Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
У жніўні 1927 г. Гарадэчанская валасная рада выбрала мяне валасным старшынём, аднак, нягледзячы на маё знаёмства з павятовым старастам Грынеўскім. на дамаганне павятовага каменданта паліцыі і рэферэнта бяспечнасці Сабегнанскага (?), Грынеўскі мяне не зацвердзіў.
Пад канец 1927 г. канчалася кадэнцыя Сейма і Сената з выбараў 1922 г. Трэба было думаць аб новых выбарах — не дзеля таго, каб дабіцца ад польскага ўрада якой-колечы палёгкі, не! Бо ўжо было ўсім ведама, што польскі паўфашызм намагаецца праглынуць усіх беларусаў, каб і следу па іх не засталося. Але неабходна было паказаць палякам, што мы жывём і нас ніякая сіла не здолее знішчыць.
Як стала вядома, што новыя выбары вызначаны на 4 сакавіка ў Сейм і 11 сакавіка 1928 г. у Сенат, пачаўся рух сярод сялян-
ства, распачаліся нелегальныя паседжанні ў акруговай управе ТБШ у Наваградку, кіраўніком якой быў Анастазі Аляшкевіч65 з мястэчка Любча, адзіны інтэлігент, які застаўся з народам.
Аднаго дня Аляшкевіч выклікаў мяне ў Наваградак. Прыехаўшы ў управу, заспеў там 1. Дварчаніна з Вільні, з якім не бачыўся 13 год66. 3 управы А. Аляшкевіч, I. Дварчанін і я пайшлі ў гатэль, дзе Дварчанін паінфармаваў нас аб сітуацыі ў Вільні і будучых выбарах. Ад яго мы даведаліся, што Астроўскі, Луцкевіч і Коўш67 парвалі з Грамадою ў астрозе і маюць складаць лісту ў Наваградскай акрузе, на якой будзе кандыдаваць і М. Чатырка. Віленская інтэлігенцыя, вылучаючы Хрысціянскую дэмакратыю, не хоча складаць лістоў. Я. Станкевіч68 катэгарычна адмовіўся мець якую-небудзь сувязь з пазасталай нашай інтэлігенцыяй.
Абмеркаваўшы ўсе праблемы, Дварчанін запрапанаваў скласці лісту па Наваградскай акрузе, але дзе ўзяць кандыдатаў? Інтэлігенцыя слухаць не хацела; сапраўды, каму хацелася сядзець 6-8—10-12 гадоў, а можа і вечную катаргу. Гэта чакала кожнага беларуса, які не меў намеру запрадацца палякам. Сп. Дварчанін запрапанаваў мне і Аляшкевічу кандыдаваць такім парадкам: я на першае месца, Дварчанін на другое, Аляшкевіч трэці. Далейшыя кандыдатуры Дварчанін абяцаў у хуткім часе падшукаць.
Пачуваючы сябе слабым на такое адказнае становішча ды на першае месйа, я, адмаўляючыся, запрапанаваў Аляшкевіча на першае. Дварчанін, выясняючы сітуацыю, звярнуў увагу, што калі Аляшкевіч адыдзе з акруговай управы ТБШ, то не знойдзецца чалавека заступіць яго там, і могуць быць дрэнныя наследкі. Акрамя таго, Дварчанін сказаў, што маё імя на Наваградчыне больш вядомае, нават сярод радыкальных урадаўцаў, якія паходзілі з мяжы польска-савецкай.
Здаючы сабе справы з наследкаў якія чакаюйь у будучыні мяне і маю сям’ю, мне было сорамна ў такі цяжкі час адмовіцца. Гэта было б раўназначна здрадзе свайму Народу. I я даў згоду кандыдаваць на першым месцы з лісты № 39 «Змаганне» па Наваградскай акрузе. 3 прычыны адсутнасці кандыдатаў у Сенат ліста не была складзена. Пастанавілі галасаваць на лісту № 1869 — г. зн. св. п. В. Рагулю.
Па Наваградскай акрузе былі складзеныя наступныя лісты: Грамадаўская ліста № 40 — Тарашкевіч70, Рак-Міхайлоўскі71, Мятла72, Валошын73 і Дударэвіч74 з вёскі Асташын каля Любчы. 3 гэтае лісты былі закрэсленыя акруговаю камісіяй усе чатыры быўшыя грамадаўскія паслы, якія сядзелі ў астрозе на Лукішках у Вільні.
Ліста № 39 «Змаганне»: Стагановіч, Дварчанін, Гаўрылік75, Крынчык76, Аляшкевіч і Лойка77.
Ліста № 38, камуністычная: Варскі-Варшаўскі78, Сахацкі79 і Грыц80 з вёскі Ваўковічы. Першыя два былі выкрасленыя з лісты.
Ліста № 41: Р. Астроўскі і М. Чатырка.
У Сенат былі лісты: № 18 — В. Рагуля, з пракамуністычнай лісты — 1. Малец81. 3 польскіхлістоўбыла ББВР82, ППС (Польская Партыя Сацыялістаў)83 і «Вызваленне».
He вымяняючы польскіх лістаў пачалася канкурэнцыя паміж беларускімі лістамі, а таксама камуністычнымі.
Мушу адцеміць, што па Наваградскай акрузе было пару вёсак, якія былі пад уплывам хітрых абшарнікаў. Нягледзячы на тое што называлі сябе беларусамі, яны выконвалі ўсе загады абшарнікаў. Адною з такіх вёсак была вёска Вераскава Любчанскай воласці84. У гэтай вёсцы праводзілася агітацыя супрацьлісты «Змаганне». Аднак пазней, калі польскі фашызм утварыў партыю пад назовам OZN, уся вёска належала да гэтага новага твору, кіраўніком якога быў абшарнік Брахонкі. Жыхароў гэтае вёскі ад заглады’ бальшавікамі ўратаваў сакратар гэтай арганізацыі. Ён працаваў у воласці і здолеў спаліць спіс сяброў OZN. Камуністы, бачачы, што прайгралі, пусціліся на правакайыю, друкуючы ў апошнюю перад выбарамі ноч адозвы з заклікам галасаваць за кандыдатаў № 39 «Змаганне». У гэтую ж ноч на хутары А. Мальца85 быў арыштаваны ўвесь штаб Баранавіцкага акружкама. На падставе тае адозвы арыштавалі і мяне з Аляшкевічам. Правакацыя была на руку польскай паліцыі, якая далучыла нас да камуністаў, змайстраваўшы працэс.
Сядзелі ў Наваградскім астрозе да суда разам з В. Рагулем і Сокал-Кутылоўскім86, арыштаваным за шпегунства. Нава-
Заглада (ад польск. zaglada) — вынішчэнне.
градскі астрог быў настолькі перапоўнены, што не ставала месца на падлозе. Мне міжвольна прыпомніліся словы Юрка з п'есы «Мутэрка»87: хто не знае, дзе будзе спаць у наступную ноч — ці ў мяккай пасцелі на сваім ложку, ці на голых астрожных нарах, — не мае права абзавадзіцца сям’ёю. (Я моцна перапрашаю жонку88, дзяцей за маё ўроджанае стаўленне да свае Байькаўшчыны-Беларусі. Нават сёння, калі адною нагою стаю над магілаю.)
Я сядзеў з В. Рагулем у адной цэлі. Быў ён заўжды вясёлы, жартаўлівы, нягледзячы на тое што ўдома пакінуў двое маленькіх дзяцей і гаспадарку без апекі. Гутарылі на тэмы сённяшняга дня. Я і Аляшкевіч запэўнівалі В. Рагулю, што выбаршчыкі «Змагання» аддадуць свае галасы за яго, бо мы ў двух адозвах заклікалі народ галасаваць за тых кандыдатаў у Сенат, якія не сыдуць з нацыянальных шляхоў у абароне свайго народа.
I гэта здзейснілася 11 сакавіка 1928 г. Камуністычны кандыдат у Сенат I. Малец праваліўся, дастаўшы мінімальную лічбу галасоў89. За гэта сакратара Баранавіцкага акружкама К.андрацюка выкінулі з партыі і назвалі правакатарам90. Ліста Чатыркі — Астроўскага, якому палякі прарочылі перамогу, атрымала ўсяго 49 галасоў91 і гэтым скампраметавалася. «Змаганне», якое з-за тэрору паліцыі не мела можнасці праводзіць агітацыю. нягледзячы на шахрайствы выбарчых камісіяў, з 6 месцаў атрымала тры. Гэта амаль 500 тысяч галасоў92 — сведамасць нашага Народа, якая з’явілася дзякуючы папярэднім нашым прадстаўнікам, асабліва В. Рагулю і ў некаторай ступені — тэрору польскай адміністрацыі.
26 сакавіка 1928 г. на дамаганне маршалка Сейма я быў звольнены з астрогу і назаўтра паехаў у Варшаву. Па прыездзе нас спаткалі і павялі ў Сейм нашыя паслы, Каруза93 і Стаповіч94. Пазнаёміўся з Юхневічам95, Валынцам96, Гаўрылікам, Грэцкім97, які прайшоў у Сейм з украінскай лісты98, але як беларус.
Пасля некалькіх паседжанняў мне, селяніну, было дзіўна: з аднаго боку, вялікія паны, з другога — чырвоныя палякі, найміты Масквы, з сеймавай трыбуны аблівалі адзін аднаго бруднымі памыямі, а выйшаўшы ў кулуары, шпацыравалі пад ручкі.
Атрымаўшы першы раз пасольскія грошы ў суме 1306 злотых за месяц, за якія можна было купіць 6 добрых кароў ці 650 пудоў збожжа”, прыехаў у свой родны Наваградак і адразу пайшоў на кірмаш. Мушу адцеміць: даючы згоду на кандыдаванне, я пастанавіў сабе не паляпшаць жыццёвага ўзроўню самога сябе і сям’і. Я сыходзіў з меркавання, што калі на працягу пяці год палепшу ўзровень, якога далей не змагу даць, то могуць быць для мяне і сям’і вельмі дрэнныя наследкі.
На рынку абступілі мяне знаёмыя і незнаёмыя, але ўсе шчырыя патрыёты свае радзімы; адны — з зацікаўленнем свежых навін, другія — з бядоты, якая панавала сярод малазямельнага сялянства з-за бяздарнага гаспадаравання «вызваліцеляў».
Вясна для ўсіх істот, якіх Гасподзь адарыў жыццём, была самаю вясёлаю, шчасліваю, радаснаю парою года. Для нашага селяніна яна была самаю жудаснаю, нешчасліваю, горкаю. Ён за слязьмі не бачыў, не чуў усіх і ўсяго, што славілі Госпада за дараванне ўсяму жыцця. Селянін не клапаціўся, што няма чаго есці. Ён жыў на крапіве, шчаўі, іншым зеллі. Яго клопаты вясною былі — што няма чым засеяць свой загон. Няма за што парога падвастрыць, мазі купіць, каб падмазаць воз. Адбываць паншчыну-шараварку100, інакш адбываць кару.
Ведаючы такое жахлівае палажэнне свайго брата, ці можна было адмовіць у мінімальнай дапамозе тым, якія не з свае нядбаласці дайшлі да такога нізкага ўзроўню, а іх давялі «старэйшы брат» маскаль ды «культурны» лях з-за Бугу. He маючы на сабе торбаў яны не прасілі міласці, але прасілі пазычыць. Каму 10, каму 15-20злотых. Пазычаў —каб аддалі, якбагатымі будуць.
Распазычыўшы 700 злотых, пайшоў у беларускую гімназію, дзе на рукі сп. Скрабца'01 даў 500 злотых, абяцаючы ў будучым уносіць 300 злотых кожнага месяца.
Перавялікадняўшы, паехаў у Варшаву, пазычаючы 200 злотых у крамніка Бярковіча.
Гэтым разам давялося быць у Варшаве даўжэйшы час: з ініцыятывы Беларускага пасольскага клуба (Ярэміч, Юхневіч, Каруза, Стаповіч) пачаліся перамовы з пасламі «Змагання» (Дварчанінам, Гаўрылікам, Валынцом, Грэцкім і мною) з мэ-
таю злучыцца ў адзін беларускі пасольскі клуб ды прыняць Я. Станкевіча, які сядзеўу радах В.В. ЖЯ.102.
На першым паседжанні між намі не было супярэчнасцяў. Даручылі Стаповічу і Карузу перагаварыць з Станкевічам у гэтай справе. Пасля гэтага паседжання «Змаганне» мела сваю нараду, на якой Гаўрылік і Грэцкі катэгарычна адмовіліся ў злучэнні, а Валынец сказаў, што ён нічога супраць злучэння не мае, але калі Я. Станкевіч дасць згоду да агульнага клуба, дык ён, Валынец, катэгарычна адмовіцца належайь да яго.
На запытанне Дварчаніна — «якая ў вас прычына да такога стаўлення да Я. Станкевіча?», Валынен, пасмыкаўшы вуснамі, сказаў: «Перад выбарамі Я. Станкевіч прыехаў да мяне дамоў і запрапанаваў мне выставіць сваю кандыдатуру на ягонай лісце. Прызнаюся шчыра, мне хацелася кандыдаваць, але, знаючы Станкевіча і не маючы ніякіх фінансавых сродкаў, сказаў яму: "Я не маю грошай на гэта". Пасля досыць доўгае гутаркі між намі Я. Станкевіч сказаў: “Вы не турбуйцеся пра сродкі на выбары, яны ёсць. Ад вас я нічога не жадаю, толькі вашае згоды”. He давяраючы Станкевічу, я катэгарычна адмовіўся.