Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Гл.: Zaporowski, Z. Sejm Rzeczypospolitej Polskiej 1919—1939. Dzialalnosc poslow, parlamentame koncepcje Jozefa Pilsudskiego. mniejszosci narodowe. Lublin, 1992. S. 35, 204; Zaporowski, Z Bialorusini w Sejmie RP 11 kadencji 1928-1930 // Annales Universitatis Mariae Curie-Skladowska. Lublin — Polonia. 1999/2000. Sectio F. Vol. LIV—LV. S. 254; Zaporowski, Z. Staganowicz Aleksander // Polski Slownik Biograficzny. T 41. Z. 170. Krakow, 2002. S. 461.
над ім, Запароўскі ані словам не згадвае, што гэтым самым судом пасол быў першапачаткова апраўданы і яшчэ нават вярнуўся ў Сейм у якасці пасла, а асуджаны быў на 6 гадоў турмы (а не на 5, як сцвярджае Запароўскі) толькі праз год, ужо пасля адмовы ад сеймавага мандата (якая, зноў-такі, адбылася не 20 лютага, a 13 сакавіка 1929 г.)‘. Усё вышэйадзначанае дазваляе зрабіць выснову, што аўтар вывучыў як біяграфію Аляксандра Стагановіча, так і спецыфіку агульнай сітуацыі ў тагачаснай Заходняй Беларусі ўсё ж не так грунтоўна, як бы гэта належала, і дзеля таго да ягоных высноваўтрэбаставіцца вельмі крытычна. Падобна, што надзвычай вялікае ўздзеянне на фармаванне думкі 3. Запароўскага пра заходнебеларускі радыкальны рух левай арыентацыі і ягоных актыўных дзеячаў зрабіла выкарыстанне ў якасці крыніцаў для даследаванняў перадусім матэрыялаў тагачасных польскіх адміністрацыйных і палінэйскіх устаноў, супрацоўнікі якіх часта былі схільныя трактаваць любую праяву беларускага руху як камуністычную дзейнасць і не надта жадалі глыбей разбірацца ў гэтай праблеме". Між тым праблема гэтая зусім не такая простая і мае шмат нюансаў што выразна высвятляецца пры спробе супаставіць афіцыйныя польскія матэрыялы з тымі, якія выйшлі з беларускіх нацыянальных ці з камуністычных асяродкаў.
Характэрна, што нават два польскія суды, перад якімі Стагановічу давялося выступайь у якасні абвінавачанага і нават адзін раз бьшь асуджанаму на значны тэрмін зняволення за сваю нібыта прыналежнаснь да КПЗБ, мелі ў сваім распараджэнні вельмі супярэчлівую доказную базу, наўпроставых жа і адна-
Гл.; Zaporowski, Z. Staganowicz Aleksander. S. 461.
Характэрны ў гэтых адносінах фрагмент абвінаваўчага акта на працэсе ў Наваградку, у якім сцвярджаеіша, што «дапытаны следствам старэйшы паліцыянт Лабяк паведаміў, што кандыдатамі на паслоў у Сейм cnicy № 39, а таксама ўпаўнаважанымі ці сакратарамі акруговага камітэта гэтага спісу маглі быць выбраныя толькі члены КПЗБ». Аднак пра тое, што не ўсё было так адназначна, сведчыцьхоцьбы прыклад Ігната Дварчаніна і Язэпа Гаўрыліка, якія стаялі ў выбарчым спісе № 39 на другім і трэцім месцах адпаведна, але справа аб іх уступлепні ў партыю не была вырашана дзеля іхнага асабістага нсжадання стаць камуністамі, нават і праз 2 гады пасля выбараў Урэшце Я. Гаўрылік быў проста пастаўлены перад фактам: яго залічылі ў партыйныя шэрагі без ягонага ведама і без падачы адпаведнай заявы. Гл.: Адамушка, У. Язэп Амяльянавіч Гаўрылік // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 3. С. 181; Даніловіч, В. В. Дзейнасць арганізацыі «Змаганне» ў Заходняй Беларусі... С. 114.
значных доказаў супраць яго следства не выявіла'. Калі б сапраўды, як сцвярджае 3. Запароўскі, «у хаце і гаспадарчых пабудовах Стагановіча былі знойдзеныя зброя і камуністычная літаратура», то наўрад ці Наваградскі акруговы суд у канцы 1928 г. яго цалкам апраўдаў бы і вызваліў бы дзеля выканання пасольскіх абавязкаў". Насамрэч абвінавачанне супраць Стагановіча, як вынікае з матэрыялаў працэсу, грунтавалася толькі на падставе сцверджанняў пра яго нібыта як пра камуніста з боку іншых
‘ На жаль, не давялося нам таксама атрымаць доступу і да арыгінала акта абвінавачання апеляцыйнага суда ў Вільні, дзеля чаго і тут, падобна як з абвінаваўчым актам наваградскай пракуратуры, мусім задаволіцца выкарыстаннсм рускамоўнага перакладу, які быўзроблены ў 1941 г. супрацоўнікамі віленскага Н КУС на просьбу менскіх чэкістаў і сёння захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь: НАРБ. Ф. 4-п. Bon. 1. Спр. 18474. Арк. 1-36. Улічваючы невысокую якасць і гэтага перакладу, заўвагі адносна крыніцы. зробленыя намі ўзносцы 79, мусяйьбрацца пад увагу і ў дадзеным выпадку.
" Зброя ў выглядзе двух зараджаных рэвальвераў сістэмы «Наган» была знойдзена, паводле абвінаваўчага акта, толькі ў аднаго з арыштаваных — Антона Малыіа, які сапраўды быўу той час адным з найбольш актыўных дзеячаў КПЗБ на Наваградчыне іяктакі згадваеццаўбольшасці афіцыйныхсавецкіх выданняў, прысвечаных гэтай праблеме. У астатнім закід у захоўванні абвінавачанымі зброі грунтаваўся фактычна на інфармацыі, змешчанай у расшыфраваным адным са службоўцаў II аддзела Генеральнага штаба лісце камуністаў, што «КПЗБ мела на тэрыторыі Наваградскага раёна склады зброі», сцверджанні супрацоўнікаў паліцыі С. Крэмеса і Цвіркі-Гадыцкага, што, «паводле звестак паліцыі, сябры КПЗБ маюць зброю», а таксама на тым, што «дапытаны намеснік начальніка следчага аддзела пры галоўнай камендатуры паліцыі ў Наваградку Антоні Лабяк пацвердзіў, што сябры КПЗБ забяспечаныя зброяіі». Відавочна, што такіх агульных сцверджанняў паліцэйскіх чыноўнікаў без прадастаўлення доказу віны канкрэтных абвінавачаных было недастаткова, каб выносіць ім прысуды па гэтым эпізодзе. Гэтак жа сама малакарысным для практычнага выкарыстання на судзе было пацверджанне Антонам Мальцам інфармацыі, што «ёсць асобны член партыі, які праводзіцьулік зброі», бо сярод абвінавачаныхдадзеная адказная асоба, калі яна сапраўды існавала, улюбым выпадку адсутнічала.
Што тычыцца камуністычнай літаратуры, сродкаў для яе вырабу ці камуністычнай сімволікі, то ўсё гэта таксама было знойдзена толькі ў асобных абвінавачаных, большасць з якіх за гэта ўрэшце атрымалі пэўныя тэрміны зняволення. Але пры гэтым, відань, у суда ў пэўных момантах выклікалісумневы метады паліцыі пры здабыцці «рэчавых доказаў», бо, напрыклад, абвінавачаныя Аляксандр Нікіпяровіч з вёскі Падкасоўе, у якога, паводле абвінаваўчага акта, падчас ператрусу былі знойдзеныя 3 камуністычныя ўлёткі, Сцяпан Нікіпяровіч з Нясутычаў, у якога выявілі чырвоны сцяг з камуністычным надпісам, і Іван Лецка з вёскі Пабрэззе, які захоўваў камуністычную брашуру «Матэрыял да дыскусіі аб травеньскіх памылках», былі судом цалкам апраўданыя.
абвінавачаных і сведкаў". Некаторыя ж фатальныя для Стагановіча сведчанні накшталт таго, што «ў запісной кніжцы абвінавачанага Кандрацюка ёсць запіс аб выдачы з партыйнага фонду 600 злот. нейкаму “СТ”», увогуле сведчань, хутчэй, за тое, што прынамсі афіцыйным сябрам Кампартыі Аляксандр Стагановіч (калі сапраўды ён меўся на ўвазе пад гэтым «СТ») не быў. Вядома, што сапраўдныя камуністы ва ўмовах падполля заўсёды мелі партыйныя мянушкі, якія звычайна і выкарыстоўваліся ваўсіх магчымых выпадках, у тым ліку і ў асабістых запісах, у той час як пад рэальнымі прозвішчамі ці ініцыяламі ў іх нататках праходзілі, як правіла, толькі дзеячы-некамуністы, хай сабе і ідэйна блізкія. Натуральна, бывалі з гэтага правіла і выключэнні, але ў гэтым выпадку зусім не выключана, што пад крыптанімам СТ у канфіскаваным паліцыяй нататніку быўзашыфраваны бясспрэчны камуніст Антон Малец, які меў партыйную мянушку Стась (сцвярджань гэта з усёй упэўненасцю, натуральна, немагчыма, бо зтэкстам згаданага дакумента азнаёміцца не давялося). Урэшце, пра тое, што камуністы ніколі не ўспрымалі Аляксандра Стагановіча як адназначна свайго чалавека, ускосна можа сведчыць і ўжо вышэй згаданы факт
Так, мяркуючы паабвінаваўчым акце наваградскай пракуратуры, супраць Стагановіча следству ўдалося «накапаць» толькі наступны кампрамат:
«Аляксандр Стагановіч — не прызнаў сябе сябрам КПЗБ, сцвярджаў, што адзіна толькі быў старшынёй Таварыства беларускай школы ў Нясутычах.
Дапытаныя абвінавачаныя паведамілі:
Міхаіл Альшэўскі — што Аляксандр Стагановіч быў сябрам КПЗБ на тэрыторыі Наеаградскага раёна, а таксама Журко Уладзімір — што калі яму Антон Малец прапанаваў стварыць ячэйку ў Нясутычах, то тады ён назваў Стагановіча Аляксандра як надзейнага чалавека, які пасадзейнічае яму ў арганізацыі ячэйкі.
Сведкі Ян Янкоўскі і Майсей Пятровіч устанавілі, што Стагановіч быў касірам Наваградскага раіікама. Дрозд, камендант паліцыі ў Гарадзечне, а таксама паліцыянты Міхоўскі, Гарчыца і Сулак — шпю Стагановіч быў членам кампартыі на тэрыторыі Гарадзечанскай гміны.
Сведка Аляксандр Сеетлік — што Стагановіч праводзіў антыўрадавую агітацыю. Аглядрэчавых доказаў, знойдзеныху Файвеля Кантара («Макара») і Міхаіла Альшэўскага, даказалі: /-е, што Аляксандр Стагановіч быў выкарыстаны падчас перадвыбарчай кампаніі Акруговым камітэтам Баранавічаў як дзеяч ад КПЗБ; 2-ое, што Аляксандр Стагановіч атрымаў ад Міхаіла Альшэўскага 500 злотых на партыйныя мэты.
Прагляд следчага акта суддзёй 2-га следчага аддзела Наваградскага павета № 33/28 пацвердзіў, што Стагановіч Аляксандр быў кандыдатам спіса № 39 у Сейм, стаяў на першым месцы ў спісе, а таксама быў намеснікам упаўнаважанага адпаведнай групы выбаршчыкаў».
з негатыўнай ацэнкай удзельнікамі I з’езда КПЗБ выстаўлення падчас выбараў Ігната Дварчаніна нібыта на першым месцы ў спісе. Тое, што камуністамі-крытыкамі пры гэтым не браўся пад увагу факт, што перадДварчаніным у спісе фігуравала прозвішча Аляксандра Стагановіча, таксама можа сведчыць пра тое, што гэтага дзеяча яны не лічылі безумоўна сваім.
Сярод агульнапрынятых прынцыпаў працы дэмакратычнага суда ёсць, як вядома, і такі, што ўсе спрэчныя выпадкі трактуюцца на карысць абвінавачанага. Фактычна, у адпаведнасці з гэтым прынцыпам і дзеяў Наваградскі акруговы суд у снежні 1928 г., калі адмовіўся асудзіць Аляксандра Стагановіча на аснове адных толькі дадзеных сведкамі паказанняў, наконт дакладнасці і праўдзівасці якіх меліся сумневы. Апеляцыйны ж суд у Вільні, які адбыўся 8 кастрычніка 1929 г. пасля падачы наваградскім пракурорам Хадэцкім касацыйнай скаргі, узяў на ўзбраенне ўжо зусім іншыя прынцыпы. Новых бясспрэчных доказаў прыналежнасці Стагановіча да КПЗБ і гэтым разам у суд пададзена не было, але віленскія суддзі, разгледзеўшы ўсё тыя самыя супярэчлівыя паказанні сведкаў інтэрпрэтавалі іх зусім іначай — на карысць абвінавачання. Так, напрыклад, адзін з галоўных абвінавачаных па справе, Назар Кандрацюк (Міхаіл Альшэўскі), паведаміў суду, што Стагановіч, безумоўна, быў сябрам Кампартыі, але асабіста ён гэтага чалавека не ведаў. Наваградскі суд не палічыў такое сцверджанне дастатковым для таго, каб скарыстаць яго дая асуджэння чалавека, і таму не ўзяў яго пад увагу, у той час як, паводле апеляцыйнага суда, «гэтая акалічнасць (што Кандрацюк ведаў пра Стагановіча толькі з чужых слоў. — А. П.) сведчыла б, хутчэй, наадварот, пра тое, што Стагановіч адыгрываў у Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі прыкметнуюролю, каліягоная дзейнасць была вядомая нават сябрам партыі, якія немелі з ім асабістага кантакту». He палічыў наваградскі суд, што адназначна даказвае віну Стагановіча і змешчанае ў абвінаваўчым акце сцверджанне Уладзіміра Журко, «што калі яму Антон Малец прапанаваў стварыць ячэйку ў Нясутычах, то тады ён назваў Стагановіча Аляксандра як надзейнага чалавека, які пасадзейнічае яму ў арганізацыі ячэйкі», бо, як высветлілася падчас падрабязнага разгляду судом гэтага пытання, выказванне Мальца не было адназначным, і ён толькі выказваў спадзяванне на тое, што Стагановіч можа ім дапамагчы, не даўшы пры гэтым