Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
41	Баляслаў Друцкі-Падбярэскі (1894-1940 (?)), беларускі літаратар і лексіколаг, які паходзіў з княжацкага роду. У пачатку 1920-х гг. быў сябрам Віленскага БНК. У 1920-я гг. друкаваўся ў часопісах «Беларуская культура», «Беларускі радны», «Беларуская хата», газетах «Беларускае слова», «Беларускі дзень». Супраноўнічаў з шэрагам паланафільскіх арганізацыяў. Падрыхтаваў і выдаў пад рэдакцыяй В. Грышкевіча першы беларуска-польскі слоўнік. У 1939 г. органы НКУС арыштавалі яго, загінуў без вестак.
42	У лістападзе 1922 г. пасламі польскага Сейма абралі беларусаў Антона Аўсяніка, Сяргея Барана (Баранава), Уладзіміра Каліноўскага, Міхала Кахановіча, Васіля Рагулю, Сымона Рака-Міхайлоўскага,
Пятра Мятлу, кс. Адама Станкевіча, Браніслава Тарашкевіча, Сымона Якавюка, Фабіяна Ярэміча, сенатарамі — Вячаслава Багдановіча, Аляксея Назарэўскага і Аляксандра Уласава. Праз паўгода Уладзіміра Каліноўскага, пазбаўленага мандата за адсутнасць польскага грамадзянства, замяніў Павел Валошын. У 1923 г. Сяргея Барана арыштавалі за ўдзел у антыпольскай партызанскай дзейнасці, а Сымон Якавюк, каб пазбегнуць такога самага лёсу, уцёк у Літву. Мандаты двух апошніх паслоў так і засталіся для беларусаў страчанымі.
43	РадаслаўАстроўскі (1887—1976), беларускі грамадска-палітычны дзеяч. У 1924—1936 гг. — дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Віцэстаршыня Беларускай сялянска-работніцкай грамады ў 1925—1927 гг., дырэктар Беларускага кааператыўнага банка. У 1928—1936 гг. — актыўны прапагандыст супрацы заходнебеларускага нацыянальнага руху з польскімі санацыйнымі ўладамі. Падчас Другой сусветнай вайны актыўна супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, у снежні 1943 г. — абраны прэзідэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады. У верасні 1945 г. прыпыніў дзейнасць БЦР, але ў сакавіку 1948 г. на просьбу Міколы Шылы, Юрыя Сабалеўскага, Мікалая Сцяпанава і Васіля Рагулі аднавіў БЦР, што, як і Рада БНР (у якую ўваходзіў Аляксандр Стагановіч), лічыла сябе адзіным прадстаўніцтвам беларускага народа на эміграцыі. Ідэйны апанент Стагановіча на эміграцыі. Пасля вайны Р. Астроўскі жыў у Заходняй Германіі, Швейцарыі, Аргенціне, Брытаніі, ад 1962 г. — у ЗША. Пахаваны на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы згодна з тастаментам.
44	Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ) — масавая левая партыя, якая дзеяла ў Заходняй Беларусі ў 1925—1927 гг. Колькасць яе сябраў дасягала больш за 100 тыс. чалавек. У 1927 г. польскія ўлады ліквідавалі БСРГ.
45	Маецца на ўвазе Беларускі сялянскі саюз (БСС) — заходнебеларуская партыя, створаная ў лістападзе 1925 г., кіраўнікі якой падкрэслівалі супярэчнасць інтарэсаў сялянства і гарадскога пралетарыяту. Фактычна спыніла сваё існаванне ў 1928—1929 гг., але афіцыйна не ліквідоўвалася, і нават у 1930-я гг. былыя лідары часам выкарыстоўвалі яе шыльду.
46	Беларуская хрысціянская дэмакратыя — беларуская нацыяналдэмакратычная партыя, паўстала ў 1917 г. як Беларуская хрысціянска-
дэмакратычная злучнасць. Яе заснавальнікамі і ідэолагамі былі беларускія каталіцкія ксяндзы. Пад назвай Беларуская хрысціянская дэмакратыя існавала з 1926 г. да 1936 г., калі рэарганізавалася ў Беларускае нацыянальнае аб’яднанне.
47	Насамрэч 24 чэрвеня 1925 г. адбыўся афіцыйны падзел Беларускага пасольскага клуба на 2 часткі: Беларускі пасольскі клуб (паслы А. Аўсянік (у 1926 г. з клуба выйшаў), В. Рагуля, кс. А. Станкевіч і Ф. Ярэміч, сенатары В. Багдановіч, А. Назарэўскі і А. Уласаў) і Пасольскі клуб Беларускай сялянска-работніцкай грамады (паслы П. Валошын. П. Мятла, С. Рак-Міхайлоўскі і Б. Тарашкевіч). На прыхільнікаў Беларускага сялянскага саюза (В. Рагуля і Ф. Ярэміч) і Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (кс. А. Станкевіч) неафіцыйна падзяляўся ўжо новы Беларускі пасольскі клуб, але фармальнага афармлення ў выглядзе заснавання асобных фракцыяў гэта ніколі не набыло, тым больш што гэтыя дзве партыі ўзгоднена дзеялі не толькі на парла.менцкім грунце, але і падчас правядзення пазапарламенцкай працы.
48	Гэтае сцверджанне Аляксандра Стагановіча не зусім дакладнае. Беларускія парламентарыі сапраўды адразу пасля травеньскага перавароту 1926 г. пэўны час вагаліся, падтрымаць ім дзеянні Пілсудскага ці не, але ўрэшце, не атрымаўшы ад апошняга ніякіх канкрэтных абяцанняў, паслы абедзвюх беларускіх фракцыяў вырашылі ўстрымацца ад галасавання за кандыдатуру Пілсудскага на пасаду прэзідэнта Польшчы. Таксама ўсе беларускія паслы адзінагалосна выступілі супраць унясення зменаў у Канстытуцыю, якія пашыралі ўладу ўрада і прэзідэнта Польшчы і адначасова абмяжоўвалі паўнамоцтвы парламента.
49	Польская народная партыя (ПСЛ) «Вызваленне» (Polskie Stronnictwo Ludowe (PSL) «Wyzwolenie») — польская сялянская партыя левацэнтрысцкай арыентацыі, якая дзеяла ў 1915—1931 гг. Меладаволі ліберальную праграму ў нацыянальным пытанні, выказвалася за забеспячэнне нацыянальным меншасцям у Польшчы асноўных нацыянальных правоў.
50	Маецца на ўвазе Незалежная сялянская партыя (НПХ) (Niezalezna Partja Chiopska) — радыкальная сялянская арганізацыя, якая дзеяла ў Польшчы ў 1924—1927 гг. Фактычна яна была аналагам Беларускай сялянска-работніцкай грамады на этнічна польскіх землях.
51	Сільвестр Ваявудскі (Wojewodzki) (1892-1938), польскі грамадскапалітычны дзеяч. Меў маёнтак на Лідчыне. У 1919—1921 гг. штатны афіцэр II аддзела Галоўнага камандавання Войска Польскага. У 1922— 1927 гг. пасол Сейма Польшчы, выбраны з спіса Польскай народнай партыі «Вызваленне». Адзін з стваральнікаў і лідараў Незалежнай сялянскай партыі. 3 1928 г. жыў у Гданьску. Удзельнік Еўрапейскага сялянскага кангрэса 1930 г. у Берліне. 3 1930 г. — у Менску. У 1931 г. яго арыштавалі, у 1933 г. — асудзілі на 10 гадоў лагераў. У 1936 г. адбылося дадатковае расследаванне. 25 красавіка 1938 г. Ваявудскага асудзілі да найвышэйшай меры пакарання. Расстраляны.
52	Людвік Хамінскі (Chominski) (1890—1958), польскі грамадска-палітычны дзеяч, прыхільнік краёвай ідэі. Жыўу Вільні. У 1922-1927 гг. быў паслом Сейма Польшчы, у 1922—1925 гг. уваходзіў у Пасольскі клуб ПСЛ «Вызваленне», у 1925—1927 гг. — у Клуб працы. Выступаў на працэсе над лідарамі БСРГ вясной 1928 г. у якасці сведкі. Згадваецца Аляксандрам Стагановічам у ліку заснавальнікаў Незалежнай сялянскай партыі абсалютна памылкова: Хамінскі ніколі не быў сябрам гэтай арганізацыі і нават не быў да яе блізкі.
53	Станіслаў Балін (Ballin) (1897—1937), польска-беларускі грамадска-палітычны дзеяч. У 1916—1917 гг. — сябра БСГ, з 1917 г. — сябра ПСЛ «Вызваленне». Заўсёды падкрэсліваў сваё беларускае паходжанне. 3 1922 да 1927 г. быў паслом польскага Сейма, першапачаткова ўваходзіў у Пасольскі клуб ПСЛ «Вызваленне», пасля з яго выйшаў і стаў адным з заснавальнікаў і лідараў Незалежнай сялянскай партыі. Па яе роспуску выехаў у Гданьск і ўступіў у Ка.муністычную партыю Польшчы (КПП). У 1928 г. быў у Нямеччыне, Бельгіі і Францыі, дзе арганізоўваў кампанію ў абарону БСРГ. 3 1929 г. — у СССР, вучыўся ў Міжнароднай ленінскай школе ў Маскве. Арыштаваны ў 1934 г. Расстраляны.
54	Уладзімір Шакун (Szakun) (1883—1944), польска-беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Залічваў сябе да беларускай нацыянальнасці. 3 1922 да 1927 г. — пасол польскага Сейма, прайшоў у яго ў Наваградскай акрузе паводле спіса ПСЛ «Вызваленне». 3 1924 г. — адзін з лідараў НПХ. У 1927 г. — адзін з арганізатараў Радыкальнай сялянскай партыі беларускіх земляў. У верасні 1927 г. разам з Антонам Шапелем падаваў заяву на ўступленне ў Беларускі пасольскі клуб, але яго не прынялі.
Па сканчэнні пасольскіх паўна.моцтваў яго арыштавалі, пасля вызвалення зтурмы пакінуўпалітыку. Жыўза межамі Заходняй Беларусі. Падчас Другой сусветнай вайны загінуўу канцэнтрацыйным лагеры Штудгоф.
55	Антон Шапель (Szapiel) (1891 —1944 (?)), польска-беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Залічваў сябе да беларускай нацыянальнасці. 3 1922 да 1927 г. быў паслом польскага Сейма, прайшоў у яго ў Свянцянскай акрузе паводле спіса ПСЛ «Вызваленне». 3 1924 г. — адзін з лідараў НПХ. У 1927 г. — адзін з арганізатараў Радыкальнай сялянскай партыі беларускіх зе.мляў. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. Падчас вайны жыў у Варшаве, пасля выехаў у родныя мясціны. Далейшы лёс невядомы.
56	Фелікс Галавач (Holowacz) (1886—1972), беларуска-польскі грамадска-палітычны дзеяч. Паходзіў з Валожыншчыны. У 1917 г. быў сябра.м БСГ. У 1922—1927 гг. быў паслом у польскі Сейм, прайшоў у яго ў Лідскай акрузе паводле спісу ПСЛ «Вызваленне». Падкрэсліваў сваё беларускае паходжанне. У 1924 г. — адзін з стваральнікаў і лідараў Незалежнай сялянскай партыі. У студзені 1927 г. яго разам з пасламі ад БСРГ арыштавалі. Вызвалілі праз 18 месяцаў без суда. У 1939 г. — арыштаваны савецкі.мі ўладамі, вывезены ў Казахстан. Падаваў заяву на ўступленне ў Армію Андэрса, аднак яе не задаволілі. Пасля вайны жыў на захадзе Польшчы, займаўся арганізацыяй там дзяржаўнай адміністрацыі і харчовай прамысловасці.
57	Альфрэд Фідэркевіч (Fiderkiewicz) (1886—1972), польскі грамадскапалітычны дзеяч, лекар. 3 1922 да 1927 г. — пасол польскага Сейма, да 1924 г. — сябра Пасольскага клуба ПСЛ «Вызваленне», пасля — НПХ. Меў шчыльную сувязь з К.ПП і блізкімі да яе арганізацыямі. Падчас вайныдзеяўу падполлі, неаднаразова арыштоўваўся немцамі. У 1943 г. яго змясцілі ў каннэнтрацыйны лагер у Асвенцім, быў лекарам у бараках для сухотнікаў. У 1945 г. — сябра Краёвай рады нарадовай (КРН), прэзідэнт г. Кракава.
58	«Узвышша» — літаратурна-мастацкае згуртаванне беларускіх пісьменнікаў якое існавала ў Менску з 1926 да 1931 г. Як і Інбелкульт, успрымалася польскімі афіцыйнымі ўладамі як закамуфляваная рэвалюцыйная арганізацыя, пад шыльдай якой бальшавікі рыхтуюць антыпольскія правакацыі. Такое ўспрыманне культурнаасветных установаў Савецкай Беларусі знайшло адлюстраванне
ў патаемных дакументах польскіх паліцыі і выведкі ды паказвала іх схільнасць да трактавання ўсяго беларускага руху як з’явы, абсалютна штучна і беспадстаўна створанай бальшавікамі дзеля сваіх мэтаў. Можна прыпусціць, што пытанні пра сувязі з «Узвышшам» задавалі Стагановічу польскія следчыя падчас ягоных арыштаў, з-за чаго і ў яго склалася ўражанне, што такая антыпольская дыверсійная арганізацыя сапраўды існавала. Між тым дакументальных пацверджанняў гэтаму факту пакуль не выявілі.