Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
На вясну 1917 г. пасля Лютаўскай рэвалюцыі мяне з некалькімі дзясяткамі жаўнераў адклікалі з Салонік, дзе я прабываў некалькі месяцаў. У чэрвені месяцы 1917 г. адзін батальён нашага палка быў пасланы ў Афіны, Грэцыя, каб там у падступны спосаб абяззброіць частку грэцкай арміі, якая была верная свайму каралю, які не хацеў ваяваць супраць Вільгельма II15, свайго крэўніка16.
3 прыходам Керанскага17 да ўлады па загадзе з Петраграда былі ўтвораныя дзве дывізіі, 1-я ў Францыі, 2-я на Балканах. У ліпені 1917 г. 2-я дывізія была на пазіцыі між азёраў Брэсьба — Ахрыда1*1, у спісках трох гаспадарстваў — Грэцыі, Сербіі і Албаніі. Неспрыяльныя кліматычныя ўмовы вельмі кепска адбіваліся на здароўі жаўнераў, і ў лістападзе 1917 г. лічбавы стан жаўнераў
на фронце настолькі зменшыўся, што жаўнер ад жаўнера стаяў на [адлегласці] 50—70 метраў. Такое палажэнне непакоіла камсастаў, а таксама палкавыя камітэты. Да гэтага на фронце пачалося братанне з немцамі. Немцамі былі пастаўленыя паштовыя скрыні між франтоў, у якія жаўнеры расійскай арміі з акупаваных немцамі абшараў клалі і бралі лісты да/ад сваіх родных. Да гэтага немцы клалі ў скрыню дзве газеты: «Гоман»19, які выдаваўся ў Вільні, а другой назову не помню.
Дзеля такога палажэння жаўнерскія камітэты паставілі штабу дывізіі ўльтыматум: даць папаўненне або скараціць фронт. Калі гэтага нельга выканаць, адказнасць за прарыў фронту будзе на штабе дывізіі. Каб выйсці з палажэння, штаб дывізіі нагаварыў камандзіру корпуса французскай арміі, што дывізія скамунізаваная і яе неабходна зняць з фронту і абяззброіць, што і было выканана на куццю 1917 г. За пару дзён перад адыходам з фронту штаб дывізіі выдаў загад, у якім прапаноўваў жаўнерам пакінуць зброю ў акопах дзеля таго, што прыйдзецца ісці пешшу 200 км, на што ахвоча жаўнеры пагадзіліся.
У гэтым часе я знаходзіўся на выспе Корф20, па дарозе ў Італію за купляю 17 аўтаў «фіят» і канцылярыйных прыладаў дывізіі. Дзякуючы вытварыўшамуся стану на фронце я змушаны быў павярнуцца ў полк, які ў гэты час ужо стаяў пабатальённа ў вёсках Македоніі. Сітуацыя за гэты час змяніла аблічча армейскай адзінкі да непазнавальнасці. 3 вышэйшага камсаставу нікога не было, зніклі няведама куды.
Прастаяўшы каля двух месяцаў у такім палажэнні, у адзін зімовы дзень быў прачытаны загад, што ўсе жаўнеры і афіцэры з сваім транспартам абавязкова маюць з’явіцца на адзін хутар на камісію перад палкоўнікам французскай арміі і даць адказ на тры пытанні: 1) калі дасі згоду далей ваяваць, будзеш мець аднолькавыя правы з французскім жаўнерам; 2) калі адмовішся ваяваць, то будзеш прымусова працаваць за 25 сантымаў21 у дзень; 3) калі на першыя два пытанні адмовішся, то будзеш высланы на выспу архіпелагу.
Маё супрацьбальшавіцкае настаўленне за часоў знаёмства з Я. Мурашкам змусіла даць згоду застацца ў арміі. 3 дывізіі далі згоду 755 жаўнераў і афіцэраў.
3 Грэцыі праз Адрыятычнае мора і Італію нас прывезлі ў Францыю. У Францыі мы даведаліся, што ў першай дывізіі, да якой належалі 1-я і 3-я брыгады, ужніўні месяцы 1917 г. міжсобку быў зацяты бой. Прычынаю да гэтага было нялюдскае абыходжанне камсаставу да жаўнерскай масы, а самае галоўнае — гэта матэрыяльны бок, бо па дагаворы французскі ўрад даваў усё тое, што свайму жаўнеру, аднак камсастаў палічыў віна жаўнеру не давань, а за гэта пабіраў па 13 сантымаў у дзень за кожнага жаўнера ад французскага ўрада, што ў агульным была велізарная сума франкаў, лічачы, што 1 -я брыгада, стан якой быў 5000 жаўнераў прыехала ў Францыю ў 1915 г. Каб пазбегнуць усяго гэтага, камандзір дывізіі ген. Лахвіцкі22 ўгаварыў камандзіра корпуса французскіх войск, каб той дазволіў яму заняць пазіцыю дывізіяй, што і было зроблена. Заняўшы пазіцыю, ген. Лахвіцкі ў адпаведны час даў загад ісці ў атаку. Немцы, не маючы сілаў, пусцілі на атакуючых газ, ад якога некалькі тысяч жаўнераў аддалі сваё жыццё. Пасля вялікіх стратаў астаткі дывізіі адвялі на адпачынак аж пад іспанскую мяжу ў лагер Ля Куртэн23.
Прыехаўшы на месца, усе афіцэры пакінулі дывізію. Жаўнеры выбралі ўвесь камсастаў з свайго асяроддзя. Камандзірам дывізіі быў старшы унтэр-афіцэр Глоба ці Жлоба, латыш. Адышоўшыя афіцэры не пакінулі ў супакоі жаўнераў, але рознымі нагаворамі, асабліва жаўнераў з 3-й брыгады, падбухторвалі да розных правакацыяў і гэтым выклікалі падзел у дывізіі, і частка адышла ў другі лагер Курно, куды павярнуліся ўсе афіцэры. Застаўшыеся жаўнеры ў лагеры Ля Куртэн дамагаліся павароту ў Расію. не пакідаючы аружжа. На паварот у той час не магло быць і гутаркі. Французскі ўрад даў загад, каб да 4 жніўня 1917 г. да 12-й гадзіны ўсе жаўнеры лагера Ля Куртэн злажылі зброю, інакш будзе змушана ўжыць сілы. У гэтым часе ўрад Керанскага прыслаў у Францыю артылерыйскую брыгаду, камандзірам якой быў ген. Бяляеў24. Французскі ўрад са згоды ген. Лахвіцкага выкарыстаў жаўнераў расійскай арміі, якія былі ў лагеры Ля Курно, і ўспомненую артылерыйскую брыгаду, абстаўляючы імі лагер Ля Куртэн навокал. 3 тылу расійскіх жаўнераў была французская армія. Расійская уважала загад
У арыгінале слова напісанае неразборліва.
за жарт і на лагерным пляцы распачала мітынг. Аднак а гадзіне 12-й поўдня адначасна навокал лагера Ля Куртэн разняслося рэха арудзійнай стральбы па гушчы жаўнераў, якія былі на мітынгу. Пасля першага гарматнага залпу на плошчы засталіся толькі забітыя і параненыя. Пазасталыя ўсе разбегліся па казармах. Так закончаны падбухтораны бальшавікамі і подлымі паступкамі афіцэрства непатрэбны супраціў нясведамай жаўнерскай масы. Вынікі: некалькі дзясяткаў забітых, сотні параненых, 11 жаўнераў засуджаны на даўгія гады астрогу, 250 жаўнераў вывезлі ў Афрыку, пазасталыя пайшлі будаваць дарогу і секчы лясы.
Расійскую армію французскі народ і ўрад спатыкалі з кветкамі, выправаджалі з аружжам. На гэта расейцы поўнасцю заслужылі.
Наш саланійскі батальён, прыехаўшы з Францыі, хутка стаў адчуваць расійска-азіяцкае адношанне да жаўнераў. Жывучы ў такой дэмакратычнай краіне, нам штодзённа прыходзілася бачыць адносіны французскіх афіцэраў да сваіх жаўнераў. Гэтыя спасцярогі змусілі некаторых жаўнераў батальёна весці агітацыю супраць сваіх афіцэраў за іх нялюдскія адносіны да жаўнераў.
Мушу адцеміць, што камсастаўбатальёнаскладаўся з князёў, графаў фон баронаў, якія паўцякалі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Гэтая агітацыя дала свае наследкі, бо батальён перавозілі з месца на месца, і ні адзін камандзір дывізіі французскай арміі не хацеў прыняць пад сваю каманду рускіх, знаючы наследкі з 1 -й расійскай дывізіяй. Аднак камсаставу батальёна ўдалося ўгаварыць камандзіра 14-йдывізіі 10-га армейскага корпуса, на што капітан 14-й дывізіі даў сваю згоду.
Перад адыходам на пазіцыі былі разданыя трохкаляровыя шматкі расійскага манархістычнага сцяга дзеля нашыўкі на рукавах вопраткі. Чатырох жаўнераў 2-й кампаніі адмовіліся выканаць загад. Гэта былі два беларусы, Балюк з Берасйя і я, украінец Рабчэнка і армянін Чывіджыеў. Нас усіх арыштавалі; назаўтра а гадзіне 7-й рана вывелі на плошчу і зараз жа была дана трывога, на якую ўсе жаўнеры выбеглі з аружжам. Была дана каманда занесці аружжа ў казармы, вярнуцца на пляц без
аружжа, што і было выканана. Адвёўшы нас пад скалы, дзе здабывалі графіт, каравул паставіў нас пры скале, а камандзір князь Лобач-Растоўскі (?) прачытаў загад у наступных словах: за невыкананне вайсковага загаду ваеннага часу і баронячы гонар афіцэра, клянуся, што — вымяняе па прозвішчы — мусіць быць расстраляны.
Hi адзін з нас супраць самаволі расійскіх варвараў нічога не сказаў. Мы як бы гэтым паказалі: страляй, ідыёт, мала табе крыві — мо прыйдзе час, захлынешся. Аднак нехта з нас быў шчаслівы. Неспадзявана прыехаў французскі генерал Дзю Жувэль (?), камандзір 10-га армейскага корпуса. Убачыўшы генерала, уся афіцэрская свора была ні жыва ні мёртва. Перагрупіраваўшы батальён, які засланіў нас, ён штось пагутарыў з афіцэрамі, якія пайшлі ў казармы, а да жаўнераў звярнуўся з прамоваю, выклікаючы ўсіх тых, якія зналі французскую мову. У сваёй кароткай прамове генерал сказаў: «Я хачу мець пад сваім камандаваннем жаўнераў, якія наважыліся весці змаганне з ворагам да канца. Хто з вас пачуваецца да гэтага, прашу падаць на маё імя заяву».
За дзве гадзіны пасля гэтага батальённы паштальён завёз у штаб корпуса каля грох сотак заяваў. Трэба адцеміць, французы вельмі добра зналі расійскае афіцэрства. На Балканах ген. Сарайль25 уратаваў жыццё жаўнера, якога мелі расстралянь.
Мы разам з усімі жаўнерамі, як бы нічога не было, прыйшоўшы ў казармы, пачалі радзіцца міжсобку. Мы, двох беларусаў, былі за тое, каб чакаць наследкаў з сказаных французскім генералам слоў. Украінец і армянін былі за тое, каб уцякаць у Швейцарыю, якая знаходзілася за 300 км, што яны і выканалі. Як я пазней даведаўся, яны былі па дарозе арыштаваныя. Па заканчэнні вайны я дазнаўся, што абодва памерлі ў астрозе ад грыпы.
Пасля прамовы генерала ў некалькі дзён прыехаў палкоўнік французскай арміі і кожнаму паасобку запрапанаваў: дзе хочаш ваяваць — у расійскім легіёне, у французскім іншаземным (дзе мусіш даць подпіс на тры гады) — ці хочаш ісці на працу. 3 755 жаўнераў легіёну 55 запісаліся ў французскі легіён, у тым ліку і я, у расійскім засталося, дакладна не помню, здаецца, трохі болей за 100 жаўнераў. Пазасталыя пайшлі на працу.
Праз няпоўных 5 месяцаў вайна закончылася. Усіх, хто даў падпіску на тры гады, звольнілі з правамі на працягу гэтых трох год выплочваць жаўнерскую платню, бясплатны праезд на чыгунках, дармовая вучоба на важнейшых вучэльнях.
Пасля пяцігадовай адсутнасці з роднае Бацькаўшчыны нічога не было міла. Імкненне павярнуцца туды, дзе ўсё было блізкае, мілае сэрцу. Але падзеі ў Польшчы. на Бацькаўшчыне і ў Расіі не пазвалялі на хуткі паварот на радзіму. Прыйшлося змірыцца і вандраваць па Францыі.
У гэтым часе ў Парыжы расейцы выдавалі газету. Дакладна не помню назову, «Последнне» ці «Русскне Новостн»26. Аднаго дня ў 1919 г. у ўспомненай газеце чытаю адозву беларускіх прадстаўнікоў на мірнай канферэнцыі ў Версалі, у якой быў зварот да ўсіх беларусаў, каб запісваліся ў латышскую армію. У гэтым часе я і М. Ждан з вёскі Скрыбава Сноўскай воласці27 жылі ў Валезах28. Пагутарыўшы міжсобку ў гэтай справе, рашылі паехаць у Парыж пагутарыйь з дэлегатамі А. Луйкевічам29, К. Езавітавым’0 і Ладновым31. Прыехаўшы, мы гутарылі толькі з А. Луцкевічам і Ладновым, Езавітава не было. Пасля досыць доўгай гутаркі А. Луцкевіч нам сказаў: на Бацькаўшчыне мы не маем ніякай мажлівасці тварыць свае вайсковыя аддзелы дзеля тэрору з боку бальшавікоў і палякаў. Мы выказалі свой пагляд, што хто знае расійскіх генералаў, той з беларусаў не пагодзіцца быць у арміі Юдзеніча32. Зразумела. мы не зналі дакладна. што робіцца на Бацькаўшчыне з увагі на супярэчныя весткі франйузскай прэсы ўтой час.