Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Супярэчнасці паміж камуністамі і «нацыяналістамі» пасля канчатковага выстаўлення выбарчага спіса і пачатку агітацыйнай кампаніі не скончыліся. Камуністы імкнуліся трымаць усе дзеянні «Змагання» йалкам пад кантролем, у той час як Дварчанін намагаўся ўсімі сіламі захаваць хоць нейкую самастойнасйь у прынцыповых пытаннях. Як сведчыў у справаздачы адзін здзеячаўТБШ, кааптаваны ўарганізацыю камуністамі для кантролю за ёй, якраз у гэты час «пачынаецца, ці летй кажучы, выкрышталізоўваецца паступовы адыход т. Дварчаніна ўправа, завяршыўшыйся поўным адказам у часе выбараў да Сейма
прозвішча гэтага дзеяча ў ліку паслоў, выбраных у Сейм на Наваградчыне са спіса «Змагання» (Выбарная фільма// Сялянская ніва. 14 сакавіка 1928. № 23. С. 1; Wyniki wybarau u Sojm u paasobnych wokruhach // Bialaruskaja Krynica. 6sakawika 1928. № 20. S. 1).
НАРБ. Ф. 242-n. Bon 1. Cnp. 179. Арк. 21.
ісці па лініі, намечанай ЦК КПЗБ, на карысць розных камбінацыяў, выдуманых " Беларускаю інтэлігенцыяю ў Вільні”»'.
Адхіленне грамадоўцаў ад партыйных установак адзначаў у сваёй справаздачы і Фелікс Кантар, пішучы пра нейкую перадвыбарчую ўлётку (на жаль, выявіць хоць адзін яе асобнік пакуль што не ўдалося), якая выйшла ад імя «Змагання» перад самымі выбарамі і не цалкам адпавядала партыйнай лініі: «Улётка, надрукаваная і канфіскаваная, якая разышлася па деухтрох раёнах у колькасці 300 штук, не з’яўляецца ўлёткай акруговага камітэта. Тав. Макара не было ў Наваградку, ён сядзеў у Баранавічах і пра гэтую ўлётку ведаць не мог. Тав. Клім, знаходзячыся ў Наваградку, таксама на 99 % не напісаў яе. Гэтая ўлётка з’яўляецца, мяркуючы з усяго, кандыдата Дварчаніна. Выкарыстаць гэтую ўлётку для фракцыйнай працы з’яўляецца злачынствам, як іўся фракцыйная праца»".
Апошняя фраза з гэтай цытаты патрабуе дадатковага тлумачэння. Згадваючы пра «фракйыйную працу», Ф. Кантар меў на ўвазе вострую тэарэтычную дыскусію ў Камуністычнай партыі Польшчы, якая ішла якраз у той час і ўрэшце скончылася афармленнем унутры фармальна адзінай партыі дзвюх фракцый — так званай большасці і так званай меншасці. Прадстаўнікі «большасці» стаялі на больш гнуткіх пазіцыях і дапускалі супрацу ў тактычных мэтах з сацыялістычнымі партыямі і партыямі прыгнятаных нацыянальных меншасцяў, у той час як «меншасць» была фракцыяй сектанцкай, дагматычнай і безаглядна падпарадкаванай лініі, якую праводзіў у СССР Сталін. У КПЗБ сітуацыя была ў параўнанні з агульнапольскай партыяй трохі адрозная: прыхільнікі «меншасці» тут складалі большасць, а прыхільнікі «большасці» — меншасць. Тым не менш, як выглядае, асноўнае кіраванне камуністычнай выбарчай кампаніяй у Наваградскай акрузе апынулася ўрэшце ў руках прыхільн ікаў «большасці», і менавіта гэтым можна растлумачыць тое, што прыхільнікі надыянальнай плыні былой Грамады атрымалі ў гэтай акрузе пэўныя магчымасці для хоць бы абмежаванай рэалізацыі ўласных памкненняў. Нездарма на
' НАРБ Ф. 242-п. Bon. 1. Спр. 101. Арк. 192.
" НАРБ Ф. 242-п. Bon. 1. Спр. 54. Арк. 33.
I з’ездзе КПЗБ адзін з ягоных удзельнікаў, які меў псеўданім Сідар, заяўляў, што выстаўленне ў спісе «Змагання» Ігната Дварчаніна было з боку камуністаў несумненнай памылкай, прытым памылкай, «зробленай таварышамі з болыйасці»'.
У рэзалюцыі па паслявыбарчай справаздачы сакратарыята ЦК КПЗБ адзначаліся «тэндэнцыя ў часткі кіраўнічых колаў радыкальнага руху адмежавацца ад рабоча-сялянскага блока ўсіх працоўных Польшчы і арганізаваць адзіны беларускі нацыянальны фронт... паслабленне барацьбы з беларускімі згоднікамі... нацыяналістычныя настроі, недаацэнка кіруючай ролі Камуністычнай партыіў нацыянальна-вызваленчай барацьбе /радыкальна-сялянскім руху»". Наколькі вялікім грахом у вачах камуністаў-інтэрнацыяналістаў былі падобныя адхіленні, можна ўявіць, калі прыгадаць змест адной з іхных уласных улётак, якія распаўсюджваліся падчас выбарчай кампаніі нелегальна ад імя самой КПЗБ: «Хто выступае проціў адзінага фронту нацыянальна-вызваленчага руху Зах. Беларусі з агульнапольскім рэвалюцыйным рухам, хто працівапастаўляе «беларуса» наогул — «паляку» наогул, хто дзеля апраўдання контррэвалюцыйнага лозунга «адзінага беларускага нацыянальнага фронту» абвінавачвае польскіх рэвалюцыйных рабочых і сялян у шавінізме і ў захопных імкненнях — той аслабляе сілы антыфашыстоўскага блока, той дапамагае польскаму фашызму — узмацоўвае польскі акупацыйны рэжым у ЗБ, той вораг нацыянальна-вызваленчае барацьбы беларускіх народных масаў»'".
Вяртаючыся ж да саміх выбараў, варта адзначыць, што акрамя вышэйзгаданых спісаў пад № 38 (Беларускае рабочасялянскае аб’яднанне), № 39 (спіс «Змаганне за інтарэсы сялян і работнікаў») і № 41 («Беларускія сяляне і работнікі») у Наваградскай выбарчай акрузе было выстаўлена яшчэ 3 беларускія спісы: № 18 (Блок нацыянальных меншасняў), № 37 («Агульна-беларускі народны спіс»), № 40 (Беларускі гаспадарчы незалежны саюз сялян і работнікаў). № 37 быў выразна паланафільскім, а ягоным тварам на Наваградчыне
НАРБ. Ф. 242-п. Bon. 1. Спр. 179. Арк. 21.
НАРБ. Ф. 242-п. Bon. I. Спр. 179. Арк. 144.
НАРБ. Ф. 242-п. Bon. 1. Спр. 42. Арк. 127.
стаў шырокавядомы ў той час, але вельмі скампраметаваны ў вачах выбарнікаў сваёй адкрыта прапольскай пазіцыяй беларускі дзеяч Арсень Паўлюкевіч. № 40 арганізаваў таксама даволі вядомы ў той час дзеяч Яўген Міткевіч, які ў першай палове 1920-х гг. таксама быў сярод стваральнікаў шэрагу паланафіл ьскіх арганізацый і адначасова з'яўляўся канфідэнтам II аддзела Генеральнага штаба. На выбары Міткевіч ішоў пад апазіцыйнымі сацыялістычнымі лозунгамі, але ў сувязях ягонага спіса з дзяржаўнымі ўладамі таксама мала ў каго ўзнікалі сумневы. Гэты спіс быў выстаўлены адмыслова, каб адцягваць галасы прыхільнікаўбылой Грамады. Нарэшце, у складзе Блока нацыянальных меншасцяў ішлі на выбары дзеячы з асяродку Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Беларускага сялянскага саюза на чале з Васілём Рагулем. Апошні паходзіў з вёскі Ачукевічы з-пад Любчы і не траціў надзеі на вяртанне хоць бы часткі сваёй былой папулярнасці на радзіме, якой ён карыстаўся ў 1922—1925 гг. і якая значна зменшылася пасля таго, як даволі нечакана гэты дзеяч не далучыўся да навастворанай Грамады, хоць і меў левыя погляды ды лічыўся «сялянскім радыкалам».
3 ліку польскіх партый найбольш моцнымі супернікамі былых грамадоўцаў былі праўладны спіс № 1 (Беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам), а таксама спісы польскіх левых партый: № 2 (Польская сайыялістычная партыя), № 3 (Польская народная партыя «Вызваленне») і № 10 (Сялянская партыя). Пад № 20 у Сейм балатаваліся расійскія нацыяналісты, якія пры пэўных умовах таксама маглі скласці беларусам канкурэнцыю, туманячы галаву малапісьменным вяскоўцам праваслаўнага веравызнання (як гэта адбылося ў Пінскай выбарчай акрузе, дзе расіййы здолелі нават атрымаць адзін мандат, у асноўным за кошт масавага за іх галасавання насельніцтва вялікіх праваслаўных вёсак у ваколіцах Давыд-Гарадка). Толькі 3 спісы фактычна не з’яўляліся змаганцам канкурэнтнымі, бо былі чыста яўрэйскімі: № 4 (Агульны яўрэйскі рабочы саюз «Бунд» у Польшчы), № 33 «Агульнаяўрэйскі нацыянальны выбарчы блок у Сейм і Сенат» і № 37 — індывідуальны спіс яўрэйскага дзеяча Э. Закгейма’.
Гл.: Rzepeccy, Т. і К. Sejm і Senat 1928-1933. S. 125.
Самі ўмовы правядзення выбарчай кампаніі, як ужо вышэй адзначалася, былі для апанентаў улады, перш за ўсё з ліку нацыянальных меншасцяў, надзвычай неспрыяльныя. Мясцовая адміністрацыя прыкладала ўсе намаганні, каб выканаць пажаданні свайго непасрэднага начальства (пра якія ішла гаворка вышэй), і дзеля гэтага не спынялася ні перад якімі парушэннямі заканадаўства. Так, было зафіксавана шмат выпадкаў свядомага незапісання ў спісы «няпэўных» выбарнікаў. Многія вясковыя выбарнікі ў Заходняй Беларусі не атрымалі магчымасйі прагаласаваць, бо іх не дапуспілі на выбарчыя ўчасткі. Шырока распаўсюджаная была практыка канфіскацыі друкаваных выданняў, асабліва леварадыкальных, ды і ўвогуле агітацыі апанентаў праўладных спісаў чыніліся ўсялякія перашкоды. Пра вялікі маштаб парушэнняў, здзейсненых падчас выбараў, сведчыць тое, што ў Вярхоўны суд Польшчы пасля іхбылі пададзеныя 183 пратэсты, якія паходзілі пераважна з тэрыторыі так званых усходніх крэсаў’. Няма сумневу, што гэтыя пратэсты ў большасці сваёй мелі пад сабой грунт, бо пасля іх разгляду (праўда, вельмі зацягнутага ў часе) вынікі выбараў у 7 акругах, у тым ліку ўзаходнебеларускіх Лідскай і Свянцянскай, у 1930 г. анулявалі і прызначылі паўторнае галасаванне.
У такіх умовах патрэбная была сапраўды вялікая энергія, ахвярнасць і вынаходлівасць з боку прадстаўнікоў апазіцыйных арганізаный, каб супрацьдзеяць парушэнням і злоўжыванням. Так, выбарчаму камітэту «Змагання» давялося выкарыстоўваць падчас сваёй кампаніі розныя хітрыкі, напрыклад распаўсюджвайь агітацыйныя матэрыялы ў выглядзе маленькіх рознакаляровых картак, папяроснай паперы альбо брашураў з замаскаванай вокладкай". Дзеячы, якія наважыліся на адкрытую працу на карыснь спіса «Змагання», мусілі ўвесь час быць гатовымі да рэпрэсій з боку адміністрацыйных і палійэйскіх уладаў.
Гл.: Ajnenkiel, A. Parlamentaryzm w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1975. S.267.
Гл.: Розеншейн, Д. B Центральной редакшім // Годы нспытанпй н мужества/ сост. Н. С. Орехво, Н. С. Сташкевнч. Мннск, 1973. С. 198.
На жаль, захавалася зусім няшмат звестак пра тое, наколькі вялікую ролю падчас гэтай кампаніі адыграў Аляксандр Стагановіч — першы кандыдат у спісе «Змагання». Вядома, што ён быў таксама намеснікам паўнамоцнай асобы ўсяго спіса № 39 (паўнамоцнай асобай быў Анастас Аляшкевіч)'. Няма сумневу, што і ў перадвыбарчай агітацыі ён мусіў браць актыўны ўдзел, але, відань, ягоныя заслугі ў гэтай сферы не асабліва вылучаліся сярод іншых, бо ні афійыйныя польскія, ні камуністычныя крыніцы адмыслова ягоную асобу пры апісанні хады кампаніі на Наваградчыне не вылучаюйь. Толькі ў справаздачы Ф. Кантара ў адным месцы прозвішча Стагановіча пералічваецца ў ліку асобаў, якім на заключным этапе агітацыі даручылі выступаць на мітынгах у найбольш значных населеных пунктах акругі. Стагановіч павінен быў, паводле гэтага дакумента, правесці мітынгі ў Дзятлаве і Наваградку, аднак не паспеў гэтага зрабіць, бо польскія ўлады, адчуваючы сваю бяссільнасць перад грамадоўска-камуністычнай агітацыяй, наважыліся за тыдзень да галасавання на крайнія меры: масавыя арышты найбольш актыўных дзеячаў «Змагання». Усяго на Наваградчыне тады арыштавалі каля 100 чалавек, у тым ліку і Аляксандра Стагановіча".