Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Мінск «Лімарыус» 2011
УДК 94(476)
ББК 63.3(4Бен)
С76
Серыя заснавана ў 2011 годзе
Прадмова A. В. Пашкевіча
Каментары
A.	В. Пашкевіча, А. Э. Гардзіенкі
Навукова-выдавецкая рада: Аляксей Каўка, Вітаўт Кіпель, Адам Мальдзіс, Мікола Нікалаеў, Віталь Скалабан, Алесь Смалянчук, Захар Шыбека, Лявон Юрэвіч
ISBN 978-985-6968-14-6
© Стагановіч А. Л., 2011
© Пашкевіч A В , прадмова, 2011
© Пашкевіч A. В., Гардзіенка А. Э.,
каментары, 2011
© ТАА «Лімарыус», 2011
АДЗІНГОД жыцця АЛЯКСАНДРА СТАГАНОВІЧА Партрэт на фоне эпохі
Агульнавядома, што мемуары — крыніца наколькі каштоўная, настолькі і спецыфічная. Далёка не заўсёды іх аўтар праз шмат гадоў пасля падзеяў здольны не паддацца спакусе паказаць іх у святле, больш выгодным для самога сябе, чым гэта было насамрэч. He заўсёды такое рабілася наўмысна і з кепскімі намерамі — проста чалавеку фізічна ўласціва з гадамі на нешта забывацца, а нешта блытаць. Менавіта дзеля таго крытычнае стаўленне да ўспамінаў — неабходная ўмова выкарыстання іх у навуковых даследаваннях. Правільнае ж успрыманне любых мемуараў немагчымае без добрага знаёмства як з гістарычным кантэкстам той эпохі, якая знаходзіць у іх адлюстраванне. так і з асаблівасцямі біяграфіі іх аўтара.
Гэтыя словы я ўпершыню напісаў, рыхтуючы прадмову да не публікаваных раней успамінаў «На этапах» вядомага беларускага дзеяча Юрыя Сабалеўскага’. Сёння мушу іх прыгадваць зноў, рыхтуючы да друку мемуары Аляксандра Стагановіча, у пэўным сэнсе калегі Сабалеўскага, бо яму таксама давялося ў 1920-х гг. быць прадстаўніком беларускага насельніцтва ў польскім Сейме і таксама ўваходзіць у склад леварадыкальнай беларускай фракцыі, адно што толькі ў парламенце іншага склікання.
3 Сабалеўскім, аднак, было трохі прасцей. Усё ж гэты дзеяч у 1920— 1950-я гг. адыгрываў даволі прыкметную ролю ў беларускім нацыянальным руху, і дзеля таго пра яго жыццё захаваліся нейкія біяграфічныя даведкі, згадкі ў разнастайных дакументах і мемуарах — заставалася толькі іх крытычна пераасэнсоўвань і лагічна аналізаваць. Прозвішча ж Стагановіча
’ Гл.: Пашкевіч, А. Адзін «этап» Юр’я Сабалеўскага // Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Вып. 31. Нью-Ёрк — Менск, 2008. С. 144-145.
ў беларускай гістарыяграфіі да нядаўняга часу ў найлепшым выпадку толькі згадвалася на самым апошнім месны пры пераліку паслоў, якія прайшлі са спіса леварадыкальнага Беларускага сялянска-работніцкага выбарчага камітэта «Змаганне» ў польскі Сейм у сакавіку 1928 г.*, часам з прыпіскай, што ў 1929 г. ён быў заменены ў Сейме Паўлам Крынчыкам з той прычыны, што «праяўляў ваганні ў правядзенні лініі кампартыі»"'.
Прычына амаль поўнай адсутнасці да нядаўняга часу ў Беларусі звестак пра гэтую асобу вельмі простая. Стагановіч на паверхні заходнебеларускага палітычнага жыцйя знаходзіўся вельмі нядоўга, усяго трошкі больш за год, калі быў паслом, і большую частку тэрміну сваіх пасольскіх абавязкаў сядзеў у польскай турме. Дзеля таго яго прозвішча калі часам і згадвалася ў афіцыйных дакументах ці ў беларускай прэсе, то толькі ў вельмі агульным кантэксце або ў сувязі з чарговым працэсам, на якім ён выступаў у ролі абвінавачанага. Нават у «Беларускім календары на 1929 год», у якім публікаваліся біяграфіі ўсіхабраных насакавіцкіх выбарах 1928 г. сеймавых паслоў і сенатараў беларускай нацыянальнасці (інфармацыя з гэтага календара пасля стала важнай, а часам і адзінай крыніцай для напісання артыкулаў пра беларускіх паслоў і сенатараў у энцыклапедыях і даведніках), пра Стагановіча змясцілі толькі самыя агульныя звесткі з тлумачэннем, што «аб грамадскай працы сваёй А. Стагановіч не мог даць рэдакцыі календара дакладных звестак, бо сядзіць у турме ў Горадні»*". Дзеля таго рэдакцыя выдання фактычна толькі перадрука-
Гл.: Полуян, В., Полуян. Н. Революцнонное н нацнонально-освободнтельное двнженпе в Западной Белорусспн в 1920 1939 гг. Мннск, 1962. С. 124; Псторыя Беларускай ССР: У 5 т. Т. 4. Мінск, 1975. С. 71; Bergman, A. Sprawy bialoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984. S. 49.
Гл : Зелннскпй, П . Ракевнч, Н. Печать КПЗБ вборьбе засвободу. Мшіск, 1977. С. 43; Полуян. В. Революшюнно-демократнческое двнженне в Западной Белорусспн (1927-1939 гг.). Мннск, 1978. С. 70-71; Революцнонный путь Компартнн Западной Белорусснп (1921-1939 гг.) / под ред. A. Н. Мацко н В. Е. Самутйна. Мпнск. 1966. С. 177; Мацко, А. Революіінонная борьбатрудяшмхся Польшн н Западной Белорусснм протнв гнёта буржуазнм н помешйков (1918-1939 гг.). Мннск, 1972. С. 137.
Беларускі календар на 1929 год. Вільня, 1928. С. 166.
вала кароненькую біяграфічную зацемку пра Стагановіча з афіцыйнага парламенцкага статыстычнага выдання, якая змяшчала выключна звесткі пра дату ягонага нараджэння (25 студзеня 1890 г.) і адукацыю (4 класы гімназіі)’. Пазней тое самае (з дадаткам звестак пра факт выбрання ў Сейм і потым адмовы ад мандата) пераказвалася і ў іншых нешматлікіх польскіх і беларускіх даведніках, уякіх з’яўляліся асобныя прысвечаныя асобе Стагановіча пазіцыі”. Толькі беларускі даследчык Вячаслаў Даніловіч і польскі гісторык Збігнеў Запароўскі ў свой час паспрабавалі прасачыць лёс гэтага дзеяча больш глыбока. Аднак падрыхтаваныя і выдадзеныя імі біяграмы таксама вельмі няпоўныя і маюць шмат фактаграфічных недакладнасцяў, пра што больш падрабязна скажам ніжэй'".
Цікава, што беларускія гісторыкі доўгі час нават не ведалі (а ў савецкі час, відаць, не надта і хацелі ведаць), які лёс напаткаў Аляксандра Стагановіча пасля адмовы ад пасольскага мандата. Нават у самай свежай працы аўтарства Вячаслава Даніловіча, якая выйшла ўсяго толькі 3 гады таму, ягоная біяграфія прасочваецца адно да кастрычніка 1929 г., калі той быў асуджаны на 6 гадоў зняволення за антыдзяржаўную дзейнасць. Дададзеную да сваёй манаграфіі біяграму Аляксандра Стагановіча Даніловіч завяршыў інфармацыяй, што той «па адбыцці тэрміну зняволення займаўся сельскай гаспадаркай»'"'. Між тым Стагановіч пасля пражыў яшчэ вельмі шмат насычаных падзеямі гадоў і нават актыўна займаўся беларускай дзейнасцю, праўда, ужо збольшага не ў Беларусі, а ў заакіянскай эміграцыі, у якой апынуўся пасля Другой сусветнай вайны. Пасляваенную біяграфію Аляксандра Стагановіча найбольш сцісла і дакладна выклаў у свой час у кароткім біяграфічным артыкуле даследчык беларускай
Гл.: Rzepeccy, Т і К. Sejm і Senat 1928-1933. Poznan, 1928. S. 125.
Гл.: Kto byl kirn w Drugiej Rzeczypospolitej. Warszawa. 1994. S. 434; Чарвякевіч, A. Постаці беларускага нацыянальнага pyxy ў Гродне 1909-1939 гг.: біяграфічны даведнік. Мінск, 2003. С. 219.
Гл.: Даніловіч, В. В. Дзейнасць арганізацыі «Змаганне» ў Заходняй Беларусі (1927-1930 гг). Мінск, 2007. С. 152-153; Zaporowski, Z. Staganowicz Alek­sander // Polski Slownik Biograficzny. T. 41. Z. 170. Krakow, 2002. S. 461.
Даніловіч, B. B. Дзейнасць арганізацыі «Змаганне» ўЗаходняй Беларусі... С. 152-153.
эміграцыі Лявон Юрэвіч: «Дзейнасць А. Стагановіча на эміграцыі была шматбаковаю: сумесна з А. Адамовічам, Ф. Кушалем, А. Каханоўскім, Cm. Станкевічам ды іншымі ён браўудзел у з’ездзе ў 1947-м годзе ў Остэргофене і выбарах Беларускага Нацыянальнага Камітэта, увайшоў ва Управу БНК, стаўся адным з закладнікаў аддзела Згуртавання Беларускіх Ветэранаўу Шляйсгаймеў 1952-м годзе, уваходзіўу Епархіяльную Управу, абраную на II епархіяльным з’ездзе духавенства і вернікаў БАПЦу 1963-м годзе, быў актыўным сябрам БАЗА. У 1957-м годзе, калі Прэзідыум Рады БНР аб’ядналі з Радаю БНР, Аляксандр Стагановіч працаваў заступнікам прэзідэнта М. Абрамчыка ды кіраўніком сектара».
Памёр Аляксандр Стагановіч 28 снежня 1988 г., толькі месяц не дажыўшы да свайго 99-годдзя, і ўвайшоўу гісторыю не толькі тым, што пражыў найдаўжэй за ўсіх колішніх беларускіх нацыянальных прадстаўнікоў у міжваенным польскім парламенце ў абсалютным вымярэнні, але і тым, што ўсіх гэтых прадстаўнікоў перажыў фізічна (перадапошні з нешматлікіх ацалелых у часы сталіншчыны былых беларускіх парламентарыяў Павел Каруза памёр у Вільні незадоўга перад гэтым, 20 лютага 1988 г.). Але і пасля смерці асоба Стагановіча не выклікала адмысловай зацікаўленаспі беларускіх даследчыкаў па абодва бакі акіяна, што і дало падставу Лявону Юрэвічу назваць яго імя забытым. Толькі не так даўно дачка Аляксандра Стагановіча, вядомая беларуская мастачка Тамара Стагановіч, падрыхтавала ўспаміны пра ўласных бацькоў, чым фактычна адкрыла імя бацькі больш шырокай грамадскасці'*. Пры гэтым, як выглядае, сп. Тамара шырока карысталася і ўспамінамі свайго бацькі'".
Л. Ю. Забытае імя: Аляксандар Стагановіч // Беларус. 2003. № 492.
Гл.: Стагановіч, Т. Пачаткі ў Амэрыцы былі вельмі цяжкія і балючыя // Алзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў. Мінск, 2007. С. 372-404.
Да гэтага ў беларускай эміграцыйнай перыёдыцы друкавалася некалькі адносна невялікіх матэрыялаў Аляксандра Стагановіча палемічнага характару, якія ў значнай супені грунтаваліся на асабістых усламінах: Стагановіч, А. У абарону «Ўспамінаў» В Рагулі // Бацькаўшчына (Мюнхэн). 10 жніўня 1958. № 29—30 (415-416). С. 3-4; Стагановіч, А. Да «Ўспамінаў» В. Рагулі // Бацькаўшчына. 7 лістапада 1960. № 47 (433). С. 3-4; А.-іч. Адказ С. Прытыцкаму // Бацькаўшчына. 7 лютага 1960. № 6 (490). С. 2; 14 лютага 1960. № 7 (491). С. 2.
Мэтай гэтай прадмовы таксама не з’яўляецца напісанне грунтоўнай біяграфіі Аляксандра Стагановіча, якая ахоплівала б усё ягонае амаль стогадовае жыццё. Дзейнасць гэтай асобы на эміграцыі з часам куды лепш даследуюць і дадуць ёй належную ацэнку тыя навукоўцы, якія непасрэдна займаюцца вывучэннем беларускай прысутнасці ў свеце. Тут жа будзе разгледжаны толькі адзін год з жыцця Стагановіча — ці не найбольш важны, які шмат у чым прадвызначыў яго лёс. Думаецца, што і сам Аляксандр Стагановіч лічыў той год, калі яму воляй лёсу давялося выконваць абавязкі беларускага пасла ў польскім Сейме і за гэта асабіста моцна панярпець, найбольш значным у сваім жыцці. Нездарма ж і мемуары, якія друкуюцца ніжэй, маюць назву «Успаміны пасла», нягледзячы на тое што храналагічна яны ахопліваюць значна больш шырокі перыяд. У гэтых успамінах былы пасол даволі шырока апісаў свае тагачасныя перажыванні (і тым самым несумненна ўзбагаціў крыніцавую базу гісторыі беларускага палітычнага змагання ў складзе міжваеннай Польшчы), аднакжа правільнае іх успрыманне не заўсёды магчымае без разумення агульнага гістарычнага кантэксту, у якім адбываліся апісаныя падзеі. Таму на гэты кантэкст і звернем асаблівую ўвагу, асоба самога Стагановіча можа пры гэтым часам выступаць і на заднім плане дзеля адсутнасці ці абмежаванасці адпаведных крыніц.