Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла
Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
Журко аніякага паролю, з якім ён мог бы да Стагановіча як да сябра партыі, падуладнага партыйнай дысцыпліне, падступіцца. Наваградскі суд дзеля гэтага не выключыў магчымасці, што Малец «лічыў Стагановіча толькі чалавекам, уякога погляды набліжаныя да камунізму і які цяпер можа ўключыцца ў справу партыі», і таму, не маючы цвёрдай упэўненасці, таксама не стаў выкарыстоўваць гэтае сведчанне супраць Стагановіча. У той час апеляцыйны суд палічыў сведчанне У. Журко дастатковым для доказу віны Стагановіча на той падставе, што яно ўскосна пацвярджаецца паказаннямі супрацоўнікаў паліцыі, нягледзячы на тое што адносна аб’ектыўнасці і бесстароннасці апошніх было шмат пытанняў". Падобная была пазіцыя апеляцыйнага суда і па іншых пунктах абвінавачання, адхіленых акруговым судом. У выніку ранейшы прысуд быў адменены, і Аляксандр Стагановіч адправіўся адбываць шасцігадовае зняволенне, а ягоныя таварышы па няшчасці Анастас Аляшкевіч і Іван Раманюк — чатырохгадовае*’.
Сёння ўвогуле цяжка зразумець, навошта польскім уладам спатрэбілася паўторна судзіць і прысуджаць Аляксандра Стагановіча да такога вялікага тэрміну зняволення (максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула Крымінальнага кодэкса складала 8 гадоў цяжкой турмьГ') ужо пасля таго, як ён адмовіўся ад пасольскага мандата і фактычна пакінуў актыўную палітыку, перастаўшы такім чынам быць асаблівай небяспекай для дзяржаўных інтарэсаў. Ніякіх крыніцаў, якія давалі б нам магчымасць адназначна адказаць на гэтае пытанне, выявіць падчас падрыхтоўкі даследавання не ўдалося, таму адзінае, што тут можна, — гэта выказваць нейкія гіпотэзы. Так, нельга, на нашую думку, цалкам выключаць таго, што польскія ўлады мелі намер выкарыстаць Стагановіча ў сваіх мэтах і падчас першага ягонага зняволення схілілі яго да заключэння нейкага нефармальнага пагаднення, сутнасць якога — дараванне свабоды ў абмен на пазнейшую супрацу. Пра тое, што такое было ў прынцыпе магчымае, сведчыць вядомы прыклад з апраўданнем на працэсе Грамады беларускіх дзеячаў Радаслава
• НАРБ. Ф. 4-п. Bon. 1. Спр. 18474. Арк. 24-25.
Гл.: Мясцовая хроніка. Апэляцыйны працэс «16» // Беларуская газэта. 24 кастрычніка 1929. № 1. С. 6-7.
Гл.: Ustawy kame tymczasowo obowi^zuj^ce na ziemiach b. zaboru rosyjskiego. T. 1. Kodeks Karny z ustawami dodatkowemi wydanemi do dnia 18 marca 1921 i skorowidzem / oprac. A. Mogilnicki, E. St. Rappaport. Warszawa, 1921. S. 33.
Астроўскага, Аляксандра Каўша і Антона Луйкевіча, якія за гэта пагаджаліся на пэўную супрацу з польскімі ўладамі. Даючы ацэнку гэтага факта з біяграфіі Луцкевіча, Янка Станкевіч пазней, ужо на эміграцыі, сцвяржаў: «Яперакананы, штоА. Луцкевіч, будучыўтурме, даўзгодуна супрацу з польскімурадам, але не супрацаваў»'. Нельга выключаць, што нешта падобнае магло адбыцца і з Стагановічам — што і ён першапачаткова «даў згоду на супрайу», а пасля таксама «не супрацаваў». Магчыма, у тым ліку і з спробай унікнуць выканання дадзеных палякам абяцанняў звязаны таксама ўхіленне Стагановіча пасля вызвалення ад актыўнай працы ў складзе пасольскага клуба «Змаганне», а пасля і адмова на першае патрабаванне КПЗБ ад пасольскага мандата. Зайіснуты паміж камуністычным молатам і польскім каваддам, зайкаваны пасол мог пабачыць у складанні ганаровых, але занадта ўжо, як аказалася, клопатных паўнамоцтваў адзіны шанец вылузнуцца з надзвычай небяспечнай для сябе і сваёй сям’і сітуайыі. Далейшае ж «ажыўленне» нібыта ўжо завершанай крымінальнай справы з наступным прысудам, зусім несувымерным здзейсненым Стагановічам «злачынствам» (прынамсі тым, пра якія гаварылася на судзе), можна ў такім выпадку разглядаць як элементарную помсту польскіх функцыянераў якіх хітры беларускі селянін мерыўся надурыць.
Іншая гіпотэза таксама звязаная з магчымасйю помсты, але ўжо не з боку ўсіх польскіх службаў дзяржаўнай бяспекі, а толькі асобнага чалавека і не канкрэтна Стагановічу, а ўсяму беларускаму нацыянальнаму руху. Маецца тут на ўвазе тое, што старшынёй Віленскага апеляцыйнагасуда ў той час быў Бохвіч, вядомы як вялікі непрыяцель беларускіх нацыянальных дзеячаў. Васіль Рагуля ва ўспамінах згадваў, што «Бохвіч меў на мяне зуб з асабістых прычынаў. У свой час сын і зяць Бохвіча задушылі ў лесе аднаго селяніна, і я як пасол умяшаўся ў гэтую справу». Пры гэтым ён распавёў захапляльную гісторыю, як Бохвіч і старшыня Беларускага пасоль.скага клуба Фабіян Ярэміч у 1928 г., калі Рагуля, выбраны ў Наваградскім ваяводстве ў сенатары, знаходзіўся ў турме і чакаў рашэння парламента адносна свайго далейшага лёсу, вялі «тайнае змаганне вакол мае асобы. [...] Першы (Ярэміч. — A. П.)у парламенце пускаў у ход усе пружыны дзеля майго вызвалення для выконвання сенатарскіхабавязкаў, другіж (Бохвіч. —А. 17.) спяшаўсяхутчэй за-
Станкевіч, Я. Зародную мову і праўдзівы назоў. Вільня, 2006. С. 275.
кончыць працэс, каб вынесці прысуду акружным судзе». Тое «тайнае змаганне» скончылася ў выніку на карысць Ярэміча, які нібыта «на 12 гадзін выперадзіў Бохвіча», і Рагуля быў, на вялікае расчараванне Бохвіча, вызвалены'. У сувязі з гэтым нельга выключаць, што Бохвіч пры разглядзе справы Стагановіча проста адыграўся пры такой зручнай нагодзе за тую адносна яшчэ нядаўнюю справу, асабліва калі памятаць, што Рагуля быў на працэсе адным са сведкаў абароны і выказваўся пра Стагановіча толькі станоўча.
Як бы там ні было, Аляксандр Стагановіч атрымаў свой тэрмін і быў вымушаны яго адбывайь. Калі праз акрэслены час ён нарэшце выйшаў з турмы і вярнуўся ў родную вёску, былі ўжо зусім іншыя часы. Колішні парламент быў даўно распушчаны Пілсудскім, а калегі Стагановіча па клубе «Змаганне» пасля амаль двухгадовага зняволення ў польскай турме выехалі ў выніку абмену палітзняволенымі ў БССР і ўжо прызвычайваліся да ўмоваў існавання ў іншай турме — савецкай. Ад колішняга грамадоўскага ўздыму не засталося і следу, палякі перайшлі ў наступ на ўсіх франтах, знішчаючы ўсялякія праявы арганізаванага беларускага руху, які б выгляд, хоць бы нават чыста культурнаасветніцкі, ён ні меў. Стагановічу ў такіх умовах анічога не заставалася, як толькі заняцца ўласнай гаспадаркай ды чакаць таго часу, калі адкрыюцца новыя магчымасці для працягу дзейнасці на карысць беларускай ідэі. Чакацьжа заставалася зусім нядоўга. Ужо праз некалькі гадоў у верасні 1939 г., пачаўся новы сусветны закалот, які кардынальна змяніў палітычную сітуацыю ва Усходняй Еўропе і пасеяў у сэрцах многіх беларускіх дзеячаў, нават тых, якія перад гэтым ужо расчаравана адышлі ад усіх спраў, новыя надзеі на магчымасць ажыццяўлення ў змененых умовах нацыянальных ідэалаў. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя...
У гэтае выданне акрамя ўласна «Успамінаў пасла» ўключаны і артыкулы Аляксандра Стагановіча, якія прысвечаны тым самым падзеям з жыцця Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд і маюць выразны мемуарны характар. Сабраныя разам гэтыя тэксты ўяўляюць з сябе цікавую крыніцу інфармацыі па палітычнай гісторыі нашай краіны, а таксама адлюстроўваюць погляд на асобаў і час аднаго з удзельнікаў тых падзей.
Аляксандр Пашкевіч
Гл.: Рагуля, В. Успаміны. С. 67-68.
УСПАМІНЫ ПАСЛА
У вёсцы Нясутычы Гарадэчанскай воласці Наваградскага павета Менскай губерні' 25 студзеня 1890 г. ад маткі Паўліны з дому Родзькаў і бацькі Лявона прыйшоў на гэты свет другім па чарзе, але першым сынам я, Аляксандр. У той час бацька мой быў заможным селянінам на ўсю ваколіцу. Здавалася, што маё жыццё на гэтым свеце добра забяспечана.
Аднак, як мне было тры гады, сталася вялікае няшчасце ў нашай сям’і: на працягу аднаго года памерлі мой дзед і бацька, які лячыўся ў Вільні ў шпіталі Св. Якуба, а таксама мой малодшы брацік. Мала гэтага, у тым самым годзе здохла чатыры валы, двое коней, пяць кароў, васямнаццаць штук свіней, збожжа на полі разакралі людзі.
Гэта была Боская кара, хаця мой бацька, а таксама дзед былі вельмі добрымі, ахвярнымі людзьмі. Дзеда за падтрымку паўстання ў 1863—1864 гг. расейцы высеклі розгамі. У Наваградчыне паўстаннем кіраваў нейкі Маслоўскі, якога маскалі ў 1864 г. павесілі. У тую ноч цела яго было ўкрадзена паўстанцамі і перавезена ў двор Сянна, дзе пахавалі.
Пасля гэтакага вялікага няшчасця і маладога веку мае маткі мы засталіся на сваёй собскай б’/г гект. гаспадарцы, а арандаваную зямлю, у ліку 34'Л гект., абшарнік аддаў другому. Пачалося новае жыццё, якое нельга назваць жыццём, а існаваннем.
Праз тры гады па смерці першага мужа матка выйшла замуж, беручы новага мужа на сваю гаспадарку. 3-за нядбайлівасці мужа, для нас айчыма, у сям’і жыццё нічагусенькі не паляпшалася, хіба толькі тое, што быў у хаце мужчына. He ведаю, чым усё скончылася б, калі б не было роднай цёткі ў гэтай вёсцы, якая вельмі шчодра падтрымлівала нашую сям’ю.
На шостым годзе майго жыцця я пайшоў у школу (калі яе можна так назваць, бо настаўнікамі маімі былі хлопцы на пару год старэйшыя за вучняў, якія, скончыўшы царкоўна-прыхад-
скую школу, у познюю восень, як жывёла ўжо не пасецца, прыходзілі ў вёску і ўмаўляліся настаўнікамі з тымі бацькамі, якія пасылалі сваіх дзяцей вучыцца. Вучыліся па хатах, з чаргі ў кожнага школьніка. Вучоба канчалася з растаяннем снегу. Такую школу мне давялося наведваць на працягу толькі пяці зімаў. Жыццёвыя абставіны сям’і не пазвалялі вучыцца далей, ботрэба было ісці ўдвор на працу, калі пагоняпь з малатарні, за 15 кап. удзень, а летам кароў, сваіх і чужых, пасвіць.
Будучы хлапчуком, я вельмі мала забаўляўся з сваімі аднагоднікамі. Я любіў слухаць розныя апавяданні старэйшых мужчын, калі яны збіраліся і разгаварвалі аб сваіх уражаннях у заробкавых паездках у Вільню, Гародню, Менск і інш. гарады і мястэчкі. Сёння не магу сказаць, чаму я пераймаў толькі добрыя, карысныя апавяданні. Усё благое, шкоднае мною не трымалася.
Калі мне было 14 год, мяне матка аддала ў двор пасвіць коні. На другі год, у 1905, я застаўся парабкам у двары. Мне далі пару коней і ўсё прыладдзе, як даросламу парабку.
У гэтым самым годзе двор наведалі два вучні гарадскога вучылішча, П. Булыга з вёскі Селішча і Гірш Ражанскі з вёскі Куровічы, з мэтаю нагаварьшь нас, парабкаў, да страйку. 3 пяцёх парабкаў я на гэта пагаджаўся, пазасталыя не пагадзіліся.