Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла
Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
Аднак жа дадзеныя захады польскай паліцыі не далі жаданага выніку. «Змаганне» ўсё адно заняло ў Наваградскай выбарчай акрузе першае месца, набраўшы 71706 галасоў выбарнікаў. На другім месцы апынуўся Беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам — 53926 галасоў. 14216 галасоў здабыў Блок нацыянальных меншасцяў, 8818 — Польская саныялістычная партыя. 3 астатніх спісаў цікавыя для нас у першую чаргу беларускія. За спіс № 40 прагаласавалі 4467 чалавек (збольшага ў Баранавіцкім павеце), за спіс № 41 — 3167 (у асноўным на Нясвіжчыне), а за спіс № 38 — 1495 чалавек (таксама ў асноўным на Нясвіжчыне). Цалкам правальнымі аказаліся выбары для спіса № 37 Арсеня Паўлюкевіча — ва ўсіх пяці паветах ён здабыў усяго толькі 229 галасоў, пры гэтым у Слонімскім павеце яго падтрымалі
CAW. Oddzial II Sztabu Generalnego. Sygn. I. 303.4 2583. K. 60.
НАРБ. Ф. 242-n. Bon. 1. Cnp. 54. Арк. 35-36.
толькі 9 чалавек, а ў Стаўпецкім за № 37 не аддалі ўвогуле ніводнага голасу'.
Наваградскі павет стаў для змаганцаў сапраўдным апорным пунктам ва ўсёй акрузе — агульны выбарчы поспех спіса быў дасягнуты дзякуючы менавіта мясцовым галасам, якіх тут за яго аддалі аж 30 772 (для атрымання аднаго мандата патрабавалася 17 975 галасоў). Брольніцкі выбарчы ўчастак, у які ўваходзілі стагановіцкія Нясутычы, быў адным з найбольш празмаганскіх — з 820 галасоў мясцовых выбарнікаў, прызнаных сапраўднымі, 766 (93,4 %) былі аддадзеныя за спіс № 39. Рэшта галасоў прыпала тут на долю ББСУ (51 голас) і Блока нацыянальных меншасцяў (3 галасы)". Такія лічбы несумненна сведчаць пра значны аўтарытэт і высокі давер, якімі карыстаўся Стагановіч сярод сваіх землякоў.
Роўна праз тыдзень адбыліся выбары ў Сенат, на якіх леварадыкальная прэса першапачаткова парэкамэндавала сваім прыхільнікам падтрымаць спіс Беларускага сялянска-работніцкага аб’яднання (№ 38)'" (сенацкі спіс № 39 быў прызнаны несапраўдным). Аднак і спіс № 38 да дня выбараў не датрымаўся і быў ануляваны (відавочна, дзеля таго, што ўлады напалохаліся вялікай папулярнасці змаганцаў сярод насельніцтва Наваградскага ваяводства, якая фактычна гарантавала ім атрыманне прынамсі аднаго сенатарскага мандата). Кіраўнікі мясцовай «змаганскай» выбарчай кампаніі ў такіх умовах наважыліся на неардынарны крок: яны заклікалі сваіх прыхільнікаў галасаваць за Блок нацыянальных меншасцяў, на першым месцы сенацкага спіса якога стаяў беларус Васіль Рагуля, у той час зняволены ўладамі. Такое рашэнне прынялі насуперак пазіцыі мясцовага кіраўніцтва КПЗБ — тое настойвала, каб прыхільнікі змаганпаў дэманстратыўна галасавалі за камуністычны ануляваны спіс № 13)"".
Гл.: Rzepeccy, Т. і К. Sejm і Senat 1928-1933. S. 125.
Гл.: Wybory do cial ustawodawczych w wojewodztwie Nowogrodzkim w г 1928. Nowogrodek, 1928. S. 188-189.
Гл.: Сяляне i Работнікі! // Воля працы. 8 сакавіка 1928. № 1. С. 2.
НАРБ. Ф. 242-п. Bon. 1. Спр. 54. Арк. 32.
Падтрымка змаганцаў забяспечыла Блоку нацыянальных меншасцяў у Наваградскім ваяводстве 27 247 галасоў (ледзь не напалову больш, чым на сеймавых выбарах), чаго якраз і хапіла для атрымання сенатарскага мандата. Першае месца з 65 045 галасамі тут заняў Беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам, а з беларускіх 8984 галасы набраў спіс № 41 і 62 — спіс № 37'.
Такога выніку ў тых умовах змаганцам было дасягнуць вельмі няпроста, улічваючы тагачасныя зусім не вялікія магчымасні данясення сваёй пазіцыі да грамадства. Характэрны прыклад гэтага — вынікі галасавання на тым жа стагановіцкім Брольніцкім выбарчым участку. Ва ўмовах адсутнасці ў вёсцы самога зняволенага ўладамі Стагановіча, насельніцтва, даведаўшыся пра ануляванне спіса, за які яно збіраліся галасаваць, і не маючы ніякіх інструкцыяў, што ў такой сітуацыі належыць рабійь, проста не пайшло на выбары. 3 810 мясйовых жыхароў, якія мелі права галасаваць на выбарах у Сенат, на ўчастак у Брольніках 11 сакавіка 1928 г. з’явіліся толькі 189, з якіх 120 апусцілі ў урны карткі з нумарамі ануляванага спіса (такія галасы паводле закону прызнаваліся несапраўднымі). 3 астатніх 69 чалавек 48 прагаласавалі за ББСУ, 19 — за Блок нацыянальных меншасцяў, a 2 — за спіс № 41".
Дадаткова трэба таксама адзначыць, што перад гэтым, падчас выбараў у Сейм, самі змаганцы прыклалі нямала намаганняў, каб Рагулю здыскрэдытавайь, і не шкадавалі для гэтага чорнай фарбы. Так, пра ягоную партыю ў радыкальнай прэсе пісалася, што «ролю падгалоскаў агентаў фашыстаўскай буржуазіі ўзялі на сябе, аб’ектыўна кажучы, дзве роднасныя сабе групы — Сельсаюз з Хадэкамі, або буржуазны блок меншасцяў»"', а самому Рагулю інкрымінаваўся «публічны данос на выдатных дзеячаў беларускага працоўнага руху, разбіванне еднасці працоўных і ашуканства масаў»"'". Што гэткая агітацыя дзейнічала ў патрэбным
Гл.: Rzepeccy, Т. і К. Sejm і Senat 1928-1933. S. 194.
Гл.: Wybory do cial ustawodawczych w wojewodztwie Nowogrodzkim w r. 1928. S. 244-245.
Двалягэры //Думка працы. 21 студзеня 1928. № 6. С. 1.
«Посьпехі» Рагулі ў Наваградчыне (Карэспандэнцыя з Наваградку) // Сіла працы 4 лютага 1928. № 2. С. 2.
змаганцам кірунку, бачна па выніках выбараў у Сейм, асабліва ў найбольш апанаванымі змаганцамі Наваградскім (родным для Рагулі) і Слонімскім паветах. На Наваградчыне сеймавы спіс Блока нацыянальных меншасцяў здабыў усяго толькі 2215 галасоў, з іх 1970 — на гарадскіх і местачковых участках (гэта значыць у першую чаргу сярод яўрэйскага насельніцтва) і толькі 245 — на вясковых. На Слонімшчыне 1770 галасоў за БНМ размеркаваліся ў прапорцыі 1612 галасоў на гарадскіх і местачковых участках і 158 — на вясковых'.
Тым больш здзіўлялі пасля гэтага вынікі выбараў у Сенат. Для прыкладу, на Нягневіцкім выбарчым участку на сеймавых выбарах за «Змаганне» прагаласаваў 1041 чалавек, а за Блок нацыянальных меншасцяў — толькі 16, на сенацкіх жа выбарах БНМ на гэтым самым участку меў ужо 726 галасоў. На Яновіцкім участку ў тым жа павеце на сеймавых выбарах спіс № 39атрымаў 1088галасоў, утойчасякспіс№ 18 — аніводнага, а праз тыдзень на выбарах у Сенат за № 18 галасавалі ўжо 445 чалавек”. Несумненна, для таго каб магчы ў тых умовах так хутка рэгуляваць настроі выбарнікаў і паварочваць іх у патрэбны бок, пераадольваючы вынікі сваёй жа ранейшай супрацьлеглай агітацыі, трэба было праяўляць незвычайную актыўнасць і энергію, а галоўнае — карыстацца сярод насельніцтва незвычайным аўтарытэтам і даверам. Нездарма, прыгадваючы праз гады тую выбарчую кампанію, Васіль Рагуля прызнаваў, што «вонкі нас заспіаліся самыя ідэйныя працаўнікі. Імі і былі былыя грамадоўцы»’".
Аляксандр Стагановіч вестку пра сваё выбранне ў паслы атрымаўу Наваградскай турме. Паводле польскіх законаў, зняволены пасол ці сенатар павінен быў вызваляцца для выканання сваіх абавязкаў, але толькі пасля таго, як гэтага на даручэнне большасці Сейма запатрабуе маршалак палаты. Дзеля таго да канца сакавіка Стагановіч заставаўся ў турме і быў вымушаны нават прапусціць першае паседжанне новага Сейма, якое адбылося
Гл.: Mniejszosci narodowe w wyborach do Sejmu i Senatu w r. 1928. Warszawa, 1928. S. 279, 283.
Гл.: Mniejszosci narodowe w wyborach do Sejmu i Senatu w r. 1928. S. 285. Рагуля, B. Успаміны. C. 66.
27 сакавіка 1928 г.’. Аднак ужо на наступны дзень, 28 сакавіка 1928 г., ён разам з іншым беларусам Іванам Грэцкім, таксама зняволеным падчас выбарчай кампаніі, склаў урачыстую пасольскую прысягу", а неўзабаве заняў пасаду скарбніка навастворанага Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клуба «Змаганне за інтарэсы сялян і работнікаў’”’.
Акрамя Стагановіча, у клуб «Змаганне» ўвайшлі выбраныя на Наваградчыне з таго ж спіса Ігнат Дварчанін і Язэп Гаўрылік (апошні ўзначаліў клуб, а Дварчанін стаўягоным намеснікам), а таксама вышэйзгаданы Іван Грэцкі, які прайшоў у Сейм у Брэсцкай выбарчай акрузе са спіса ўкраінскай левай партыі «Сельроб-лявійа» (фактычна, украінскі аналаг Грамады). Праз некалькі месяцаў да клуба «Змаганне» далучыўся таксама пасол Флягонт Валынец, абраны ў Лідскай акрузе са спіса Выбарчага камітэта беларускіх сялян і работнікаў, які сфармаваў і ўзначальваў вядомы беларускі дзеяч Янка Станкевіч. Сам Станкевіч знаходзіўся ў гэты час у вострым і прынцыповым канфлікце ледзьве не з усімі іншымі беларускімі дзеячамі, таму, хоць таксама атрымаў пасольскі мандат, ні да якой фракцыі ў Сейме не далучаўся, застаўшыся так званым дзікім паслом. Акрамя таго, паслы Фабіян Ярэміч, Альбін Стаповіч, Павел Каруза, Канстанцін Юхневіч, а таксама сенатары Васіль Рагуля і Вячаслаў Багдановіч, выбраныя са спіса БНМ, стварылі Беларускі пасольскі клуб (БПК) на чале з Ярэмічам. Узаемаадносіны паміж пасламі з розных беларускіх фракцый былі ад самага пачатку складаныя, што тлумачылася ў першую чаргу ідэалагічнымі прычынамі: калі для прадстаўнікоў БПК галоўнае значэнне, прынамсі дэкларатыўна, мела абарона нацыянальных правоў беларускага насельніцтва, то прадстаўнікі «Змагання» на першае месца (перадусім пад ціскам камуністаў) высоўвалі класавыя патрабаванні.
Гл.: Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograliczne' z 1 posiedzenia z dnia 27 marca 1928 r.
Гл.: Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Okres II. Sprawozdanie stenograliczne z 2 posiedzenia z dnia 28 marca 1928 r. L. 3.
Гл.: Даніловіч, B. B. Дзейнасць арганізацыі «Змаганне» ў Заходняй Беларусі... С. 33.
Вызваленне Аляксандра Стагановіча з-пад варты не азначала, што ўсе абвінавачанні супраць яго аўтаматычна здымаюцца. Гаворка магла ісці толькі пра адтэрміноўку заведзенай крымінальнай справы да заканчэння пасольскіх паўнамоцтваў, і тое пасля таго, як адпаведная прапанова будзе падтрымана Сеймам. 24 красавіка 1928 г. на чарговым сеймавым паседжанні якраз і разглядалася гэтае пытанне ў дачыненні да цэлага шэрагу парламентарыяў. Звычайна падобныя справы разглядаліся ў парламенце хутка і на карысць паслоў, аднак у дадзеным выпадку здарылася неспадзяванка: прапанова клуба «Змаганне» аб адтэрміноўйы справы, заведзенай падчас выбараў на яго сябраў Аляксандра Стагановіча і Івана Грэцкага, была адзінай з усіх большасцю ў 175 галасоў супраць 161 адхіленая', дзеля чаго абодва паслы надалей заставаліся ў падвешаным стане — паліцыя ў любы момант магла іх арыштаваць. He выключана, што пэўную ролю ў прыняцці Сеймам негатыўнага рашэння адыграла правакацыйнасць самога тону адпаведнай прапановы, пададзенай клубам. Перад гэтым яе рашуча адмовіўся падпісаць беларускі пасол Янка Станкевіч, вядомы ў беларускім грамадстве сваімі антыкамуністычнымі поглядамі, аргументаваўшы сваю пазіцыю тым, што дакумент, сфармуляваны падобным чынам, можа толькі пагоршыць становішча арыштаваных". Як пасля аказалася, ён якраз меў рацыю, хоць за сваю пазіцыю і быў пасля жорстка раскрытыкаваны ў змаганскай прэсе"'.