Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Застаўся сіратою адзін бык. які сапраўды колісь у недалёкім мінулым украшаў сваёю прыгажосцю дзесь у двары Пазнаншчыны той свой кароўі гарэм. Адзін, бядняга. швэндаўся не толькі на абшарах дворскіх, але далёка за абшарамі, куды яго прывезлі з ягонае роднае Пазнаншчыны, каб ён тут, сярод незнаёмыхяму палёў гаёў сенажацяў блукаў без месца супачынку і добрага дагляду ды чакаў
на лёс — такі, які спаткаў ягонае любімае кароўе стада. Сапраўды, гэта быў вартасны распладавік. Расы, даякое ён належаў акрэсліць труднавата. Увесь ягоны склад і ўзрост выглядаў да нашага белавежскага зубра: галава, шыя, пярэднія лапаткі — як бы ён, толькі колер шэрсці не зубра. Няма ведама, з якіх меркаванняў з ім даўгі час ніхто не зрабіў як з каровамі, не зарэзаў. Трэ меркаваць, адныя баяліся да яго падступіцца, другія, мажліва, шкадавалі зводзіць са свету такога прыгожага скацячага бацьку.
Ужо парушыў снег, а ён, няшчасны, бяздомны, хадзіў, як бы шукаў свайго загубленага, дарагога яму каровяга статку. Выпаў большы снег. Мажліва, хтось злітаваўся над гэтым прыгожым, пакінутым людзьмі дзеля немагчымасці з-за савецкае ўлады, якая не дае нікому жыцця, а таксама і яму, каб не мучыўся без ежы, пазбавіў яго жыцця.
Хонь гэтага «зубра» з чорнаю шэрсню ўсе шкадавалі і адначасна баяліся, аднак адзін невялікага ўзросту хлапец злавіў яго і вёў на паваду дамоў. На дарозе спаткала ягоная матка і пачала прасіць сына, каб ён пусціў быка: «Юзічак, сынок, пусці яго, нашто ён табе», — а гэты сын паварочвае быка галавою да маткі са словамі «кусі яе». Матка са страху кінулася ўцякайь. I так некалькі разоў дразніўся з маткаю, пакуль старэйшыя на гэтага урвіча Юзіка не накрычалі. Тады ён, зняўшы шнурок, звольніў гэтага прыгажуна, які пайшоў у невядомае шукаць свайго быддячага гарэму, якога не знайшоў у чужым яму краі, і дзесь некалькі тыдняў пазней хтось адняў яму жыццё востраю касою па горле.
3 прыходам чырвоных амаль штовечара адбываліся мітынгі, на якія я спачатку быў змушаны хадзіць і чытаць на голас савецкія газеты, аднакдалей перастаў наведваць іх.
3 першых дзён кожная вёска адзін раз на тыдзень рыхтавала чырвоным абоз для арміі; галота вызначала, хто чаго і колькі мусіў даць. Збіралі ўсё, бо Чырвоная Армія снабжалася боепрыпасамі, і дзеля гэтага транспарт быў заняты. Але ўсім і так было ведама, што ў савецкім «раі» нічога не было з еміны, і армія жывілася коштам сялян Заходняй Беларусі.
Нягледзячы на тое што мяне пазбавілі правоў, на галасаванні дэлегатаў на народнае сабранне ў Беластоку мяне змусілі галасаваць, чаму я быў супярэчны.
На пачатку 1940 г. галота ўтварыла калгас «Шлях сацыялізму», у які са 185 двароў уступіла 35: 5 жанчын, што не мелі гаспадара, але мелі пазашлюбных дзяцей; 17 кулакоў, якія сваім уступленнем у калгас нібы забяспечылі сябе ад вывазу ў Сібір; пазасталыя — быўшыя зладзеі і гультаі, якія не хацелі працаваць на сваіх немалых гаспадарках. Мяне павядомілі, што мая гаспадарка — акрамя што займаюць будынкі — адыходзіць у калгас, а прызначылі мне зямлі за 4 км, там жа і сенажаць. На кавалку ўгноенай зямлі старшыня сельсавета засеяў ярыну. На маю скаргу аб бяспраўі ніхто нідзе не звярнуў увагі.
Напачатку калгаснікі былі вельмі задаволеныя, але вясною пачалі задзірайна з адналічнікамі, забіралі найлепшую зямлю, каб гэтым змусінь астатніх сялян уступіць у калгас. Што праўда, аднаасобнікі не давалі ім праходу, каб з іх не пасмяяцца. Паўстала вялікая варажнеча паміж калгаснікамі і аднаасобнікамі, даходзіла да частых боек. Сын Аляксандр164 на сходзе фізкультурнікаў парваў білет фізкультурніка, кінуў яго пад ногі і сказаў вельмі неадпаведныя словы, за што 26 чэрвеня 1941 г. меўся быць суд, але «непабядзімая» ўцякла перад немцамі 22 чэрвеня.
Калгаснікі ад злосці, што канчаткова зрабілі сябе рабамі (бо аднаасобнікі карысталіся свабоднымі дзеяннямі на сваёй гасподзе), і ад таго, што бадай ніхто не ідзе ў калгас, перайшлі на даносы ў НКВД. Такі данос быў напісаны на мяне ў НКВД, адкуль яго ўкралі і перадалі мне. Гэты данос падпісалі старшыня калгаса К. Жук, мой кум, я хрысціў ягоных трох дзетак; рахункавод В. Лісоўскі, кум мае жонкі; начальнік фінаддзела Я. Валенцюкевіч і брыгадзір П. Дарашкевіч. Зацвердзіў старшыня сельсавета К. Гаўрош165 з вёскі Куравічы.
У верасні 1940 г. заходзяць да мяне тры мужчыны і адна жанчына. Дваіх з іх былі з уездрайпрамкома і двух з калгаса. Я ў той час слухаў радыё ў слухаўках. Запрасіў cecui. He знімаючы слухаўку з вушэй, пытаю, у якой справе завіталі да мяне. Адзін з сваіх сабачак кажа: прыйшлі, каб вы падпісалі заём. Адказваю: з вялікай прыемнасцю. Тады адзін з іх кажа: «Вам прыпадае 1250 руб.». Адказваю: «Каб я меў, з вялікаю ахвотаю даў бы, але я гэткае сумы неўстане выканаць». Пытанне: «Колькі?» Адказваю: «50руб.;гэта сума таксама для мяне вялікая, але буду старацца выканаць яе».
Пачынаецна торг, які вывеў мяне з раўнавагі. Я павышаным голасам сказаў, што тут не жыдоўская крама, я таргавацца не ўмею. Гэтыя словы зачапілі за самае балючае месца незнаёмых, асабліва жанчыну, якая схопліваецца з месца крычаць, што я праводжу антысемітызм. Я, не ўстаючы з крэсла, кажу ёй: «Я гавару сваёй роднаю моваю: ніколі не быў і не буду антысемітам». Схопліваецца мужчына ў белай шапцы, падыходзінь да мяне і, махаючы пальцам, гаворыць: «Як вы смееце так гаварыць, вы знаеце, што гэта значыць?!»
Мяне ахоплівае злосць. Я думаю: што мае быць — няхай цяпер збудзецца. Я схапіўся з месца і павышаным голасам: «Вы што пазваляеце мне пагражаць у маім доме!» На маё вялікае здзіўленне, ён адступіў ад мяне і пачаў гутарыць спакойным голасам, угаворваючы на заём. Я ўпёрся: «50 рублёў, і толькі». 3 гэтым яны пайшлі.
Мінула пару тыдняў, мяне выклікалі ў калгас. Тады я прыбавіў 25 рублёў. 75 рублёў — гэта была мая падпіска на заём маім ворагам, каб яны нішчылі наш народ, да чаго і я цяпер спрычыніўся.
Аднаго дня, будучы ў Наваградку, шукаў, каб дастапь кусок мыла. Іду па вуліцы Скарыны. Бачу, наперадзе мяне ідзе мой найлепшы прыяцель з перадваенных часоў, які 17 верасня не захацеў гутарыць са мною. Каб з ім не спаткацца, перайшоў на другую старану вуліцы. Бачу, і ён пераходзіць на маю старану. Спаткаўшыся, ён першы вітаецйа, пытае, як жывецца, як здароўе сям’і і г. д. Адначасна пытае, чаго я шукаю. He скрываючы гавару: мыла. Прапануе ісці з ім у сельпо (ён быў загадчыкам сельпо), дзе ён дасць мне мыла. Пагаджаюся, ідзём.
Заходзім у сельпо, а там некалькі чалавек, усе старыя знаёмыя, быўшыя грамадаўцы, а сёння нікчэмныя служкі маскоўскага камунізму. He знаю, што яны думалі, убачыўшы мяне, але вельмі ветліва падыходзілі да мяне, віталіся, некаторыя ўжывалі расійскай мовы, на што я звярнуў увагу, гаворачы, што забыліся свае мовы. Сканфужана адказвалі: не, ад прызвыячэння.
Атрымаўшы мыла, штось болей. чаго нельга было дастаць у савецкім «раі», я сышоў, пераконаны, што ўсе яны расчараваныя бальшавіцкім радасным жыццём.
Зіма 1940-1941 гг. была сумнаю, як ніколі: штосуботы сабранні. Я не хадзіў. Шмат якія з невукаў-гультаёў астылі, зрабіліся абыякавымі, але з'явіліся новыя прыслужнікі — кулакі, што не запісаліся ў калгас і не давалі нам, аднаасобнікам, праходу. А нам сапраўды не было месца, нават на сваім: па дарозе нам можна было хадзіць, а вось па сцежцы, якая праходзіла праз калгаснае поле, якое яшчэ ўчора было маёю собскасцю, забаронена, і права не знойдзеш.
У такіх абставінах як ні лавіруй, а канфлікты мусяць быць. Прыкладам, прыехаўшы з працы. неабходна каня пакарміць. У гумне нічога няма, значыць, трэба дзесь везці папасвіць — туды, дзе табе зямлюпрыдзялілі, далёка. Збіраюццахлопньі, едуцьконна. Падарозе, як толькі ўгледзяць калгаснікаў, едуць туды, і вельмі часта адбываліся бойкі. Вінаватымі за гэта былі бацькі, у першую чаргу я, бо каб я пайшоў у калгас, дык уся вёска пайшла б (так цвердзілі калгаснікі, і кіраўніцтва калгаса напірала на мяне).
У 1941 г. зімоваю парою вечарам заходзійь да мяне селянін з якімсь незнаёмым. Аказалася, селянін прывёў страхавога агента на ноч. Пасля вячэры я распачаў з ім гутарку аб вайне і палітыцы: якраз у гэты час немцы высадзілі ў Фінляндыі дзве дывізіі СС. На маё пытанне, дзеля чаго немны гэта робяць, ён адказаў: «Онй посылают свой войска на помоіць Японйй, a do этого чтобы Фйнляндйя не напала на СССР, как это было в 1939г.».
Пачуўшы гэткі адказ, я прыпыніў з ім гутарку, прапануючы легчы спаць, на што ён пагадзіўся. Пачынаючы раздзявацца, ён пайшоў у святы кут і там скінуў галёшы, у якіх сядзеў увесь вечар. Гэта быў балыпавіцкі ўрадавец з вышэйшаю асветаю, але ў палітычным, геаграфічным, культурным кругаглядзе раўняўся з вучнем 3-4-га класа заходняга свету.
Калгас «Шлях сацыялізму» не адпавядаў свайму назову, бо 1/3 рабочае сілы былі цівунамі, сядзелі ў халадку, распіваючы водку. Пазасталая рабочая сіла, бачачы ўсё гэта, сядзела ў цяні, нічога не зрабіўшы. Каб паднянь працаздольнаснь калгаснікаў, рабілі ўдарнікаў, апублікаваўшы ўабласной газеце, прыкладам, што дзве калгасніцы апалолі гектар лёну. Гэта не адпавядала праўдзе, і замест падняцця працаздольнасці калгаснікі яшчэ болей былі абураныя за такое адношанне да народа.
Нельга ўявіць такога калгаснага гаспадаравання. Вясновыя пасевы так спознілі, што аднаасобнікі пачыналі жніво, а калгас яшчэ сеяў. 3 уборкаю ўраджаю было яшчэ горай: не пастаўленае ў мэндлі збожжа парасло, сенажаць засталася няскошанаю, бульбу капалі і ссыпалі ў горбы, не прыкрывалі, і б’Л га замерзла на полі; яе потым развезлі калгаснікам насупраць іхным жаданням, высыпаючы на панадворках у снег.
Калгаснікі мелі надзею, што добра заробяць, бо апрача свайго калгаса яны забралі збожжа з двух двароў. Аднак пры разрахункукожны калгаснік дастаў натрудадзень 180 грамаў збожжа і мёрзлую бульбу.
Аднаго дня заходзяць да мяне двух актывістаў і даручаюйь паперку ад тымчасовага кіраўніцтва вёскі — даць для савецкае арміі тону бульбы. Зразумела, адмовіцца — значыць загнаць самога сябе, у найлепшым выпадку, туды. адкуль ніхто не вяртаўся. Добра, кажу, дам, толькі прашу заўтра зранку прывезці дзве вялікія скрыні або мяшкі, бо мая скрыня занятая будзе, я буду выбіраць бульбу. Назаўтра прывезлі скрыні. Я папрасіў знаёмых жанчын, каб да полудня дапоўнілі скрыні, бо нанімаць работніка сувора забаранілі.