Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
У 1942 г. наваградскі павятовы стараста Панько настолькі разгуляўся, што з адпаведнымі людзьмі раз’язджаў па горадзе, спяваючы камуністычныя песні, што кампраметавала беларусаў і на просьбу беларускіх устаноў яго вывезлі ў Беласток з сям’ёю.
У гэтым годзе пачала дзеіць расійская партызанка, якая складалася з палонных, што жылі па вёсках. Я змушаны быў пераехаць у Наваградак.
Аднаго дня А. Орса173, які быў на гебітскамісарыяце школьным інспектарам і адначасна намеснікам Менскага174, запрапанаваў мне прыняць становішча павятовага старасты, ад чаго я дзеля нязнання нямецкае мовы адмовіўся. Наваградскім старастам менавалі івянецкага старасту М. Буляка175, які паходзіў з мястэчка Любча. Гэта быў энергічны, здольны чалавек, пакуль не ажаніўся з пападзячкаю Тарбацавічанкаю, якая лічыла сябе расейкаю. Тады яна яго перайначыла на свой капыл.
У хуткім часе Буляк запрапанаваў мне становішча інспектара самаўрада, якое я прыняў. Да гэтага часу становішча гэта не было абсаджана, на чым цярпела сялянства, здаючы розныя пастаўкі немцам. 1х моцна ашуквалі розныя прайдзісветы, палякі і прапольскі элемент, што працавалі ў немцаў.
3 абняццем гэтага становішча стараста Буляк пакінуў мне павятовае стараства БСП, у веданні якога былі два даволі вялікія дзіцячыя прытулкі і гарадская сталовая.
Акруговым старшынём БСП быўдаволі энергічны, здольны, толькі зусім невядомы ў Наваградчыне, прыехаўшы з Беластоку спадар Якуцэвіч176. Займаць два становішчы ў ваенны час для мяне была справа нялёгкая. Да гэтага адносіны некаторай нашай інтэлігенцыі, якая стала называць сябе беларускаю дзякуючы вайне, былі да мяне абыякавымі, але калі ў каго была якая асабістая патрэба, то знаў, што Стагановіч зможа зрабіць. Тады абыякавасць замянялася на ветлівае адношанне.
У 1943 г. Я куцэвіч заняў становішча інспектара беларускіх збройных сілаў у Менску. Ад тады ён перадаў старшынства БСП мне.
Горад Наваградак не меў гарадское ўправы, а падлягаў павятовай управе, і з усіх гарадскіх прадпрыемстваў немцы пакінулі горадутолькі шпіталь. Прычынаю велізарныхвыдаткаванняўбыла неадпаведная гаспадарчая адміністрацыя. Як прыклад: шпіталь за год забіў 16 свіней вагою не меней 150 кг кожная. Хворыя нічагусенькі не даставалі; усё гэта пажырала адміністрацыя і частыя балі. Персанал шпіталю складаўся амаль з сотні асобаў. Загадчык (прозвішча не памятаю), дзесь з мястэчка Турца, пакінуў жонку і чацвёра дзяцей, жыў з старшаю сястрою шпіталя, палячкаю Камінскай. Быў яшчэ Караткевіч — дастаўца лекаў, галоўнае спірту, шэсць лекараў з былой савецкай арміі, бухгалтар паляк Цыбуля, жонка — кладоўшчык, некалькі дзясяткаў сясцёр і санітарак, чатыры дрывасекі. Штодзённая ежа і два разы ў тыдзень балі, спірт, свінні, квашаная капуста.
Павятовая ўправа не магла сцярпець усяго гэтага, і Буляк назначыў мяне загадчыкам гаспадарчага аддзела. He паведамляючы дырэктару шпіталя доктару Мазуркевічу аб назначэнні мяне адміністратарам, я пайшоў у шпіталь перад абедам. На кухні на пліце стаялі тры вялікія бляхі насмажанага мяса. Пытаю ў кухаркі: гэта хворым? Адказвае: не, гэта адміністрацыі шпіталя, за выняткам доктара Мазуркевіча, які не харчуецца тут.
Я пайшоў да доктара Мазуркевіча, даў яму паперу аб маім прызначэнні і папрасіў яго пайсці са мною разам на кухню, дзе паказаў яму ўсё прыгатаванае. Ён жахнуўся ад такіх парадкаў.
Я расказаў доктару аб маіх планах гаспадарствавання. Доктар пагадзіўся і падзякаваў мне.
Я даў загад кухарцы зараз жа парэзаць усё смажанае мяса на маленькія кавалкі і ўсыпаць у агульны кацёл, што было зроблена ў маёй прысутнасці.
Звольніўшы некалькіх работнікаў, якія фікныйна былі ў спісках, і перамяніўшы пару асоб на становішчах, распачаў новае жыццё шпіталя — такое, якое павінна быць.
Мабілізацыя ў БКА пазбавіла мяне ўсіх становішчаў у павятовай управе, толькі акруговай БСП я змушаны быў кіравань да апошняга дня майго ад’езду ў невядомае, адначасна будучы камандзірам 2-й кампаніі БКАў Наваградку.
У 1943 г. камендантам наваградскай паліцыі быў перанесены з Любчы Куніцкі, з якім я быў знаёмы з 1941 г., будучы валасным старшынём.
Сітуацыя з партызаншчынаю з кожным днём пагаршалася. Людзі ўцякалі ў лясы, ратуючы жыцці ад зверскіх наступстваў нямецкага СС і СД, якія бязлітасна нішчылі цэлымі вёскамі ўсё насельніцтва. Але паколькі ў савецкіх партызанаў не было аружжа і баявых патронаў, то савецкія партызаны не прымалі без аружжа. Дзеля гэтага, хоцькі-няхоцькі, насельніцтва, прыкрываючыся нібы ўцёкамі ад партызанаў, ішло ў паліцыю, дзе два-тры дні прабыўшы — ішлі ў лес з аружжам і амуніцыяй.
У гэтай справе я амаль штодзённа папярэджваў каменданта Куніцкага, аднак Куніцкі маіх перасцярогаў не паслухаў, а рабіў так, якяму хацелася. Ці можна было не мейь даверуда каменданта, які лічыўся патрыётам? Аднак калі шматлікія [людзі] змушаны былі ўцякаць перад бальшавіцкаю навалаю і былі каля Ліды, то Куніцкі з адным незнаёмым нямецкім жаўнерам на матацыкле нагналі нас і намагаліся нас усіх нагаварынь, каб вярталіся ў Наваградак, гаворачы: «Немцы высадзілі38тысяч парашутыстаў на Магілёўшчыне, і бальшавікіўцякаюць на зламанне карку». Тут ужо мог кожны зразумець, што гэта ёсць бальшавіцкая правакацыя. Што праўда, некалькі дзясяткаў асоб паверылі і павярнуліся.
Свядома ні несвядома рабіўтое камендант палкоўнік Куніцкі? На маю думку, свядома. Ён вельмі добра разумеў сітуайыю ваенных дзеянняў, баявую здольнасць нямецкай арміі ў той час, калі фронт быў на рэчцы Нёман.
У Наваградку вынік канфлікт між вярхоў за тое, што Астроўскі звольніў аднаго, прызначаючы другога. Дзеля палагаднення прыехаў самалётам Астроўскі і зрабіў сход для працаўнікоў, на якім з высокадыктатарскім голасам сказаў: «Ён пастаўлены мною, і вы яго мусіце слухаць!» На гэта не знайшлося ні аднаго, каб яму запярэчыў у ягоных глупых выказваннях177.
Што зрабіла нашая інтэлігенцыя за гады нямецкай акупацыі нашай Бацькаўшчыны для свайго народа ў параўнанні з яе колькасцю? Зроблена даволі шмат, бо нельга лічыць усіх патрыётамі, якія пачалі называць сябе беларусамі з прыходам немцаў. Карысць была мінімальная, зачастую шкодная. Частка беларускіх патрыётаў, якая ахвяравала сваё жыццё за вольную незалежную Беларусь, знішчана бальшавікамі, другая — немцамі, трэцяя — дзякуючы нямецкаму намінату Астроўскаму, які за два месяцы перад прыходам бальшавікоў утварыў абаронныя вёскі і мястэчкі, раздаючы пад карай смерці аружжа насельніцтву, якое з прыходам бальшавікоў змушана было ісці ў лясы, дзе і загінула178.
Перагляніце мінулае, прылажыце руку да сэрца, скажыце: «Так, мы не пайшлі ў народ, а пазаймалі цёпленькія месцы, забіраючы да сябе сваіх сваякоў і знаёмых, сядзелі, а народ пакінулі валасным старшыням, якія зачастую былі малапісьменнымі». Hi адзін інтэлігент не паехаў на вёску, каб сялянам прачытаць рэферат на патрыятычную тэму.
Народ сам шукаў гэтых шляхоў, у часе мабілізацыі з жаўнерскімі песнямі ішоў на зборныя пункты, аднак і тут не найшлося чалавека прачытаць рэферат аб сучасным. палажэнні. He адзін прахвост Астроўскі вінаваты. Да яго была цэлая зграя Ермачэнкаў179, Касякоў180, Ясюкоў181, Лапіцкіх, Шчорсаў182, Ігнатовічаў183, Русакоў184, Абрамавых185 і вялікая колькасць малога калібру вырадкаў беларускага народа186. Адныя зналі адказваць «яволь», каб не страціць ласкі сваіх гаспадароў, другія абмяркоўвалі шатанскія планы знішчэння адданых сыноў народа Гадлеўскага187, Іваноўскага188, Апяхновіча, Казлоўскага189 і іншых, трэція праводзілі на загад НТС расійскую работу. Былі і ўра-патрыёты, як Я. Станкевіч: шкадуючы польскіх камуністаў, апекаваўся імі, шукаў ім працу, дзе яны праводзілі камуністычную дзейнасць, а сваім братам-сёстрам адмаўляў толькідзеля таго, штосказаў ці сказала «да», а не «але». Чаму не
знайшлося людзёў, каб у зародку зламаць хрыбет гэтым вырадкам? Ці гэта недагляд, ці страх? На гэтае пытанне ў будучыні хтось адкажа. Я не бяруся адказаць. Я быўдалёка ад цэнтра; падругое, як раней зазначыў, я не належаўда вярхоў.
У аднаўленні ў 1942 годзе Беларускай аўтакефальнае нарквы яны, «тоже белорусы», абсадзілі вышэйшую іерархію БАПЦ расійскімі епіскапамі190, як архіепіскап Панцеляймон191, епіскап Венядзікт192, якога хірагачізаваў маскоўскі патрыярх, епіскап Сцяпан193, русафіл, епіскапы Філафей194 і Апанас195, якія, прыехаўшы ў Нямеччыну, адразу ж прылучыліся да Расійскай зарубежнае царквы196.1 гэты ганебны акт мітрапаліта Панцеляймона з сваймі епіскапамі спрабавалі выдаць за правільны паступак БАПЦ197. Шматлікія патрыятычна ўзгадаваныя беларусы гостра асудзілі здраднінкі паступак быўшых іерархаў БАПЦ і наважыліся аднавіць сваю Царкву з дапамогаю Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы198 ў Нямеччыне.
На пачатку 1944 г. немцы аддалі Наваградчыну казакам (ген. Навуменка199) у поўнае іхнае карыстанне да часу, пакуль немцы не пакончаць бальшавікоў. Прыехаўшы з сем’ямі, казакі распачалі вывозіць беларусаў цэлымі вёскамі ў Нямеччыну. Вываз распачаўся з-пад рэчкі Сэрвачы. і калі жыхары некалькіх вёсак апынулася на станйыі ў Баранавічах у цягніках, савецкія летакі ноччу збамбардавалі гэтае скупішча цягнікоў, снасярод якіх быў цягнік з нямецкаю амуніцыяй, што спрычыніла да загубы некалькіх тысяч асоб.
У тым жа годзе казакі дагаварыліся з гарадэчанскай паліцыяй і БКА зрабіць на партызанаў аблаву ў раёне Валяўка. Дагаворанасйь была — прыехаўшы, выпусціць тры зялёныя ракеты. Так было выказана праз Гарадышчанскі штаб. Аднак казакі чамусь не зрабілі гэтага. Гарадышчанскі штаб прыняў казакаў за партызанаў, адкрыў па іх агонь. У выніку быў забіты палкоўнік Паўлаў200, камандзір казацкіх войск у Наваградчыне.
Нягледзячы на тое што казакі былі вінаватыя ў гэтым, яны, як мы пазней даведаліся, меркавалі зрабінь пагром на беларусаў у Наваградку. Аднак штось іх паўстрымала ад гэтага зверскага чыну. Трэба меркавайь, штояны ўзялі падувагу Рагулеўскі швадрон201 і БКА, які быў у трох кіламетрах ад Наваградка.
1944 год быў для Наваградчыны жудасным, бо ў гэтым жа годзе немцы падаравалі расійскаму генералу Камінскаму202, які належаў да НТС, усю Дзятлаўшчыну, дзе ён з сваёю дывізіяй знішчыў усіх свядомых беларусаў, а з пазасталых, застрашаных, утварыў НТС-ячэйкі, у якіхдзень і ноч праз мітынгі і расійскую прэсу рабілі маскоўскіх янычараў.