Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
В. Рагуля ў апошнюю хвіліну ўцёк праз вакно — нягледзячы на тое што ён быў дзятлаўскім павятовым старшынём — і тым уратаваў сваё жыццё.
He хочацца верыць усяму перажытаму, але так было: НТС мела голас у гітлераўскай Нямеччыне, а сёння розныя Парэмскія203, Самарыны204 пралезлі ў амерыканскія важнейшыя ўстановы і, як відаць. маюць сваіх прыхільнікаў.
Думкамі сягаючы ў мінулае, задаеш сабе пытанне: дзеля чаго, на якое ліха сядзеў у Менску так званы прэзідэнт БЦР Р. Астроўскі? Адно з двух: альбо Астроўскі падпісваў гэтым ганебныя загады над нашым народам, або яго не пыталі. У абодвух выпадках Р. Астроўскі нясе поўную адказнасць, нават калі яго не пыталі, бо яго святым абавязкам было адмовіцца ад гэтай ганебнай фікцыі, якая прыкрывала ўсе зверскія ўчынкі нямецкіх культурных разбойнікаў. За гэта Р. Астроўскаму не даруе ні гісторыя, ні Беларускі Народ205.
Якась у сярэдзіне чэрвеня 1944 г. я, як вайсковы камандзір 2-й кампаніі БКА, заходжу ў павятовую ўправу ў аддзел кадраў да свайго старога знаёмага жыхара Наваградка, які вельмі добра знаў усіх жыхароў гарадка і ўсю іхнюю паднаготную, — сп. Дзяковіча. 3 ім міла было падзяліцца сваімі думкамі, уражаннямі, намерамі, навінамі, усім тым, што наганяла сум. А ён да мяне: «А, добры дзень, добра, што завіталі. Ёсць для вас пакліканне ехаць у Менск на кангрэс БЦР, які адбудзецца ў канцы гэтага месяца».
«Як жа гэта сталася так, мяне ніхто не пытаў і не прапаноўваў, дайце спакой», — кажу Дзяковічу. Тады стараста павета М. Буляк паклікаў мяне ў свой пакой і кажа: «Нам патрэбна паслаць 24 чалавекіў Менск на кангрэс, які склікае Р. Астроўскі». Я яму гавару: «Гэта выходзіць па-дыктатарску», — а Буляк адказвае: «Іншай Рады ў нас няма». I сапраўды, што можна было зрабіць. Стараста падпісаў мандат на кангрэс, які мусіў
зацвердзіць Астроўскага прэзідэнтам БЦР. Кажу я: «Сп. Дзяковіч, мандат я вазьму, не хачу рабіць вам клопатаў, але на гэты кангрэс я не паеду. Гзта будзе пасмешышчам над народам. Нямецкігенерал назначыў, а народ мусіць зацвердзіць. He, гэтага не павінна быць. На маю думку, сп. Дзяковіч, Астроўскі добра ведае, што вайна заканчваецца, і яму, Астроўскаму, патрэбна засведчанне кангрэсу на тое, кабён, выехаўшы на Захад, мог афішавацца перад заходнімі краінамі як праўна выбраны прэзідэнт Беларускай Рэспублікі і гэтым шкодзіць рэпрэзентатарам БНР»206.
У канцы чэрвеня ўсё нагадвала, нават сама прырода, што надыходзіць штось нядобрае, але афіцыйных звестак аб чымсь злым не было. 2—3 ліпеня стала вядома праз грохат гарматы. калі ўсю ноч звінелі шыбы ў вокнах.
Нядзеля. Зранку здавалася, што ўсё спакойна, нішто не пагражае пайсці ў царкву выслухаць Божую службу, а пасля спаткацца з знаёмымі, падзяліцца ўсімі навінамі, якія адбыліся на працягу апошніх двух дзён. Мяне цікавіла даведацца аб адбыўшым у Менску кангрэсе. А тут яшчэ інспектар збройных войск БКА сп. Якуцэвіч, спаткаўшы мяне каля царквы, запрапанаваў мне на другую гадзіну спаткацца ў рэстаране на замку.
3 царквы, прыйшоўшы дадому і паабедаўшы, неабходна было пайсці за дачкою Тамараю207, якая была за дзесяць кіламетраў у майго брата. Жонка не хацела пагадзінца, каб я пайшоў, бо партызанаў баялася, і пайшла сама. А я, пакінуўшы Лёву, каб даглядаў двухгадавалага Юрку, а другой гадзіне накіраваўся на замак, дзе ўжо быў маёр Якуцэвіч і двух інспектараў, прозвішчаў якіх я не помню.
У рэстаране мы прабылі даволі даўгі час, пад самы вечар пайшлі дадому і пабачылі на ўсходзе, што па шляху Напалеона з Карэліч на Наваградак маса народа, і мы пусціліся ісці ў горад. Падыходзячы да Карэліцкае вуліцы, пабачылі, як на ўсю шырыню вуліцы ехалі казакі з сваймі сем’ямі, што стаялі на ўсход і захад ад Карэліч.
Гэта нас вельмі занепакоіла. Трэба было ўцякаць, але — на чым?
На шчасце, дзіцячыя прытулкі, якія былі ў маім даглядзе, мелі двое коней. Я. прыйшоўшы дамоў, пайшоў да зачыненага прытулку і сказаў там, што маю дзвюх свіней кормных па
130 кг. Дык вось, бярыце тых свіней, а я вазьму коней, бо мушу ўцякаць ад бальшавікоў.
Так і зрабіў. Запрог і, амаль нічога не забраўшы з рэчаў — бо мусіла ехаць 9 асобаў з дзвюх сем’яў, з-пад дому 17 па Слонімскай вуліцы, — рушылі ў невядомае. Першы крок у невядомае [зрабілі], перахрысціўшыся, са словамі «Госпадзі Ісусе Хрысце». 4 ліпеня 1944 г., пушчаючыся ў невядомы шлях, без жадных сродкаў з сям’ёю, быў самым цяжкім момантам у маім жыцці, але што можна было прыдумаць іншае перад надыходзячымі азіяцкімі ардамі з усходу.
Мінуўшы акраіну горада, мы змушаны былі затрымацца, бо далей маглі спаткацца з партызанамі, якія не пашкадавалі б куляў для ўсіх. Распрэглі кабылу, прынеслі ёй бярэмя канюшыны, каб наелася ў дарозе; малодшыя ўлегліся спаць, а старэйшыя сталі на ахове. Дачакаўшыся ранійы, сп. Якуцэвіч пайшоў пяшком у горад, але хутка вярнуўся, інфармуючы мяне, што шмат якія зараз будуць ехаць. Мы, не чакаючы, пусціліся ў падарожжа.
Каля паўдня нас нагнала даволі шмат знаёмых з Наваградка. У Бярозаўцы затрымаліся падсілкавацца, а праз пару гадзін рушылі далей і, пераехаўшы Нёман, на ноч затрымаліся каля вёскі на выгане начаваць. Тут сабралася даволі вялікая грамада. У гэтай вёсцы стаяў вялікі паліцэйскі пост. Вечарам яны пачалі на выгане паліць розныя рэчы, якія перад гэтым рэквізавалі ў мясцовага насельніцтва. Бліжэй да ночы прыехаў і затрымаўся швадрон Рагулі, які вяртаўся з Глыбокага, дзе яны ліквідоўвалі партызаншчыну208. Мы. пераначаваўшы, рана вырушылі дамоў.
Я яшчэ сёння не магу сабе дараваць, чаму ў той час не знайшлося ў мяне мужнасці. бацькоўскага сэрца^ хрысціянскай душы запрапанаваць |ехаць з намі] дзяўчыне-семінарыстцы з Лідчыны, якая вучылася ў Наваградскай семінарыі з нашым сынам Лёвам. Яны абое былі аднагодкі і пакахалі адно аднаго. Гэтая дзяўчынка Глафіра разам з намі ішла да свае маці ў Ліду, ейнага бацьку замардавалі польскія партызаны як беларускага патрыёта. Мажліва, я не правы ў сваіх нараканнях, седзячы сёння ў сваёй хаце, у поўным дастатку, але тады, калі свая сям’я з пяці душ без граша ў кішэні, [думалася інакш|. Галоўнае — ніхто не знаў, што спаткаеш на шляху ў невядомым, цяжка было ў той час
зрабіць чужому дзіцяці такую прапанову. I. праехаўшы некалькі кіламетраў дзе дарога разыходзілася на Ліду і Беліцу, сірата развіталася з намі і пайшла дадому. Я разумеў іх абаіх, іх жаль і горыч, але я не мог узяць адказнасць на сябе за чужое дзіцё.
Па дарозе было відаць, хто з якім дабыткам выехаў у падарожжа. Я з сям’ёю — пяць асобаў — і Якуцэвіч — 4 асобы — на адным возе, які быў пусты: голыя драбіны. За Лідаю Якуцэвіча казакі ўзялі на трак, што дало можнасць маёй сям’і крыху лепей карыстацца з воза аж да Граева209, дзе, здаўшы фурманкі немцам, селі ў таварныя адкрытыя вагоны для перавозкі вугля і ад’ехалі ў невядомае падарожжа. Пазней я даведаўся, што яго [Якуцэвіча] з Лінцу разам з казакамі вывезлі ў СССР; прывёзшы ў Наваградак, у жалезнай клетцы вазілі па вуліцах гарадка. Пасля катавання яго павесілі.
Як не міла ехань такім «прыгожым» цягніком, але голад вымагае свае дані; пусты жывот не дае спакою. Нешта трэба рабіць, але як? Трэба чакаць нагоды, каб цягнік затрымаўся, а тады можа штось удасца.
Хутка нагода прыйшла: цягнік затрымаўся на запасной лініі, і жанчыны з ваеннымі кацялкамі вынырнулі з вагонаў, каб хоць начарпаць вады. Некаторым спрытнейшым такое сняданне ўдалося выканаць, а некаторыя не паспелі, бо цягнік, не даўшы сігналу, рушыў у ход. Праўда, наш «экспрэс» рушыў з такой хуткасцю, як колісь за часоў прыгону наш селянін да пана на працу спяшаўся. Так што нашыя жанчыны паспелі на задніх вагонах пачапляцца.
Чалавек такое стварэнне, што да ўсяго прывыкае, і мы хутка прывыклі да гэтых «фешэнебельных» вагонаў: проста раскоша — бачыш усё наваколле, ніхто не перашкаджае; галоўнае, краіну, якую ўпершыню праязджаеш, бачыш.
Мы ехалі двое сутак па Усходняй Прусіі, затрымаўшыся ў Кёнігсбергу. Тут нам дапамог атрымаць закрытыя таварныя вагоны Б. Н. Камітэт210. Адтуль паехалі на захад у Кюстрын-над-Одрай. Пастаяўшы там некалькі дзён, пачалася рассылка каго куды.
Чатыры сям’і вайскоўцаў — я, Родзька211, Норык212, Русак213 — і адзінокі Мазура214 адаслалі ў Берлін, дзе нас прыдзялілі ў пажарнікі, на што мы гостра запратэставалі, дамагаючыся, каб нас адаслалі ў беларускія аддзелы. Тое самае мы паўтарылі
і каменданту Берліна, што як афіцэры беларускіх вайсковых адзінак просім адаслайь нас у беларускія вайсковыя фармацыі, бо не можам выконваць абавязкі пажарнікаў.
Назаўтра прыходзіць жандар, выклікае ўсіх нас і вядзе на вакзал, садзіць на цягнік, які адыходзіць на Кёнігсберг, і дае нам заклееную капэрту — аддаць там, куды мы павінны з’явіцца.
Прыязджаем у Кёнігсберг, ідзем у Беларускі Нацыянальны Камітэт, дзе нас сустракае сп. Бартуль215, распытвае, чаго прыехалі. Ён забірае капэрту і расклейвае яе. Аказваецца, нас накіравалі ў паліцыю горада. Бартуль кажа, што ў паліцыю мы не пойдзем, бо Камітэт накіроўвае нас у лагер Дальвіц216 у беларускі парашутны аддзел. Мы былі вельмі ўзрадаваныя гэтым і адразу ж ад’ехалі цягніком у Дальвіц.
У Дальвіц прыехалі пад вечар. Там знаходзілася даволі вялікая колькасць нашых наваградчан — Васіль, Барыс і Міхась Рагулі217, Родзька-сын218, М. Даражэй, дзве сястры Мазура219, Я. Сажыч220, К. Мерляк221 ды іншыя. Яны нам расказалі, як учора недалёка ад лагера апынуліся бальшавіцкія парашутысты, 13 жаўнераў і адна дзяўчына-радыст. 3 гэтай групы ўсяго адзін капітан уцёк, некалькіх злавілі жыўцом і некалькіх забілі. Дзяўчына вельмі плакала, яна баялася, каб немцы не расстралялі. Яна расказвала, што іх прывезлі на лётнішча ў Маладзечна і не сказалі, куды палятуць. Ува ўсіх былі амерыканскія кансервы з надпісам па-руску «Амерыканская свіная тушонка».
Прабыўшы ўлагеры некалькі дзён, немцы далі загад, што тых, хто не пагаджаецца быпь у парашутным аддзеле, мусяць адпусціць у лагер. Нас, чатырох старэйшых, немцы адмовіліся прыняць у аддзел, і мы мусілі былі выехаць. 3 намі выехалі Мерляк, Сажыч і Мазура. Мая сям’я засталася ў Берліне, а [сем’і] Родзькі, Русака і Норыка выехалі ў Дэсаў. Я паехаў да сваёй сям’і. Прыехаўшы, пачаў рабіць старанні выехаць у Цвітаў222, што мне з цяжкасцямі ўдалося здзейсніць пры дапамозе Ю. Сабалеўскага. 3 дапамогаю Я. Жамойціна223, якога я прыпадкова сп.аткаў, удалося дастаць месца ў цягніку, хоць і на калідоры.