Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
138	Малаверагодна, што ў Нью-Брансуіку, які быў вотчынаю прыхільнікаў БНР, у 1954 г. прайшоў агульны (зн. надпалітычны) з’езд моладзі. Найхутчэй, гаворка пра сход Беларускага студэнцкага згуртавання ў жніўні 1954 г., якое падтры.млівала платформу Рады БНР.
139	У 1928 г. беларускія нацыянальныя спісы выстаўляліся ў Наваградскай, Лідскай, Свянцянскай, Віленскай. Берасцейскай, Беластоцкай і Гарадзенскай акругах (агульным лікам, такім чынам, у сямі). Іншая справа, што поспеху ў выглядзе праведзеных паслоў беларусам розных палітычных арыентацыяў удалося дабіцца сапраўды толькі ў трох акругах: Наваградскай (3 паслы-змаганцы), Свянцянскай (3 паслы са спіса Блока нацыянальных меншасцяў) і ўЛідскай (2 паслы са спіса Янкі Станкевіча). Будучы пасол-змаганец Іван Грэцкі прайшоў у Сейм з украінскага спіса ў Берасцейскай акрузе, а будучы старшыня Беларускага пасольскага клуба Фабіян Ярэміч — з так званага дзяржаўнага спіса Блока нацыянальных меншасцяў.
140	Насамрэч у 1928 г. у польскі парламент з усіх спісаў прайшлі не 11, a 12 беларусаў: 10 паслоў (Флягонт Валынец, Язэп Гаўрылік, Іван Грэцкі, Ігнат Дварчанін, Павел Каруза, Аляксандр Стагановіч, Янка Станкевіч, Альбін Стаповіч, Канстанцін Юхневіч, Фабіян Ярэміч) і 2 сенатары (Вячаслаў Багдановіч 1 Васіль Рагуля). Несупадзенне лічбаў тлумачыцца, відаць, тым, што Стагановіч вырашыў не залічваць да беларускіх прадстаўнікоў у парламенце свайго пастаяннага палітычнага апанента Янку Станкевіча.
141	Маецца на ўвазе стварэнне беларускіх арганізацыяў, лідары якіх, выказваючы рашучасць дабівацца ад уладаў забеспячэння ўсіх нацыянальных і сацыяльных правоў беларускага насельніцтва ў Польшчы, адначасова заяўлялі прасваю поўную лаяльнасць да польскай дзяржаўнасці. Да такіх належалі створаная Янкам Станкевічам у 1927 г. Беларуская сялянская партыя і заснаваны ў 1930 г. Радаславам
Астроўскім і Антонам Луцкевічам Цэнтральны саюз беларускіх культурна-асветніцкіх арганізацыяў і інстытуцыяў (Цэнтрасаюз).
142	Маецца на ўвазе турма, якая знаходзілася ў мурах былога рэфармацкага кляштара ў горадзе Грудзёндз на Памор’і (тэрыторыя былога прускага «забору»),
143	Так у арыгінале. Відаць, маецца на ўвазе Версальская мірная канферэнцыя 1919 г.
144	Стэфанія Сэмпалоўская (1870-1944), польская грамадска-асветная дзяячка, з 1919 г. прадстаўляла ў Польшчы савецкае Таварыства Чырвонага Крыжа.
145	Леанід Галяк (1910-1980), беларускі грамадскі дзеяч. Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Падчас нямецкай акупацыі працаваў юрыстам у Менску. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у англійскай зоне акупацыі Нямеччыны, у 1949 г. пераехаў уЗША.
146	Іван Касяк (1909-1989), беларускі грамадскі дзеяч. Падчас вайны ўваходзіў у склад Цэнтралі БНС, быў актыўным прыхільнікам аўтакефаліі БПЦ. У 1944 г. — намеснік прэзідэнта БЦР на Глыбоцкую акругу. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі. У траўні 1948 г. узяў удзел у аднаўленчым Пленуме БЦР, у 1948-1951 гг. узначальваў Сакратарыят БЦР. У ЗША з 1949 г. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, затым з 1978 г. — у Рывер-Форэсце (Ілінойс). У 1957—1989 гг. — старшыня БККА. З’яўляўся сябрам Беларускага вызвольнага фронту, браў удзел у антыкамуністычных канферэнцыях у розных краінах свету, куды ездзіў за свой кошт. Аўтар кніг «3 гісторыі Праваслаўнай Царквы беларускага народа» (1956), «Byelorussia: historical outline...» (1989).
147	МікалайЛапіцкі (1907-1976), беларускі грамадска-рэлігійны дзеяч. Высвячаны ў святары ў 1934 г., працаваў у прыходах у Ашмянах, Стэфанпалі (Дзісненскі павет). 3 1942 г. — у Менску, актыўны прыхільнік БАПЦ. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі, настаяцель першай беларускай царквы на Захадзе — царквы Св. Еўфрасінні Полацкай у Рэгенсбургу. 3 1950 г. — у ЗША. Ініцыятар стварэння беларускіх прыходаў у юрысдыкцыі Канстанцінопальскага (сусветнага) патрыярхату. Арганізаваў беларускую праваслаўную парафію ў Саўт-Рыверы, яе настаяцель у 1950—1976 гг. Спрычыніўся таксама да арганізацыі парафіяў у юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхату ў Чыкага (у 1958 г.),
аказваў падтрымку ў стварэнні аналагічных парафіяў у РычмандГіле (Нью-Ёрк, Св. Кірылы Тураўскага) і Лондане (Св. Еўфрасінні Полацкай). Узначальваў Царкоўную Раду беларускіх праваслаўных парафіяў у Паўночнай А.мерыны.
148	Уладзіслаў Рыжы-Рыскі (1925 (?) — 1978), беларускі каталіцкі святар. У гады Другой сусветнай вайны — дзеяч Беларускай народнай самапомачы ў Глыбоцкай акрузе, сакратар аддзела моладзі БЦР. 3 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, Бельгіі, Італіі, Іспаніі, 3111А. Са студзеня 1960 г. усклаў на сябе абавязкі апостальскага візітатара для беларусаў-каталікоў. Выдавец шэрагу беларускіх друкаў.
149	Усе вышэйпералічаныя асобы, за выняткам хіба Я. Станкевіча, рэзка адмоўна паставіліся да аднаўлення аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы ў 1948 г. пры пасярэдніцтве Рады БНР (а Стагановіч быў сярод тых, хто браў удзел у саборыку БАПЦ у Канстанцы). Цягам некалькіх дзесяцігоддзяў Радзе БНР закідалі тое, што яна мае ўплыў на БАПЦ.
150	Максім Бурсевіч (1890-1937), заходнебеларускі грамадска-палітычны дзеяч. Быў кіраўніком сакратарыята БСРГ. У 1927 г. польскія ўлады арыштавалі яго па справе Грамады, асудзілі на 8 гадоў зняволення, у 1930 г. — вызвалілі на распараджэнне прэзідэнта Польшчы. Выехаўу БССР, дзе ў 1933 г. падпаў пад рэпрэсіі. Расстраляны.
151	Фабіян Акінчыц (1886—1943), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, працаваўу БСРГуякасці юрыста, сябра Галоўнай управы ТБШ. У 1927 г. польскія ўлады арыштавалі яго ў справе Грамады, асудзілі на 8 гадоў зняволення, у 1930 г. вызвалілі на распараджэнне прэзідэнта Польшчы. Адзін са стваральнікаў і лідараў Цэнтрасаюза, ініцыятар стварэння і старшыня Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі. 3 1939 г. — у Берліне, кіраўнік беларускага бюро прапаганды пры Міністэрстве прапаганды Нямеччыны. У лютым 1942 г. прыехаў у Менск, працаваў па лініі Міністэрства прапаганды Нямеччыны. Забіты партызанамі ў Менску.
152	Сымон Рак-Міхайлоўскі, Пятро Мятла і Максім Бурсевіч сапраўды амаль адразу ж пасля свайго вызвалення выехалі ў СССР, а Браніслаў Тарашкевіч апынуўся тамсама праз 2 гады, трапіўшы перад гэтым яшчэ на 1,5 года ў польскую турму, гэтым разам ужо за выразна камуністычную дзейнасць. У той жа час Фабіян Акінчыц выправіўся
ў Нямеччыну толькі вясной 1939 г., а перад гэтым ён заставаўся ў Польшчы, спачатку беручы ўдзел у працы астроўска-луцкевіцкага Цэнтрасаюза, а затым без асаблівага поспеху намагаючыся разгарнуць дзейнасць заснаванай у 1933 г. Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі.
153	Тчэў (Tczew) — горад на поўначы Польшчы, цяпер уваходзіць у склад Паморскага ваяводства. У міжваенны перыяд чыгуначная станцыя ў Тчэве была першай пасля ўезду ў Польшчу з тэрыторыі вольнага горада Гданьска.
154	Францішак Аляхновіч (1883—1944), беларускі драматург, грамадскі і культурны дзеяч.
155	Маецца на ўвазе Другі аддзел Генеральнага штаба Войска Польскага, супрацоўнікі якога займаліся выведкаю.
156	Тут Людвік Хамінскі відавочна пераблытаны з Сільвестрам Ваявудскім
157	Сёння вёска Дольная Рута ўваходзіць у склад Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
158	Аляксандр Стагановіч прыводзіць польскамоўную тэрміналогію розных падаткаў, якіх у міжваеннай Польшчы сапраўды было вельмі шмат. На сучасную беларускую мову іх можна перакласці прыблізна гэтак: падатак на маёмасць, падатак на прыбытак, падатак з гандлёвага абароту, дзяржаўны падатак, дарожны падатак, гмінны (самаўрадавы) падатак, зямельны падатак, шарваркавы падатак.
159	Польскія мясцовыя ўлады часта выкарыстоўвалі пагрозу накладання разнастайных штрафаў і выплатаў дзеля таго, каб трымаць беларускіхсялянаўу падпарадкаванні сабе. Так, падчас парламенцкай выбарчай кампаніі адзін з актывістаў з Піншчыны пісаў якім чынам у гэтай мясцовасці дасягалася яўка на выбары і галасаванне за ўрадавы спіс: «Паліцыя пачала... штрафаваць сялян за што папала. За багры па 25злотых, за коміны, за брамы... Калі не было да чаго прычапіцца, то за тое, што куры сядзелі пад печчу, а ў нас то ў кожнай гаспадарцы куры пад печчу. У час выбараў йітрафы сыпаліся за тое, што дзіця адзін дзень да школы не пойдзе — па Юзлотых... Тоўсёза тое, што не галасавалі за № I» (НА РБ. Ф. 242-п. Bon. 1. Спр. 106. Арк. 150).
160	Такая з’ява сапраўды ў той час мела месца, пра што сведчыў сярод іншых кс. Адам Станкевіч, запісаўшы ў сваім асабістым дзённіку
ў верасні 1938 г.: «Інж. А. Клімовіча пазбавілі зямлі. Яго родная матка жадала перапісаць зямлю (6 дзесяцін, бацькаўшчына) на сына. Польскія ўлады не дазволілі, бо беларус. Бацька Я. Пазняка, б. рэдактара " Беларускаіі крыніцы ”, купіў ІОдзесяцін зямлі. Зрабіць купчую польскія ўлады не дазволілі, бо беларус: бацька і сын. Гэткіх і ім падобных фактаў адносінаў палякаў да беларусаў многа» (Станкевіч А. 3 Богам да Беларусі. Вільня, 2008. С. 841).
161	8 ліпеня 1935 г. польскі Сейм прыняў новы выбарчы закон, паводле якога фармаванне выбарчых спісаў і размяшчэнне кандыдатаў у іх урад фактычна паставіў пад поўны кантроль. У вынікулюбая апазіцыйная партыя ці арганізацыя проста не магла балатавацца ў парламент, не дасягнуўшы папярэдняй згоды з уладамі. Тыя ж гатовыя былі рабіць пэўныя крокі насустрач толькі вельмі моцным і ўплывовым партыям, як, напрыклад, Украінскаму народна-дэмакратычнаму аб’яднанню (УНДА) ва Усходняй Галіччыне. У беларусаў жа ніводнай партыі ці арганізацыі, думкі якой польскія ўлады не маглі сабе дазволіць ігнараваць, не было. Да таго ж сярод беларускай грамады ў Польшчы не было адзінства, у выніку чаго выпрацаваць агульную пазіцыю ў дачыненні ўдзелу ці няўдзелу ў выбарчай кампаніі было проста немагчыма. У выніку ўсе беларускія арганізацыі выбары прабайкатавалі, фактычна не ўзгадняючы такую сваю тактыку паміжсобку.
162	Уладзімір Журко (каля 1895 —?) быў адным з галоўных дзеячаў КПЗБ у Нясутычах і ў 1928 г. праходзіў на працэсе ў Наваградку па адной справе з А. Стагановічам. У адрозненне ад Стагановіча ён падчас следства асабіста прызнаў, што «быў членам райкама г. Наваградак, меў псеўданім 'Апанас": удзельнічаў у 4-х раённых канферэйцыях, якія адбыліся: восенню 1927 года ў кустах каля хутара Мольнічы, у лістападзе 1927 года на кватэры Мальца, дзе старшынявала "Шурка " [Ванда Міхалеўская], у снежні 1927года ў вёсцы Навошыне, а таксама ў студзені 1928 года ў доме Івана Мальца; што трохразова ездзіў у Баранавічы ў Акруговы камітэт па справахпартыі; што яго прызначылі сябрам Акруговага камітэта Саюза камуністычнай моладзі: штоў пачатку 1928 года быў у Баранавічах на канферэнцыі Акруговага камітэта, дзе абмяркоўваліся справы партыі, а таксама перадвыбарчая сітуацыя, прывёз камуністычныя адозвы з Баранавічаўу Наваградак». Адначасова з тым ён даў польскаму суду сведчанне і супраць свайго земляка Стагановіча, сцвярджаючы, «што калі яму Антон Малец прапанаваў