Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла
Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
Праз некаторы час Я. Станкевіч зноў прыехаў да мяне ўгаворваць. Я і гэтым разам адмовіўся. Тады Станкевіч кажа: "Сябра Валынец, дайцемне слова гонару, што да смерці нікому не скажаце, а я вам раскажу, адкуль мы будзем мець сродкі на выбары", Прызнаюся, я даў слова гонару, якое сёння ў вашай прысутнасці парушаю. Я. Станкевіч сказаў, што грошы будуць дадзены віленскім ваяводскім начальнікам бяспечнасці Кіртыклісамт.
Я і гэтым разам не мог паверыць словам Станкевіча. Пасля колькіх хвілінаў маўчання ён тады дастаў з партфеля паперку, паднёс да мяне і кажа: 'He верыце, тады прачытайце". Чытаю. Папера была афіцыйная, з штампамі, пячаткамі і подпісам Кіртыкліса. Упаперы не ішло пра нейкія забавязванні з боку Я. Станкевіча; было напісана лічбамі і літарамі "65 000 злотых для Янкі Станкевіча для яго ўласнага карыстання
Разважыўшы, даў згоду кандыдаваць — з намерам пасля выбараў адысці ад Станкевіча, што і зрабіў, прайшоўшы ў Сейм».
Гэтае апавяданне Валынца зрабіла на нас усіх вельмі вялікае ўражанне. Прызнаюся, я не верыў гэтаму, бо ui ж можна было
паверыць, што чалавек з вышэйшаю асветаю, які лічыць сябе гісторыкам104, заўжды і ўсюды выяўляе сябе патрыётам, які не хацеў гаварыць з тымі, што не ведалі свае роднае мовы, раптам запрадаўся ворагам народа, з якога паходзіць.
(Нягледзячы на гэта, як і на займанне месца сярод сябраў B.B.W.R., я заўжды размаўляў з Я. Станкевічам. Але каб чалавека пазнаць добра, трэба з ім пажыць, і гэтае жыццё, хоць не блізкае, у Амерыцы, дало мне мажлівасць пазнаць усю паднаготную Я. Станкевіча, у якога на першым месцы грошы, грошы і яшчэ раз грошы, а ад каго і за што, то не мае значання.
Маё цверджанне можа пацвердзіць Стась Станкевіч105, хіба не захоча, бо на дзядзьку не выпадае гаварыць. Але трэба мець грамадскую адвагу і выяўляць усе злачыны, каго б ні было, нават роднага бацькі. Бесхрабетнасць, прымірэнчанскі нахіл да некаторых асоб рабіў і робіць вялікую шкоду сярод нашага грамадства. Я. Станкевіч вымагаў ад прыбываючых у Амерыку людзёў па 10—25 даляраў нібы на «Веду»106, якая друкавалася ў друкара польскага князя Друцкага-Любецкага дармова, а сам ён бескантрольна клаў грошы ў свае кішэні. Станкевіч ні цэнта не даў на грамадскія справы. Сёння, палучыўшыся з доктарам Шчорсам107, утварылі «звяз»108 з мэтаю чужой дыверсіі разбіпь БНР і вызвольнае змаганне самастойнага гаспадарства Беларусь.)
На наступным паядноўчым паседжанні далі справаздачу Каруза і Стаповіч з перамоваў з Я. Станкевічам, які катэгарычна адмовіўся належаць да агульнага беларускага клуба, не падаўшы ніякіх матываў'09.
Пасля справаздачы пачалі абмяркоўваць аб аб’яднанні. На прапанову Гаўрыліка, што старшынём клуба мае быць хтось з «Змагання», Ярэміч катэгарычна не пагадзіўся.
Некалькіразовыя паядноўчыя паседжанні не прывялі да супольнага дзеяння ўсіх беларускіх прадстаўнікоў дзякуючы Гаўрыліку, Грэцкаму, Валынцу, якія былі паслухмянымі карэспандэнта Барскага110, праз польскі камуністычны клуб у Сейме.
Аднаго дня, вяртаючыся з Варшавы ў Наваградак, я быў арыштаваны. Следчыя органы мелі на гэта права, бо Сейм памылкова не завесіў мае справы, а я быў арыштаваны перад выбарамі. Пасля арышту следчы з паліцыяй паехалі дамоў
і рабілі абшукі, але нічога не знайшлі. Назаўтра ў суправодзе самога ваяводы Бэчковіча111 спераду, а старасты назадзе, пад велізарным канвоем мяне адвезлі на станцыю Наваельня, а там цягніком у гарадзенскі астрог, дзе пасадзілі ў адзіночку. У астрозе мне было нядрэннадзякуючы інспектару адміністрацыі Паўліку, з якім я служыў у расійскай арміі. Усё, што мне было трэба, дастаўлялася — зразумела, за мае грошы.
У другой палове лістапада 1928 г. мяне перавезлі ў Наваградак на суд, які распачаўся 28 лістапада. Найболей мяне і Аляшкевіча абыходзіла, што нас злучылі з камуністамі ў адзін працэс, але што можна было зрабіць з бяспраўнымі палякамі112? На судзе было сорамна ўзняць вочы перад знаёмымі, якія прыйшлі слухаць гэты трагіфарс. Мяне і Аляшкевіча баранілі аплочаныя мною адвакаты, Смяроўскі113 з Варшавы і Свірыд114 з Наваградка. Старшыня суда — ведамы беларусажорпа Мурза-Мурзіч115.
Першы дзень суда быў немажлівы, бо Мурза-Мурзіч не толькі абвінавачаным гаварыць не даваў, але нават і абароне. На другі дзень сітуацыя змянілася, бо прыехаўшы адвакат Смяроўскі не мог сцярпець гэтакіх адносін. Павышаным голасам, стукнуўшы па стале кулаком, сказаў: «Цо тутай, царат чы чрэзвычайка?»’. Мурза-Мурзіч паклікаў яго да парадку, але ў сваім стаўленні да абвінавачаных змяніўся непазнавальна.
Сведкамі абвінавачвання былі тайная паліцыя і розныя адпадкі грамадства — такія, як Янкоўскі з-пад Турца, які быў сведкам на Грамаду, Пятроўскі, Светлік, які вучыўся колісь са мною і заўжды перапісваў усе заданні ад мяне. Сведач ЦвіркаГадыцкі116, тайняк у часе сведчання на мяне, па заканчэнні выйшаў; зараз жа за ім пайшоў адвакат Гонігвіль. Гэты ж сведач, выйшаўшы ў пакой сведак, інфармаваў паліцэйскага аспіранта Крэмеса117 (а Гонігвіль падслухаў). Як сведчыў Крэмес, то Гонігвіль задаў сведку пытанне: што яму гаварыў папярэдні сведка? Крэмес, змяшаўшыся, адказаў «ніц», на што адвакат сказаў, што да гэтага сведкі пытанняў больш не мае. Пасля гэтага ніхто Крэмесу не задаваў пытанняў. Гэта на ўсіх зрабіла вялікае ўражанне, а на суд — прыгнечанне.
Што тут, царызм ці чрэзвычайка? (польск.).
Сведка Янкоўскі плёў на мяне, што я меў тэлефанічную сувязь з НКВД каля Радашкавіч і другія небыліцы, але як яго ўзялі ў крыжавы агонь абвінавачванне і абарона, ён папрасіў суд звольніць яго ад пытанняў, што выклікала да агульнага смеху ў зале.
3 маіх сведкаў на ўвагу заслугоўвае св. пам. В. Рагуля, які, сведчачы, гутарыў па-беларуску, нягледзячы што Мурза-Мурзіч звярнуў яму ўвагу. Рагуля сказаў: «Знаю калегу А. Стагановіча з 1905 г. Сённяшняя ягоная палітычная платформа болей радыкальная за маю, але, знаючы Стагановіча, я поўнасцю веру, што ён не быў, не ёсць і не будзе камуністам, нягледзячы на тое што суд сёння разглядае ягоную справу з арт. 102-га Расійскага Карнага Кодэксу"* як камуніста, а таксама ніякія цёмныя сілы не выведуць Стагановіча з незалежніцкіх шляхоў для свае Бацькаўшчыны-Народа».
Зараз жа пачуліся воплескі ў зале, якія Мурза-Мурзіч прыпыніў.
Пракуратар сказаў наступнае: «Высокі суд! Суд мае перад сваім абліччам абвінавачваемага Стагановіча, які, паводле асобных сведкаў, з’яўляецца выбітным грамадзянінам Рэчы Паспалітай.
Ці суд можа паверыць такім сведкам у параўнанні з шэрагам сведкаў зліку дзяржаўных чыноўнікаў і служачых, а таксама тых грамадзянаў Рэчы Паспалітай, якія заслугоўваюць на асаблівы давер ?!
Нягледзячы на тое што абвінавачваемы паходзіць з вёскі і з’яўляецца селянінам, аднак жа сваёй хітрасцю ён ужо ад доўгага часу здолеў ашукаць (падмануць) некапюрых дзяржаўных службоўцаў. I гэта дазволіла Стагановічу праводзіць сваю шатанскую дзейнасць, маючы на мэце адарванне "ўсходніх крэсаў’’ ад Рэчы Паспалітай. Да такіх абвінавачваемых суд не мае права быць паблажлівым (лагодным). Ен мусіць вынесці ім асабліва суровы прысуд, караючы па ўсёй строгасці польскіх законаў».
Адвакат сваю прамову пачаў наступнымі словамі: «Замест таго, кабузнагародзіць майго мацадаўца, яму ў непрактыкаваны спосабяўная і тайная паліцыя збудавала труну».
Па чарзе павінны былі гаварыць усе абвінавачаныя, але яны дамовіліся, што будзе гаварыць за ўсіх адзін А. Малец, зацяты
камуністы, не так ідэалагічна, як за грошы, бо двух яго братоў вучыліся не ў беларускай, а ў польскай гімназіі, дзе каштавала шмат даражэй. Малец пачаў прамову па камуністычным загадзе, але пасля некалькіх слоў суд яе забараніў. Тады ўсіх з залы адпусцілі; нас засталося трох: я, Аляшкевіч і Раманюк119, упаўнаважаны нашай лісты. Чарга была за мною.
Прамоўйа з мяне — пажалься Божа, але, сабраўшыся з сіламі, распачаўз наступных словаў: «Мажліва, суду няведама, што кожны беларус, які з выбараў сваіх суродзічаў займае якое-небудзь становішча, ён зараней прыгатаваны апынуцца тут, дзе я сёння. Дзеля гэтага пры складанні лісты № 39 'Змаганне" ад Беларускага Народа я быў гатовы апынуцца тут. Гавару гэта дзеля таго, каб права, калі яно яшчэ ёсць, узяло верх над тым бяспраўем, якое творыцца над нявінным беларускім народам. Кроў застывае ў жылах. калі бачыш, як паліцыя намагаецца зрабіць мяне камуністам, і калі яны гэтага дасягнуць, то заўтра гэтая ж паліцыя зробіць камуністаміўсе тыя амаль 500тысяч маіх суродзічаў, якія аддалі свае галасы на маю лісту 4 сакавіка 1928 г., што не адпавядала б справядлівасці».
Далей я не мог гутарыць. Старшыня суда Мурза-Мурзіч тры разы звяртаўся да мяне, чаго я прашу ад суда. За трэцім я ўстаў і сказаў: «Ад сваііго імя і ад імя маіх выбаршчыкаў спадзяюся ад суда справядлівасці».
Гэтым разам хоць куртатая, але была справядлівасць. 03.12.1928 г. мяне, Аляшкевіча і Раманюка суд унявініў. На працэсе некалькі асоб з следчага. паліцыйнага і судовага персаналу скампраметаваліся і змушаны былі пазвальняцца: суддзя Паўлюць, следчы Шарэйка, паліцыйны аспірант Крэмес і іншыя.
Падчас мае адсутнасці ў Сейме мае дыхты ў 2/3 колькасці атрымоўваў Дварчанін, перасылаючы жонцы. Яны ўсе пайшлі на абарону мяне, Аляшкевіча, Раманюка. Некаторыя мае знаёмыя, якія зналі маё раскіданне грошай, гаварылі мне: «Чаму вы, Стагановіч, маеце сваю карову, алюдзі дояць?» Я ім адказваў: «Так, карова нібы мая, але я дастаў яе дзякуючы сведамасцімайго народа, дзеля гэтага хай карыстаюцца, пакуль ёсць магчымасць. Я ж маю задавальненне і гонар, што перад зненавіджаным
беларусінам змушаны кланяцца шматлікія палякі, а самае галоўнае тое, што Наваградчына паказала палякам як у першых, так z Ў другіх выбарах у польскі Сейм і Сенат, што нашага змагання за поўную незалежнасць Беларусі не здолеюць знявечыць Лукішкі™, Картуз-Бярозыш, ні іншыя катоўні».
Вярнуўшыся ў Сейм, я адчуў, што адносіны Гаўрыліка і Валынца змяніліся да мяне да непазнавання. Я заўважыў, што яны стараюцца, каб я не быў з Дварчанінам сам-насам. Аднак Дварчанін паспеў мне расказаць пра сітуацыю, якая вытварылася ў маю адсутнасць, і дадаў, што, відаць, адмовіцца ад мандата. Я запярэчыў прапанаваў, каб мы дзесь спаткаліся і абгаварылі ўсе справы. Дварчанін пагадзіўся.