Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Аляксандр Стагановіч, такім чынам, ад самага пачатку выканання пасольскіх абавязкаў апынуўся ў вельмі няпэўным стане, аднак, нягледзячы на гэта, імкнуўся ў гэты час у меру сваіх магчымасцяў праводзіць актыўную дзейнасць. У Сейме, праўда, ягоная праца абмяжоўвалася толькі тым, што ён падпісваў разам з калегамі розныя інтэрпеляцыі і прапановы. прытым
Гл.: Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograficzne z 7 posiedzenia z dnia 24 kwietnia 1928 r. L . 31.
Гл.: Bialorusini. Bialoruskie pzedstawicielstwo parlamentarne. Sprawa senatora B. Rahuli. Deklaracje bialoruskie w Sejniie. Interpelacje. Prasa biatoruska o wyborach i o pierwszych wystqpieniach poslow bialoruskich // Sprawy Narodowosciowe. 1928. №2.S. 216.
Гл.: 3 Сойму// Голас працы. 28 красавіка 1928. № 5. С. 3.
не толькі тыя, якія падаваліся ўласным клубам ці ягонымі хаўруснікамі, але і тыя, якія падавалі парламентарыі з канкурэнтнай беларускай фракцыі — Беларускага пасольскага клуба'. Асноўная ж дзейнаснь праводзілася Стагановічам па-за сценамі парламента. Так, 7 красавіка 1928 г. ён прысутнічаў на агульным з'ездзе сябраў Таварыства беларускай школы Наваградскага павета, які сабраўся ў сувязі з праведзенымі незадоўга перад гэтым арыштамі паводле абвінавачання ў правядзенні камуністычнай дзейнасці лідараў мясцовай управы ТБШ. Стагановіч выступіў з прамовай, у якой «падкрэсліў неабходнасць правядзення ТБШ культурна-асветніцкай працы, згадаўшы ж пра арыштаваных сябраў Акруговай управы ТБШ, ён зазначыў, што яны былі добрымі працаўнікамі»".
У тым жа самым месяцы Стагановіч зрабіў «інтэрвенцыю» ў наваградскім старостве адносна лёсу арыштаваных мясцовых радыкальных беларускіх дзеячаў"’, a 1 траўня ён вёў прапагандысцкую дзейнасць сярод жыхароў Наваградка’*”. Усё гэта ацэньвалася польскімі ўладамі адназначна: «згаданы ў снраваздачны перыяд — да моманту арышту — карыстаючыся правам недатыкальнасці, праводзіў вельмі рашучую антыдзяржаўную дзейнасць»		
24 траўня 1928 г. у памяшканні беларускай гімназіі ў Наваградку адбыўся яшчэ адзін акруговы з’езд ТБШ з удзелам 57 чалавек. Стагановіч узяў удзел і ў ім і ў выніку быў разам з іншымі мясцовымі актывістамі абраны ў наглядчую раду. Супрацоўнікі II аддзела Камандавання 9-й вайсковай акругі з цэнтрам у Брэсне акрэслілі пры гэтым у рапарце, што ўсе сябры новай наглядчай рады з’яўляюйна «прыхільнікамі ці сябрамі КПЗБ»		
Гл.: Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Druk№ 105, 134, 135, 141.
CAW. Dowodztwo Okrggu Korpusu IX. Sygn. I. 371.9/A. 127. Podteczka 6; Archiwum Akt Nowych (AAN) w Warszawie. Ministerstwo Spraw Wewngtrznych (MSW) 1918—1939. Sygn. 1021-doplywy. S. 405.
Гл.: Наша хроніка. Інтэрвэнцыі Клюбу «Змаганьня» // Голас працы. 21 красавіка 1928. № 3. С. 4.
Гл : Даніловіч, В. В. Дзейнасць арганізацыі «Змаганне» ў Заходняй Беларусі... С. 52.
CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I. 303.4.2706. K. 78.
CAW. Dowodztwo Okregu Korpusu IX. Sygn I. 371.9/A. 127. Podteczka6.
Падобная ацэнка дзейнасці Аляксандра Стагановіча з боку польскіх уладаў не пакідала сумневаў адносна таго, што хутка яны могуць прыкласці намаганні, каб яе спыніць. Чакаць рашучых дзеянняў з боку паліныі доўга не давялося: ужо 3 чэрвеня 1928 г. Стагановіч быў арыштаваны палійыяй у Наваградку. На наступны дзень маршалак Сейма Ігнацы Дашынскі проста паведаміў пра гэта паслам, адзначыўшы, што іхнае папярэдняе рашэнне дапускае, што «падчас следства па крымінальнай справе любы сродак крымінальнай працэдуры, які вядзе да мэты, вызначанай судом, можа быць ужыты». Зыходзячы з гэтага, маршалак адмовіўся ад асабістага ўмяшання ў дадзеную справу, тым самым фактычна даўшы судовым органам свабоду дзеянняў у дачыненні да Стагановіча’.
3 такой пастаноўкай пытання не пагадзіліся калегі Стагановіча па клубе, якія падалі новую прапанову аб адтэрмінаванні крымінальнай справы і неадкладным вызваленні арыштаванага пасла. 8 чэрвеня 1928 г. з прамовай у гэтай справе з сеймавай трыбуны выступіў Ігнат Дварчанін, які звярнуў увагу на грубае парушэнне арт. 21 польскай Канстытуцыі, які адназначна вызначаў, што «на працягу ўсяго часу дзеяння мандата паслы не могуць быць прыцягнутыя да судова-крымінальнай ці дысцыплінарнай адказнасці і пазбаўленыя волі без дазволу Сейма». Акрамя таго, ён паставіў пад сумнеў правільнасць працэдуры падліку галасоў паслоў пры першым разглядзе пытання аб адтэрміноўйы справы Аляксандра Стагановіча і Івана Грэцкага 24 красавіка 1928 г. Нягледзячы натое што супраць прысваення прапанове клуба «Змаганне» статусу спешнай тут жа выказаліся пасол ад клуба ББСУ Багдан Падоскі і намеснік міністра юстыцыі Станіслаў Цар, маршалак усё ж быў вымушаны паставіць гэтае пытанне на пайменнае галасаванне, і ў выніку змаганцы атрымалі невялікую перамргу: за прысваенне прапанове статусу спешнай прагаласавалі 103 паслы супраць 85 тых, якія выказаліся супраць". Аднак гэтым усё і скончылася:
Гл.: Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres 11. Sprawozdanie Stenograficzne z 16 posiedzenia z dnia 4 czerwca 1928 r. L. 4.
Гл.: Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograficzne z 19 posiedzenia z dnia 8 czerwca 1928 r. L. 92-95.
іншага рашэння, для Стагановіча больш пазітыўнага, Сейм так і не прыняў. Праўда, паслы-змаганцы не забыліся пра свайго калегу і пастаянна нагадвалі Сейму пра ягонае становішча, як гэта зрабіў у выступленні з сеймавай трыбуны 12 чэрвеня 1928 г. Флягонт Валынец, аднак іхнае меркаванне ў гэтай справе пад увагу абсалютна не бралася*.
Зрэшты, самі калегі Стагановіча, прынамсі Дварчанін і Гаўрылік, у той час апынуліся ў даволі цяжкай сітуацыі, і праблема арышту таварыша не была для іх адзінай і найгалоўнейшай. Ад самага пачатку працы ў Сейме яны мусілі адчуць усе мінусы свайго ўваходжання ў парламент пры дапамозе камуністаў. У падзяку за падтрымку паслы-змаганцы вымушана пагадзіліся на тое, каб іхная парламенцкая тактыка накіроўвалася камуністычнай партыяй, а на паседжаннях клуба прысутнічаў прадстаўнік КПЗБ". Апошні ж ад імя партыі патрабаваў ад паслоў правядзення ў сценах Сейма і за яго межамі такой працы, якая не зусім адпавядала іхнаму ўласнаму бачанню сваіх задачаў у якасці выбранцаў беларускага народа. Сакрэтная справаздача з сустрэчы старшыні клуба «Змаганне» Язэпа Гаўрыліка з дарадцам паўнамоцнага прадстаўніцтва СССР у Польшчы Ю. Кацюбінскім, якая адбылася 30 ліпеня 1928 г., утрымлівае шмат фактаў, якія наўпрост сведчаць, што шматлікія «рэвалюцыйныя» дзеянні, пасля ўслаўленыя і распрапагандаваныя савецкай гістарыяграфіяй, камуністам даводзілася з паслоў-змаганцаў літаральна выціскаць. Так, Кацюбінскі сведчыў, што Гаўрылік «увесь час падкрэсліваў, шпю ён не камуніст і з “Вашымі’, як ён пастаянна кажа, ён нічога агульнага не мае, не адказвае за іх дурноту, але ў душы ён большы рэвалюцыянер, чым "Вашы ’... Палітычна ён чалавек мала развіты і вельмі сыры. Ён лічыць, што ім трэба завязаць непасрэдную сувязь з Савецкай Беларуссю, бо сувязь з польскай Кампартыяй вельмі дыскрэдытуе. Наагул яны вельмі незадаволеныя гэтай сувяззю...».
Гл.: Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograficzne z 22 posiedzeniaz dnia I2czerwca 1928 r. L. 3-4.
Гл.: Ковальскмй, Ю. C посламн клуба«3маганне»// Годы нспытанмй н мужества / сост. Н. С. Орехво, Н. С. Сташкевмч. Ммнск, 1973. С. 97.
Таксама Гаўрылік лічыў памылкай, што «Валынца адарвалі ад Станкевіча. Пагадзіліся на гэта яны пад ціскам апекуноў і вельмі пра гэта шкадуюць, бо Валынец зараз пад вялікай пагрозай... Другой памылкай яны лічаць наданне Таварыству беларускай школы палітычнага характару і, у прыватнасці, вылучэнне на кіроўныя ролі вядучых палітычных дзеячоў. Таму яны вырашылі зрабіць змену вярхушкі, вылучаючы на кіроўныя пасады менш прыкметных людзей. Яны лічаць, што Таварыства беларускай школы стаіць напярэдадніліквідацыі, іяныхочуць "так здыпламатнічаць, што, не ідучы на ўгоду, захаваць Таварыства беларускай школы, а для гэтага не трэба мазоліць вочы паліцыі’’ /.../ Ён паведаміў, што яны вырашылі купіць у Вільні вялікі дом, назваць яго Домам беларускай культуры і засяродзіць у ім усе культурныя беларускія ўстановы і арганізацыі.
Месяцы два таму меркавалася зліццё абодвух беларускіх нацыянальных камітэтаў на наступных умовах: 1) пратэст перад польскім урадам супраць асуджэння на працэсе грамадоўцаў самой Грамады як арганізацыі; 2) аб’яднаны нацыянальны камітэт бярэ на сябеўтрыманне асуджаных і іх сем'яў; абодва камітэты спыняюць барацьбу і зліваюцца ў адзін камітэт....
Яны хацелі зладзіць зборы на зняволеных грамадоўцаў і, у прыватнасці, дэпутатаў. Збор яны хацелі зладзіць ад імя "Дабрачыннага таварыства"якое павінна, на іх думку, узяць апеку над зняволенымі, бо МОПР безнадзейны і абыходзіць беларусаў. 3 вялікай цяжкасцю адгаварыў іх ад гэтай справы.
Яны вырашылі, што Таварыства беларускай школы павінна прыняць удзел у "Торгах Полноцных ", якія адкрываюцца 18 жніўня ў Вільні. Таварыства беларускай школы выставіць беларускія самаробныя вырабы. Прасілі прыслаць з Мінска экспанаты для іхнага павільёну. Я раіў не браць удзелу ў выставе, але яны ўжо купілі месца і адмовіцца адудзелу не хочуць»'.
Гэтыя і іншыя супярэчнасці захоўваліся памЬк пасламі «Змагання» ды камуністычнымі функцыянерамі і надалей і з цягам часу не толькі не змякчаліся, але ўсё больш паглыбляліся.
Знешняя палітыка Беларусі: зборнікдакументаў і матэрыялаў. Т. 3 (1928 г. — чэрвень 1941 г.) /склад. У. Міхнюк, У. Ракашэвіч, Я. Фалей, А. Шарана. Мінск, 2001. С. 34-35.
Пасля ў высвятленні ўзаемных стасункаў давядзецца ўзяць непасрэдны ўдзел і Аляксандру Стагановічу. Пакуль жа ён сядзеў у Гродзенскай турме пад следствам, і далейшы ягоны лёс выглядаў зусім цьмяным, хоць ягоныя таварышы па клубе не трацілі надзеі, што ўрэшце ім удасца дабіцца вызвалення Стагановіча і спынення справы яго і Грэцкага. Паводле ўсё таго ж Кацюбінскага, «двух дэпутатаў, выдадзеных сеймам, яны не замяняюць іншымі, бо спадзяюцца, што старыя будуць апраўданыя судом. Калі будзе суд, невядома, але верагодна, што не хутка».
Аднак жа ў апошнім выпадку засцярогі паслоў «Змагання» аказаліся беспадстаўнымі, і чакаць суда над Стагановічам давялося не так і доўга. Ужо 14 верасня 1928 г. наваградская пракуратура скончыла падрыхтоўку абвінаваўчага акта па справе Стагановіча і іншых асобаў, абвінавачаных у камуністычнай дзейнасці, a 25 верасня 1928 г. гэты акт быў перасланы ў Наваградскі акруговы суд". Падчас судовага працэсу, які пачаўся ўНаваградку 27 лістападаі доўжыўся да 3 снежня 1928 г., налаве падсудных, апрача Стагановіча, сядзелі яшчэ 20 чалавек, і ўсе яны абвінавачваліся ў камуністычнай дзейнасйі на тэрыторыі Наваградскага і Баранавіцкага паветаў. Як сцвярджалася ў прэамбуле да абвінаваўчага акта, «таемная паліцыя ў 1927 і 1928 гадах устанавіна, што на тэрыторыі Наваградскага ваяводства, асабліва Баранавіцкага і Наваградскага паветаў, існуе камуністычная арганізацыя, дзеянні якой, што пацвярджалася неаднаразова раней, сталі легалізаванымі, яна выступае адкрыта з камуністычнымі адозвамі да насельніцтва, вывешвае чырвоныя сцягі і заклікі антыўрадавага зместу, агітуе за пераварот, ладзіць камуністычныя дэманстрацыі. У сувязі з выбарамі ў СеІім і Сенат камуністычная арганізацыя разгарнула інтэнсіўныя агітацыйныя дзеянні. Гэтая ж самая паліцыя ўстанавіла, што сябры партыі арганізуюць канферэнцыі, на якіх абмяркоўваюцца справы партыі, у арганізацыі ёсць агнястрэльная зброя, а таксама ўсё патрэбнае для друку адозваў. На падставе гэтых звестак