнаў — 120, ніхто не адмовіўся, заяўляючы адкрыта, шпю яны грамадоўцы»'. Дадзены факт, нават калі ён і перабольшаны (што не адмовіўся ўвогуле ніхто), усёжтаксамадаеўяўленне пра ўзровень папулярнасці ўтой час Грамады (ужо аб'яўленай нелегальнай) сярод насельніцтва.
Пішучы пра правядзенне былымі грамадоўцамі выбарчай кампаніі ў парламент 1928 г., ніяк нельга абысці ўвагай пытанне іх узаемаадносінаўз камуністамі. Ужо факты, выкладзеныя вышэй, не пакідаюць аніякага сумневу ў тым, што супраца паміж былымі сябрамі БСРГ і камуністамі існавала і была вельмі неснай, аднак жа пры гэтым наўрад ці яна мела чыста ідэйны характар. Многае сведчыць пра тое, што галоўныя кіраўнікі выбарчай кампаніі з грамадоўскага боку, у першую чаргу вядомы беларускі дзеяч Ігнат Дварчанін, не падзялялі безаглядна камуністычнай інтэрнацыянальнай ідэалогіі, а ў сваёй практычнай дзейнасці не кіраваліся слепа інструкцыямі партыйных функцыянераў, імкнучыся па магчымасці праводзіць уласную палітыку. Як вынікае з матэрыялаў, падрыхтаваных ЦК КПЗБ да I з’езда гэтай партыі летам 1928 г., грамадоўцы акрэслілі сваё бачанне выбарчай кампаніі з гледзішча беларускіх нацыянальных інтарэсаў яшчэ на этапе выстаўлення выбарчых спісаў (стылістыка дакумента захоўваецца): «Адной з галоўных цяжкасцяў у гэтай кампаніі былі цяжкасціў сувязі з кіраўніцтвам
НАРБ. Ф. 242-п. Bon. 1. Спр. 54. Арк. 34.
легальным рухам. Нашая фракцыя ў Грамадзе падпала пад уплыў найбольш правых элементаў грамадоўскага руху. Тав/арышы] з Грамады ставілі ва ўпор пытанне аб выстаўленні дзяржаўнага спісуўсейм і сенат, акрамя спісу Грамады на чале з арыштаванымі грамадоўскімі пасламі, і своіі (правы) грамадоўскі спіс. Яны выразна на шэрагу сумесных нарадаў супрацьпаставіліся партыі, высоўваючы супраць яе наступныя асноўныя моманты: 1) партыя недаацэньвае легальнага руху (легальнасць любой цаной); 2) партыя недаацэньвае інтэлігенцыі, яе значэння ў кіраўніцтве і ўплыве на масы (не было б Тарашкевіча, не было б Грамады); 3) у ігнараванні інтэлігенцыі і супрацьпастаўленні ёй мясцовых працаўнікоў (сялян з месцаў); 4) у надзвычайна вялікім ціску на яе; 5) у недаацэнцы значэння “свайго ” беларускага прадстаўніцтва ў сейм».
Праўда, тады «ЦК удалося шляхам ціску знізу і перамоеаў з кіраўнікамі не дапусціць да выстаўлення асобнага дзяржаўнага спісу (правай) Грамады», але, бачачы такія настроі, камуністы ўсё ж вымушаныя былі пагадзіцца на выстаўленне на падкантрольным сабе выбарчым спісе ў Наваградскай акрузе, дзе былі надзвычай вялікія грамадоўскія ўплывы, прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі" (у чым, дарэчы, пасля выбараўраскайваліся, прызнаючы, што «сакратарыят ЦК дапусціў памылку, паставіўшы на першае месца мясцовых спісаў дзеячаў Грамады, якія праявілі хістанні і ваганні ў момант перажыванага крызісу нацыянальна-вызваленчага руху»'").
Такімі складанымі дачыненнямі паміж заходнебеларускімі камуністамі і беларускай інтэлігенцыяй ды ўзаемным недаверам, якімі поўніліся стасункі паміж імі, можна патлумачыць і той на першы погляд нелагічны факт, што на чале акруговага спіса «Змагання» ў Наваградскай акрузе стаў не вядомы
НАРБ. Ф. 242-п. Bon. I. Спр. 191. Арк. 38.
Варта адзначыць, што ў іншых заходнебеларускіх акругах у адпаведнасці з артадаксальнымі камуністычнымі ўстаноўкамі на аналагічных спісах стаялі амаль выключна мала каму вядомыя за межамі свайгорэгіёну мясцовыясяляне, рабочыя ці ўлепшым выпадку настаўнікі (CAW Oddzial II Sz.tabu Generainego. Sygn. I. 303.4.2583. K. 58-63, 72-73).
НАРБ Ф. 242-n. Bon. 1. Cnp. 191. Арк. 41
ў Заходняй Беларусі інтэлектуал Ігнат Дварчанін (як гэтага варта было б чакаць), а мясцовы селянін з чатырма класамі адукацыі Аляксандр Стагановіч. Камуністы, відаць, цалкам лагічна меркавалі, што не вельмі адукаваны чалавек, які перад гэтым быў толькі адным з шматлікіх і не надта вядомых рэгіянальных грамадоўцаў, у выпадку абрання яго ў Сейм будзе мець куды менш магчымасцяў для нейкіх манеўраў, чым адзін з найбольш вядомых і аўтарытэтныхдзеячаўбеларускага нацыянальнага руху ў Польшчы, які быў знаёмы асабіста з большасцю віленскіх беларусаў, у тым ліку і вядомых сваім крытычным стаўленнем да камунізму. Выстаўленне на першым месцы спіса «Змагання» ў Наваградскай акрузе не інтэлігента было, відаць, пастаўлена камуністамі як абавязковая ўмова для працягу супрацы (зусім адмовіцца ад якой у тых умовах беларускія дзеячы не маглі), і адзінае, што тут заставалася таму ж Дварчаніну, — толькі паспрабаваць паўплывайь на канкрэтны выбар такой «неінтэлігенцкай» кандыдатуры. Як згадваў сам Стагановіч ва ўспамінах, з Дварчаніным ён быў асабіста знаёмы яшчэ з часоў Першай сусветнай вайны, і той сам прыязджаў, каб угаварыць яго балатавацца ў парламент. Такім чынам, Стагановіча на першым месцы сеймавага спіса «Змагання» можна ўспрымайь як у пэўнай ступені кампрамісную фігуру, якая болын-менш задавальняла абодва бакі: і камуністаў, і беларускую інтэлігенцыю. Цікава, што спачатку другім у спісе пасля Стагановіча планавалася выставіць ягонага земляка, селяніна з Нясутычаў Канстанціна Савоня, але ў канчатковым варыянце ягонага прозвішча ў спісе не аказалася', і другое месца
Гл.: Акружныя сьпіскі кандыдатаў на Зах. Беларусі // Сіла працы. 8 лютага 1928. № 3. С. 3; CAW Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I. 303.4.2583. K. 60. Дарэчы. сітуацыя з K. Савонем выразна характарызуе стан тагачаснай сувязі па.між цэнтрам і правінцыяй і, значыць, выключную ролю ў правядзенні выбарчай кампаніі ў асобных рэгіёнах менавіта мясцовых дзеячаў. 15 лютага 1928 г. друкаваны орган былых грамадоўцаў «Сіла працы». які выдаваўся ў Вільні. паведаміў толькі. што на першым месцы спіса № 39 у Наваградскай акрузе стаіць «адзін мясцовы селянін (адзін з іх зрокся кандыдатуры, які — добра невядома)» (Лёс акружных сьпіскаў // Сіла працы. 1928. 15 лютага. № 6. С. 2). Для апанентаў жа Грамады адмова К. Савоня балатавацца ўвогуле засталася паза ўвагай: іхная прэса пасля заканчэння галасавання аднагалосна пералічыла
заняў Ігнат Дварчанін. Цяжка са стопрацэнтнай упэўненасню сказаць, што стала галоўнай прычынай такой перастаноўкі, здзейсненай у апошні момант, — выкананне ўмоваў пагаднення паміж камуністамі і беларускай інтэлігенцыяй ці нежаданне балатавацца самога Савоня. Аднак жа пазнейшы крытычны разбор памылкі камуністычнага кіраўніцтва, «звязанай з выстаўленнем на першае месца Дварчаніна»', праведзены падчас I з’езда КПЗБ, дазваляе прыпусціць, што перасоўванне кандыдатуры Дварчаніна на больш высокую пазіцыю ў выбарчым спісе адбылося з ведама камуністаў і пры іхным ухваленні. Тое ж, што дэлегаты камуністычнага з’езда паслядоўна казалі пра першае месца Дварчаніна, у той час як ён рэальна стаяў толькі на другім, не выключае і такой магчымасці (хоць яна і не вельмі верагодная), што пагадненне грамадоўцаўз камуністамі магло ў прынцыпе ўтрымоўваць і варыянт адмовы Аляксандра Стагановіча ад мандата на карысць Дварчаніна ў тым выпадку, калі б са спіса «Змагання» ўдалося б правесці ў Сейм усяго толькі аднаго пасла, а не трох, як гэта ў выніку атрымалася. Як бы там ні было, выглядае на тое, што кандыдатура Стагановіча ад самага пачатку была толькі «тэхнічнай», і ў якасці самастойнай палітычнай фігуры яго не ўспрымалі ні камуністы, ні беларускія інтэлігенты.