Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла
Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
183 Відаць, гаворка пра Міхаіла Ігнатовіча. Нарадзіўся ў сям’і святара ў Глыбокім. У паваеннай Нямеччыне — камендант Беларускага лагера ў Міхельсдорфе, калі ў ім перанялі кіраўніцтва прыхільнікі Радаслава Астроўскага. У 1948 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Пасэйку (НьюДжэрсі), адзін з заснавальнікаў Злучанага беларуска-амерыканскага дапамаговага камітэта, на эміграцыі падтрымліваў БЦР.
184 Аляксандр Русак (1907—1957), беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Скончыў Познанскі ўніверсітэт (1934), інжынер. У 1939— 1941 гг. — старшыня Беларускага камітэта ў Познані, улетку 1941 г. — арганізатар Беларускага камітэта ў Горадні, у 1942 г. у Баранавічах заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвую школу. У 1943 г. — бурмістр Баранавічаў. У паваеннай Нямеччыне — арганізатар Беларускага лагера ў Рэгенсбургу. Спрычыніўся да арганізаванага выезду беларусаў у ЗША і стварэння беларускага асяродку ў Саўт-Рыверы. 3 1948 г. — старшыня Галоўнай управы Цэнтральнага прадстаўніцтва беларускай эміграцыі (якое мелася замяніць БЦР), удзельнік аднаўленчага пленума БЦР у траўні 1948 г., у першым урадзе БЦР — міністр замежных спраў і аддзела фінансаў БЦР, з 1952 г. — кіраўнік Выканаўчага органа БЦР (аналаг урада БНР). Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага кангрэсавага камітэта.
185 Надзея Абрамава (Тэадаровіч) (1907—1979), беларуская дзяячка, галоўная кіраўніца юначак СБМ, сябра Рады даверу, удзельніца II Усебеларускага кангрэса. Летам 1944 г. эвакуявалася ў Нямеччыну.
Пасля вайны працавала ў мюнхенскім Інстытуце вывучэння СССР, займалася пытаннямі рэлігіі і атэізму, выдавала часопіс «Рэлігія і атэізм у СССР». Належала да прыхільнікаў БЦР (удзельніца аднаўленчага пленума БЦР), уваходзіла ў Дэлегатуру БЦР у Нямеччыне.
186 Адметна, што сярод «вырадкаў беларускага народа» Стагановіч пералічвае выключна сваіх палітычных супраціўнікаў на эміграцыі: тых, хто падтрымліваў арганізацыі, прыхільныя БЦР і БККА ў ЗША. Між тым аналагічныя пасады падчас вайны займалі і далейшыя дзеячы Рады БНР на эміграцыі: Станіслаў Станкевіч, Барыс Рагуля, Язэп Малецкі, Васіль Кендыш, якіх аўтар успамінаў не крытыкуе. Зрэшты, сяброўскія адносіны на эміграцыі ён захаваў толькі з адным прыхільнікам БЦР — сваім калегам па Беларускім пасольскім клубе Васілём Рагулем.
187 Вінцэнт Гадлеўскі (1898—1942), беларускі каталіцкі святар і палітык, адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Падчас вайны супрацоўнічаў з акупацыйнымі ўладамі, у канцы 1942 г. гестапа арыштавала яго і забіла.
188 Вацлаў Іваноўскі (1880—1943), беларускі нацыянальны дзеяч, адзін з галоўных стваральнікаў і ідэолагаў беларускага нацыянальнага руху. Падчас Другой сусветнай вайны — бурмістр Менска. Забіты пры не высветленых да канца варунках.
189 Уладзіслаў Казлоўскі (1896-1943), беларускі дзеяч, у 1934-1937 гг. адзін з заснавальнікаў і лідараў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі, рэдактар газеты «Новы шлях». У 1942—1943 гг. рэдактар «Беларускай газеты». Забіты савецкімі партызанамі.
190 Галоўная праблема палягала ў тым, што іншых епіскапаў не было, а пералічаныя епіскапы або паходзілі з Беларусі, або ў 1930-х пражывалі на беларускіх землях, кіруючы структурнымі адзінкамі.
191 Панцеляймон (усвецкім жыцці — Павел Ражноўскі) (1867-1950), праваслаўны святар, царкоўны і грамадскі дзеяч. Епіскап Пінскі, выступаў супраць аўтакефаліі Праваслаўнай царквы ў Польшчы, з-за чаго з 1922 г. знаходзіўся пад адміністрацыйным наглядам, а з 1931 г. — у ссылцы ў Жыровіцкім манастыры. У гады Другой сусветнай вайны браў удзел у арганізацыі царкоўна-рэлігійнага жыцця на акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі. 3 набліжэннем нямецка-савецкага фронту ў чэрвені 1944 г. выехаў у Нямеччыну.
У 1946 г. з іерархамі епіскапату БАПЦ перайшоў у Рускую зарубежную праваслаўную царкву. Пасля далучэння БАПЦ да РЗПЦ узначаліў Беларускую мітраполіюўскладзе Рускай зарубежнай праваслаўнай царквы.
192 Венядзікт (у свецкім жыцці Васіль Бабкоўскі) (1876—1951), рэлігійны дзеяч, з 1918 г. — святар кафедральнага сабора ў Наваградку, з 1937 г. — настаяцель Успенскага Жыровіцкага манастыра. Падчас нямецкай акупацыі быў епіскапам Берасцейскім, архіепіскапам Гарадзенскім і Беластоцкім, экзархам Усходняй Прусіі. Праціўнік абвешчання аўтакефаліі БАПЦ. У 1944 г, эвакуяваўся ў Нямеччыну і ўвайшоўускладклеру Рускай зарубежнай праваслаўнай царквы. Быўархіепіскапам Берлінскім і Германскім.
193 Сцяпан (у свецкім жыцці Сямён Сеўба) (1872—1965), беларускі рэлігійны дзеяч. У міжваенны час служыў на тэрыторыі Заходняй Беларусі, быў зацятым праціўнікам аўтакефаліі ГІольскай праваслаўнай царквы. У 1942 г. пастрыжаны ў манаства, пазней узведзены ў сан епіскапа Бранскага і Смаленскага. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі, перайшоў у РЗПЦ, быў вызначаны епіскапам Венскім і Зальцбургскім.
194 Філафей (у свецкім жыцці Уладзімір Нарко) (1905—1986), беларускі праваслаўны дзеяч. У 1941 г. высвячаны на епіскапа. У гады Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у аднаўленні і фармаванні царкоўнага кіраўніцтва БАПЦ, прызначаны епіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім. 3 1944 г. — на эміграцыі. Разам з трыма іншымі іерархамі епіскапату БАПЦ у 1946 г. перайшоў у Рускую зарубежную праваслаўную царкву. 3 канца 1940-х гг. стала жыў у Нямеччыне. У 1950—1960-х Радаслаў Астроўскі, Мікалай Лапіцкі і Іван Касяк вялі з ім перамовы, каб узначаліў Беларускую царкву ў складзе К.анстанцінопальскага патрыярхату. Неаднаразова на іхнае запрашэнне наведваў ЗША.
195 Апанас (у свецкім жыцці Антон Мартас) (1904—1984), беларускі рэлігійны дзеяч. У сакавіку 1942 г. у Менску высвячаны на епіскапа Віцебскага і Полацкага. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі. У душпастырскай працы паслугоўваўся беларускай мовай, выкладаў рэлігію ў беларускай гімназіі ў Рэгенсбургу, супрацоўнічаў з беларускай праваслаўнай прэсай, выдаў падручнік Старога Запавету на беларускай мове. 3 канца 1950-х гг. жыў у Буэнас-Айрэсе (Аргенціна), потым
у Сіднеі (Аўстралія), потым зноў у Буэнас-Айрэсе, дзе ўзначальваў епіскапствы РЗПЦ. У 1950— 1960-х Радаслаў Астроўскі, Мікалай Лапіцкі і Іван Касяк некалькі разоў вялі з ім інтэнсіўныя перамовы (апошні раз у 1973 г.), каб узначаліў Беларускую царкву ў складзе Канстанцінопальскага патрыярхату.
196 Рускую зарубежную праваслаўную царкву (Рускую праваслаўную царкву за мяжой) стварылі ў 1921 г. прадстаўнікі расійскай царкоўнай эміграцыі. Узначальваў мітрапаліт з рэзідэнцыяй у амерыканскім горадзе Джорданвіль (штат Нью-Ёрк). Афіцыйна не прызнавалася аўтакефальнымі праваслаўнымі цэрквамі. У траўні 2007 г. аб’ядналася з Рускай праваслаўнай царквой, але захавала самакіраванне.
197 Прыхільнікі Радаслава Астроўскага — Іван Касяк, Мікола Шчорс, Мікалай Лапіцкі ды інш. — адмоўна паставіліся да пераходу епіскапаў БАПЦ у РЗПЦ, спрабавалі пераканаць іерархаў вярнуцца. Ад 1950 г. яны прыйшлі да высновы аб неабходнасці стварэння беларускіх парафіяўу юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхату.
198 Украінская аўтакефальная праваслаўная царква — Праваслаўная царква ва Украіне і за яе межамі, самастойнасць якой ад Маскоўскай патрыярхіі ўпершыню абвесцілі ў 1920 г. Адноўленая ў 1942 г. падчас нямецкай акупацыі. Пасля вайны дзеяла на эміграцыі. У цяперашні час легальна дзеіць і ва Украіне, у асноўным у заходніх абласцях.
199 Вячаслаў Навуменка (1883—1979), расійскі вайсковы дзеяч, генерал-лейтэнант Генштаба. Падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі служыў у Добраахвотніцкай арміі. Пасля паразы Белай Арміі выехаў на эміграцыю, дзе быў нязменным Паходным атаманам Кубанскага казацкага войска. Падчас Другой сусветнай вайны часова займаў пасаду начальніка Галоўнага кіравання казацкіх войскаў. Пасля вайны выехаў у ЗША.
200 Сяргей Паўлаў (1896—1944), адзін з кіраўнікоў антыбальшавіцкага казацкага руху, генерал-маёр вермахта (пасмяротна). Падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі ваяваў з бальшавікамі на Доне, пасля заканчэння вайны хаваўся пад чужым прозвішчам. Пасля ўступлення немцаў у горад Новачаркаск пачаў фармаванне казацкіх атрадаў, сфармаваў 5 казацкіх палкоў. Са снежня 1943 г. — паходны атаман казацкіх войскаў. Загінуўу баі з партызанамі.
201 Маецца на ўвазе Наваградскі беларускі эскадрон, якім камандаваў Барыс Рагуля (1920—2005).
202 Браніслаў Камінскі (1899-1944), адзін з камандзіраў расійскіх фармаванняў у складзе войскаў СС, брыгадэнфюрэр СС і генералмаёр войскаў СС Н944). Расстраляны немцамі за марадзёрства.
203 Уладзімір Парэмскі (1909-1997), расійскі эміграцыйны дзеяч, адзін з кіраўнікоў НТС. У 1920 г. эвакуяваўся ў Югаславію, затым жыў у Францыі і Нямеччыне. У гады вайны працаваў перакладчыкам у МЗС Нямеччыны, затым у лагерах Усходняга міністэрства. У 1944 г. немцы арыштавалі яго, але вызвалілі на хадайніцтва генерала А. Уласава. Пасля вайны жыў у Нямеччыне, у 1955—1972 гг. узначальваў НТС.
204 Уладзімір Самарын (сапр. Сакалоў) (1913—1995), расійскі эміграцыйны дзеяч. Перад вайною жыў на тэрыторыі СССР. 3 ліпеня 1942 г. — на тэрыторыі нямецкай акупацыі. Працаваў у акупацыйнай прэсе, чытаўлекцыі вайскоўцам Рускай вызваленчай арміі. У 1944 г. выехаў на Захад, рэдагаваў розныя расійскія эмігранцкія выданні. Быў актыўным дзеячам НТС. У 1951 г. пераехаў у ЗША. У 1970-х гг. амерыканскія іміграцыйныя ўлады прыцягвалі яго да судовай адказнасці за падаванне несапраўдных звестак пра час свайго знаходжання на акупаванай не.мцамі тэрыторыі. У 1985 г. пазбаўлены грамадзянства ЗША і асуджаны на высылку. Апошнія гады жыцця правёў у Канадзе.
205 Намеснікамі прэзідэнта БІДР былі: на Наваградскую акругу — Барыс Рагуля, на Баранавіцкую — Станіслаў Станкевіч, на Вілейскую — Язэп Малецкі; начальнікам БКА быў Франц Кушаль, у кіраўніцтва БЦР уваходзілі Аўген Калубовіч і Сымон Кандыбовіч — будучыя паплечнікі Стагановіча на эміграцыі. Карыстаючыся логікай аўтара ўспамінаў, ім таксама не мусяць дараваць ні гісторыя, ні беларускі народ. Але Стагановіч на гэта «забывяецца» і бэсціць выключна паваенных прыхільнікаў Астроўскага, за выня гкам Васіля Рагулі, і праціўнікаў Абрамчыка, што выйшлі з Рады БНР.
206 Аляксандр Стагановіч выдае жаданае за сапраўднае. Пасля смерці ў сакавіку 1943 г. старшыні Рады БНР Васіля Захаркі толькі абмежаванае кола людзей — і дакладна не аўтар успамінаў — ведалі пра перадаванне паўнамоцтваў Міколу Абрамчыку. Ідэя аднаўлення Рады БНРтолькі пачала афармляцца ўвосень 1945 г. Аўлетку 1944 г. адзіным