Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
3 Сейма я нібы паехаў дамоў, а насамрэч паехаў у сваё памяшканне, а Дварчанін назаўтра прыехаўда мяне, і мы, абгаварыўшы ўсе праблемы, прыйшлі да згоды абодва адмовіцца ад мандатаў — я раней, Дварчанін пазней.
У красавіку 1929 г. я адаслаў свой мандат у Сейм. На маё месца ўвайшоў Крынчык з Слонімшчыны. У лютым месяцы пракурор суда заклаў апеляцыю на мяне, Аляшкевіча і Раманюка. Апошнія два спалохаліся і пайшлі ў БССР, але на мяжы іх злавілі і пасадзілі ў астрог.
На 3 чэрвеня быў вызначаны апеляцыйны суд у Вільні. 1 чэрвеня я паехаў у Вільню з намерам спаткацца з Дварчаніным. Зайшоўшы да яго, спаткаў там св. п. Саковіча122, які хутка выйшаў Пагутарыўшы аб справах, Дварчанін пачаў расказваць, чаму ён не змог зрачыся мандата: «Аднаго разу ў клубе "Змаганне ” я звярнуўся да ўсіх з дамаганнем, што я мушу дзеля дрэннага здароўя зрачыся пасольскага мандату. На маё дамаганне Крынчык адказаў: "На пралетарскім фронце з капіталізмам мільёны загінулі і гінуць. Вы, калега Дварчанін, ад вашага недамагання не загінеце. Калі вы адмовіцеся, дык Клуб страціць месца, бо няма каму заняць яго. Мы на гэта не можам пагадзіцца”. Я адказаў, што ніякая сіла не зможа мяне затрымаць.
Хутка пасля гэтай гутаркі аднаго вечара чую званок. Пытаю: "Хто?” Чую голас Крынчыка. Адчыняю дзверы. Заходзяць Крынчык і Хмарат. Пытаю здзіўлена, што так позна. Крынчык адказвае: “Мы прыйшлі, калега Дварчанін, вас папярэдзіць у вашых
намерах. Выбірайце адно з дзвюх: працу з намі, альбо... ” / паказаў рэвальвер.
Сябра Стагановіч, — казаў Дварчанін, — што я меў рабіць? Я здаю сабе справу — маё жыццё страчанае, але я не шкадую, што мы склалі лісту. Аднаго не магу дараваць сабе, што я давяраў людзям, якія падсунулі кандыдатаў Крынчыка і Гаўрыліка, якіх я зусім не знаў».
Дварчанін не назваў асобаў, якія гэта зрабілі. Зазваніў званок, я пайшоў у яго спальню. Гэтым разам быў Грышкевіч124, якога не было патрэбы аснерагацца. Я змушаны быў icui ў гатэль, сціснуўшы рукі.
3 чэрвеня апеляцыйны суд у Вільні ў складзе старшыні суда Дмоўскага і пракурора Комара распачаў разгляд мае і другіх справы. На прапанову адвакатаў суд апеляваў справу на другі раз. Мой адвакат Смяроўскі ідзе ў пакой да пракурора і зараз жа выходзіць адтуль, падыходзіць да мяне, працягвае руку і кажа: «У адносінах да пана справа выглядае вельмі прыхільна. Суд агалошвае адклад справы на другі раз».
Адкуль узялася гэтая прыхільнасць? Сейм з выбараў 1928 г. у абсалютнай бальшыні лічыўся левым: на 444 дэпутатаў урадавая партыя В.В. W. R. мела 124 паслоў125. У гэты час міністрам справядлівасці быў Цар126, які жорстка распраўляўся не толькі з мяншынямі, але і з апазіцыяй. На дапамогу Сейму прыйшоў Пілсудскі, звольніў Цара — адсюль і такая прыхільнасць.
Прайшло тры месяцы. 3 кастрычніка суд у складзе старшыні Бохвіца, беларусажэрна, прысудзіў мне 6 год цяжкага зняволення, пазбаўляючы ўсіх правоў на 10 год, — таму што Цар зноў заняў пост міністра справядлівасці. Пасля адчытання прысуду мой адвакат здэнервавана схопліваецца з месца. б’е кулаком у стол, на голас крычыць: «Узята з паветра і засуджана чалавека на шэсць год, на шэсць год цяжкага зняволення!», потым падыходзіць да мяне, абдымае, цалуе і складае спачуванні.
Прысуд я прыняў з развагаю, што інакш быць не магло. 3 кайданамі на руках, пад аховаю двух паліцыянтаў адвялі мяне на Лукішкі, адчынілі астрожныя дзверы, якія на доўгія гады схавалі мяне ад майго паняволенага народа. Аформіўшы, павялі ў другі павільён, да тых, якія неслі «рай» для народаў,
памясціўшы ў цэлю, дзе быў сялянскі сын з Пастаўшчыны Ніхаёнак.
Памяшканне даволі «абшырнае», 2 на 4 ярды127, падлога асфальтаваная; адзін вузкі, прымацаваны да сцяны ложак, два саламяныя матрасы, столік, табурэтка, ну і парашка. У гэтакім памяшканні зняволены мусіць пражыць доўгія гады.
Астрог сам па сабе не вельмі страшны, страшны астрог у астрозе, дзе камуністычныя верхаводы твораць яшчэ горшы астрог, каб гэтым трымаць у сваіх рукох пераважна малапісьменную масу сялянскіх сыноў, якая кантралюецца на кожным кроку.
Выйшаўшы на прагулку, я спаткаў Ю. Сабалеўскага128 і пазнаёміўся з М. Юшком і Пушкарскім з Міра, а таксама з некалькімі сялянамі з Лідскага павета. Некалькі хлопцаў скардзіліся мне на камуністаў, але што можна было зрабіць, калі адміністрацыя не хацела ўнікаць у нутраныя справы вязняў.
Пабыўшы пару тыдняў у такіх абставінах, я пастанавіў, што тут не маё месца, і нагаварыў Сабалеўскага перайсці на першы павільён, на што ён даў згоду. За намі перайіппі чару дзясяткаў сялянскіх сыноў, гірывялі двух беларускіх студантаў з волі, Ханяўку129 і Кіта130, якіх праз пару дзён звольнілі.
Ю. Сабалеўскі лічыўся старажыл^м Лукішак: яго арыштавалі ў чэрвені 1928 г. падчас працэсу Грамады, ён быў засуджаны на 6 год131. Найвышэйшы суд разбіраў ягоную справу тры разы. За трэцім разам Віленскі апеляцыйны суд яго вызваліў. У тым заслуга Р. Астроўскага, за што Сабалеўскі, нягледзячы на варожасць да Астроўскага, супрацоўнічаў з ім да смерці. Сабалеўскі прабыў у астрсзе да 15 красавіка 1930 г.
Нядоўга прыйшлося абітаць без старых знаёмых. 30 красавіка 1930 г.132 як раба Божага прыперлі на Лукішкі сенатара В. Рагулю да адбывання двухгадовага прысуду, вынесенага Наваградскім акружным судом 27 лютага 1928 г.
Весялей праходзіла жыццё на гэтай маленькай выспе; нібы чужой, але ў сваім родным краі, куды з-за шасціметровай сцяны даляталі галасы свае роднае мілае мовы.
У гэтым часе арыштавалі паслоў з клуба «Змаганне», а таксама 10 ні 12 сакратароў133, якіх прывялі на Лукішкі. Выглядаю
праз акно: гэтыя героі былі апранутыя з шыкам. Усе яны стаўленікі пасла Крынчыка, яго землякі з Слонімшчыны, якая была не толькі скамунізаваная, але і зрусіфікаваная: вітаючыся, гаварылі «будь готов», адказвалі «всегда готов». Нам перадавалі, што гэтыя маскоўскія найміты ўяўлялі, быццам пачалося паўстанне дзеля вызвалення. Аднак паслы Крынчык, Гаўрылік, Валынец, Грэцкі134, Дварчанін былі засуджаныя на 8 год135, а сакратары на меншыя тэрміны.
У жніўні 1932 г. вышэй успомненыя паслы і грамадаўскі пасол Валошын былі замененыя з Саветамі на польскіх ксяндзоў136, дзе пасля колькіх месяцаў побыту савецкі суд засудзіў усіх на 10 год Салаўкоў.
Вельмі характэрна, што ніводнага з сакратароў Саветы не выменялі. 3 гэтага трэба меркаваць, што яны былі адказнымі работнікамі маскоўскага камунізму. Як ведама, двух з галоўнейшых з іх апынуліся на эміграцыі: гэта Хмара і Асіпчык137, якія, прыкрываючыся патрыятызмам, праводзяць разбуральную камуністычную работу сярод беларускіх арганізацыяў.
На агульным з’ездзе моладзі ў Нью-Брансвіку ў 1954 г. 138 я паказаў пальцам на гэтых нікчэмнікаў, аднак знайшлося пару асоб, якія зрабілі незадаволеныя міны, — утым лікуд-р Шчорс, які пазней супрацоўнічаў з імі.
Супольная нядоля на Лукішках, якая злучыла мяне і В. Рагулю, мала рознілася ад жыцця нашага народа, які перажываў жорсткі пераслед ад фашыстоўскага B.B.W.R. Падчас гадзіннай прагулкі гутарылі на розныя тэмы, пра нядаўняе мінулае, якое пацяшала нас. Сапраўды, было аб чым пагаварьшь, бо. нягледзячы на шматвекавую нядолю нашага народа, у вельмі хуткі час ён усведамляўся нацыянальна. Калі падчас першых выбараў, што праводзіліся больш-менш дэмакратычна па ўсёй Заходняй Беларусі, правялі ўсіх 14 прадстаўнікоў, то выбары 1928 г., якія праводзіліся пад жорсткім тэрорам польскай адміністрацыі і калі толькі ў трох акругах былі выстаўленыя беларускія лісты139, з іх правялі 11 прадстаўнікоў'40.
Неабходна адцеміць, што пасля разгрому Грамады сялянская маса засталася сама з сабою, не з шматлікаю інтэлігенцыяй, вернай ідэі 25 Сакавіка. Другая частка здрадзіла свайму народу,
перайшла на паланафільскі шлях: Р. Астроўскі з кампаніяй, Янка Станкевіч ды іншыя141. Трэцяя, атрымаўшая ўрадавыя пасады, не хацела зважаць на пакуты свайго народа. Народ, застаўшыся сам з сабою, затаіў у сабе помсту, чакаючы спрыяльнага дня, каб помсціцца на сваіх прыгнятальнікаў, а сваім «братам» кінуць дакор, што яны ў цяжкі час пакінулі яго ды пайшлі будаваць сваё асабістае жыццё.
Вясною 1930 г. мяне з Лукішак перавезлі ў карны астрог Грудзёндз142, дзе я сядзеў таксама асобна. Прабыўшы некаторы час, я пераканаўся, што польскі ўрад умысна стварыў жыццёвыя ўмовы ў некаторых карных астрогах, каб хлопцаў з нацыянальных мяншыняў зрабіць камуністамі і гэтым паказаць перад заходнім светам, што ён, польскі ўрад, выконвае забавязванне перад краінамі, данае на мірнай канферэнцыі ў Варшаве143, вядзе змаганне не з наныяналізмам, а з камунізмам. Маё пераконанне паўстала на наступных даных. Да 1925 г. вядомая апякунка палітвязняў Сэмпалоўская'44 штомесячна прысылала кожнаму вязню па 35 злотых, а пасля 1928 г. па 10 злотых. Беручы пад увагу, што ў Грудзёндзы чатыры дні абед быў з двух блюдаў, такога жыцця з вясковых хлопцаў мала хто меў дома. Да гэтага ў астрозе былі школы: пачатковая, сярэдняя і ўніверсітэт, у якіх выкладалі спецыялісты. Напрыклад, Тарашкевіч выкладаў у ўніверсітэце. 12 гадзін у дзень усе цэлі былі адчыненыя: камуністы 10 гадзін мелі вучобу, дзве гадзіны — на абед і прагулку. Ад 6 да 9 гадзін вечара камуністы ігралі на розных музыкальных інструментах; у астрожнай бібліятэцы былі кніжкі, якіх нідзе ў Польшчы нельгабылодастаць, а калі б паліцыя ў каго знайшла такую кніжку, то суд засудзіў бы на 4-5 год астрогу.
3 такіх камуністычных інкубатараў выходзілі зацятыя камуністы, якія да смерці не здрадзяць камунізму. У адным з гэткіх інкубатараў узгадаваліся Хмара, Асіпчык і іншыя, якія сёння з’яўляюцца вернымі служкамі маскоўскага камунізму, а некаторыя «свядомыя палітыкі», якд-р Шчорс, Галяк'45, Я. Станкевіч, Касяк146, Лапіцкі147, авантурнік Рыжы-Рыскі148, падтрымліваюць іх і іхнай здрадніцкай працы149.
Пасля поўнага падпарадкавання Астроўскага польскай дэфензіве ад яго вымагалі працы, г. зн. каб ён перацягнуў народ
на свой паланафільскі шлях, чаго яму ніяк не атрымлівалася зрабіць — калі не браць у рахунак мінімальную колькасць тых інтэлігентаў, якія ад палякаў атрымалі пасады, адышоўшы ад свайго народа. Ратуючы сваё становішча, Астроўскі надумаў перацягнуць грамадаўцаў на свой ганебны шлях.