• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

    Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 270с.
    Мінск 2011
    64.25 МБ
    Ілзем з плчменніцаю, гутарым. Яна часта ўспамінае свайго мужа, якога лалякі мабілізавалі, і за кожным разам пачынае плакаць, што для мяне, лёгкага на слёзы, вельмі непрыемна,
    але трэба было маладую кабету разумець, што засталася адна з двума дзецьмі на гаспадарцы. Кажу ёй, што ўсё будзе добра, што вайна кончылася, і Валодзя хутка будзе дома.
    За размовамі шлях у адзінаццаць кіламетраў не здоўжыўся. He агледзеліся, як апынуліся каля павароту з вялікага шляху на шлях, што вёў у нашую вёску. Тут якраз скрыжаванне шляхоў, а па ўсёй Беларусі з незапамятных часоў на скрыжаванні стаялі крыжы, часта вельмі прыгожыя, з распяццем Ісуса Хрыста. Мы пачалі аддаваць Яму пашану, кладучы крыжы са словамі да Таго, хто аддаў сваё жыццё за ўвесь народ: Слава Табе, Хрысйе, Божа наш, СлаваТабе, няхай будзе воля Твая нада мною, грэшным. Гэтыя словы ў дзень, калі ніхто не быў пэўны не толькі ў дні, але ў часіне, былі ад шчырага сэрца са слязьмі. У дні прыходу бязбожных барбараў народ моліцца ўсюды — працуючы, ідучы; хіба толькі як спаў, не маліўся. Але і ў сне соннымі думкамі быўда Бога, каб Ён адхінуўусе няшчасці, якія неспадзявана нахлынулі на яго.
    Звярнуўшы ад галоўнага шляху, мы хутка апынуліся на даволі вялікім узгорку, з якога вёска, што ў даліне, была як бы на далоні. I нават нягледзячы на старадаўнія, мажліва, з часоў першага абшарніка, які закладаў Нясутыцкі двор, клёны, таполі, ліпы каля дарогі, што вяла ў Нягневічы, была відаць і мая гаспадарка, а за ёю на дарозе стаяў савецкі танк. Гэта не на жарт мяне ўстрывожыла: сапраўды, чаго ён стаіць, калі ўсе спяшаюцца ехаць на захад? Гэтага б кожны спалохаўся. Але нідзе не дзенешся, мусіш ісці дамоў. Няхай будзе воля Госпада. Галоўнае, што навокал нікога не відайь было.
    Падыходжу да свайго саду. Нідзе ні душы. Іду ў дом. Сям’я ўдома. Кажуць. танк сапсаваўся, адзін паехаў у Наваградак, а двух жаўнераў у танку.
    Падсілкаваўся. адпачыў, пайшоў у сад. Зараз жа байцы, угледзеўшы мяне, вылезлі і ідуць у маім напрамку. Я таксама накіраваўся да іх. Падыходзячы да мяне, сказалі: «Здравствуйте, гражданін», — і не паспеў я адказаць, як яны пачалі прасіць яблык. Я гавару ім: зараз вам вынесу. А яны ў адзін голас: «Пазней, не нужно, мы этйх сорвём». Я гавару: «Гэтыя яшчэ не паспелі, яны прыдатныя будуць за 4—5 тыдняў; гэта антонаўка,
    а там, далей — ранаты, касельская і баўмана, яны яшчэ болей вымагаюць даспяваць — 7-8 тыдняў». Я знаў, чаму яны не хочуць узяць яблыкі, якія абабраныя ляжалі. Ім убілі ў галовы, што мы палякі і можам іх атруціць.
    Пазволіў нарваць антонаўкі, за што атрымаў «спасібо». Яны пайшлі да свае машыны-танка. Гэтым разам сядзелі вонкі на траве пад клянінаю, з’ядаючы недаспелую антонаўку, ад якой, як у нас кажуць, аж за вушамі пішчала.
    Зайшло сонца, пачало вечарэць. 3 вёскі пачалі ісці главары, якія пазбавілі 36 сялян права. Рашыў я падысці паслухаць іхныя гутаркі. Падышоўшы, бачу I. Лазарэвіча, які некалькі гадзінаў таму ў Наваградку застрэліў Даражэя з суседняй вёскі Куравічы. Прызнацца, мне жутка стала, але, апанаваўшы неспакой, слухаю, чым яны хваляцца.
    Людзі з усходу Нягневіцкай воласйі пачалі расказвань, што пачынаючы ад вёскі Кольчыцы Карэліцкай воласці польская кавалерыя, якая была схаваўшыся ў велізарным рове — на сотні метраў глыбіні і некалькі сот метраў шырыні, рэжуць усё беларускае насельніцтва. Гэта выклікала такую паніку-страх, што людзі пакідалі ўсё на праізвол і ўцякалі — чамусьці на захад. Вельмі характэрнае: вёска на ўсходзе мела хавацца ў вёсцы, што была на захадзе. I гэтак дзеялася на працягу некалькіх тыдняў. Гаварылі, што за два тыдні гэтая стыхія дакацілася да Вільні.
    Страх («рэжуць!») паўстаў у будынку Нягневіцкае воласці, дзе сабралося столькі народу, што разбілі вокны і пачалі крычаць «рэжуць рукі», а натоўп зразумеў, што ўжо хтось рэжа, а гэтым «хтось» могуць быць толькі палякі. Гэты беларускі псіхоз засвойваўся беларусамі ад 19 год панавання палякаў у Заходняй Беларусі.
    Шчыра прызнаюся: гэты мамент панікі я падумаў выкарыстаць на карысць і пусціўся на хітрасць. Назіраючы за гэтаю бандаю, можна было дакладна зразумець па іхным абліччы, што яны ў гэты момант маглі б выканаць усё, абы толькі маглі схавацца ад тых, што «рэжуць». Доўга не думаючы, я пабег у сваё гумно, узяў двухраговыя жалезныя вілы і, прыбегшы да грамады, голасна крыкнуў: «Хлопцы, бярэце, хто што, ідзем супраць польскіх бандытаў». Пасля маіх словаў усе хутка пакінулі танкістаў і пайшлі
    ў вёску. Я думаў што яны пайшлі па аружжа, аднак ніводнага чалавека не дачакаўся, і мне з маім сынам і пляменнікам і двума жыдамі, якія купілі сады ў Гутаравіча, прыйшлося вартаваць танк, а ў ім двух танкістаў, Лявонава і Бычкоўскага.
    У гэтую трагікамічную ноч людзі без крыкаў-шуму блукалі з вёскі ў вёску. Сусед-паляк, настаўнік, спаў з дзецьмі ў маім доме. Шматлікія, нягледзячы на халодную ноч, знаходзілі сабе ахрон дзесь у полі, кустах, садах, абы не ў хатах. Пасля гэтае ночы, нягледзячы на тое што народ быў у смутку і жалобе, доўгі час было смеху ды жартаў.
    Танк стаіць трэці дзень, чакаючы прыходу майстроў. Сяржант павярнуўся з Наваградка, але моцна прастудзіўся. Я сказаў брату, каб той пагутарыў з сяржантам і прапанаваў начаваць у маім доме (у брата не было месца, ягоная сям’я была вялікая). Сяржант адмовіўся ісці да мяне. Тады я пайшоў да яго сам і без засцярогі сказаў, што мы не з’яўляемся забойцамі, мы — рэлігійныя, што ў такі час хіба вар’ят мог бы зрабіць грэшны злы ўчынак жаўнеру. Сяржант пагадзіўся і прыйшоў нанач.
    Я не хацеў з ім гутарыць на палітычныя тэмы, таму час вячэрні праводзілі ў маіх апавяданнях з часоў Першай сусветнай вайны. На вячэру жонка прыгатавала ўсё найлепшае і напарыла малака з маслам і мёдам. Калі ўсё было пастаўлена на стол, ён ні да чаго не дакрануўся, пакуль я першы не браў. Перад сном выпіў аспірыны і пайшоў спаць. Але перад тым сказаў, што адзін малады чалавек, які тут перад домам хадзіў, гаварыў танкістам шматдрэннага на мяне.
    Гэтым маладым чалавекам быў Язэп Бужэйка, якога праз пару тыдняў паклікалі на сабранне ўсіх актывістаў, і там шматлікіх арыштавалі за супрацу з польскай дэфензіваю. Уцякаючы, палякі не паспелі знішчыць спісаў сваіх тайных працаўнікоў. За такую працу на карысць дэфензівы быў арыштаваны С. Хмара. Чаму і якімі сцежкамі яму ўдалося астацца ў жывых на эміграцыі пры наяўнасці сведкаў ягонай камуністычнай дзейнасці?
    Назаўтра ўсё мая сям’я захоўвала поўную ціш, каб не пабудзінь нялюбага госця. Прыезд майстроў і з імі лейтэнанта падняў яго з пасцелі ў поўным аздараўленні. Жонка прыгатавала сняданак і запрасіла да стала абодвух, але лейтэнант адмовіўся, толькі
    выказаў здзіўленне з шмат якіх патраў, дадаючы ў бок сяржанта: «Вельмі цябе добра гасцююць». У гутарцы лейтэнант выказаў, што ён паходзіць з Новых Дарог Бабруйскага павета. Якраз жонка і я ў першую вайну там жылі некаторы час, асабліва жонка, і амаль усіх знала. Ькалі сказала, што ўсіх ведае ў Новых Дарогах, то ён спыніў гутарку і не сказаў свайго прозвішча.
    Паснедаўшы, шчыра падзякаваў, і пайшлі яны да танка, які быў ужо запраўлены, і адразу ж ад’ехалі на захад. Усе галоўныя сілы ішлі на захад, толькі сям-там засталіся тылавыя часці Чырвонае Арміі.
    Як кажуць, адною бядою не абыдзешся. Мала гэтага, што прыйшлі збоі з усходу пад назовам Чырвоная Армія, ад якое нават прырода стала сумнаю, бо здавалася, што сонца не так свеціць і грэе, дык на табе яшчэ другую бяду, якую сыны прывялі на панадворак. Малыя хлапцы, якія мала разумелі, што іх бацька можа яшчэ сёння пакінуць іх сіротамі і яны апынуцца дзесь на далёкай поўначы Сібіру між чужых незнаёмых людзёў аднаго дня з цікавасці да вайсковых пайшлі на вялікі шлях, па якім ішла савецкая «непабядзімая». Ажно бачаць: ляжыць жывы конь. Яны так пераняліся гэтым, што доўгі час стаялі над ім і рвалі траву, якою яго кармілі. Нарэшце ішло некалькі чалавек, хлопцы папрасілі іх, каб яны паднялі ім каня — яны яго павядуць дамоў. Гэтыя мужыкі паднялі каня, і сыны прывялі дамоў. Угледзеўшы, што яны вядуць каня, які ледзве ногі перастаўляе, адны косці шкураю абцянуты, ад злосні, думаў, дастану атаку сэрца. He таму, што мне шкода было корму і працы над ім, а таму, што я думаў, што гэтая няшчасная жывёліна сёння-заўтра выцягне капыты. Тады ў камуністычных актах абвінавачвання для мяне дабавіцца некалькі балонак за стратузгубу дзяржаўнае маёмасці СССР.
    Няма рады: выкрычаў сыноў за іхны ўчынак не пытаючыся банькоў, але прыняўся, каб адхадзіць гэтую жывёліну. Меншы сын Лёва163, нягледзячы на маю пагрозу, пабег у гумно і прынёс каню канюшыны. 3 жаднасцю ад голаду конь прагна еў канюшыну і набраў столькі ў рот, што нельга было яму жаваць. Выцягнулі з роту і пачалі хлопцы з рук даваць па малой колькасці, якую ён перажоўваў.
    Я размяшаў у летняй вадзе аўсяное мукі, даў каню, і ён выпіў з вялікаю прагнасцю. У такі спосаб мне пашанцавала адхаяць яго. Злыботы, працы каля каня было шмат, асабліва як ён хварэў на залозы, якія яго прарвалі: такі смурод быў у хляве, што нельга было вытрымаць. Адкарміўшы, люба было ехаць на ім. Зімою ў Наваградак 10 кіламетраў я ехаў 45 хвілін. Конь належаў да лёгкай пароды.
    Перайшоўшы мяжу, савецкая армія ўслала ўсе шляхі коньмі — не ад хваробы, а ад голаду. Багацце краіны абмяркоўваецца ў сённяшні час. яе матарызацыя да першай вайны. Багацце краіны паказвае стан дамашняе жывёлы, нават вёска да вёскі якасцю жывёлы адрознівалася.
    3 маімі хлопйамі актывіст М. Гаўрош прывёў з дарогі кабылу шмат меншую, як мой конь, але ён прывёў у абшарніка сад, у якім травы ўжо не было, і беднае жывотнае ад недаядання і без вады мусіла выцягнуць ногі. За гэта яму часта на сходках рабілі папрок, успамінаючы мяне, што горшага каня адкарміў. Думаю, ад гэтага такія людзі не чырванеюць.
    Было б з майго боку недараванне, каб не напісаць, што сталася са скацінаю, якая перавезена была падчас польсканямецкае вайны з заходніх ваяводстваў на крэсы ўсходнія. як палякі называлі Заходнюю Беларусь.
    3 выбухам польска-нямецкае вайны з заходніх ваяводстваў прыгналі вялікую колькасць рагатае жывёліны ўдвары. У двор Басін прывезлі некалькі сот кароў. Адны лічылі 400-500 штук, другія — 600—700. Да гэтага на месцы было каля 200 штук. Але справа не ў лічбе, а ў савецкіх парадках, іхняй «умелай» адміністрацыі. Мець дзве каровы — падкулачнік; больш — кулак; месца для такіх — Сібір, вечная мерзлата. Дзеля гэтага ў першых некалькі дзён, хто меў болыл аднае каровы, усё даваў пад нож, увесь пагалоўна скот.