Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
У студзені ці лютым 1930 г. прывозяць Тарашкевіча з Грудзёндзу на Лукішкі нібы на ягоную судовую расправу. У сапраўднасці прыезд Тарашкевіча быў дзеля перамоваў з Астроўскім, якія адбываліся праз некалькі дзён у Лукішскім астрозе і не давялі да пажаданых Астроўскаму вынікаў.
На вясну 1930 г. трох паслоў — Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага і Мятлу, сакратара Грамады Бурсевіча150, а таксама Акінчыца151 — польскі ўрад, шукаючы ўціхамірання нашага народа, змушаны быў звольніць з астрогу, не падаючы ніякіх умоваў.
Зразумела, звольненыя былі звязаныя па руках і нагах. Дзеля гэтага ўсе паслы і сакратары пайшлі ў сваю Усходнюю Бацькаўшчыну, а Акінчыц — у Нямеччыну152. Пасля некаторага часу Тарашкевіч ехаў цягніком у Гданьск, і на польска-нямецкай мяжы ўТчэве153 польская паліцыя яго арыштавала. Суд засудзіў на 15 год цяжкага зняволення. У жніўні месяцы 1932 г. Саветы выменялі Тарашкевіча на Аляхновіча154, які ў 1926 г. у Менску быў засуджаны на 10 год Салаўкоў.
Ворагі беларускага народа гандлявалі сынамі Беларусі.
Як пазней былі весткі, агент польскай двойкі155 Хамінскі, пасол з Партыі Хлопскай, што разам з Грамадою была ліквідаваная, уцёкшы ў СССР, выдаў Тарашкевіча, за што Саветы яго і ягоную жонку расстралялі156.
У 1930-х гадох па Наваградчыне грасавала камуністычная банда, якая з аружжам у руках напачатку хадзіла па заможных сялянах, вымаючы золата, даляры і іншыя каштоўнасці, далей пачалі паліць сялян, цэрквы (Дольная Рута1’7), капліцы на могілках і ўсё, што пападала пад рукі: бульбу, хамуты, кавальскія інструменты.
Адзін з банды сваю пажыву схаваў у гумно суседа, які, знайшоўшы, не хацеў аддаць. За гэта «герой» застрэліў яго, але не на смерць — і гэта спрычынілася дайсці на след гэтай камуністычнай хеўры: страляўшы ўцёк у лес, дзе ў сховішчы сядзеў некалькі
тыдняў. Туды ягоныя камрады дастаўлялі яму ўсё неабходнае. Аднаго дня двух ягоных супольнікаў навучаныя кіраўніком усяе гэтае банды, каб пазбавіцца яго (бо як зловіць паліцыя, скампраметуе кампартыю), пераканалі перайсці з гэтага сховішча ў невялікія зараслі. Паслухаўшы нагавораў, у суправадзе гэтых жа суб’ектаў ён зрабіў так, як жадала кампартыя.
Калі ўсё было зроблена, каб жывым яго паліцыя не злавіла, гэтыя героі данеслі паліныі. што Бохар знаходзіцца ўтакім то месцы. Некалькі сот паліцыянтаў з сабакамі акружылі гэтыя невялічкія зараслі, распачалі росшукі, куст за кустом. Знаючы, што яго знойдуць, ён уцякае на чыстае поле, і тут яго раняць у нагу, ён падае. Для паліцыі ёсць сведкі, а кампартыя скампраметаваная.
Суд. Чатырох павесілі, трох пажыццёва зняволілі, пазасталыя атрымалі меншыя тэрміны з паглядаў на непаўналецце.
Я па адбыцці прысуду павярнуўся дамоў. Гаспадарка мая была запушчаная да непазнання. Але я не падаўдухам. Прыйшлося пагараваць, але хутка забыў усё мінулае сваё асабістае перажыванне. Перажываў супольна з народам не толькі маральны, нацыянальны здзек ад «вызвольнікаў», але і эканамічны. Вартасць сельскагаспадарчых вытвораў у параўнанні да фабрычных вытвораў раўнялася 1 да 12. Селяніну 16 кг збожжа каштавала 2,40 злотага, а прадаваў яго за 1,80 злотага. За гэтыя 1,80 злотага можна было купіць тры васьмушкі звычайнай махоркі. Перад вайною ж за тыя самыя 16 кг куплялася 26 васьмушак махоркі.
Да ўсяго гэтага непасільныя розныя налогі: маянтковы, дахадовы, абратовы, паньствовы, драговы, гмінны, грунтавы, шарваркавы158, страхоўка ад комінаў, ад вакон, пчол, сабак і розная трасца, якіх трудна ўспомніць159. За ўсё гэта беларус не меў сабе права купіць кавалак зямлі, а ў горадзе пляц на пабудаванне дома. Гэты загад быў вельмі тайны, аднак паказаў яго мне Бокун, ваяводскі рэферэнт зямельнага аддзела160.
Год 1935 быўдля беларусаў жахлівым годам, бо новая выбарчая ардынацыя пазбавіла наш народ права на выстаўленне сваіх кандыдатаў на выбары ў Сейм і Сенат161. Дзеля такога бяспраўя Наваградчына збайкатавала выбары.
Перад выбухам вайны паліныя хадзіла па вёсках, вучыла, як лавіць нямецкіх шпіёнаў: біць яго па каленах, а як паваліцца —
вязаць ды цягнуць у пастарунак. Сяляне смяяліся ад гэтае вайны з шпіёнамі, цешыліся, што ляхаў болей не будзе на нашай зямельцы. Але хутка прыйшлі яшчэ горшыя збаўцы.
У памятную нядзелю 17 верасня 1939 г. а гадзіне 10-й я рана пайшоў у вёску. Па дарозе спаткаў знаёмага з вёскі Селішча, які вяртаўся з Наваградка — адвозіў збожжа, даніну «мацарствовай»’ Польшчы, якая ў першы дзень вайны змусіла беларускіх сялян даваць даніну.
Затрымаўшыся, пытаю, што чуваць. Адказ: бальшавікі перайшлі расійскую мяжу. Некаторыя палякі цешацца («саветы ідуць на дапамогу нам»), другія разумеюць інакш. Ясна, кажу, сябра Ліпніцкі, яны ідуць вызваліць нас ад фашызму, але мы страцім усё, што мелі, і шматлікія з нас загінуць на далёкай поўначы ў засценках НКВД. Толькі спачатку праклятыя ляхі пазнаюць, пачом фунт ліха, можа, у будучыні не будуць сягаць на чужое.
Вёска не знала, што сталася сённяшняй раніцай, але як бы інстынктыўна адчувала велізарную небяспеку. На вуліцы не было ні жывое душы, толькі некаторыя сабакі сумна завылі, папераджаючы надыходзячую небяспеку.
Павяртаюся, іду дамоў. У канцы вуліцы здалёк бачу: ідзе мой прыяцель У. Журко. Нягледзячы на тое што ён шмат ад мяне маладзейшы, ды не беручы пад увагу ягоную камуністычную ідэалогію, між намі была сапраўдная прыязнь. Ён перада мною не ўтойваў ніякіх сакрэтаў камуністычных злачынцаў, якія яму былі ведамыя (а займаў ён у партыі адказнае становішча)162. Вось, думаю, даведаюся ад яго ўсе дакладнасці, але калі мы параўняліся, мой прыянель нават не глянуў у мой бок. Я з свайго боку даў «добры дзень», на які адказу не атрымаў. Мяне як прыскам хтось абсыпаў. Думаю, што магло быць прычынаю гэтага паступання да мяне, бо я не толькі перад ім, але ні перад кім жаднай віны не меў.
Прыйшоўшы дамоў перадумаў усё і цвёрда даў сабе слова, што б мяне і маю сям’ю ні спаткала, не ісці ні на якія кампрамісы і не пакланяцца ідалам.
Падвечартагосамагадня на шляхуса Шчорсаўу Наваградак вясковая галота з чырвонымі плакатамі спаткала 6 кавалерыстаў.
Мацарствовы (ад польск. mocarstwowy) — вялікадзяржаўны.
Прывялі іх у вёску, зрабілі сход, у прэзідыуме заселі ўсе тыя, што палілі цэрквы і грабілі сялянаў.
Першым пунктам было пазбаўленне права голасу жыхароў вёскі. Я першым быў на лісце. Пазбаўленне адбывалася без галасавання: чыталіся прозвішчы пазбаўленых.
Я, звярнуўшыся да галоты, якая сядзела ў прэзідыуме, пытаю, за што мяне пазбавілі голасу. Маўчанка. Я пусціўся выходзіць. Адзін з сялян пытае ў «герояў»: скажыце, за што Стагановіча пазбавілі голасу? Я ўжо быў на вуліцы, але мне гаварылі, што і гэтым разам не адказалі пытаўшаму. Усяго голасу было пазбаўлена 36 чалавек.
Успамінаючы тую стыхію, тэрор, самаволю, дзіўлюся, якія былі здаровыя нервы, каб пражыйь увесь гэты здзек над нашым народам. Хто мог быць пэўны ў надыходзячай хвіліне, што нейкі камуніст расія-азіят з янычаравай Масквы не забярэ вас у лес і там дастанеце кулю ў патыліцу, як гэта было з сотнямі тысяч нашых бацькоў, братоў, сыноў.
У такім змадэрнізаваным савецкім «раі», наагул у расійскай імперыі не было і не будзе права, этыкі, маралі, людской пашаны да народаў, якіх па традыцыі заграбалі пад сваё панаванне.
Як прыклад. Праязджаючы праз вёску, бальшавіцкі камісар з жаўнерамі крычыць сялянам, паказваючы на двор: «Разбйрайте это капйталйстйческое гнездо». Другі, наадварот, крычыць: «Не трогайте, всё народное!»
У панядзелак 18 верасня жыхары наваградскага наваколля змушаны былі ісці з чырвонымі плакатамі і рознымі транспарантамі, дзе былі напісаныя падзякі за «вызваленне» ад усяго, наватаджыцця. Пайшоўія, алеадзін, асобна. Прыйшоўшы, знайшоў грамаду свае вёскі, стаў збоку і неўзначай прыглядваюся да напісанага на плакатах, а ў кожным надпісе былі граматычныя памылкі.
«Непабядзімыя» праходзілі міма. Вось каля мяне спынілася кавалерыя, і я заўважыў, якія ў іх нячышчаныя рулі, а віселі яны — у каго на вяроўцы, у каго дрот, а ў некага нават тэлефонны кабель. Коні не кутыя, відаць, ад некалькіх месяцаў, бо капыты адраслі як у грэцкага жаўнера. Падумаў як далёка гэтая «непабядзімая» дойдзе. I сапраўды, неўзабаве ўсе дарогі былі
заваленыя коньмі, якія не маглі ісці без падкоў. Частку гэтае няшчаснае жывёліны людзі паразбіралі, пазасталыя ж аддалі свае жыцці за «шчаслівае савецкае жыццё».
У дзень «вызвалення» брук Наваградка быў заліты людскою крывёю. 3 вялікім задавальненнем маскоўскія барбары палявалі на людзей, якіх паказалі ім нашыя бяздушныя галотнікі. Чалавек стаяў і не верыў вачам: мо гэта кашмарны сон? Але спраўджваў сваё цела: не, так і ёсць, у сапраўднасці мардуюць сярод белага дня, на вачах тысячы жыхароў, нібы дзікую звярыну.
Думкі маланкава гойсалі па ўсім свеце і супыняліся перад Тварцом гэтага свету, стварыўшага чалавека, даўшы яму душу, розум. Але дзе ж гэты розум? Гэта ж не людзі, а велізарная галодная зграя тыграў што вырвалася з джунгляў і на сваім шляху нішчыць усё жывое. Чаму ўсе заціхлі і не чуваць голасу ў абарону нявінных ахвяраў, якіх нішчыць бязбожны маскоўскі камунізм? Дзе ж Папа Рымскі, Патрыярхі Усяленскія, Лама будыйскі, Магамет ісламскі, Раві іудэйскі і тысячы філосафаў, гуманістаў, зямных прарокаў, якія праз стагоддзі пашыралі між народамі братэрскую любасць, пашану, згоднасць жыцця на ўсім свеце. Усё і ўся заціхла нібы перад тайфунам, што дазволіла барбарам XX стагоддзя быць яшчэ больш жорсткімі.
У гэтым самым часе ў ваяводстве на Слонімскай вуліцы адбываўся другі фарс-мітынг, у якім прымала ўдзел эліта ўсіх найыянальнасцяў — палякаў, жыдоў, татараў, беларусаў, расейцаў. Хвалілі, дзякавалі КПСС і роднаму Сталіну за вызваленне, за апеку старэйшага брата. Адзін з «герояў» гэтага дня, Я. Лазарэвіч, які сёння ж застрэліў селяніна Даражэя, запрапанаваў мне, каб я прыняў удзел у мітынгу і сказаў прамову. Я катэгарычна адмовіўся. Мажліва, што гэтым я рабіў небяспеку для ўсяе свае сям’і, але данае сабе слова не хваліць разбойнікаў я мусіў датрымаць.
He чакаючы агульнага разыходжання, я пайшоўдамоў. Па дарозе ехала «непабядзімая», шмат хто з іх прыглядаўся да мяне. Мажліва, у іхным зразуменні ііа вопратцы я выглядаў на буржуя.