Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Знешняя палітыка Беларусі. Т. 3 (1928 г. — чэрвень 1941 г.). С. 34.
Гл.: Наша хроніка. Яшчэ вялікі працэс беларускага сялянства, на чале з паслом Стагановічам // Слова працы. 17 кастрычніка 1928. № 5. С. 4.
у пачатку сакавіка 1928 года была распачата ліквідацыя гэтай арганізацыі»'.
Як высветлілася падчас працэсу, у адносінах да Стагановіча следства, нягледзячы на ўсе намаганні, так і не здолела знайсці бясспрэчных доказаў ягонай віны, у той час як сведчанняў на ягоную карысць было даволі шмат. Цікава, што нават наваградскі стараста Грынеўскі выступаў на працэсе сведкам ад абароны і сказаў пра Стагановіча, што «знае яго як вельмі добрага селяніна і чыннага дзеяча на грунце земляробчай вытворчасці»". Сведка Гутовіч, грамадзянін з Наваградскага павета, сусед Стагановіча, акрэсліў яго як добрага грамадскага дзеяча, які «досыць добра адносіўся да “зямяньства"». Да падобнай характарыстыкі далучыўся таксама і дзеяч мясцовага сельскагаспадарчага таварыства Сенажэцкі. Добрую характарыстыку Стагановічу далі і ягоныя палітычныя апаненты з ліку беларускіх дзеячаў. Так, Васіль Рагуля засведчыў, што, нягледзячы на палітычныя непаразуменні з Стагановічам, ён не лічыць апошняга камуністычным дзеячам, а наконт колішняга выбарчага спіса «Змагання» сказаў, што гэта «беларускі радыкальна-нацыянальны спісак, фундаментам якога з’яўляюцца сацыяльныя пачаткі». У той жа час Міхал Чатырка адзначыў, што падчас працы ў Таварыстве беларускай школы Стагановіч «даў дужа прыкладаў сваёй ахвярнасці»"'. У выніку 5 чалавек былі асу-
На жаль, падчас працы над дадзенай прадмовай яе аўтар не меў доступу да арыгінальных матэрыялаў судовага працэсу (якія, паводле Збігнева Запароўскага, захоўваюцца ў: AAN. Archiwum Teodora Duracza. Sprawa N. Andrejuka i in. Sygn. 105/1255) ідзелятагобыў вымушанытут i далей выкарыстоўваць рускамоўны пераклад абвінаваўчага акта, які захоўваеццаў Гродзенскім дзяржаўны.м гісторыкаархеалагічным музеі і быў ласкава прадастаўлены аўтару супрацоўнікам дадзенага музея Андрэем Вашкевічам (вялікі яму за гэта дзякуй). Дзеля таго поўную і літаральнуюадпаведнасцьзарыгіналам усіх прыведзеныхздадзенагадакумента нытат гарантаваць цяжка (тым больш што і сам гэты рускамоўны пераклад — не надта высокай якасці), аднак жа ўяўленне пра агульны характар доказнай базы, якую следчыя здолелі сабраць супраць Стагановіча і іншых абвінавачаных, з гэтага матэрыялу скласці, несумненна, можна (калі і ёсць нейкія скажэнні, то наўрад ці яны маюць прынцыповы характар).
Наша хроніка. Вялізарны палітычны працэс у Наваградку //Да працы 1 сьнежня 1928. № 1. С. 5.
3 палітычнага працэсу ў Наваградку //Да працы. 8 сьнежня 1928. № 3. С. 1-2.
джаныя судом на 8 гадоў зняволення, 8 — на 4, а астатнія, у тым ліку і Стагановіч, былі апраўданыя’. У выніку гэтага Аляксандр Стагановіч займеў магчымасць вярнуцца да выканання сваіх пасольскіх абавязкаў, што і зрабіў, адразу ж пасля вызвалення з-пад варты выехаўшы ў Варшаву.
Вяртанне Стагановіча ў Сейм адбылося ў спецыфічных умовах. Фактычна адразу ж пасля прыезду, 7 снежня 1928 г., яму давялося ўдзельнічаць у клубным паседжанні, на якім абмяркоўвалася дзейнасць Ігната Дварчаніна, скіраваная на дасягненне кампрамісу і супрацоўніцтва ў важных агульнанацыянальных справах з іншымі беларускімі пасламі — ідэалагічнымі праціўнікамі змаганцаў. Паводле інфармацыі польскай выведкі, 4 лістапада 1928 г. Дварчанін заключыў пагадненне з БСС і БХД, згодна з якім прадугледжвалася ўтрыманне адзінага нацыянальнага фронту на культурніцкім грунце. Хаўрус заключылі на «свабоднай» аснове, гэта значыць кожная арганізацыя магла праводзіць сваю далейшую працу згодна з уласнымі праграмнымі і тактычнымі ўстаноўкамі, але пры гэтым прадугледжвалася ўстрыманне ад узаемных нападак у прэсе. Пагадненне, праўда, не прадугледжвала далучэння да яго Янкі Станкевіча, дзейнасць якога была ацэненая як «шкодная і нават правакацыйная»'.
Паводле звестак, атрыманых супрацоўнікамі II аддзела Генеральнага штаба Войска Польскага, падчас згаданага паседжання пачынанні пасла Дварчаніна былі сябрамі клуба жорстка раскрытыкаваныя, а Стагановіч разам з Ф. Валынцом і Я. Гаўрылікам выказаўся за тое, што «тактыка павінна больш яскрава ісціў левым напрамку, у тым ліку і ў адносінах да іншых арганізацый». Аднак у іншым месцы той жа справаздачы супрацоўнікі II аддзела, зрабіўшы спробу падзяліцьусіхсябраў БСРПК і іхных сімпатыкаў ды супрацоўнікаў на правую, цэнтрысцкую і левую плыні, адносна Стагановіча зрабінь гэта выразна не здолелі, падкрэсліўшы, штоягоная пазіцыя нявызначаная'".
Гл.: 3 палітычнага працэсу ў Наваградку //Да працы. 12 сьнежня 1928. № 4. С. 2.
CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I. 303.4.2706. K. 194.
CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I. 303.4.2706. K. 196.
Службоўйам II аддзела падалося надта дзіўным, што «лявіца БСРПК больш чым месяц цярпела акцыю пасла Дварчаніна, не знаходзячы ў ёй анічога заганнага, і што толькі 7 снежня 1928 г. Клуб прыйшоў да згаданага пераканання». Дзеля таго прыпушчалася, што «ўсталяванне кантакту з дробнамяшчанскімі партыямі Клуб зрабіў самастойна і падуласную адказнасць, з ініцыятывы пасла Дварчаніна, якому з “нацыянальнай правіцы " ішоў у гэтым выпадку насустрач з працягнутай рукой кс. Адам Станкевіч з БХД. Аднак жа вышэйстаячая ўлада, у дадзеным выпадку несумненна КПЗБ, а можа нават і Мінск, рашуча выказалася супраць падобнай камбінацыі, заключанай насуперак камуністычнаму сумленню»'.
Ёснь усе падставы прызнаць слушнасць гэткіх высноў супрацоўнікаў польскіх спецслужбаў, бо яны не супярэчаць тым звесткам, якія мы атрымліваем пра тагачасную сітуацыю ў клубе «Змаганне» з камуністычных крынінаў. Апошнія сведчаць, што на мяжы 1928 і 1929 гг. унутраныя супярэчнасці ў клубе абвастрыліся настолькі, што куратарам ад КПЗБ даводзілася пра іх згадваць ледзь не ў кожным сваім лісце-справаздачы. Так, у канцы студзеня 1929 г. адзін з такіх куратараў (магчыма, Лявон Мэнке) пісаў: «Узаемныя адносіны ў сяброў не такія добрыя. Францішак (хто менавіта з паслоў меўся на ўвазе пад гэтай мянушкай, пакуль дакладна не вядома, але з кантэксту падаецца, што Флягонт Валынец. — А. П.) незадаволены Цаўрылікам] (я Вам ужо пісаў пра гэта). Ф[ранцішак] даў шэраг прыкладаў, дзе сапраўды Цаўрылік] не ў парадку, такой жа самай думкі і Улад[ак]. Я намагаўся супакоіць яго і звярнуць увагу на неабходнасць у далейшым правесці тую ж самую лінію. Пасля дадзенай размовы ён супакоіўся / прызнаў, што мы маем рацыю, спадзяюся, што ўдасца бязбольна гэта ўсё вырашыць. Вядома, даводзіцца лавіраваць, але нічога»”.
2 лютага 1929 г. іншы куратар клуба ад КПЗБ Арсень К.анчэўскі (пс. Уладак) таксама наракаў у справаздачы свайму начальству: «Г[аўрылік], на якога, безумоўна, найбольш пасрэдна і беспасрэдна (часта міма яго волі) мае ўплыў белсанацыя, вельмі часта робіць глупствы. [...] Прымаючы пастанову аб уваходзе
CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I. 303.4.2706. K. 195-196.
НАРБ. Ф. 242-n. Bon. 1. Cnp. 217. Арк. 7.
Г[аўрыліка] у тройку, мы неўчлі, што, канцэнтруючы ў ягоруках старшын[ства] і скарбн[ікоўства), не толькі стаўляем ягоў курс усіх спраў, алеробім яго фактычным кіраўніком клуба. Нараканні Францішка на пюе, што на ім ляжыць фактычнае кіраўніцтва і адказнасць, калі ён ува ўсіх драбніцах залежыць ад Г[аўрыліка], што часта нават падрывае яго аўтарытэт, маюць пэўную падставу. Уважаем, што трэба ўзяць курс на скарбнікоўства іншага чалавека, хоць бы Гр[эцкага], а такжа большую калектывізацыю працы». Там жа Канчэўскі адзначаў, што «кампанія па барацьбе з голадам сустракаецца з поўным незразуменнем яе значэння як у партыі, так і пасярод нацыянальна-вызваленчых колаў, а ў першую чаргу ў Б.С.Р. Клубе... Упас[ольскім] Клубе ізноў некаторыя адзінкі хварэюць на баязнь перад масамі»".
Характэрна, што ва ўсіх дагэтуль выяўленых рэляцыях камуністычных куратараў клуба «Змаганне», датычных перыяду студзеня — лютага 1929 г., нідзе і ў аніякім кантэксце не фігуруе прозвішча (або нейкія празрыстыя крыптанімы ці ініцыялы) Аляксандра Стагановіча. Рызыкнем прыпусціць, што гэты дзеяч неўзабаве пасля выхаду з турмы нейкім чынам недвухсэнсоўна засведчыў камуністам, што не мае намеру праводзіць дзейнасць у адпаведнасці з накрэсленай імі лініяй, альбо ім самім падалося надзвычай падазроным ягонае вызваленне з турмы паводле рашэння польскага суда, і дзеля таго яны не выключалі нейкіх нечаканасцяў з ягонага боку. Недавер камуністаў да Стагановіча, а таксама малавядомасць і малааўтарытэтнасць асобы апошняга ў асяроддзі беларускіх нацыянальных дзеячаў за межамі Наваградчыны і ў сувязі з гэтым ягоная лёгкая замяняльнасць без асаблівай шкоды для справы схілялі камуністаў да рашэння аб ягонай замене на іншага пасла, ад якога можна было б спадзявацца больш рашучага і паслядоўнага правядзення камуністычнай лініі ў клубе «Змаганне». Сам Стагановіч, відаць, пра намеры камуністаў адносна яго ведаў ці прынамсі здагадваўся, змагацца за захаванне свайго мандата не збіраўся і дзеля таго ва ўнутраныя справы клуба асабліва не ўмешваўся. Праўда, ягоныя подпісы ў гэты час можна знайсці пад некаторымі прапановамі
■ НАРБ. Ф. 242-п. Bon 1. Спр. 211. Арк. 45.
" НАРБ. Ф. 242-п. Bon. 1. Адз. зах. 211. Арк. 47.
і інтэрпеляцыямі, якія падаваліся клубам «Змаганне» і іншымі хаўруснымі гэтаму клубу фракцыямі', але гэта цяжка лічыць актыўным удзелам у працы клуба. Магчыма, і ўвогуле Стагановіч большую частку часу тады праводзіў па-за Варшавай, тым больш што і Сейм у студзені 1929 г. збіраўся на паседжанні толькі эпізадычна, а калі ад канйа гэтага месяца стаў збірацца штодзённа, то 7 лютага 1929 г. Стагановіч узяў сабе афіцыйны адпачынак на 9 дзён". Дзеля таго і не згадвалася ягонае прозвішча ў камуністычных справаздачах — Стагановіч проста сам не даваў да гэтага асаблівых нагодаў.
Затое рэгулярна ў гэтых справаздачах на пачатку 1929 г. з’яўлялася прозвішча селяніна са Слонімшчыны і аднаго з тагачасных чальцоў Галоўнай управы ТБШ, а адначасова сябра КПЗБ Паўла Крынчыка, які на парламеннкіх выбарах 1928 г. у Наваградскай акрузе стаяў на выбарчым спісе «Змагання» на чацвёртым месцы і, паводле патрабаванняў выбарчага закону, мог замяніць у Сейме любога з паслоў з гэтага спіса ў тым выпадку, калі б той памёр, дзеля нейкай прычыны быў пазбаўлены мандата ці сам ад яго адмовіўся. У справаздачах Крынчык фігуруе ў кантэксце выключна пазітыўным (натуральна, з камуністычнага гледзішча). Напрыклад, у справаздачы за канец студзеня 1929 г. пісалася: «Робім захады, каб сабраць культурнікаў (г. зн. дзеячаў Таварыства беларускай школы. — А. П.) на маленькую нараду... К[рынчык] напісаў, што ён з намі і гатовы на ўсё, што яму загадаюць. Мы ўказалі канкрэтна на форму, як арганізаваць гэтую нараду (у нашьш духу), на дняхя буду ведаць падрабязнасці»'". 2 лютага 1929 г. Арсень Канчэўскі, пішучы пра ўнутраную барацьбу ў кіраўніцтве ТБШ паміж прыхільнікамі камуністаў і іх апанентамі, згадаў, што «Кр[ынчык], якізаявіўабпоўнай салідарнасціз намі, паставіць ультыматыўна справу склікання з’езда або канферэнцыі прадстаўнікоў управаў. Паколькі на гэта тройка не дасць згоды, Кр[ынчык] выступае з яе складу і супольна з Д. ад імя старай управы і рэвізійнай камісіі склікаюць прадстаўнікоў управаў дзеля