Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Трохі пазней я даведаўся, што яны разам з В. Рагулем2 належалі да партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў3, куды мяне ўлучылі ад тады, лета 1905 г. Я быў знаёмы з В. Рагулем і, нягледзячы на маю маладосць, я выконваўусе загады, якія на патаемных сходах мне даручалі.
Улетку на Спаса, 06.08.1906, за расклейванне «Выбарскай адозвы»4 на тэлеграфных слупах на шляху з Наваградка ў Любчу быў арыштаваны разам з В. Рагулем, Н. Булыгам і Гіршам Ражанскім. Я, як вельмі малады, дастаў ад станавога прыстава ў Наваградку толькі бізуноў. В. Рагулю, Н. Булыгу выслалі ў Адэскі павет на 'Л гады’, а Г. Ражанскі ўцёк з-пад арышту.
Падчас рэвалюцыі я і двух хлопцаў, А. Барыс і У. Дарашэвіч, у летні час амаль штоноч раскідвалі рэвалюцыйныя адозвы на ўзгорках, начамі на тычках палілі змочаныя анучы ў газу, што наводзіла страх у насельніцтва, якое не адважвалася ісці ў двары на працу.
У гэтым самым часе я праз аднаго аднасяльчаніна, шмат старэйшага ад мяне, які меў можнасць хадзіць вельмі далёка на фэсты з мэтаю выбраць сабе жонку, атрымаў беларускую газету. Калі я пачаў першы раз чытаць свой родны язык, я ніяк не мог прыстасавацца да некаторых гукаў, галоўна да дз, дж, шч, ч, ц, цьц і інш. Аднак у мяне паўстала думка прыслухоўвацца да гутаркі людзёў. Я пераканаўся, што ўсе гэтыя словы ёсць. Ад тады мне было лёгка чытаць свой родны язык.
Пасля прачытання некалькіх нумароў у мяне паўстала думка пабачыць тых людзёў, якія друкуюць сваю родную газету. У мяне, вясковага хлапца, гэтыя асобы ўяўляліся як нешта надзвычайнае.
Восенню 1907 г., папрасіўшы ў маткі дазволу, я з вялікім захапленнем направіўся ў Менск. Мне здавалася, што я найшчаслівейшая істота насвеце, незважаючы [натое], штояўхадаках і шарачковым убранні.
Чаму ў Менск, а не ў Вільню? У той час я быў фанатычна рэлігійным, і маё варожае настаўленне да каталікоў, якое мне прывілі расійскія папы, змусіла мяне ісці ў Менск, бо Вільню папы вучылі каталіцкаю.
Выйшаўшы ў Менск, я вельмі быў захоплены. Даўгі той дзеньбыўдля мяне, дзе я затрымоўваўся на працы, каб зарабіць 15—25 капеек на сваё падарожжа.
Прыйшоўшы ў Менск, я абышоў увесь горад. Нягледзячы на маё вялікае захапленне перад гэтым, я нічагусенькі не найшоў, аб чым марыў. Зайшоўшы ў гатэль «Еўропа», пераначаваў там за 50 капеек у нумары пад страхою і назаўтра, зыходзячы па сходах, набіў сабе гуз на лобе аб люстраную сцяну. Яшчэ раз абышоў галоўныя вуліцы і з вялікім болем на сэрцы пайшоў дамоў.
У тую самую восень у лістападзе месяцы мне здарылася нагода паехаць у Вільню. Мой сусед наняўся ў жыдоў загнаць каровы ў Вільню і мяне ўзяў сабе ў дапамогу.
Я вельмі быў рад гэтай паездцы. У думках я снаваў, што ў Вільні мне ўдасца знайсці тое, аб чым я марыў. Аднак і тут мяне спаткала няўдача, бо матка папрасіла гэтага дзядзьку, каб ён не адпускаў мяне ад сябе. У сапраўднасці не было нагоды адхіліцца.
Прыехаўшы ў Вільню вельмі рана, зараз жа паехалі з каровамі на рынак. Прастаяўшы ўвесь дзень, пад вечар там жа на талкучцы з’елі гарачай капусты па 5 капеек, селі на воз і паехалі дамоў.
Так тое, да чаго я імкнуўся ў тыя юнацкія гады, мне не ўдалося зрэалізаваць. Хвароба маткі, якая палажыла яе на тры гады ў ложак, а ў 1909 г. смерць затрымала мае імкненні шукаць свайго роднага, блізкага сэрцу, да чаго я імкнуўся ад юнацкіх гадоў.
Нягледзячы на мой малады век, я ў ваколіцы карыстаўся пашанаю. Я сам не знаю, чым я мог спрычыніцца да такога стаўлення людзёў да мяне. На агульным сходзе Басінскай вясковай грамады6, у якую ўваходзіла 8 вёсак, у 1910 г. мяне аднагалосна выбралі старастам грамады, але сакратар воласці Кунцэвіч сказаў, што сход не мае права выбрань А. Стагановіча дзеля таго, што A. С. непаўналетні (паўналетні — 22 гады).
У тым годзе, маючы 35 рублёў у кішэні, я адчыніў краму ў сваёй вёсцы з мэтаю даказаць людзям, колькі нажываюцца гандляры, і гэтым самым заахвоціць сялян адчыніць кааператыў. Аднак дзякуючы беднасці сялянства мае намеры не здзейсніліся.
У 1911 г. распрадаваўся двор Гулятычы. Я, маючы пустыя кішэні, задумаў купіць 8 дзесяцін зямлі. Пазычыў 90 рублёў у валасной касе і план свой здзейсніў.
У пачатку 1912 г. Наваградскае павятовае земства запрапанавала мне працу ў сельскагаспадарчым складзе ў Баранавічах у якасці заступніка загадчыка складам за 50 рублёў. На гэта я пагадзіўся, перадаў сваю краму брату і ад’ехаў у Баранавічы.
Першых некалькі тыдняў для мяне было вельмі несамавіта з прычыны мае мінімальнае адукацыі перад такімі асобамі, як раённы аграном Я. Мурашка, лугавод Ф. Ігнаценка, практыкант-студэнтзжонкаю Маеўскія і інш. Пасля кароткага часу нашага сужыцця я даведаўся, што ўсе працаўнікі — беларускія сялянскія сыны, якія мелі можнасць закончыць вышэйшыя школы. Для мяне разам з працаю да некаторай ступені гэта было палітычнаю школаю сярод такіх людзей, як асабліва Я. Мурашка, які паходзіў з вёскі Ябланаўшчына каля Міра. Ён належаўда сацыял-дэмакратычнай партыі (меншавікоў)7. Праз амаль трохгадовае нашае жыццё я палітычна пачаў разбірацца.
Праз увесь гэты час Я. Мурашка прывозіў з Менску «Нашу Ніву», якая прачытвалася мною некалькі разоў. Ад тады я поўнасйю з вялікаюлюбоўю да свайго народа-Бацькаўшчыны асазнаў і даў сабе слова служыць Ёй і толькі Ёй, сваёй Бацькаўшчыне — Беларусі — Народу, дзе б я ні быў. Мой фанатызм да свайго Народа паставіў мяне варожа ставіцца да ўсіх тых, якія імкнуліся і імкнуцна прысабечыць сабе маю Радзіму.
Выконваючы данае сабе слова, [калі] мяне паклікалі на вайсковую камісію ў 1912 г., каб пазбегчы вайсковай службы ворагу, я змушаны быў ужыць сродкаў, каб лекары мяне прызналі няздатным. Так было і ў 1913 г., а ў 1914 г. дзякуючы даносу аднаго русацяпа воінскаму начальніку мяне без перагляду лекараў забралі ў расійскую армію служыць «за веру, цара і айечаства». Нельга было з гэтакімі лозунгамі пагадзіцца...
У ліпені 1914 г. я быў у Фінляндыі на сельскагаспадарчай экскурсіі, якую арганізавала Менскае губернскае земства. Мелі зведаць Швецыю, але выбух вайны стаў перашкодаю. Зведаўшы шмат якія рознага памеру гаспадаркі і жыццё фінаў, якога я нават не спатыкаў у нашых абшарнікаў, я прыйшоў да пераканання, што народ, які сам кіруе, хоць і не поўнасцю, і над якім няма расійскіх цівуноў, зможа рабіць цуды.
Выбух вайны змусіў нас перадчасна вярнуцца дамоў. Прыехалі ў Баранавічы. За гэты час з складу служачых загадчыка Ф. Мазалевіча мабілізавалі ў армію, агранома Я. Мурашку выселілі ў Гарадзею як палітычна ненадзейнага (бо ў Баранавічах быў штаб галоўнага камандавання). Студэнт з жонкаю Маеўскія ад’ехалі на ўніверсітэт.
Сумнае насталажыццё. 3 другога боку, была надзея, што вайна давядзе да рэвалюцыі, а за гэтым — да самастойнага жыцця ўсіх народаў Расійскай імперыі. Гэтыя словы Я. Мурашкі давалі мне атух* да змагання з сумным жыццём, якое мяне чакала ў будучым, у расійскай арміі.
У лістападзе 1914 г. вялікі склад цялячых вагонаў, дзе змясцілі маладых хлопцаў Наваградчыны, забраных у расійскую армію, завязлі ў Яраслаўль над Волгаю, раздзяліўшы па палках. Я папаў у 211-ты пяхотны запасны полк. Прыехалі ў Спаскія казармы8,
Атуха (ад. польск. otucha) — бадзёрасць, смеласць, надзея.
дзе не было ніякага абсталявання, замест ложкаў двухпавярховыя нары, на якіх нічагусенькі не было для спання. Улёгшыся на голых дошках, мы пачалі гутарыць, рабіць кпіны з славянскай місіі велікарускага народа. Але ў гэты час пачулі з цемры павышаны голас: «Спать, серые чертй. Уже послеповеркй!» Зразумела, некаторыя з нашыхдалі «ветлівыя» адказы і на гэтым уціхамірыліся.
Нягледзячы што мы амаль усе паходзілі з вёсак, шмат якіх нас камандны персанал лічыў інтэлігентамі, і некаторыя вельмі часта змушалі малодшы камсастаў капітуляваць перад навабранцамі.
Пасля трохтыднёвай муштры пачалі рыхтаваць да ад’езду на фронт. У гэтую мясарубку я не папаў, хоць я нікога не прасіў. 3 пакінутых утварылі падафіцэрскую школу, якую закончылі ў красавіку 1915 г. 3 паваротам у свае кампаніі камандзіры пачалі назначань у школы прапаршчыкаў, ад чаго я стараўся ўхіліцца. Дзеля гэтага мяне адаслалі на фронт у 17-ты стралковы полк, які ў гэты час быў на пазіцыях каля Панявежу Ковенскай губерні.
Трохмесячны адыход на ўсход расійскай арміі жаўнераў пацяшаў, бо ў такой практычнай сітуацыі была надзея, што восьвось жаўнеры кінуць зброю і разыдуцца хто куды, адмаўляючы загадам камсаставу.
Каб ратаваць Рыгу як стратэгічны пункт ад здачы немцам, пад Дзвінск прыслалі сібірскіх стралкоў, а таксама расійскіх стралкоў, якія праз месяц вялі зацятыя баі з немцамі.
У гэтым часе мне прыпадкова надарылася пазнаёміцца з I. Дварчаніным9, з якім 13 год пазней буду змушаны падставінь сваю галаву, неадпавядаючую да гэтага задання. Бо лекары, дактары, інжынеры, магістры, адвакаты, якія надаваліся выконваць народную місію, дзеля сваіх асабістых выгад і дзеля належання некаторых да польскай фашыстоўскай арганізацыі ОЗОН10 пахаваліся, каб пазней крытыкаваць.
У канцы 1915 г. я, будучы на фронйе, захварэў і быў адасланы ў шпіталь у горадзе Вятка11, дзе Вяцкая вайсковая камісія звольніла мяне на трохмесячны водпуск, які я правёў у Менскай і Смаленскай губернях. Па адбыцці водпуску я зноў
апынуўся ў тым самым палку ў Яраслаўлі, адкуль мяне ў хуткім часе назначылі ў Маскву на сфарміраванне 7-га асобага пяхотнага палка, які ўжніўні месяцы 1916 г. адплыў з Архангельска ў Францыю. Выгрузіўшы ў горадзе Брэст12, нас накіравалі на адпачынак на поўдні Францыі ў горад Сант-Тафагель. Даўшы адпачыць пару тыдняў, нас на параплавах морам перавезлі ў Грэцыю, горад Салонікі13.
На ііТляху ў Міжземным моры нам прыйшлося падабраць на свой параплаў 1200 жаўнераў, сербаў і неграў, якія з Афрыкі пасля выздараўлення ехалі на Балканскі фронт у агульным ліку 3000 жаўнераў, але нямецкі падводны чавень патапіў іх параплаў. Надзвычайна сумна-жахлівае з’явішча было для нас падбіраць застаўшыхся пры жыцйі, бо на вадзе плавалі трупы людзей, якія з поспеху няправільна палажылі ратуючыя кругі, і ад перавесу тулава нагамі ўверх. Ад перагружанасці наш параплаў мусіў зайсці ў найбліжэйшы порт Бізарці14, Афрыка, дзе, выгрузіўшы жаўнераў, адпЛылі ў назначаным кірунку.
Пасля прыгожай прыроды Францыі Грэцыя, Македонская правінцыя, выглядала паўдзённаю, асабліва Салонічная катлавіна, якая займала плошчу 40x60 км, голыя скалы, гарачы клімат, калі ў жніўні спёка даходзіла да 65 градусаў Цэльсія. Гэта ўсё вельмі дрэнна ўплывала на здароўе жаўнераў, якія пачалі хварэць на дызентэрыю, малярыю. Мяне малярыя прыкавала да ложка на тры месяцы, пасля чаго ў мяне было малакроўе.