Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Гл.: Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Druk № 378, 385, 422, 423, 424.
Гл.: Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres 11 Sprawozdanie stenograficzne z 47 posiedzenia z dnia 7 lutego 1929 r. L. 3.
НАРБ. Ф. 242-n. Bon. 1. Cnp. 217. Арк. 6.
выбару новай камісіі, якая павінна будзе склікаць агулызы з’езд ТБШ»’. Дзеля таго выглядала цалкам рэальным, што праз увядзенне ў склад пасольскага клуба «Змаганне» сапраўды ідэйнага і актыўнага камуніста П. Крынчыка КПЗБ удасйа ўзмацніць сваё кіраванне ім (другі член КПЗБ у складзе «Змагання», Іван Грэцкі, да таго часу не праявіў якасцяў, неабходных для таго, каб перахапіць кіраўніцтва клубам з рук Язэпа Гаўрыліка і Ігната Дварчаніна). Сам Крынчык, паводле ягоных уласных успамінаў, у той час «паводле распараджэння ЦК быў вызвалены ад актыўнага кіравання масавымі акцыямі і падтрымліваў сувязь толькі з абмежаванымі адказнымі таварышамі, бо з-за няўдалага выбару кандыдатаў мандаты атрымалі людзі недысцыплінаваныя, іў бліжэйшы час прыйдзецца аднаго з іх адклікаць, каб даць магчымасць атрымаць мандат мне»’’.
25 лютага 1929 г. адбылося паседжанне Краёвага бюро ЦК КПЗБ, прысвечанае пытанню партыйнага кіраўніцтва беларускім нацыянальна-вызваленчым рухам, на якім была сярод іншага прынятая наступная пастанова:
«а) Даручыць С[акратарыя] ту тэрмінова азнаёміцца з [кандыдатурай] Кр[ынчыка] і канчаткова вырашыць пытанне пра яго.
б)	У выпадку станоўчага вырашэння пытання абягонай кандыдатуры, лічыць неабходным ягонае ўваходжанне ў склад кл[уба].
в)	С[акратарыя]т прыме ўсе захады для паскарэння складання паўнамоцтваў С[таганові]чам»'“.
Усе пункты гэтай пастановы былі аператыўна выкананыя. Кандыдатура Паўла Крынчыка, як адзначалася вышэй, выклікала ў той час у заходнебеларускіх камуністаў толькі станоўчыя эмоцыі, і таму Аляксандр Стагановіч неўзабаве падаў маршалку Сейма заяву аб сваёй адмове ад пасольскага мандата. У Сейме пра гэта афіцыйна аб’явілі на паседжанні 13 сакавіка 1929 г.“",
'	НАРБ. Ф. 242-п. Bon. 1. Спр. 217. Арк. 42.
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Ф. 27444 (Крмнчлк, П. С пдеямн Карла Маркса, Фрндрмха Энгельса, Владнмяра Нльпча Ленвна — дорогой народовольцев я пошел в народ (Краткме воспомннанпя. 11 часть). С. 18.
•" НАРБ. Ф. 4-п. Bon. 1. Спр. 4292. Арк. 38-39.
Гл.: Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograficzne z 57 posiedzenia z dnia 13 marca 1929 r. L. 4.
і якраз з гэтага часу Стагановіч пераставаў бьшь паслом. Праз адно паседжанне, 20 сакавіка 1929 г., прысягу прыняў ягоны наступнік Павел Крынчык*.
Са з’яўленнем у складзе клуба «Змаганне» Крынчыка і без таго няпростыя адносіны тут яшчэ больш абвастрыліся. Камуністы зрабілі на яго галоўную стаўку пры рэалізацыі сваёй палітыкі поўнага кіравання клубам, а сам ён імкнуўся чаканні, якія на яго ўскладаліся, апраўдваць. Таму Крынчык у сваёй дзейнасці часта дазваляў сабе дэманстратыўна ігнараваць думку кіраўніцтва клуба, пра што сам згадваў у пазнейшых успамінах". Такія ягоныя паводзіны выклікалі ўсё больш актыўнае непрыманне і нават абурэнне астатніх членаў клуба, што правакавала сталыя канфлікты як на асабістай, так і на палітычнай глебе, якія працягваліся фактычна да самага заканчэння існавання клуба ў жніўні 1930 г. пасля датэрміновага роспуску прэзідэнтам Польшчы парламента. Аднак падрабязна спыняцца на разглядзе гэтай цікавай праблемы ў межах нашага даследавання немэтазгодна, бо асноўны герой, Аляксандр Стагановіч, да дадзеных канфліктаў аніякага дачынення ўжо не меў'".
Што ж тычыцца лёсу гэтага дзеяча пасля ягонага сыходу з Сейма, то даўно планаваная заходнебеларускімі камуністамі, але даволі нечаканая для шырокай грамадскасні адмова Стагановіча ад мандата не магла абысціся без розных чутак і прыпушчэнняў на гэты конт. Польскія чыноўнікі з Міністэрства ўнутраных спраў здагадваліся пра тое, што тут не абышлося без уплыву КПЗБ, і нават мелі звесткі (невядома, з наколькі верагоднай крыніпы), што «пасол Стагановіч перад атрыманнем мандата падаў Антону Мальцу (дзеяч КПЗБ, які цяпер знаходзіцца ў турме)
Гл.: Sejm Rzeczypospolitej Polskicj. Okies II. Sprawozdanie stenograficzne z 59 posiedzenia z dnia 20 marca 1929 r. L. 3-4.
Гл.: Крмнчйк, П. «Непрнкосновенность» послов // Годы нспытанмй н мужества/сост. Н. С. Орехво. Н. С. Сташкевнч. Мйнск, 1973. С. 75.
Часткова праблема ўзаемаадносінаў у клубе «Змаганне» пасля адмовы ад мандата Аляксандра Стагановіча знайшла адлюстраванне ў артыкуле: Пашкевіч, А. КПЗБ і Беларускі сялянска-работніцкі пасольскі клуб «Змаганне» ў 1928-1930 гг.: некаторыя аспекты супрацоўніцтва // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў: зборнік навук. артыкулаў / рэдкал.: I. Крэнь, У. Навіцкі, В. Белазаровіч (адк. рэд.) і інш. Гродна, 2006. С. 168-174.
дэкларацыю, у якой абавязаўся адмовіцца ад пасольскага мандата на патрабаванне КПЗБ». У бачанні ж супрацоўнікаў II аддзела Генеральнага штаба сітуацыя выглядала так: «Уапошні часуасабовым складзе БСРПКадбылася персанальная змена: пакінуў клуб пасол Стагановіч, які адрокся ад мандата на пажаданне КПЗБ. Матывы адмовы павінны быць наступныя: Стагановіч абвінавачваўся ў камунізме, але Акруговы суд яго апраўдаў. КПЗБ, відавочна баючыся, каб ён не пайшоў па слядах Астроўскага (маецца на ўвазе Радаслаў Астроўскі, які быў апраўданы падчас судовага працэсу над лідарамі БСРГ і пасля гэтага перайшоўда супраноўнінтва з польскімі ўладамі. — А. П.), запатрабавала, у асобах Гаўрыліка і Дварчаніна, каб ён праводзіў камуністычную акцыю. Стагановіч нібыта супраціўляўся гэтаму ітамумусіў адмовіцца адмандата, бо КПЗБ пагражала яму далёка ідучымі наступствамі»"’.
Каб хойь неяк апраўдань свой крок і адвесці ад сябе падазрэнні ў прыналежнасці да камуністычнай партыі і дзеянняў у адпаведнасці з яе дырэктывамі, сам Стагановіч заяўляў, што падставай для адмовы ад мандата былі сямейныя прычыны і жаданне падняць занядбаную апошнім часам гаспадарку, аднак такое тлумачэнне нікога асабліва не пераконвала і падавалася малаверагодным (асабліва ўлічваючы надзвычай высокія пасольскія заробкі, якія развіццю гаспадаркі маглі толькі спрыянь). Праз паўгода пытанне, што прымусіла Стагановіча адмовіцца ад выканання пасольскіх абавязкаў, узнікла ўжо на апеляцыйным судзе ў Вільні, і гэтым разам ён паспрабаваў патлумачыць матывы сваіх дзеянняў праблемамі са здароўем і недастатковым узроўнем адукацыі. Праўда, на суддзяў і гэтыя аргументы не зрабілі вялікага ўражання, бо, паводле іх, «абвінавачаны не робіць уражання цяжка хворага чалавека... і пры гэтым агульнавядома, што і многія іншыя паслы маюць вельмі малую адукацыю, што ім не замінае мець мандаты»'". Натуральна, сам па сабе факт адмовы ад выканання пасольскіх абавязкаў з якой бы то ні было прычыны не з’яўляўся паводле польскага заканадаўства злачынствам, аднак для абвінаваўцаў
' AAN. MSW 1918-1939. Sygn. 1032-doplywy. К. 52.
CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I. 303.4.2706. K. 12.
НАРБ. Ф. 4-n. Bon. 1. Cup. 18474. Арк. 27.
Стагановіча гэтая цьмяная справа стала лішнім доказам цесных сувязяў былога пасла з камуністычнай партыяй і нават асабістага ў ёй сяброўства. Урэшце, як-вядома, суд афіцыйна прызнаў Стагановіча ўдзельнікам «камуністычнай змовы» і прысудзіў за гэта да вялікага тэрміну зняволення.
Думаецца, якраз у гэтым месцы самы час паразважаць: наколькі суд меў рацыю і наколькі Стагановіч быў асабіста звязаны з камуністамі? Тое, што пэўныя сувязі, і наватдаволі шчыльныя, ён з імі меў (як і любы дзеяч тагачаснага леварадыкальнага беларускага руху), сумненняў, натуральна, не выклікае. Але ці быў ён хоць бы на нейкім этапе сваёй біяграфіі сябрам камуністычнай партыі? Сярод нешматлікіх сучасных біёграфаў Стагановіча адзінства ў гэтым пытанні няма. Так, Вячаслаў Даніловіч у біяграме гэтага дзеяча, прыкладзенай у дадатку да сваёй манаграфіі, наўпрост сцвярджае, што Стагановіч быў сябрам не толькі БСРГ і ТБШ (у чым аніякіх сумневаў у нікога, у тым ліку і ў аўтара гэтай працы, не ўзнікае), але і КПЗБ’. Аднак жа ў асноўным тэксце гэтай манаграфіі аўтар сам гэтаму адназначнаму сцверджанню і супярэчыць, пішучы пры характарыстыцы персанальнага складу пасольскага клуба «Змагання», што «ўсе паслы былі членамі БСРГ, а Я. Грэцкі — яшчэ і камуністам»". Адмысловае падкрэсліванне камуністычнасці Грэцкага (а што якраз гэты дзеяч камуністам быў — факт даказаны) лагічна мусінь прыводзіць да высновы, што тады ўсе астатнія паслы «Змагання», у тым ліку і Стагановіч, камуністамі не з’яўляліся. Згаданая супярэчнасць у звестках у першую чаргу сведчыць пра тое, што Даніловічу не ўдалося выявіць нейкіх дакладных і неаспрэчных звестак пра сапраўдную партыйную прыналежнасць Стагановіча, і дзеля гэтага ён не змог заняць па гэтай праблеме выразна акрэсленай і паслядоўнай пазіцыі, ды, хутчэй за ўсё, і не лічыў яе асабліва важнай для дасягнення мэтаў і задачаў свайго даследавання.
У адрозненне ад В. Даніловіча польскі даследчык з Любліна Збігнеў Запароўскі ў тым, што Стагановіч несумненна з’яўляўся сябрам КПЗБ, перакананы цвёрда. Ён паслядоўна праводзіць
Гл.: Даніловіч, В. В. Дзейнасць арганізацыі «Змаганне» ў Заходняй Беларусі... С. 152.
Гл.: Даніловіч, В. В. Дзейнасць арганізацыі «Змаганне» ў Заходняй Беларусі... С. 35.
гэтую думку ва ўсіх сваіх працах, датычных тэмы*, аж да таго, што ў адмысловым артыкуле для «Польскага біяграфічнага слоўніка» Стагановіч з самага пачатку пададзены як «селянін, беларускі камуністычны дзеяч».
Аднакжа да высноваў гэтага даследчыка ўдадзеным пытанні трэба ставіцца вельмі асцярожна, бо праведзены намі крытычны аналіз біяграмы Стагановіча, падрыхтаванай 3. Запароўскім для «Польскага біяграфічнага слоўніка», паказаў, што яна ўтрымлівае надзвычай шмат як дробных недакладнасцяў, так і сур’ёзных фактаграфічных памылак. Так, паводле Запароўскага, Стагановіч вярнуўся ў Заходнюю Беларусь з Францыі толькі ў 1925 г., у той час як гэта адбылося яшчэ ў 1921 г., а пасля вяртання дзейнічаў нібыта, не толькі ў КПЗБ, але і ў Камуністычным саюзе моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Апошняе сцверджанне выглядае зусім непраўдападобным, калі ўлічыць далёка ўжо не камсамольскі ў той час узрост Стагановіча. Нічога не ведаў 3. Запароўскі пра факт арышту Стагановіча перад выбарамі ў Сейм у сакавіку 1928 г. і вымушанае вызваленне яго ўладамі толькі пасля набыцця ім пасольскага мандата. Польскі даследчык адзначыў толькі, што «ў сакавіку 1928 г. паліцыя ліквідавала структуры Акруговага камітэта КПЗБу Баранавічах, ажыццяўляючы шматлікія арышты, канфіскуючы зброю, камуністычныя ўлёткі і брашуры. У следстве з’явілася прозвішча Стагановіча, але пасольскі імунітэт ахоўваў яго перад арыштам». Здзіўляе інтэрпрэтапыя Запароўскім факта падавання калегамі Стагановіча па пасольскім клубе прапановы Сейма адтэрмінаваць разгляд крымінальнай справы супраць дзеяча на час выканання ім пасольскіх абавязкаў. Даследчык гаворыць пра «непрадуманы» (nieopatrzny) крок, хоць у тых умовах падобныя захады якраз былі абсалютна натуральнымі і лагічнымі, бо рабіліся адначасова з чальцамі іншых пасольскіх клубаў, якія сутыкнуліся з аналагічнымі праблемамі. Урэшце, згадаўшы пра новы арышт Стагановіча (ужо як пасла) 3 чэрвеня 1928 г. і пра наступны суд