• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

    Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 270с.
    Мінск 2011
    64.25 МБ
    Я. Станкевіч прыкідваецца, што не разумее, што я меў на ўвеце, калі, на прызнанне самім Я. Станкевічам, што ў перадвыбарчай агітацыі 1922 г. В. Рагуля «карысна выдзяляецца сярод бальшыні кандыдатаў», адказаў: «Добрае ж пасведчанне выстаўляе Я. Станкевіч беларускаму адраджэнскаму руху».
    Вось жа, калі В. Рагуля як адзін з актыўнейшых кандыдатаў беларускага адраджэнскага руху ў 1922 г., пасля беларускі пасол,
    старшыня Беларускага пасольскага клуба і, урэшце, сенатар у «Успамінах» гаворыць аб заганах гэтага руху, дык выклікана гэта жаданнем перасцерагчы «сучасных і будучых палітычных і грамадскіх дзеячоў ад паўтарэння памылкі іх бацькоў», як сам ён кажа ў прадмове да «Успамінаў».
    Янка ж Станкевіч, апэцкаўшы ўсімі магчымымі спосабамі В. Рагулю, а з Lmj шмат каго іншага з беларускіх паслоў, змушаны ўсё ж прызнаць, што В. Рагуля «карысна выдзяляецца сярод бальшыні іншых кандыдатаў, але ў гэтым не гэтулькі ягоная заслуга, колькі віна гэтае бальшыні».
    У чытача, зразумела, узнікае пытанне: што ж гэта за адраджэнскі рух, у якім бальшыня кандыдатаў не рухаецца, а «русіфікатар» В. Рагуля сваёю агітацыяй праводзіць аж трох кандыдатаў беларускага руху па сваёй акрузе3. Далей: як, не прыносячы шкоды беларускаму адраджэнскаму руху, Я. Станкевіч выясніць факт, што гэты самы В. Рагуля як пасол ачольвае Беларускі пасолыжі клуб, выступае найболын актыўным у абароне нацыянальнага шляху?
    Стагановіча ў сваіх «Зацемках» Я. Станкевіч колькі разоў прадстаўляе як чалавека, што не разбіраецца, неадукаванага. Запраўды, лепей крыху здаровага глузду, чымся адукаванае бязглуздзе...
    Калі я пісаў, што св. пам. В. Рагуля ў Наваградку на Замкавай гары гаварыў: «Бярэце косы і вілы, ганеце ляхаў за Буг і забірайце сваю зямлю», Я. Станкевіч кажа, што гэта можа сказаць чысты дурань або правакатар, бо якое магло быць паўстанне ў мірны час. Вось жа, В. Рагуля дурнем і правакатарам не быў, а гэта гаварыў. Гэта было, калі ён заклікаў беларускае сялянства да супраціву польскаму асадніцтву, і за гэтае выступленне польскі суд засудзіў В. Рагулю на 2 гады турмы4. А час быў зусім не мірны. Закалоты паўстанцкага характару ўзнікалі то тут, то там бесперапынна на ўсёй Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне3.
    Што да А. Лункевіча. На маё пытанне, у каторым са сваіх супярэчных цверджанняў аб захоўванні А. Луцкевіча ў Заходняй Беларусі Я. Станкевіч піша праўду, ён цвердзіць у «Зацемках», што ў абодвух, бо, як кажа, «даць згоду на штось, не значна ўжо і зрабіць тое. Можна, напрыклад, даць згоду на куплю хаты, a no-
    тым пабачыць, што не варта купляць, і не купіць». Вельмі трапнае параўнанне, запраўды Я. Станкевічава. Калі нехта адмовіцца ад куплі хаты, даўшы згоду купіць, ані хата, ані собснік на гэтым не будуць мень шкоды. А дадзенае Р. Астроўскім і А. Луцкевічам польскаму ўраду слова ўтакі крытычны час зрабіла вялікую шкоду ўсяму беларускаму нацыянальнаму ўздыму і ім самім. Сотні вучняў беларускіх гімназіяў апынуліся за астрожнымі кратамі, дзе з іх зрабілі маскоўска-камуністычных янычараў, тысячы шукалі ратунку ў БССР і блізу ўсе загінулі ў засценках НКВД ці ў канцлагерох далёкай поўначы6.
    Далей Я. Станкевіч кажа: «Я перакананы, што А. Луцкевіч, будучы ў турме, даў згоду на супрацу з польскім урадам. Найпраўпадобней, згода была няшчырая. Ці ляпей было б, каб А. Луцкевіч быў засуджаны, памяняны з бальшавікамі і зліквідаваны на Салаўках, як гэта сталася з С. Рак-Міхайлоўскім і іншымі?»
    Шчырая ці няшчырая, але згода была дадзеная. Калі мерыць паводле вынікаў яе, аб якіх я казаў вышэй, яна была, хутчэй, шчырая. А. Луцкевічу як лідару, ідэолагу нельга дараваць гэтага. Перад тым як узначаліць Грамаду, А. Луцкевіч павінен быў абмеркаваць, спадзявацца на найгоршае і цягнуць цягло, як усе іншыя. Калі б засудзілі, меў бы ў сваім народзе вечную пашану. Прымусова ў Савецкі Саюз палякі нікога не выдавалі. А. Луцкевіч мог застацца, як гэта зрабіў Ф. Акінчыц7.
    Так, сп. Я. Станкевіч, больш чымся ганьба нашага часу — бараніць людзей, якія не ішлі простым шляхам з народам, а шукалі крутых вымашчаных сцежачак, не прадбачваючы, што яны вядуць да прорвы. Французскі маршал Петэн8 узначаліў урад не дзеля таго, каб з Гітлерам супрацаваць, а каб бараніць свой народ ад знішчэння, аднак французскі суд засудзіў яго на вечнае зняволенне. Імрэ Надзь’ зацяты камуніст, з яго загаду мадзяры сваіх братоў катавалі, аднак у станоўкі мамент, здрадзіўшы камуністычную партыю і пайшоўшы з народам, не толькі прабачэнне свайго мадзярскага народа, але і прызнанне ўсяго дэмакратычнага свету заслужыў.
    Што да «Стагановічавага капыта»10, дык, сп. Я. Станкевіч, мы людзі рознага складу. Праз усё сваё жыццё нідзе ні перад кім я не выракаўся свайго сялянскага паходжання, сваім капытом
    мерыў народны шлях са сваім народам, не шукаючы польскіх лякеркаў, не блукаючы па чужых сцежачках, дзе гладзенька і лёгка ісці.
    На мой закід, што за сваё паславанне ў сейме Я. Станкевіч атрымаў працу ад польскага ўрада ў Варшаўскім універсітэце, ён адказвае, што польскі ўрад не прызначаў на ўніверсітэты, бо яны былі аўтаномныя. Паводле Канстытуныі, фармальна — так, але няхай Я. Станкевіч мяне не пераконвае, што прыняцце яго на працу ў універсітэт адбылося без ведама і згоды палітычнага аддзела, калі сам ён кажа, што на інтэрвенцыю гэтага аддзела пасля ён быў пазбаўлены права дармовага праезду ў Варшаву на лекцыі. Палітычны аддзел даў працу — палітычны аддзел і пастараўся адабраць яе, стварыўшы немагчымыя абставіны для выконвання яе, калі ўважыў гэта за патрэбнае.
    Я. Станкевіч называе маною маё цверджанне, што ягоная ліста ў выбарах 1928 г. у Сейм была паланафільская, як таксама і тое, што ён сядзеў у радох польскай санацыі. Так схарактарызаваў лісту Я. Станкевіча В. Рагуля ў «Успамінах», і я з гэтым згодзен. На эміграцыі ёсць людзі, што памятаюць тыя часы і могуць таксама гэта пацвердзіць. Калі Я. Станкевіч не сядзеў у радах польскай санацыі разам з колькімі беларускімі рэнегатамі, чаму не піша, з кім сядзеў: з польскаю лявіцаю, з украінцамі, жыдамі ці дзе яшчэ?
    Што да асігнавання 250 тыс. злотых на заканчэнне будынка беларускай бурсы, бо так афійыйна зваўся будынак (Я. Станкевічу, калі ён цвердзіць, што правёў асігнаванне, належала б гэта ведаць і паправіць мяне, калі я ў папярэднім артыкуле назваў яе будынкам беларускай гімназіі), мне ведама, што просьба будаўлянага камітэта з Наваградка была перасланая на рукі Ф. Ярэміча як тагачаснага старшыні Беларускага нацыянальнага клуба, а не Я. Станкевічу. Ведама таксама, што Ф. Ярэміч меў вялікія магчымасці гэта зрабіць, бо меў моцныя сувязі як сярод польскіх, так і няпольскіх паслоў.
    Я. Станкевіч заклікае мяне, каб я давёў факт належання Ф. Ярэміча да асветнай камісіі і тое, што Ф. Ярэміч правёў асігнаванне. А ці не карацей было б, сп. Я. Станкевіч, вам заміж цягнуць цяганіну, зараз жа ў вашых «Зацемках» і давесці,
    што вы гэта зрабілі, бо вось у такі і такі дзень паставілі справу на асветнай камісіі, тады і тады выступілі з сеймавай трыбуны ў справе асігнавання, а ў такі і такі дзень адбылося галасаванне? У Публічнай бібліятэцы ў Нью-Ёрку вы, напэўна, бываеце. Там ёсць справаздачы з сеймавых паседжанняў, бо ж адтуль узятыя прамовы В. Рагулі, надрукаваныя ў «Успамінах». Як гэта не выкарыстаць гэткую магчымасць, а заміж гэтага займацца пустаслоўнымі выкрутасамі?
    «Стагановіч цвердзіць, што я хвальварак, нябось, у Ашмяншчыне купіў», — кажа Я. Станкевіч у «Зацемках». Але, усёжтакі купіў, хоць дзірваноў і хоць у супалцы з іншымі. Дарэчы, пра Я. Станкевічавы супалкі сёе-тое ведае беларуская грамадскасць. «Аказалася, адылі, што менаваная зямля была прызнана з гледзішча стратэгічнага "абаронным лесам” і яе забаронена было рабіць. А раты ў банк і падаткі плаціць вымагалі. А каб секвестратар не забраў вопратку і мэбляў, дык v Вільні я быў замэльдаваўшыся не там, дзе жыў, а на Літоўцы, у свайго галетнага знаёмага» (Я. Станкевіч. «Колькі зацемкаў да Стагановічавае абароны ' Успамінаў” В. Рагулі»).
    Ці ж не слёзная гісторыя? Але затое які праўдзівы партрэт Я. Станкевіча, распісаны ягонаю собскаю рукою? Беларускі пасол, беларускі дзяяч, чалавек з вышэйшаю асветаю хаваецца па нелегальных куткох не за палітычную дзейнасць, але каб ухіліцца ад аплаты доўгу і падаткаў за купленую зямлю. Ён не хваліцца, ці ягоныя супольнікі таксама схаваліся, ці плацілі і за яго, і за сябе?
    Гэтай гісторыяй Я. Станкевіч цалкам выявіў сябе: не саромячыся кружляў, як прадстаўнік беларускага народа ў польскім Сейме, такімі блытанымі сцежачкамі, якіх, па звычцы, не выракся нават тут, у Амерыцы, у сваіх нацыянальных арганізацыях. Быў ён «дзікім паслом, застаўся дзікім дзеячом».
    Прыкра, што вось такія спадары ўважаюць за магчымае для сябе апранацца ў тогу суддзяў і судзіць тых, што стаялі пад кажным паглядам вышэй за іх.
    АДКАЗ С. ПРЫТЫЦКАМУ
    Беластоцкая «Ніва» пачынаючы ад 12 кастрычніка 1958 г. праздзевяць нумароўдрукавала ўспаміны Сяргея Прытыцкага1 пад загалоўкам «У імя будучыні»2. Той, хто ведае мінуўшчыну і чытаў гэты «твор» Прытыйкага, бачыў, колькі нахабнага перакручвання, хлусні і падладжвання да сваіх валадароў у гэтага здрадніка беларускага народа.
    Ад пачатку да канца С. Прытыцкі ўсё супрацьдзеянне беларускага народа былой Заходняй Беларусі польскаму бяспраўю прыпісвае Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). У сувязі з гэтым паўстае пытанне: як жа беларускі народ у 1922 годзе правёў у польскі Сейм і Сенат 14 сваіх прадстаўнікоў, калі КПЗБ утварылі толькі ў 1923 годзе, а камсамол — у 1924 г.? Аб гэтым Прытыцкі нічагусенькі не ўспамінае.
    Прытыцкі ў успамінах піша: «Кампартыя і камсамол Заходняй Беларусі вялі гераічную барацьбу. Пад іх лозунгам неаднойчы праходзілі стачкі і дэманстрацыі. Вось адзін са шматлікіх прыкладаў. Вясною 1933 г. на ініцыятыву камуністаў пачалася забастоўка тэкстыльшчыкаў у Беластоку» («Ніва», 12.10.58). Гэтак, ініцыятарам КПЗБ і камсамолу трэба было аж 10 гадоў, каб арганізаваць забастоўку. А што ж рабілі праз гэты даўжэйшы час усе прафесіянальныя «рэвалюцыянеры» тыпу Прытыцкага? На працягу 10 гадоў яны выконвалі загад Масквы зрабіць усіх беларусаў камуністамі, не перабіраючы ані ў сродках, ані ў тактыцы. Акцыя была скіраваная асабліва на моладзь. Адных бралі за грошы, іншых угаворвалі, але ў бальшыні выпадкаў дзеялі правакацыйным спосабам. Падкідаючы камуністычную літаратуру, друкаваную ў Менску, бальшавіцкія агенты адначасна даносілі польскай паліцыі, якая без цяжкасцяў арыштоўвала пераважна малапісьменных вясковых хлопцаў. Іх польскія суды засуджвалі на 4-5—6-8 гадоў турмы. У астрозе з вясковых хлапцоў камуністычныя агенты, якія часта былі сумысля закінутыя Масквою ў польскія тур-