Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Наладавалі бульбаю скрыні, самаю адборнаю, каб жаўнеры з «раю» паглядзелі, якую беларускі селянін вырошчвае. Сапраўды, бульба вельмі добра радзіла, рэдка можна было знайсці меншую з мужчынскі кулак; былі вагою і 1 кг, сорту «сілезія», дастаў яе ад графа Храптовіча-Бутэнёва з двара Шчорсы.
Па палудні актыў арганізаваў абоз для Чырвонае Арміі пад назовам «чырвоны абоз». Абоз складаўся з некалькі дзясяткаў аднаконных фурманак. Вязлі ўсё: авёс, сена, салому, бульбу, капусту, буракі, моркаў, бручку, цыбулю, часнок, пятрушку, кроп, гуркі, яблыкі, грушы, слівы, жывых кормных парсюкоў, нядойных кароў, яйкі, сала, масла ды іншае. Такія абозы вёска мусіла высылаць два разы на месяц у суправадзе шайкі актывістаў, кожны з якіх нёс паперадзе партрэты «дарагіх любімых» разам з бацькам Сталіным ды чырвоным сцягам. На адлегласйі выглядала нібы шматлюдныя рэлігійныя паховіны.
Вяртаючыся з захаду па ўсіх шляхох днём і ноччу, Чырвоная Армія спрычынілася да розных плётак: Гітлер даў ультыма-
тум Сталіну, каб ён адвёў армію на мяжу Рыжскага дагавору паміж Польшчаю і Саветамі. Гэтым плёткам не суджана было здзейсніцца. Праз некалькі дзён Крэмль падаў да ведама насельніцтву СССР. што люты вораг, фінскі фашызм, «напаў на нашую Родзіну — адзінае гасударства ў міры рабочых і сялян».
У кастрычніку 1939 г. прэса, радыё гукалі на ўвесь свет, што беларусы з заходніх ваяводстваў, якія занятыя Чырвонай Арміяй, звярнуліся да СССР, каб іх прынялі ў сям’ю ўсіх народаў Савецкага Саюза.
У сапраўднасці адбывалася гэта так, як і ўсё робіцца пад бальшавіцкаю тыраніяй. Былі вызначаныя выбары дэлегатаў на грамадзянскі сход у Беластоку166, на якім дэлегаты мелі пастанавіць аб далучэнні Заходняй Беларусі да Савецкага Саюза. Дэлегатам ад Наваградчыны быў усім папярэдне добра ведамы сваймі загадамі, што адсылалі на той свет у раве Карсаціны, А. Малец167 з вёскі Мольнічы.
Як адбывалася галасаванне. Усім тым 36 чалавекам, у тым ліку і мне, якія 17 верасня былі пазбаўлены права голасу, было загадана ісці падаць свой голас. Хто мог у той час не толькі адмовіцца, але выказаць крыўду за мінулае?! Кожны быў цішэй вады, ніжэй травы. Інакш — цябе няма, а сям’я — на загібель з рассрочкаю на некалькі гадоў.
Сумнае, цяжкае, немагчымае настала жыццё. Недарма такія разумныя тварэнні, як сабакі, пару месяцаў перад прыходам чырвоных па ўсёй вёсцы і суседніх вёсках кожны амаль вечар. узіраючыся на ўсход, сумна завадзілі сваімі рознаякімі галасамі. Сапраўды, гэты вой наводзіў на насельніцтва жах. Шмат якія гутарылі, што будзе нешта нядобрае, і яно сталася. Можна смела сказаць, што прыход чырвоных быў страшней смерні.
Аднак трэба жыць, не так для сябе, як дзеля нашчадкаў, асабліва сярэдняга сына, які вучыўся ў Наваградку ў сямігодцы і жыў у бурсе’. Яго неабходна было ўладкаваць. Еду ў Наваградак, заходжу ў бурсу. А там Садом і Гамора: хлопцы па 18-19 год ходзяць па сталох і пяюць бальшавіцкія песні. Мне і сыну ўзяло жуць ад гэткага дзікага захавання нашай небальшавіцкай моладзі. Але выйсця няма.
Тут: у інтэрнаце.
Прашу сына Льва застацца пакуль што тут; буду шукаць кватэру або паеду ў Любчу. Пагадзіўся, але ненадоўга. Праз некалькі дзён захварэў, штось сталася з вухам. Змушаны быў пакінуць вучобу. Хвароба прайягнулася некалькі тыдняў. Пасля лячэння не захацеў ехаць у Наваградак прадаўжайь вучобу. Яму вельмі не падабалася бальшавіцкае разгульдзяйства ў школе і бурсе. Да гэтага з яго рабілі розныя кпіны, што ён не належаў да піянераў і не насіў чырвонага шматка, які быў для яго найбольшы праціўны на свеце, на шыі. Бацькам хацелася, каб дзеці вучыліся, але вельмі шкодны для дзіцяці прымус да тае рэчы, якую яно ненавідзіць да слёз, просячы бацькоў зразумець і пашкадаваць яго. У такіх справах бацькі мусяць зразумець дзіцё і не змушаць да такіх спраў, якія дзіцяці нічога добрага не дадуць, а маюць зрабіць яго няздольным да грамадскага жыцця на ўсё жыццё.
Нічога не парадзіш — еду ў Любчу, там ёсць мае знаёмыя — В. Рагуля, М. Чатырка і А. Аляшкевіч. У супольнай гутарцы з імі пастанаўляем, што нам няма ніякай мажлівасці ўладкаваць сына ў Любчы. Тым часам ужо Каляда на носе. За гэты прамяжутак часу сын перадумаў і па Калядах пагадзіўся ісці вучыцца ў Наваградак, што аблягчала бацьком іхныя клопаты аб вучобе дзяцей. Кожную суботу я прывозіў яго дамоў а ў панядзелак на 8 раніцы адвозіў у Наваградак на тым кані, якога ён прывёў з дарогі.
На 1940-1941 гг. адчынілася 10-летка за 5-6 км ад нас. Там Лёва распачаў вучобу, якая яму прыйшлася да густу. Усе настаўнікі былі з мясцовых; да світанку я яго і другіх дзяцей адвозіў, а вечарам ехаў па іх.
3 прыходам чырвоных азіятаў, якія прынеслі з сабою паўночна-азіяцкую лютую зіму, марозы даходзілі да 45° па Цэльсію, а ў адну ноч праз кароткі час мароз быў настолькі вялікі, што вельмі шмат памерзла авец, свіней, малых цялят, амаль уся садавіна вымерзла, нават гарэшнік вымерз.
I вось у такую непагадзь, калі людзі сабак не выганялі на двор, гэтыя барбары з усходу пачалі вывозіць у першую чаргу ўсіх лясных працаўнікоў і польскіх асаднікаў, ды ў самую поўнач, пазваляючы на збор, каб ехаць у невядомае, адну гадзіну часу. Дазвалялі забіраць з сабою толькі тое, што мог чалавек на
сябе апрануць. Пасля такіх транспартаў усе дарогі былі ўсланы замёрзлымі людскімі целамі, пераважна старых і маленькіх дзетак. Мужчын аддзялялі ад жанчын ды дзетак і везлі ў невядомае, а жанчын з дзеньмі прывозілі ў чыстае поле каля лесу, загадвалі выгружацца і дадавалі: «Вот это всёваше, делайте, чтохотшпе». А там па пояс снегу, і нічога няма. каб ссеч якое дрэва, распаліць агонь, абагрэцйа. растапіць снегу, напіцца гарачай вады.
За два дні перад вайною бальшавікі пачалі вываз насельніцтва. Я быў прыгатаваны на гэта, але бальшавікі вывезці не змаглі, бо нямецкае лятунства збамбардавала чыгункі, і цягнікі не маглі ісці. Гэта змусіла бальшавікоў затрымаць высылку нашага народа.
3 Наваградскага бугра ноччу жутка было глядзець навокал у далечыню: зарава пажараў выглядала, як бы ўвесь свет гарыць. Здавалася, што гэтым разам будзе канец свету ад агня. Да ўсяе гэтае стыхіі 2/3 жыдоўскага насельнійтва Наваградка, пакінуўшы ўсё, пайшлі ў вёскі і лясы, шукаючы сховішча перад надыходзячай вялікай небяспекай.
Сям’я Ліса прыехала да мяне, прабыла дзве нядзелі і павярнула ў Наваградак, бо першыя нямецкія вайсковыя аддзелы абходзіліся з жыдамі вельмі добра. Месяц пазней на загад ортскаменданта16!і была расстраляна на рынку сярод белага дня ўся нацыянальная жыдоўская рада ў ліку 12 чалавек. Зараз жа па гэтым нялюдскім акце жыды былі змушаныя змываць кроў сваіх бацькоў, братоў, сыноў. Гэты нечалавечы барбарскі акт над жыдамі на беларускае насельніцтва зрабіў вельмі жахлівае ўражанне, што выклікала нянавісцьда немцаў.
На другі дзень нямецка-савецкай вайны на рассвеце мяне пабудзілі крыкі людзей. Выбег на двор і вачам сваім не веру: калгаснікі міжсобку б’юцца каламі, нібы цапамі ў гумне малоцяць. Бойка вынікла з-за дзялёжкі ўсяго снараддзя, бо за год без дагляду палова яго была знішчана, а другая злучана. Гэта значыць, што калі ў адным возе быў папсуты перадок, а ўдругім зад, то з першага зад, а з другога перадок былі злучаны, і пры разборны дужэйшыя забіралі лепшае снасцё. Слабейшыя згаварыліся, пабралі калы і такім спосабам адбівалі сваю ўласнасць.
У ліпені месяцы ў быўшы сельсавет у вёску Куравічы прыехалі П. Свірыд і В. Пляскач169, запрасіўшы перад гэтым некалькі чала-
век з вёскі, у тым ліку і мяне. Сабралася чалавек 40. Пасля кароткае інфармацыі, дзеля чаго запрасілі нас на гэты сход — бо нямецкая ўлада дазволіла беларусам ствараць свой самаўрад на месцы, — яны запрапанавалі выбраць старшыню воласйі. Былі запрапанаваны дзве кандыдатуры, мая і селяніна Кушаля з вёскі Басін. Я быў абраны амаль аднагалосна. 3 гэтага дня я заняў становішча валаснога старшыні Куравіцкай воласці, у якую ўлучаліся наступныя вёскі — Нясутычы, Селішча, пасёлак Вініца, Куравічы, два маёнткі — Басін, Нідашавічы — і адзін фальварак Нясутычы. Я запрасіў на сакратара М. Даражэя, маладога недасведчанага хлопца, байьку якога ў першы дзень застрэлілі халуі бальшавізму.
Абавязкам старшыні было арганізаваць паліцыю і ўрухоміць школы. што пры абставінах таго часу было вельмі трудна. Аднак у хуткім часе мне ўдалося з усім гэтым справіцца вельмі добра, нягледзячы на тое што Наваградак у бальшыні быў апанаваны палякамі, галоўна паліныя. На камандуючага паліцыяй прыслалі апалячанага беларуса Бубноўскага, з якім я меў цяжкасці. Але хутка з прыездам гебітскамісарыята170 верх узялі беларусы, і справы пайшлі нармальнымі шляхамі ваеннагачасу.
Кожнага месяца ў павятовай управе пад старшынствам павятовага старшыні сп. Панько адбываліся нарады, наякіх прысутным быў хтось з гебітскамісарыята, што даваў загады валасным старшыням да выканання.
Аднаго разу мы, старшыні, змовіліся паставіць пытанне перад гебітскамісарам, здаецца, Вольфмаерам171, у якім палажэнні знаходзіцца наш народ, які выконвае ўсе павіннасці: ці як акупіраваны, ці мае незалежнасць ваеннага часу. Гэтыя словы я выказаў з даручэння ўсіх старшыняў воласці.
Кароткая ціша, пасля стараста Панько сказаў: і так. і не, і адначасна запрапанаваў мне, каб я не дамагаўся перакладу немцу, бо небяспечна. Я катэгарычна вымагаў перакласці, што было зроблена.
Хвіліна маўчанкі. Немец устаў і кажа: мы на вашай зямлі знаходзімся ад некалькіх месяцаў; магу заверыць вас, што Беларусь будзе мець аднолькавае месца сярод усіх народаў Еўропы. Гэтыя словы выклікалі воплескі, а спадар Панько пасля нарады даў абед у рэстаране.
У верасні месяцы немцы вызначылі мабілізацыю коней у мястэчку Уселюб. Здавалася б, што культурныя немцы будуць рабіць па-культурнаму. Аднак, сагнаўшы масу людзей, СС з пугамі паставіў усіх у дзве шарэнгі, і, загадаўшы весці коней, білі не толькі коней, але і людзей, раздзіраючы скуру на твары і целе, а пасля гэтага загналі жыдоў у рэчку, загадалі, каб яны ішлі па рэчцы, a СС іх сцёбаў пугаю.
Гэты зверскі ўчынак над людзьмі выклікаў у кожнага лютую варожасць да немцаў. I як жыды гаварылі «пачакайце, намі расчыняць, а вамі будуць мясіць», так яно і сталася. Дзякуючы перакладачам з НТС172 і палякам немцы не нішчылі камуністаў, а нацыянальна сведамых беларусаў, адданых патрыётаў свае бацькаўшчыны. У вёсцы Асташкава па даносе палякаў арыштавалі 28 сялян антыкамуністаў, завязлі іх у Нягневічы. Там у пустым гумне спалілі жыўцом. Найболей загінула такім спосабам верных свайму народу сялян на Лідчыне і Дзятлаўшчыне.