• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

    Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 270с.
    Мінск 2011
    64.25 МБ
    Хутка за «культурнымі вызваліцелямі» паехала зграя нывільнай улады, якая ў першую чаргу занялася расправаю з усімі тымі, якія працавалі пры бальшавіках, арыштоўваючы і замыкаючы ў астрогі. Мяне і майго дваюраднага брата 1. Мазалевіча першымі арыштавалі ў нашай воласці. Нічога не знайшоўшы прабальшавійкага, мне закінулі, што я асабіста змусіў быўшага войта здаць мне ў валрэўком польскую валюту. Я ім даказаў, паказваючы загад уездрэўкому. Тады мы былі звольненыя з астрогу. He прамінула двух месяцаў, на Вадохрышча, як мы зноў апынуліся за кратамі астрогу. Гэтым разам воляй-няволяй прыйшлося перадаць справу ў рукі адваката. Перад ім пракуратура не магла махляваць, і гэта змусіла нас звольніць.
    У гэтым годзе я пазнаёміўся з кс. Ф. Абрантовічам’5, які быў вядомым сваім патрыятызмам і агітаваннем сярод насельніцтва Наваградчыны, каб гутарылі сваёю роднаю моваю ва ўсіх урадавых установах. Кожнага кірмашовага дня кс. Ф. Абрантовіч хадзіў па крамах і, калі чуў, што селянін стараецца гаварыць папольску, сарамаціў яго. Бачачы перад сабою ксяндза, селянін адразу ўспрымаў бадзёрую паставу і не баяўся палійыі, якая хадзіла па крамах з бізунамі, змушаючы сялян гутарыць папольску.
    Кс. Ф. Абрантовіч падчас гутарак быў вялікім аптымістам у здзяйсненні Акту 25 Сакавіка. Ён цвердзіў, што неабходна ўсведамляць народ у змаганні за гэты акт; да гэтага неабходна павысіць жыццёвы ўзровень народа праз агранамічнакультурныя арганізацыі. Мала было такіх высокамаральных патрыётаў, якім быў кс. Ф. Абрантовіч, які перадчасна загінуў у засценках НКВД дзякуючы польскаму ўраду, які не мог нярпець пакойнага за ягоны патрыятызм да свае Бацькаўшчыны. Каб пазбыцца кс. Ф. Абрантовіча, польскі ўрад пастараўся ў Папы Рымскага, каб яго дзесь выслаць, што і было зроблена. Папа хіранітазаваў кс. Ф. Абрантовіча ў епіскапы і назначыў яго ў Харбін місіянерам. У канун вайны 1939 г. епіскап Ф. Абрантовіч прыехаў на радзіму ў Наваградак, адтуль ён паехаў у Львоў да мітрапаліта Шаптыцкага16, і там з прыходам бальшавікоў знік па ім след37. Вечная памяйь яму, вялікаму патрыёту сваёй Радзімы-Бацькаўшчыны.
    Пасля Слуцкага паўстання пражываў у сваіх родзічаў, у тым ліку і ў мяне, Ю. Лістападм, які ўцёк за мяжу. Пасля даволі вялікага часу павярнуўся дамоў, дзе быў арыштаваны. і знік па ім след. Падчас нямецкай акупацыі мне не ўдалося натрапіць на след яго ui ягонае радзіны39.
    3 прагалошаннем у 1922 г. польскім урадам выбараў у Сейм і Сенат ажывіўся беларускі рух, пачалі адбывацца напаўлегальныя сходкі сведамых беларусаў. 3 кожным днём народ набіраў большае смеласці, адвагі ў выказванні свайго незадавальнення з польскага панавання над ім. Прычынаю гэтай адвагі была сведамасць, якая пашыралася з кожным днём сярод насельніцтва больш свядомымі беларусамі. Да гэтага ў прыгранічнай пала-
    се дзейнічалі беларускія партызаны. У перадвыбарчай акцыі старэйшая векам інтэлігенцыя ў вельмі малой колькасці прымала ўдзел, рэй вяла моладзь і жанатыя да 35 гадоў. На доказ гэтага ў канчатковым паседжанні зацверджання св. памяйі В. Рагулю кандыдатам на лісце № 1640 у памяшканні адваката Друцкага-Падбярэскага41 з 28 асоб прысутных былі толькі два прадстаўнікі, старэйшыя векам. На гэтым паседжанні былі вызначаныя мужы даверу ў раённыя і акруговыя выбарчыя камісіі. Мяне прызначылі ў раён в. Бральнікі, дзе старшынём камісіі быў абшарнік паляк Пянткоўскі.
    У часе галасавання якісь шляхціц звярнуўся да старшыні камісіі за дазволам галасаваць за хворую матку, што засталася ў хаце. Старшыня звярнуўся да ўсіх сяброў і да мяне, мужа даверу № 16, ці мы пагодзімся даць права на галасаванне. Я зараз даў згоду, мяркуючы скарыстаць на сваю карысць. Зразумела, было гэта няпраўна, але ўсё прайшло добра, бо ніхто не запратэставаў у акруговай камісіі.
    Вялікая радасць была ў народа пасля выбару сваіх прадстаўнікоў у Сейм і Сенат лікам 11 паслоў і 3 сенатараў42. Аднак, нягледзячы на тое што нашыя прадстаўнікі ў Сейме і Сенаце даводзілі правы беларускага народа, дадзеныя на Версальскай мірнай канферэнцыі, Сейм і Сенат, а таксама ўрад не думалі прытрымлівацца гэтага права. Наадварот, дэкрэт за дэкрэтам уневажнялі ўсе прывілеі нацыянальных мяншынь. Пераканаўшыся, што польскі ўрад не дазволіць беларускаму народу карыстацца аднолькавымі правамі з польскім народам, нашыя прадстаўнікі перайшлі да адкрытай апазіцыі і, раз’язджаючы па гарадох і мястэчках, рабілі мітынгі, на якіх выяснялі народу імкненні польскага ўрада здэнаныяналізаваць нацыянальныя мяншыні ў Польшчы. Пазбаўленыя правоў беларусы пачалі ўцякаць у другую частку свае Бацькаўшчыны (БССР), асабліва моладзь, якая не мела ніякай перспектывы на будучыню, бо нават ад падмятайлаў вымагалі знаць «Ойча наш» па-польску.
    У адноўленай пасля Першай светавой вайны Польшчы не магло ўстабілізавацца ані палітычнае, ані гаспадарчае жыццё. Частыя змены ўрада давялі ў шмат якіх мясцовасцях да
    забурэнняў, якія жорстка былі здушаны жаўнерамі і паліцыяй. Тагачасныя падзеі, як на Усходзе, так і на Захадзе, а таксама патаёмныя кантакты на два бакі — хто болей заплойіць, учынкі Р. Астроўскага43 ды іншых спрычыніліся ў 1925 г. да падзелу Беларускага пасольскага клуба на тры партыі: БСР Грамада44, Сельсаюз45, Хрысціянская дэмакратыя46, а рэшта засталася беспартыйнаю47. Да траўня 1926 г. Грамада на правінцыі не праяўляла амаль ніякай палітычнай дзейнасці, толькі пачалася грызня ў Вільні. 3 траўня 1926 г. Пілсудскі за падтрымку ягонага путчу нацыянальнымі мяншынямі ў Сейме48 дазволіў Грамадзе легальна праводзіць палітычную дзейнасць у чатырох ваяводствах. У гэтым часе ўтварылася, адкалоўшыся ад «Вызвалення»49, Партыя Хлопска50 з пасламі: Ваявудскі51, Хамінскі52, Балін53, Шакун54, Шапель55, Галавач56 і Фідэркевіч57.
    3 дня дазволу пачалі арганізоўвацца як грыбы пасля дажджу гурткі Грамады. Да хуткага росту Грамады ў вялікай меры спрычыніўся тадышні пасол св. п. Васіль Рагуля, які на мітынгах на працягу мінулага часу выгалошваў вострыя прамовы супраць палякаў за іхныя злачынствы супроць беларускага народа. Надзвычайны рост гурткоў спанукаў Грамаду да закладвання народных дамоў, бібліятэк-чытальняў, ладжання канцэртаў, прадстаўленняў, рэфератаў, палітычных мітынгаў. Усё гэта спрычынілася да ўсведамлення і росту ахвярнасці нашага народа, а таксама да разумення абавязкаў перад Бацькаўшчынаю. Грамаду падтрымалі другія мяншыні — жыды. татары, нават некаторыя палякі з ліку ўрадоўцаў: пракурор акружнога суда, не памятаю прозвішча, війэ-ваявода Серафімовіч (швагер Трэпкі), Бокун з жонкаю, шмат ніжніх урадоўцаў і паліцыянтаў.
    Як ведама, варожа ставіліся да грамадаўскага руху расейцы і тыя беларускія янычары, якія не маглі зразумець, што яны належацьда апрычонай нацыі-народа, які ў даўнюю мінуўшчыну меў сваё незалежнае дэмакратычнае гаспадарства, якое першае ўнясло культуру ў Усходнюю Еўропу Велізарны ўздым Грамады занепакоіў ворагаў беларускага народа — расійскі бальшавізм і польскі паўфашызм. Яны баяліся, каб грамадаўскі ўздым разам з «Узвышшам»58 не прагналі няпрошаных «вызвалінеляў» з свае роднае зямелькі. Меркаванні нашых ворагаў злучылі іх
    супраць беларускага вызвольнага руху. Абедзве тыраніі як бы дагаварыліся знішчыць беларускае змаганне — як грамадаўскае, гэтак і ўзвышанскае ў БССР.
    У праграме Грамады не было ніводнага пункту, які б заклікаў да якіх-небудзь гвалтаў ці самаволі, аднак наплыў камуністычных правакатараў з-за мяжы стараўся справакаваць маласведамых грамадаўцаў, асабліва пры мяжы савецка-польскай, да збройных нападаў на ўрадавыя ўстановы. У гэтым камуністычным правакатарам дапамагалі польскія, якія выконвалі тыя самыя заданні.
    У памятную трагічную ноч з 14 на 15 студзеня 1927 г. падчас арышту грамадаўскіх паслоў у Заходняй Беларусі было арыштавана 3854 асобы. Вялікі смутак перажываў народ, даведаўшыся аб гэтай трагічнай падзеі, толькі ворагі лікавалі.
    Каб дакладна даведацца аб тым, еду ў Наваградак, іду да Чатыркі59, з якім быў у добрых адносінах, аднак ён нічога канкрэтнага не знаў толькі тое, што падалі польская прэса і радыё. На шляху ў Наваградак мне ў некалькіх пунктах рабілі абшукі. Я зразумеў што справа паважная, бо ўся паліцыя і войска былі напагатове. Шалёны тэрор, якога не перажываў ніводны народ, хіба толькі жыды — ад чорнай сотні60 за царскім часам. Паліцыя, прыязджаючы ў вёску, здзірала стрэхі з будынкаў, з камораў высыпалі ўсё ў адну горбу — муку, крупу, авёс, ячмень, грэчку і інш. Здзек, гвалт, неабмежаваную самаволю рабілі тыя, у якіх на штандарах напісана: «За нашу і вашу волю»і1. Дзясяткі тысячаў беларускіх сыноў паверылі ў гэты надпіс і пайшлі ў так званыя крэсавыя палкі — Наваградскі, Лідскі, Слонімскі, Віленскі і інш.62, адкуль не вярнуліся, аддаўшы свае жыцці. Ашуканчую нялюдскую палітыку да беларускага народа праводзілі польскія ўрады розных колераў. Аднак ні шалёны тэрор, ні астрогі, кары, подкупы не змаглі зламаць імкнення нашага Народа да самастойнага незалежнага жыцця.
    Па ліквідацыі Грамады засіалося ГЫЛ з шырака раскіданымі акруговымі ўправамі і аддзеламі па вёсках. Часта кантраляваныя паліцыяй, яны праводзілі нацыянальную працу.
    Як я вышэй зазначыў, св. п. Ф. Абрантовіч пакінуў мне як бы загад — узняць жыццёвы ўзровень майго народа. Нягледзячы
    на маё варожае стаўленне да ўсяго польскага, я паставіў сабе за заданне арганізаваць земляробскі гурток, які б у гаспадарчых справах мусіў быць пад даглядам павятовага гуртка земляробскага, у якім працавалі фахоўцы з Менскай губерні: Бокун, Сечка. Ф. Абрантовіч. Усе яны былі праціўнікамі палякаў і гутарылі па-беларуску.
    На адным сходзе Грамады адзін чужаземей-пракамуніст з вёскі Мотча закінуў нам, што мы працуем з палякамі. Мы даказалі беспадстаўнасць ягоных закідаў, матывуючы тым, што гісторыя не знае ніводнага народа, які, не маючы сродкаў, вызваліўся з чужацкай няволі. Адным бальшавікам карысна бядота, галота, нішчыта. Агульны сход бальшынёю галасоў стаў на нашым баку.
    1927 г. быў найтруднейшым годам для народа. Пасля хоць кароткага, але свабоднага дзеяння часоў Грамады пачаўся тэрор на ўсё і ўся беларускае. Амаль уся беларуская інтэлігенцыя пазашывалася, ніхто носу не паказваў нідзе. Народ застаўся сам сабою; сялянская маса не ведала, што рабіць, з кім парадзіцца. Да гэтага хто-ніхто пайшоў у паліцыю, каб помсціцца на сваіх палітычных праціўніках. 3 Вільні як цэнтру ніякіх вестак не было. Адзіным голасам у абарону супраць бяспраўя польскага ўрада быў голас св. п. кс. А. Станкевіча63, а ў Сейме св. п. В. Рагулі. Усе ўра-патрыёты лікавалі, што праз 30 гадоў і пацвердзілі артыкуламі ў «Бацькаўшчыне», ганьбячы Грамаду64.