Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Адказным людзям, г. зн. Прэзідэнту і БНР, неабходна было аднавіць БАПЦ з адпаведнымі іерархамі, якія служылі б Богу і свайму народу. На адным пленуме, абмяркоўваючы кандыдатаў — Бортніка і Тамашчыка23’, трэцім сам пагадзіўся Дзямідаў240, які сказаў, што ён возме разлуку з жонкай. Аднак пленум не мог пагадзіцца з прапановаю Дзямідава і перайшоў да парадку дзённага. Катэгарычная адмова Бортніка заняць гэтае адказнае становішча змусіла пленум прасіць Тамашчыка прыняць гэтае вялікае становішча. Пасля даўгіх нагавораў Тамашчык даў згоду.
Даведаўшыся пра гэта, прарасійская кліка, якая атрымала назоў «зарубежніцтва», пачала дзеіць на ўсіх адцінках фронту, каб перашкодзіць у хіратанізацыі Тамашчыка на епіскапа. Тысяча брудных даносаў ува ўсе амерыканскія ўстановы і арганізацыі і ў Украінскую аўтакефальную царкву, яе мітрапаліту Палікарпу. Аднак нічога не памагло: у снежні 1949 г. Тамашчык быў хіратанізаваны епіскапам УАПЦ. БАП Ц аднавілася епіскапам Васілём.
Мінула 10 гадоў. Ворагі беларускага народа яшчэ сёння рознымі спосабамі і метадамі намагаюцца знявечыць усё беларускае, асабліва БАПЦ. Лідары «зарубежжа», як д-р Шчорс, не саромяцца гаварыць, што толькі пад аховаю штыкоў можна завезйі Тамашчыка на вольную незалежную Беларусь. Але трэба запытаць усіх шкоднікаў з зарубежжа, ці маюць яны права павярнуцца на Бацькаўшчыну, якой здрадзілі і здраджваюць. Беларускі Народ такіх ворагаў не прыме, такім там месца не будзе.
Беларускія скіталыіы на Захадзе былі нязнаныя, асабліва амерыканцам. У гэтым няма дзіва, бо нашыя ворагі праз стагоддзі фальшавалі гісторыю нашага мінулага гаспадарства Вялікага Княства Літоўскага. У такім палажэнні нельга было заставацца. Дэлегайыям было неабходна ездзіць у розныя вайсковыя і УНРРАўскія ўстановы, каб хоць гэтым дабіцца ад амерыканнаў прызнання беларусаў як апрычонай нацыі-народа.
У першую дэлегацыю ў галоўную гасподу амерыканскай арміі ў Франкфурце ездзілі Калодка241, Я. Станкевіч і я. У Франкфурце, прайшоўшы некалькі кантрольных пунктаў. мы апынуліся ў галоўнай управе, дзе нас прыняў афіцэр амерыканскай арміі. Прыймо адбывалася на калідоры. 3 гэтага было відаць, што мы нічагусенькі не зможам дастайь для беларусаў. У часе спаткання на калідоры Я. Станкевіч замест таго, каб высвятляйь маёру, які нас прыняў, чаго мы просім, пачаў абвінавачваць расейцаў. На нашую заўвагу яму ён не спыніў свае беспадстаўныя гугаркі.
Наступная дэлеганыя адведала Гальдэнберг242 без ніякіх вынікаў. Трэцяя ездзіла ў галоўную гасподу УНРРА, таксама без вынікаў.
Прайшло пару год, калі беларускую эміграныю амерыканцы прызналі як асобную нацыю-народ. У амерыканскай зоне акупаванай Нямеччыны паўсталі розныя палітычныя арганізацыі з народаў, належачых да Савейкай Расіі. Асаблівую палітычную
дзейнасць праяўляла АБН 243, у якой рэй вялі бандэраўцы, якія не карысталіся пашанаю дзеля свае падтрымкі ў злочынах супраць народаў, асабліва супраць жыдоў. Паўстала думка стварыць на дэмакратычных падставах палітычную арганізацыюпроцівагу АБН, што ў нядоўгім часе было здзейснена пад назовам «Інтэрнацыянальная Свабода»244.
На арганізацыйным сходзе ад украінцаў былі генерал (прозвішча не памятаю), Сабачынскі, др. Майнік, ад казакоў інж. Глоскаў, ад беларусаўя, Гарошка і Тулейка245, ад паўночных каўказцаў якісь князь, ад армянаў і грузінаў — прозвішчаў не памятаю. У далейшым этапе да «Інтэрнацыянальнай Свабоды» прыйшлі славакі і румыны.
Напачатку здавалася, што арганізацыя будзе сапраўды інтэрнацыянальнаю, аднакудалейшай працы ўкраінйы выявілі сябе яксамыя крайнія шавіністы-вялікадзяржаўнікі, што марылі пра Украіну ад Балтыйскага да Чорнага і Каспійскага мораў з Паўночным Каўказам і Кракавам, Славакіяй. Малдавіяй і часткаю Румыніі. На гэта ніхто з сяброў арганізацыі не мог пагадзіцца. Акрамя гэтага, украінцы друкавалі мапы і распаўсюджвалі па ўсім свеце. Да ўсяго гэтага ўкраінская газета «Неділя»246 змясціла фота казакаў, якія з Варшавы пасля бунту палякаў давалі ў падарунак нямецкаму генералу казацкую папаху. Усе гэтыя правакацыйныя дзеянні з боку ўкраінцаў знеахвоцілі сяброў «Інтэрнацыянальнай Свабоды» да канструктыўнай працы. Штомесяц на паседжаннях вяліся зацятыя спрэчкі з украінцамі, асабліва з Сабачынскім, які зацята бараніў хваравітыя імкненні вялікадзяржаўніцкай наныі. Дзякуючы ўсяму гэтаму задва гады «Інтэрнацыянальная Свабода» выдалатолькі адзін нумар журнала.
Як вышэй зазначана, беларусаў прадстаўлялі трое, але чамусь мне, жывучы за 100 км ад Мюнхена, прыходзілася ездзіць на паседжанні, тады як Гарошкажыўу Шлясгайме. 3 Мюнхена заўсёды быў Тамашчык.
У Мюнхене зарганізаваўся міжнацыянальны камітэт, да якога належалі ўсе нацыянальнасці, паняволеныя бальшавізмам. На штомесячныя паседжанні гэтай арганізацыі зноў мне прыходзілася прыязджаць. He раз мне прыходзілася разважаць гэ-
тую справу, але я пераконваў сябе, што нашы людзі не маюць часу, бо працуюць навукова. Аднак, як пазней стала мне ведама, адзінкі працавалі ў грамадскіх справах; бальшыня занята была сваймі справамі, справамі свайго жывата і найхутчэйшага выезду ў Амерыку. 3 выездам за акіян я не меў ніякай сувязі з арганізацыяй.
Народная пагаворка кажа: каб чалавека пазнаць, неабходна з ім пажыць. Пазнаў некаторых і я. Вельмі мала тых, якія кіруюцца ідэямі сваіх папярэднікаў, свайго народа. Нягледзячы на мой век і пройдзены жыццёвы шлях, я меў наіўнасць верыць людзям, што яны, як я, шчыра адданы свайму НародуБацькаўшчыне, і моцна падтрымліваў іхныя імкненні.
Першым маім расчараваннем стаў Янка Станкевіч, калі выдаў «Крывіцкі песеннік»247, які друкаваўу Аўгсбургу. Мне і двум другім каштавала не толькі працы, але і сродкаў перавезці яго дамоў, а з дому ў Рэгенсбург. Я думаў, што гэта будзе грамадская справа, але тое было асабістае прагненне набіць кішэню. Гэты плагіятны песеннік не толькі [не] меў збыт, але яшчэ болей павялічыў закалот у беларускім грамадстве241*.
Хвароба двух сыноў у 1948 г. паставіла мяне ў безвыходнае становішча, што змусіла мяне пайсці ў лагер ДП249, куды я не хацеў дзеля незалежнінкага майго характару — каб не быць на ласцы ў каго б то ні было, а самастойна даваць сабе раду ў жыцці.
На маю просьбу адаслаць мяне ў беларускі лагер не было ніякіх вынікаў дзеля таго, што ў акрузе не было беларускага лагера. Я змушаны быў ехаць у Мітэнвальд250. Па прыездзе я пазнаёміўся з а. У. Салаўём251, які абслугоўваў духовыя патрэбы балтаў і вугорцаў. Дзякуючы нацыянальнай сведамасці а. Салавей дамогся ад сваіх духовых вернікаў дазволу на служэнне Божае службы ва ўсходнім абрадзе: а. Салавей пісаў спачатку да Ватыкана з просьбаю даць яму дазвол служыць сваім праваслаўным братам-беларусам, і Ватыкан адмовіў. Тады а. Салавей звярнуўся да мюнхенскага біскупа, і той даў дазвол. Патрыятызм а. Салаўя выявіўся пры хіратанізацыі епіскапа Васіля, дзе ён, мажліва, першы ў гісторыі Цэркваў Рымскакаталіпкай і Праваслаўнай прыняў благаслаўленне ад епіскапа Васіля, што выклікала ў прысутных беларусаў слёзы.
IRO252 змусіла мяне эміграваць у Амерыку, чаго я не ханеў. Мой намер быў эміграваць у Францыю, якая была мне ведамая з Першае светавое вайны, дзе я прабыў некалькі год і якую лічыў сваёю другою бацькаўшчынаю і дзе пражыў два з паловаю гады. Я верыў, што дэмакратыя хутка пакончыць з злом людства — маскоўскім камунізмам, і з Францыі пехатою можна будзе павярнуцца на сваю родную мілую Беларусь, да свайго народа, з якім на працягу дзесяцігоддзяў вёў змаганне з акупантамі розных колераў. Ада гэтага маім жаданнем было, каб дзеці вучыліся на Лювенскім універсітэце253, які ўзгадоўвае ў дэмакратычных маральна-хрысціянскіх якасцях сваіх студэнтаў. Аднак мае намеры не здзейсніліся: я змушаны быў ехань у Амерыку.
Апушчаючы Еўропу, я перажываў найбольшы жаль у сваім жыцці. Я лічыў сябе дэзертырам свайго народа, які пакінуў яго ў найтруднейшых абставінах нішчання маскоўскім камунізмам, абліваючы крывёю і ўсцілаючы касыдьмі шляхі з Беларусі на далёкую Поўнач, Сібір, Казахстан ды іншыя бойні-лагеры смерці.
Невялікі прамень пацехі тады-сяды маланкава пралятаў, як у думках марыў. што з прыездам у Амерыку я змагу поўнасцю ўтрымаць епіскапа Васіля і хонь гэтым адудзячу свой правін перад народам і Бацькаўшчынаю. Аднак мае меркаванні не здзейсніліся, бо з прыездам амерыканская прырода жорстка паздзеквалася над усёю маёю сям’ёю: захварэла жонка-матка. I замест жыць з сваймі суродзічамі, змушаны быў ад’ехаць да чужыхды часта варожых людзей за 180 км ад Нью-Ёрка. Я сёння думаю: чаму не знайшлося чалавека ў Саўт-Рыверы ці НьюБрансвіку254, каб запрапанаваць мне пераехаць да сваіх, што было б меншым злом у нашых перажываннях?
Я мусіў ехаць да чужых і нават варожых людзей у Кагос, НЁ235. Знаходзячыся ўдалечыні ад Нью-Ёрка. я адзін раз у год мог дазволіць сабе на прыезд у горад. Гэта — 25 Сакавіка. 3 перапіскі, якую я вёў з А. Орсам, вынікала, што між людзьмі, адказнымі перад Бацькаўшчынаю, штось папсавалася, бо адныя другіх называюць Палітбюро.
ШЭСЦЬДЗЕСЯТ ГОД ТАМУ.
У АДЗНАЧЭННЕ НАШАНІЎСКАГА ГОДА
Сёлета спаўняецца 60-годдзе ад выхаду беларускай газеты «Наша Ніва» ў Вільні. «Наша Ніва», што пачала выходзіць 23 лістапада 1906 года, будучы папярэджанай кароткатрывалай газетай «Наша Доля», першы нумар якой выйшаў 14 верасня таго ж 1906 года, — гэта першая беларуская легальная газета пасля скасавання ў 1905 годзе забароны беларускага друку.
Гэта была пара, калі ўся царская імперыя была ахопленая рэвалюцыйным рухам. У сувязі з гэтым цар змушаны быў пайсці на некаторыя палёгкі для народаў сваёй імперыі.
Для мяне, чытача «Нашай Нівы» з 1906 года, цяжка напісаць успаміны, каб мелі яны гістарычную вартасць. Я быўтады малалетнім вясковым юнаком. А пасля смерці бацькі я змушаны быў памагаць матцы не толькі ў гаспадарцы, але і прызарабіць вонках 15—20 капеекудзень, каб пражыцьусёй сям’і і аплаціць усе падаткі.
Я разумею, што знойдуцца сёння і такія, у якіх зародзіцца сумнеў: як жа гэта магло стацца, каб вясковы юнак без адукацыі ды захапіўся чытаннем беларускай газеты? Каб развеяць падобныя сумневы, неабходна вярнуцца да 1905 года. Аднаго летняга дня, калі я быў на працы ўдвары, прыйшлі да работнікаўдва дарослыя вучні гарадскога вучылішча ў Наваградку Пётра Булыга з вёскі Селішча і Гірш Ражанскі з вёскі Куравічы і пачалі агітавань, каб кінулі працу, бо працоўныя ўзбагачаюць адно абшарнікаў. Малая колькасць работнікаў, у тым ліку і я, спынілі працу.