Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
5	Сам Рагуля пра сваю высылку ў Адэскі павет ніколі не згадваў. У біяграфічнай зацемцы, змешчанай у газеце «Сялянская ніва» ў 1926 г., пра гэты перыяд ягонай дзейнасці пісалася такім чынам: «Будучыў інстытуце (Віленскім настаўніцкім. — А. П.) і па сканчэкні яго прымаў удзел у рэвалюцыйным руху, за што і быў арыштаваны і пасаджаны ў Наваградскую турму ў 1907 годзе. Па выхадзе з турмы адзін
год не меў права быць вучыцелем і дзеля гэтага сядзеў дома на гаспадарцы» (Сялянская ніва. №1.3 студзеня 1926. С. 2).
6	Вясковая грамада (сельское обіцество) — найніжэйшая грамадскаадміністрацыйная адзінка ў дарэвалюцыйнай Расіі. Складалася з аднаго або некалькіх дробных паселішчаў, якія сумесна карысталіся пашамі і сенажацямі. Некалькі вясковых грамадаў складалі воласць. Вясковая грамада мела грамадскае кіраванне, якое складалася з вясковага сходу і вясковага старасты.
7	Меншавікі — прадстаўнікі палітычнай плыні (фракцыі) у Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) у 1903— 1917 гг., з 1917 г. — асобнай палітычнай партыі. Былі супраціўнікамі бальшавізму, не прынялі кастрычніцкага перавароту 1917 г., мяркуючы, што Расія яшчэ не даспела для сацыялізму.
8	Спаскія казармы — будынак у Яраслаўлі, прыстасаваны пад казармы ў 1886 г. з будынка XVIII ст., у якім раней месцілася мужчынская гімназія. Гісторыка-архітэктурны помнік сучаснага Яраслаўля.
9	Ігнат Дварчанін (1895—1937), беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч. У 1921—1925 гг. вучыўся ў Карлавым універсітэце ў Празе. 3 1928 да 1930 г. быў паслом у польскі Сейм, уваходзіўу склад Беларускага сялянска-работнінкага пасольскага клуба «Змаганне». Ужніўні 1930 г. польскія ўлады арыштавалі яго, аў верасні 1932 г. пасля абмену вязнямі Дварчанін выехаў у БССР. Рэпрэсаваны бальшавікамі і расстраляны.
10	ОЗОН — маецца на ўвазе Лагер нацыянальнага аб’яднання (Oboz Zjednoczenia Narodowego} — палітычная арганізацыя, якая ў прастамоўі называлася OZON. Афіцыйна паўстаў у лютым 1937 г. на даручэнне дыктатара Польшчы маршала Э. Рыдз-Сміглага (Rydz-SmigІу). Асноўнай мэтай, якая ставілася пры заснаванні лагера, было павелічэнне абароназдольнасці дзяржавы. У партыйнай прапагандзе ўзвышалася роля арміі і яе галоўнакамандуючага Рыдза-Сміглага. У дзейнасці арганізацыі прасочваліся таксама фашысцкія і антысеміцкія тэндэнцыі.
11	Вятка — сёння горад Кіраў у рэгіёне Сярэдняе Паволжа (Расія).
12	Брэст (Brest} — горад і порт на паўночным захадзе Францыі, на паўвостраве Брэтань.
13	Грэцкім горад Салонікі стаў толькі ў 1923 г., калі яго адваявалі ў Асманскай імперыі ў выніку Балканскай вайны. У Салоніках (Selanik па-турэцку) нарадзіўся Кемаль Атацюрк.
14	Маецца на ўвазе Бізерта — горад і порт на поўначы Туніса.
Вільгельм II Гогенцолерн (Wilhelm П, Hohenzollern, 1859—1941), германскі імператар у 1888—1918 гг.
16	Тагачасны кароль Грэцыі Канстанцін I (Constantinus I, 1868—1923, кароль у 1913—1917, 1920—1922), што паходзіў з дацкай дынастыі Глюксбургаў, быў жанаты з сястрою Вільгельма II Сафіяй. Апроч таго, ён скончыў вайсковую акадэмію ў Берліне, а ў 1913 г. атрымаў ад кайзера Вільгельма званне генерал-фельдмаршала нямецкай арміі.
Падчас Першай сусветнай вайны Канстанцін I стараўся трымацца нейтралітэту, хоць ягоныя сімпатыі былі на баку Нямеччыны і АўстраВенгрыі. Апазіцыю ў дзяржаве ўзначаліў прэм’ер-міністр Венізелас (Bsvi&ko$), які выступаў за далучэнне Грэцыі да Антанты. Менавіта са згоды Венізеласа кааліцыйныя войскі ўвосень 1915 г. пачалі высаджвацца ў ваколіцах Салонікаў. Канстанцін I загадаў Венізеласу падаць у адстаўку, але той адмовіўся 1 сфармаваў у Салоніках Часовы ўрад нацыянальнай абароны, які дэ-факта прызналі краіны Антанты. У чэрвені 1917 г. Канстанцін I паднаціскам дзяржаваўАнтанты першы раз адрокся ад трона.
17	Аляксандр Керанскі (1881—1970), расійскі палітычны дзеяч. У ліпені — кастрычніку 1917 г. — міністр-старшыня Часовага ўрада Расіі. Ад 1940 г. жыў збольшага ў Нью-Ёрку. У 1949 г. быў адным са стваральнікаў Лігі барацьбы за свабоду .народаў СССР, якая ў 1951 г. далучылася да створанага пры ўдзеле Дзярждэпартамента ЗША Саюза вызвалення народаў Расіі (СВНР). У верасні 1951 г. Керанскі вёў перамовы з прэзідэнтам Рады БНР Міколам Абрамчыкам і пераканаў ягоўтым, каб Рада БНРшчыльна супрацоўнічала з СВНР. Гэта, дарэчы, прывяло да першага крызісу ў Радзе БНР і адтоку шэрагу дзеячаў. Стагановіч у гэты час уваходзіў у кіраўніцтва Рады БНР і падтрымаў ініцыятыву Абрамчыка.
18	Маюцца на ўвазе Ахрыдскае возера 1 возера Прэсба, размешчаныя сёння на сумежжы Албаніі, былой югаслаўскай рэспублікі Македонія і Грэцыі.
19	«Гоман» — беларуская газета, якая выдавалася ў Вільні лацінкай і кірыліцай з лютага 1916 г. да канца 1918 г. Яе рэдактарамі былі Вацлаў Ластоўскі і Язэп Салавей (з сярэдзіны 1917 г.).
20	Маецца на ўвазе грэцкі востраў Керкіра (Кёркора) у групе Іянічных астравоў (заходняе ўзбярэжжа), які па-італьянску завецца Корфу (Corfu).
21	Сантым — дробная манета, якая хадзіла ў Францыі да ўвядзення еўра ў 2002 г. 100 сантымаў складалі'1 франк.
22	Мікалай Лахвіцкі (1867 (ці 1868) — 1933), расійскі вайсковы дзеяч, генерал-лейтэнант. Ад 21 студзеня 1916 г. — камандзір 1-й Асобнай пяхотнай брыгады, накіраванай на французскі тэатр вайсковых дзеянняў. Ад чэрвеня 1917 г. — начальнік Асобнай пяхотнай дывізіі, у якую ўвайшлі ўсе расійскія войскі ў Францыі (1-я і 3-я Асобныя пяхотныя брыгады). Да ліпеня 1918 г. быў камандзірам расійскай вайсковай базы ў Лавалі, актыўна займаўся стварэннем расійскага легіёна ў Францыі. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне ў Расіі на баку Белай Гвардыі, пасля паразы белых эміграваў у Парыж.
23	Маецца на ўвазе вайсковы лагер Ля-Куртэн непадалёк ад французскага горадаЛімож (Цэнтральная Францыя), адякогада іспанскай мяжы досыць далёка.
24	Магчыма, маецца на ўвазе Іван Бяляеў (1875—1957), расійскі вайсковы дзеяч, генерал-маёр. Удзельнічаўу Брусілаўскім прарыве, быў камандзірам артылерыйскай брыгады на Каўказскім фронце. 3 пачатку 1918 г. уступіў у Добраахвотніцкую армію, пасля паразы якой эміграваў у Балгарыю, пасля перабраўся ў Аргенціну і Парагвай. У Лацінскай Амерыцы займаўся вывучэннем культуры і мовы мясцовых індзейцаў.
25	Маецца на ўвазе галоўнакамандуючы македонскім фронтам у Першую сусветную вайну.
26	Відаць, маецца на ўвазе газета «Последнне новостн», якая была адным з найгалоўнейшых органаў расійскай эміграцыі ў міжваенны час. Аднак жа гэтая газета стала выходзіць у Парыжы толькі ад 1920 г. (і выходзіла да 1940 г.), і, такім чынам, у 1919 г. А. Стагановіч аніяк не могяе чытаць.
27	Вёска Скрыбава цяпер знаходзіцца ў складзе Ваўкавыскага раёна, з-за вялікай адлегласці ў склад Сноўскай воласці (вёска Сноў уваходзіць у сучасны Нясвіжскі раён) уваходзіць не магла.
28	Відаць, ідзецца пра горны масіў Вагезы (les Vosges) — нізкагор’е на паўночным усходзе Францыі, што выцягнулася ўздоўж мяжы з Нямеччынай.
29	Антон Луцкевіч (1884-1942), беларускі нацыянальны дзеяч, адзін з галоўных ідэолагаў беларускага нацыянальнага руху. У 1918—1919 гг. быўпрэм’ерам БНР. У міжваеннай Польшчы некаторы час быў нефармальным лідарам беларускага руху.
30	Канстанцін Езавітаў (1893—1946), беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч. Адзін з актыўных дзеячаў БНР, пасля 1921 г. адзін з кіраўнікоў беларускага руху ў Латвіі.
31	Яўген Ладноў (? — пасля 1932), беларускі грамадска-палітычны дзеяч. У 1918 г. — ваенны міністр ва ўрадзе БНР, з снежня 1919 г. — міністр замежных спраў. У лютым 1919 г. урад БНР прызначыў яго сябрам, пазней старшынёй беларускай дэлегацыі на Парыжскую мірную канферэнцыю. Супрацоўнічаў з II аддзелам Генеральнага штаба Войска Польскага. Ініцыятар стварэння Беларускага дзяржаўнага камітэта вясной 1921 г. у Вільні. Ютраўня 1923 г. беларускае прэс-бюро распаўсюдзіла інфармацыю абтым, што Я. Ладноў — правакатар, і рэкамендавала ўсім беларускім арганізацыям і дзеячам «пазбягаць блізкага знаёмства з ім». У 1932 г. жыў у Францыі. Далейшы лёс невядомы.
32	Мікалай Юдзеніч (1862—1933), расійскі генерал, адзін з кіраўнікоў белагвардзейскага руху на паўночным захадзе Расіі. Кіраваў няўдалым наступленнем 1919 г. белагвардзейскіх войскаў на Петраград.
31	Польская марка — польская грашовая адзінка ад 1917 да 1924 г, да правядзення манетарнай рэформы і ўвядзення злотага.
34	Пасля гэтыя Лядкі (цяпер у Карэліцкім раёне) сталі адным з цэнтраў камуністычнага руху на Наваградчыне. Інфармацыя пра наяўнасць там камуністычнай і камсамольскай ячэек і ажыццяўленне камуністычных акцыяў рэгулярна адлюстроўвалася ў справаздачах мясцовых паліцэйскіх органаў цягам усяго міжваеннага перыяду.
35	Фабіян Абрантовіч (1884-1946), беларускі рэлігійны і культурнаграмадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў і лідараў Хрысціянскай дэма-
кратычнай злучнасці. У пачатку 1920-х гг. жыў у Наваградку, выкладаючы ў часова эвакуяванай у гэты горад Мінскай духоўнай каталіцкай семінарыі.
3бАндрэй Шаптыцкі (1865—1944), выдатны дзеяч Грэка-каталіцкай царквы, мітрапаліт галіцкі і арцыбіскуп львоўскі ў 1901 — 1944 гг.
37	Сёння вядома, што ў канцы верасня 1939 г. кс. Фабіяна Абрантовіча арыштавалі савецкія органы бяспекі, і больш за 5 гадоў ён правёў у вязніцах. Памёр ад катаванняў 2 студзеня 1946 г. у Бутырскай турме (Масква).
3S	Юрка Лістапад (1897-1-938), беларускі нацыянальны дзеяч. Ад восені 1919 г. быў школьным інструктарам на Случчыне, ствараў беларускія школы, удзельнічаў у працы беларускіх нацыянальных арганізацыяў. Удзельнік Слуцкага паўстання 1920 г. Пасля ўцёк у Польшчу, у 1922 г. нелегальна вярнуўся ў Слуцк, працаваў настаўнікам, стыль-рэдактарам у Дзяржвыдавецтве БССР. Ад 1925 г. савецкія ўлады неаднаразова арыштоўвалі яго, быў расстраляны.
39	Юрка Лістапад у 1933 г. перасяліўся ў Ржэў, у студзені 1934 г. у справе т. зв. Беларускага нацыянальнага цэнтра засуджаны на 8 гадоў, пакаранне адбываўу Бамлагу. 31 сакавіка 1938 г. яго прысудзілі да найвышэйшай меры пакарання, прысуд выканалі 5 чэрвеня 1938 г.
40	№ 16 на парламенцкіх выбарах 1922 г. меў выбарчы спіс Блока нацыянальных меншасцяў Польскай Рэспублікі, у які ўвайшлі асноўныя арганізацыі беларускай, украінскай, габрэйскай, нямецкай і расійскай нацыянальных меншасцяў.