Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Апушчаючы Берлін, сям’я свабодна ўздыхнула, што ўдалося выехаць з гэтага пекла, дзе дзень і ноч валіліся велізарныя бомбы, знішчаючы ўсё. Прыехалі ў Мёрш-Трыбаў, дзе быўарбайтс-
штат, і зайшлі туды з сям’ёю. Кіраўнік яго запрасіў усіх нас у свой кабінет, распытаў усё дакладна. Ён запытаў мяне, ці знаю я спадара Сабалеўскага. На мой адказ «так» кіраўнік сказаў, што ён нядаўна быў кіраўніком арбайтсштату ў Баранавічах і добра знае Сабалеўскага. Гэтае знаёмства спрыяла мне, бо ён запытаўся, што я хачу ад яго, і я сказаў, што маю знаёмых у Аўстрыі і прашу накіраваць мяне туды, што ён ахвотна і зрабіў, даючы ўсёй сям’і бясплатны праезд.
Прыехалі да знаёмых, якія працавалі ўбаўэра. Нас вельмі добра прынялі іх гаспадары. У арбайтсштаце мяне і майго сына прызначылі ў суседнюю вёску да аднаго нацыста на працу ў гаспадарцы — 13-га вінаградніку, дзе мы працавалі праз усю зіму. На пачатку красавіка гаспадар зліквідаваў мяне, сказаўшы: я заўтра ад’язджаю, бальшавікі прыйдуць сюды, але не раней двух тыдняў, то я прашу вас: застаньцеся на тыдзень абрэзаць вінаград, а тады мой упраўляючы дасць вам каня і яміны' на дарогу. На гэтым мы пагадзіліся, і за тыдзень ад’ехалі на Захад.
Напрамак нашага падарожжа быў у Тыроль, аднак не даязджаючы Зальцбурга на дарозе патруль не пусціў у Тыроль, а направіў у Баварыю. Прыехалі ў Браўнаў224, дзе трэба было пераязджаць рэчку Ін, і там нас затрымаў эсэсаўскі патруль, бо фармальна мы не мелі дакументаў у Баварыю. Аднак на нашыя выясненніжандар нас прапусціў, і мы паехалі ўнапрамку Дахаў, дзе быў зняволены на вечнасць сын Аляксандр225. Прымусовая змена маршруту была для нас карыснаю ў адшуканні сына.
Апошнімі перад капітуляцыяй днямі было небяспечна ехаць далей, бо амерыканскае лятунства без перапынку абстрэльвала ўдзеньусе шляхі, і мы, не даехаўшы 60 кмда Мюнхена, змушаны былі затрымацца ў адным двары, які належаў графу Прайснеру.
Аднаго дня затрымаліся канцэнтроўцы226 на ноч, размясціўшыся ў аўчарні. Іх гналі ў горы, дзе гітлераўйы мелі ўсіх канцэнтроўцаў перастраляць. Канвой мала звяртаўувагі на іх, бо ўжо вядома было, што сёння-заўтра будзе канец вайне. Назаўтра сын Лёва пайшоў у аўчарню, а там у саломе схавалася чалавек дваццаць розных нацыянальнасцей, адзін хворы на бязумку. Вялікая небяспека, але трэба было людзей накарміць і ўратаваць
Яміна (дыялект.) — ежа.
ад эсэсаўцаў, якія прасавалі як блудныя авечкі. Жонка сваймі сродкамі лячыла хворага; Лёва расказаў гаспадыні-немцы пра канцэнтроўцаў, з пагрозаю, што калі яна скажа, то яе з сям’ёю і нас усіх немцы расстраляюйь. Мушу зазначыць, што за маё падарожжа па Нямеччыне і Аўстрыі ўпершыню спаткаў такую жанчыну. Гэта было нешта асаблівае. Мажліва, як яна расказвала, яе мужык быў на фронце ў нас і, калі прыязджаў у адпачынак, сказаў ёй: «Я пабачыў народ, які сам бедны, а дзеліцца апошнім; глядзі, нікому не адмаўляй, не пытай, хто ён, кожнага накармі / абагрэй». Гэтая жанчына не шкадавала нічагусенькі, з яе каморы сілкаваліся чатыры дні болей як 23 асобы, за што пасля капітуляцыі ёй шматлікія адудзячыліся.
Распаўсюджваныя весткі наконт канцэнтроўнаў з Дахаў не давалі супакою, але ехаць у пошукі не было ніякай мажлівасці дзеля забароны амерыканскімі вайскоўнамі ўсялякага руху на шляхох.
Пасля некаторага часу я з дачкою паехаў фурманкаю ў Дахаў. Няведанне ангельскай мовы і адсутнасць пропуску стварылі вялікія цяжкасці, але, на шчасце, па дарозе выручыў стары польскі «dowod osobisty»', які неспадзявана быў у кішэні каптана. Праязджаючы каля вясковага патруля, я смела даставаў гэты «довад», на той час зусім не актуальны, падаючы яго вартаўніку, які, паглядзеўшы на велізарную пячатку з курыцаю227, вяртаючы, гаварыў «ОК», і мы далей пускаліся ў вызначанае месца.
Пад’язджаючы да канцэнтрацыйнагалагера, я заўважыў уводдаль на бараку польскі нацыянальны сцяг. Заехалі ў гэты барак, дзе было чалавек 12 палякаў з інтэлігенцыі, якія кіравалі працамі на агародах канцэнтрацыйнагалагера (аработнікамібылі немцы з г. Дахаў). Прадставіўшыся як беларус. я расказаў, у якой справе да іх завітаў. На маё вялікае здзіўленне, усе яны вельмі ветліва прынялі нас і запрапанавалі знайсці сына, бо ў лагер цывільных не пускалі. Адзін з іх зараз жа пайшоў у лагер, але дзеля таго, што гэта была нядзеля, ён не змог паміж некалькіх дзясяткаў тысяч зняволеных знайсці сына, не знаючы ягонага нумару.
Назаўтра пайшоў другі, які дазнаўся пра сына, што ён прануе ў шпіталі, але з ім, дзеля ягонай адсутнасці ў шпіталі, не бачыўся; пакінуў яму адрас, дзе на яго чакаюць бацька і сястра.
Dowod osobisty (польск.) — пашпарт, пасведчанне асобы (пол.).
Надчэкваючы сына, хвіліны здаваліся гадамі. Наканец назахадзе здалёку дачка ўбачыла: ішоў сын, якога не бачылі з 1941 г. Прывітаўшыся, сын пытае, дзе мама. Я ў такой радасці сказаў «удома», а сыну падумалася, што ў сваім доме на бацькаўшчыне. Спахапіўшыся, я расказаў, дзе знаходзіцца пазасталая сям’я — у якіх 60 км адгэтуль. На пытанне сына, што цяпер будзе, я сказаў, што паедзем да сям’і, але сын сказаў: «Tama, вы не ўяўляеце, што тут у лагеры дзеецца» — і пачаў распавядаць.
Навонкі стаялі амерыканскія войскі, а ўнутры лагера ўся ўлада была ў рукох НКВД, на чале якой стаяў ген. Вішнеўскі, які сёння ўзначальвае камітэт па «Возврашенню на Роднну» ў Берліне. 3 дасведчання я знаў, што кожнае зняволенне не так было б страшна, калі б не было яшчэ большага зняволення сярод зняволеных, асабліва сярод камуністаў. Ад апавядання сына ў мяне валасы дыбам сталі, бо склады з вопраткаю абстаўлены былі НКВДоўцамі і кожны клунак правяраўся, і калі знаходзілі якую пісульку, пісаную супроць камуністаў, ці фотку з якімсь жаўнерам, ці штось наагул малазначнае, дык такіх уладальнікаў, нявынішчаных гітлераўцамі, тысячамі мардавалі НКВДысты.
Аднак, нягледзячы на страх, сына мы ўгаварылі, і назаўтра ён прыйшоў да нас, і мы паехалі. Мушу адцеміць, што сын не з’яўляўся трусам, але камуністы нагналі яму такога страху, што ён, прыйшоўшы да фурманкі, хоць і была яна далекаватая ад лагера, не сеў на воз, а пайшоў наперадзе, і толькі ад’ехаўшы з мілю, сеў на воз.
Па дарозе з Дахаў у Шлясгайм228 сын здалёка ўбачыў камандзіра свайго батальёна. Сын папрасіў мяне падагнаць каня. Нагналі камандзіра, які прывітаўся і запытаў, куды мы едзем. Сын адказаў, што ў Шлясгайм. На гэтым развіталіся. Сын пачаў пазбаўляцца страху, нагнанага камуністамі. Апавяданне сына пра дзейнасць НКВД у Дахаў якая ноччу нішчыла, задушваючы, усіх тых, што хоць адно слова выказвалі супроць камунізму, уражвала нават на фоне гітлерызму. Каму можна было расказаць, у каго прасіць паратунку, калі чалавек не быў пэўны ў чалавеку, у кожным бачыў камуніста. Няма дзіву, што сын быў вельмі перастрашаны.
Як прыехалі да сям’і, страх хутка мінуў, нягледзячы на тое што ў мястэчку быў камуністычны лагер, а на будынку вісела чырвоная плахта. У гэтым мястэчку стаяла амерыканская пяхота, у якой бальшыня была польскага паходжання. Гутарылі яны па-польску. 3 гутарак вынікала, што яны супраць камунізму, што яны тут гаспадары. Я сказаў, што чырвоная плахта падрывае давер насельніцтва да іх. Яны згадзіліся і пайшлі да камандзіра, які з імі поўнасцю пагадзіўся, даючы загад зняйь тую камуністычную плахту.
У мясцовасці, дзе я жыў, на некалькі кіламетраў навокал не было ніводнага беларуса. У павятовым гарадку за 9 км былі ўкраінскі, польскі, эстонскі, латышскі, летувіскі ды аўстрыйскія камітэты. Украінскі ды польскі камітэты дапамаглі мне выехаць у Аўгсбург, куды я ехаў дзеля вучобы дзяцей — там была ўкраінская гімназія. У гімназіі мы спаткаліся з М. Гарошкам229, які неўзабаве наведаў мяне і даў адрас беларускага лагера ў Рэгенсбургу.
У канцы 1945 г. і на пачатку 1946 г. пачалася рэгістрацыя УНРА2’0 ўсіх, што не хацелі вяртацца на свае бацькаўшчыны. Пры рэгістрацыі УНРА вымагала нямецкую працоўную картку. Чалавека, што такой карткі не меў, лічылі за вайскоўца, і яму пагражаў лагер ваеннапалонных. Каб ратаваць суродзічаў, было неабходна знайсці друкарню, якая б рызыкнула надрукаваць гэтыя карткі. Сын Аляксандр знайшоў у Аўгсбургу друкарню, гаспадар якой падчас Першай сусветнай вайны служыў у расійскай арміі. Але мала таго, трэба было, каб на кожнай картцы была пячатка павета ці акругі. 1 гэта не стала перашкодаю. Сын Аляксандр, седзячы цэлымі днямі ў хаце, па-мастацку выконваў гэтую скамплікаваную’ працу. Тады маім абавязкам было адвезці ў Шлясгайм, хаваючы паперы ў шкарпэтках. Некалькі разоў прыязджалі па карткі Кажан231 і Бортнік232. Так прыходзілася ратаваць людзей.
Сёння не згадаю, гэта быў 1945 ці 1946 г., калі атрымаў ліст ад А. Орсы, у якім ён прасіў мяне прыехаць у Рэгенсбург у вельмі пільнаважнай справе. He адкладаючы, еду да А. Орсы, які паінфармаваў мяне, што згодна сп. Прэзідэнта спадара М. Абрамчыка233 неабходна ўтварыць урад БНР, і я павінен узначаліць адно
Скамплікаваны (польск.) — складаны.
з міністэрстваў. На маю адмову, што я не адпавядаю на такое высокае становішча, А. Орса адказаў: «Рабіць вы нічога не будзеце, урад неабходны для вонкава-дэмакратычнага заходняга свету». Калі гэта патрэбна дзеля Бацькаўшчыны-Народа, я, не зважаючы, які б мяне і маю сям’ю спаткаў лёс, даў згоду.
Дзеля знаёмства з А. Орсам я не пасмеў запытацца ў яго, а дзе ж наша эліта, якая на Бацькаўшчыне была на важнейшых пасадах і на такіх становішчах глядзела звысока.
У той час падзелу яшчэ не было, людзей з вышэйшай адукацыяй хапіла б утварыць некалькі ўрадаў, але ў той час яно было небяспечна: а ну ж бальшавікі дазнаюцца і запатрабуюнь выдачы, што ў той час магло бьшь. Дзеля гэтага шукалі «Стагановічаў»: няхай яны гінуць, а мы, навучаныя, павінны застацца працавань так, як мы хочам.
Далейшае жыццё на эміграцыі пачало ўскладняцца. Да гэтага спрычыніўся епіскапат БАПЦ з мітрапалітам Панцеляймонам, быўшым царскім афіцэрам234, які прыслаў у Рэгенсбург двух епіскапаў-беларусаў235, каб даведаіша, які пагляд у беларускай эміграцыі напрылучэнне БАПЦда Расійскай зарубежнай царквы.
У 1946 г. у Рэгенсбургу на з’ездзе ў гэтай справе беларуская эміграцыя236 выявіла моцны супраціў прылучэнню да расейцаў, аднак ворагі беларускага народа зрабілі сваё, і ў Мюнхене быў падпісаны акт ліквідацыі БАПЦ арх. Філафеем і Апанасам. Гэты злочын абурыў бальшыню адданых свайму народу эмігрантаў, аднак частка беларускіх «дзеячоў», якія з прыходам немцаў сталі называць сябе беларусамі, падтрымала гэты шкодны акт расійскіх шавіністаў у сутанах237. Адгэтуль пачаўся не толькі разлом, але вялікая варожасць, якую паглыбіў Я. Станкевіч з сваім праектам замены назову Беларусь на Крывію238.