Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла
Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
У пачатку 1919 г. французскі ўрад распачаў адсылку расійскіх жаўнераў у Расію. У Марселі пачалі фарміраваць штаб для рэгістрацыі, куды я, а таксама Ждан былі запрошаныя: я — кіраўніком гаспадарчага аддзела, а Ждан — заступнікам. Нягледзячы на вельмі добрыя жыццёвыя ўмовы, рускі жаўнер зненавідзеў Франныю і патокам штурмаваў базу рэпатрыявацца. Першы параплаў, які павярнуўся з Адэсы, прывёз трох шчаслівых, якія, высадзіўшыся на беразе, бачылі, як бальшавікі расстралялі тых, што адмовіліся ваяваць. На другім былі такія ж шчасліўцы, якія бачылі, як расстрэльвалі белыя за тое самае. Так чаргавалася ў залежнасці, хто быў гаспадаром горада Адэсы, якая пераходзіла ад бальшавікоў да белых ці зялёных.
На вясну 1920 г. фронт польска-бальшавіцкі быў на Беразіне. Аднаго вечара на галоўнай вуліцы гор. Марселя мы спаткалі старэйшага векам добра апраненага мужчыну. Чуючы нашую беларускую мову, ён затрымаў нас і ў расійскай мове запытаў: «Што, вы рускія?» Мы сказалі, што мы беларусы. Незнаёмы перайшоў на беларускую мову і гавора: я ўчора прыехаў з Менску. На нашае пытанне, якжывецца на Бацькаўшчыне, незнаёмы адказаў: «О, вельмі добра! За адзін франк вы ў Менску ў першаюіасным рэстаране дастанеце абед (1 франк = 13 польскіх марак^)».
Гэтая кароткая гутарка дадала яшчэ болей ахвоты на паварот.
Недалёка ад нашай базы знаходзіўся польскі кансулат. Аднаго разу мы рашылі зайсці і даведаййа, як можна хутка выехаць дамоў. Але якое мы мелі расчараванне, калі, пазваніўшы, выйшла прыгожая пануся і на запытанне, ці можна бачыць консула, па-французску перапрасіўшы нас, сказала, што тут ніякага польскага консула няма. Падзякаваўшы, мы выйшлі з нічым.
Аднаго вечара, вяртаючыся з оперы, прыйшлі да трамвая, які быў перапоўнены, бо быў апошнім па гэтай лініі. Уціснуўшыся наперадзе, мы заўважылі, як да трамвая ідзе яшчэ адна пара, у якой пазналі панусю з павятовага кансулата. Мы ім саступілі сваё месца, а самі сталі на ступенях трамвая.
Праз пару дзён мы зноў направіліся ў кансулат. Гэтым разам консул ветліва нас прыняў, нават радзіў не вяртацца, матывуючы ваеннымі дзеяннямі. Аднак на нашае дамаганне мы былі адпушчаныя ў Парыж да распараджэння рэгістрацыйнай камісіі, якая 7 чэрвеня 1920 г. праз Нямеччыну і Чэхію нас адправіла ў Польшчу. Падарожжа было вясёлае, радаснае, бо пасля амаль шасцігадовай адсутнасці здагадвалася [уяўлялася|, як цяпер на роднай зямельцы. 3 Варшавы наш цягнік затрымалі ў Бярэсці.
У нашым вагоне ехала пару жаўнераў польскай арміі. Да нашага вагона пачалі ўваходзіць матка з пяцёма дзяўчынкамі ў белых світках. Можна было здагадвацца, што гэта ўдава, мужякой загінуў на вайне. Пражыўшы амаль тры гады ў такой свабоднай краіне, як Францыя, і не бачыўшы нідзе гэткае бядоты і здзеку чалавека над чалавекам, для нас, пачуўшых словы польскага жаўнера, скіраваныя да няшчаснае сям’і («тшэба вшысткіх
беларусінаў павывейіваць на сухіх галендах»"), здалося, што хтось стукнуў у патыліцу, і кроў заліла вочы. Тут мы адчулі, што мы павярнуліся ў свой родны край, каб разам з сваім народам перажываць нечуваны глум, здзек, гвалт, а нават кулю толькі за тое, што ты гутарыш сваёю роднаю мовай. Маеш свае звычаі, абычаі, абрады, традыцыі і не пагаджаешся з гвалтам, разбоем, несправядлівасцю і не жадаеш мець над сабою няпрошаных варвараў XX стагоддзя.
Маланкава думкі абляцелі ўвесь свет: што рабіць, да каго звярнуцца, дзе шукаць паратунку? Можа, Версаль, дзе мужныя гэтага свету гэтак падзялілі Еўропу, што ў імя равенства, брацтва і свабоды з аружжам у руках і крыжам на грудзях маюць права павывешваць на сухіх галендах вшысткіх беларусінаў? Сэрца аблівалася крывёю, назіраючы з акна вагона з Берасйя да Баранавіч, як усе палі пазарасталі беразняком, толькі дзенідзе тырчэлі смыкі студняў як сведак нядаўняга жыцця, хоць беднага, але ў сваім родным кутку.
У Баранавічах, развітаўшыся з М. Жданам, я перасеў на цягнік, які адходзіў на Вільню. Ад’ехаў некалькі кіламетраў, як польская палёвая жандармерыя пачала рабіць з пасажыраў абшукі. Забралі некалькі рэчаў у мяне. Я запратэставаў супрань бяспраўя. Аднак дзядзька, што сядзеў каля мяне, незаўважна пацягнуў мяне за каптан. Я зразумеў, што далейшыя мае пратэсты могуць быць для мяне вельмі непрыемнымі.
Прыехаў у родны Наваградак, выгляд якога зрабіў на мяне вельмі прыкрае ўражанне, бо вуліцы і рынак былі зарослыя травою. Быў падвячорак і дзякуючы паліцыйнай гадзіне я змушаны быў начаваць у Наваградку. Зайшоў у гатэль. Знаёмы гаспадар быў вельмі здзіўлены маім прыездам, бо ўсе гаварылі, што я загінуў на вайне.
Кожнаму начуючаму ў гатэлі трэба было мэльдавацца'* ў паліцыі. Зайшоў у паліцыю. Напачатку са мною даволі ветліва абышліся. Далей адзін з паліцыянтаў, распытваючы мяне, адкуль я прыехаў, засунуў два пальцы ў кішэньку майго фрэнча. У гэты час я забыўся, што маю справу з асобамі, якія не мелі
Трэба ўсіх беларусаў павывешваць на сухіх галінах (польск.).
Мэльдавашіа (ад. польск. mddowac si?) — рэгістравацца, прапісвацца.
ў сабе нічагусенькі людскага, і павышаным голасам зрэагаваў на подлы ўчынак яго, і ён сканфужана адышоў.
Мой прыезд для родных і знаёмых быў вялікай радасйю. Для мяне быў і вялікі смутак па тых, якія адышлі ў вечнаснь за час маёй адсутнасці. Наведваючы мяне, сяляне вельмі крыўдзіліся на палякаў. Яны нават гатовы былі аддаць свае жыцці, каб пазбавіцца культурных бандытаў. Але што ўзамен маглі прынесці народу ўсходнеазіяцкія варвары? Гэтая думка паўстрымлівала народ ад рашучага дзеяння супраць «мілых вызвалінеляў». Для мяне ж, успрыняўшага французскую свабоду-справядлівасць, было траха недаверу гэтым нараканням. Я думаў, што людзі, шкадуючы мірных часоў, выяўляюць сваё абурэнне. Аднак нядоўга прыйшлося чакаць, каб пераканацца справядлівым цверджанням маіх суродзічаў.
На другі тыдзень майго прыезду польская армія з-пад Беразіны пачала адыход. Першыя вайсковыя аддзелы на шляху свайго адыходу грабілі сялян, асабліва забіралі коней і грошы. Як толькі людзі даведаліся, што палякі ўцякаюць, пабралі коней і самі ўцяклі ў лес.
Аднаго дня я быў у сваім агародзе. Гляджу — да майго суседа пайшоў польскі жаўнер. Адразу чую крык: «Давай каня!» Сусед адказвае, што каня не мае. Той тады давай шукаць «каня» за абразамі, у куфрах. He знайшоўшы нічога, выйшаў на двор, выцягнуў са страхі саломы, дастаў запалкі і гавора: «Не дасі коня, запаля халупа».
Гледзячы на гэта бяспраўе, мяне трасло ад злосці, але ці можна было што зрабінь гэтаму лотру’?! Па ўсёй вёсцы грацавалі такія ж самыя бестыі, якія цэлыя вёскі палілі разам з жыхарамі, як гэта было з вёскаю Лядкі каля Міра за тое, што каля вёскі знайшлі шынэлю расійскага жаўнера.
Таго самага дня ў нашай вёсцы затрымалася артылерыйская брыгада. Штаб памясціўся ў майго родзіча. Нічога не падазраючы, я наведаў родзіча. Пасля гэтага мне сяляне гаварылі быць на старажы. Назаўтра пад вечар брыгада пачала збірацца на ад’езд Раптам знікла ўсё сялянства з вёскі, на вуліцы не было жывое душы. Нават сабакі пахаваліся. Толькі па вуліцы нагола
Лотар (ад. польск. lotr) — нягоднік, мярзотнік.
з шашкамі на конях гойсалі азвярэлыя польскія жаўнеры. Тут я асазнаў, што справа дрэнная, і схаваўся ў каноплі, а як сцямнела, убег у хату і, з пахвату ўхапіўшы жаночы жакет замест свайго, уцёк у лес, дзе прабыў усю ноч.
3 прыходам бальшавікоў, якія прабылі два месяцы і тыдзень, трэба прызнань, што народ не меў ніякіх здзекаў. Зразумела, яны паказалі сябе сапраўднымі дэмакратамі. Толькі тое, што бальшыню мабілізавалі ў армію. Я як ваенны абязаны быў мабілізавацца ў адміністрацыю ваенрэўкома. Старшынём быў малады вайсковец Цыдзілін, прысланы 54-й дывізіяй. Я займаў два становішчы: скарбнік і кіраўнік зямельнага аддзела. He знаю прычыны, але я на гэтага «прэдсядацеля» меў велізарны ўплыў. Што я яму радзіў, тое ён і рабіў. За час прабывання бальшавікоў у Гарадэчанскай воласні нікога не арыштавалі. Аднаго дня з уездрэўкому прыйшоў загад арыштаваць графіню О'Рурк з двара Бардзячы. Старшыня парадзіўся са мною. Я яго пераканаў, што гэты арышт не прынясе ніякай карысці, а больш шкоды. Паслухаўшыся мяне, ён паехаў у ўездрэўком, дзе з ім пагадзіліся. Аднаго дня ў вёсцы Гарадзечна затрымаўся атрад па рэквізіцыі збожжа. Камандзір атрада начаваў у ДземукаЦішэўскага, які да рэвалюцыі быў кантралёрам пасажырскіх цягнікоў Палескай чыгункі. Гэты Дзямук-Цішэўскі нагаварыў яму, што ў валасным рэўкоме працуюць адныя беларучкі, сынкі былых памешчыкаў і ўпраўляючых дварамі. Назаўтра камандзір прыйшоў у валрэўком, арыштаваў старшыню і завёз у ўездрэўком, дзе ён прабыў чатыры гадзіны. Вярнуўся ў валрэўком, не страціўшы да мяне даверу.
У вераснёўскую ноч адыходу [прыходу?] польскіх «вызвалінеляў», а другой гадзіне ночы, конскі топат разбудзіў усіх жыхароў. Зараз жа пачуўся стукат у дзверы: «Адэмкнуць». Святла, газы не было, запалілі свечку. Я спаў на канапе. Увайшоўшы ў хату, загаварылі: «цо, mymau жыдкі». але, пабачыўшы святыя абразы на покуне, адразу звярнулі ўвагу на мяне, кажучы: «цо, комуніста». Пачалі аглядаць абутак і вопратку, што ляжала на крэслах і выглядала на вайсковую ўніформу. Дадаўшы да гэтага маю вялікую чупрыну, яны ўсё гэта ўзялі пад увагу і палічылі
Адэмкнуць (ад польск. odemknqc) — адчыніць.
мяне бальшавіцкім камісарам. Адзін з вельмі праціўнаю васпаватаю мордаю пытае ў генерала: «Цомаем з ім зрабіць?» Генерал адказаў: «Улоб», — і выйшаў ніц.
Пасля гэтых словаў уся сям’я пачала прасіць генерала і даказваць, што я толькі пару тыдняў, як павярнуўся з Францыі. Гэты здзек прадоўжваўся некалькі гадзінаў. Перагледзеўшы ўсе паперы, генерал, штось пагутарыўшы з другімі афіцэрамі, сказаў: «Нехвыйдзе». Штоя і зрабіў, пераходзячы ўдругую палавіну хаты, дзе жыла ўдава з дзвюма дачкамі. Паміж іх я лёг і прабыў да 9-й гадзіны раніцы.
На кожным двары ў тую ноч было не меней за 30 коней. 3 гумнаў не толькі сена, авёс, але жыта, ячмень, пшаніцу, грэчку — усё павыцягвалі для коней. Пасля гэтага паляванне пачалося за курамі, качкамі, гусямі, свіннямі, нават за маладняком рагатым. У вёсцы было нешта страшнае: коні іржалі, каровы раўлі, свінні пішчалі, куры, качкі, гусі, сабакі сваймі галасамі прасілі ратунку, а да гэтага жаночыя галасы наводзілі страх і помсту да тых, што чамусь не разумелі ці не хацелі разумець любові, якой вучыў Хрыстос, а з зацятаю лютасцю нішчылі ўсё і ўся чужое. Маю сцвердзійь, што гэтая ноч для жыхароў в. Нясутычы, а таксама для ўсіх істот, якія Бог даў чалавеку, была ноччу біблійных Садому з Гамораю. Сумныя, чорныя дні насталі, дні перажыванняў, здзекаў, паняверкі, гвалту народа, які нічагусенькі не зрабіў такога, каб над ім тварыць такі нялюдскі дзікі гвалт.