Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
239	Уладзімір Тамашчык (1900—1970), беларускі грамадскі і царкоўны дзеяч. У беларускім руху ўдзельнічаў з 1920-х гг. Вучыўся ў Празе і жыў там да вайны. У гады Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Беларусь, праводзіў беларускую грамадска-культурную працу ў Беластоку. 3 1944 г. — на эміграцыі, жыў і працаваў у Мюнхене. Як «нацыянальную здраду» ацаніў пераход епіскапаў БАПЦ у Рускую зарубежную праваслаўную царкву. У 1949 г. пастрыгся ў манахі, прыняўшы імя Васіль, пасля чаго вышэйшымі духоўнымі іерархамі Украінскай
аўтакефальнай праваслаўнай царквы ўзведзены ў сан епіскапа ў беларускай царкве Св. Мікалая ў г. Розенгайме. У 1951 г. абраны адміністратарам БАПЦ у ЗША, Канадзе і Еўропе.
240	Мікалай Дзямідаў (1888-1967), беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. У 1918—1920 гг. займаўся арганізацыяй беларускіх вайсковых фармаванняў, браў удзел у паходзе С. Булак-Балаховіча. Ад 1923 г. жыў у Латвіі. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, быў школьным інспектарам Лідскай акругі. У 1944 г. выехаў з Беларусі, быў намеснікам кіраўніка падафіцэрскіх курсаў 1-га кадравага батальёна БКА. Ад 1950 г. жыў у ЗША.
241	Аляксандр Калодка (1911-1985), беларускі дзеяч, выпускнік юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта. У 1941—1943 гг. працаваў надзвычайным упаўнаважаным акруговага камісара ў Вілейскай акрузе, спрыяў беларусізацыі мясцовай адміністрацыі. У 1943 г. — арыштаваны, знаходзіўся ў канцэнтрацыйных лагерах у Асвенціме і Бухенвальдзе. 3 1948 г. жыў у Аўстраліі, актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцці Мельбурна.
242	Магчыма, маецца на ўвазе горад Гайдэльберг (Heidelberg) у зямлі Бадэн-Вюртэмберг, дзе знаходзіцца знакаміты ўніверсітэт.
243	Антыбальшавіцкі блок народаў (АБН) — каардынацыйны цэнтр антыкамуністычных палітычных арганізацый эмігрантаў з СССР і іншых краін сацыялістычнага блока. АБН ставіла сабе за асноўную мэту адхіленне камуністаў ад улады і падзел СССР на нацыянальныя дзяржавы. Арганізацыя існавала ў 1946-1996 гг. і спыніла сваю дзейнасць у выніку дасягнення пастаўленых мэтаў.
244	Відаць, маецца на ўвазе арганізацыя Міжнародны рух свабоды, якая ў 1947 г. выдала ў Бруселі адзін нумар часопіса «Інтэрнацыянал свабоды» на розных мовах, у тым ліку і на беларускай, а ў 1948 г. зноў злучылася з Антыбальшавіцкім блокам народаў.
245	Міхась Тулейка (1915-1998), беларускі грамадскі дзеяч, адвакат. Скончыў Віленскі ўніверсітэт. Падчас нямецкай акупацыі быўдырэктарам Баранавіцкай настаўніцкай семінарыі, узначальваў камітэт БНС на Баранавіцкую акругу. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі, арганізаваў і ўзначаліў Беларускае студэнцкае таварыства ў Мюнхене. У канцы 1940-х гг. выехаўу ЗША, дзе арганізоўваў беларускі скаўтынг
і быў старшынёй царкоўнага камітэта парафіі БАПЦ у Гайленд-Парку (Нью-Джэрсі).
246	«Неділя» — украінская штотыднёвая газета, якая выходзіла пасля вайны ў заходненямецкім горадзе Фюрт (Furth) пад рэдакцыяй Генадзя Катаровіча.
247	Маецца на ўвазе «Новы песеннік крывіцкі (беларускі) для школаў», выдадзены Янкам Станкевічам пад псеўданімам Брачыслаў Скарыніч у Аўгсбургу ў 1946 г.
248	Негатыўнае стаўленне да Янкі Станкевіча падчас напісання ўспамінаў было падагрэтае тым, што ў 1957 г. ён дэманстратыўна выйшаў з Рады БНР, а таксама разгарнуў палеміку на старонках «Бацькаўшчыны» вакол успамінаў Васіля Рагулі, пра што згадвалася вышэй.
249	Маецца на ўвазе лагер для перамешчаных асобаў (displacedper­sons) — людзей, якіх вывезлі ў часе Другой сусветнай вайны ў Нямеччыну з акупаваных ёю тэрыторыяў на прымусовыя працы.
230	Мітэнвальд (Mittenwald) — лагер для перамешчаных асобаў, размешчаны ў аднайменным мястэчку на мяжы нямецкай зямлі Баварыя з Аўстрыяй.
231	Уладзіслаў Салавей (1918—1974), каталіцкі святар заходняга і ўсходняга абраду, рэлігійны дзеяч беларускага замежжа ў Заходняй Нямеччыне. Высвячаны на святара ў 1946 г. У 1955 г. Апостальскі пасад прызначыў яго генеральным пастырам для беларусаў-каталікоў у Нямеччыне.
252	IRO (International Refugees Organization) — Міжнародная арганізацыя спраў уцекачоў (асобаў, якія падчас Другой сусветнай вайны з розных прычынаў апынуліся ў Нямеччыне і Аўстрыі). Дзеяла ў 1947— 1950 гг.
233	Лювенскі (Лёвенскі) каталіцкі ўніверсітэт — найбольш старажытны ўніверсітэт у Бельгіі, заснаваны ў 1425 г. У першыя пасляваенныя гады ў ім вучыліся некалькі дзясяткаў маладых беларусаў, у тым ліку такія вядомыя пазней эміграцыйныя дзеячы, як Янка Запруднік, Вітаўт і Зора Клпелі ды інш. Беларускім студэнцкім хорам тут кіраваў вядомы беларускі кампазітар Мікола Равенскі.
234	Маюцца на ўвазе беларускія асяродкі ў гэтых суседніх — адлегласць між імі 10—15 км — гарадках. У Саўт-Рыверы існавала парафія
Св. Еўфрасінні Полацкай, а таксама дзеялі шматлікія суполкі арганізацыяў, прыхільных да БК.КА і БЦР. У Саўт-Рыверы праходзілі, напрыклад, кангрэсы беларусаў Амерыкі і пленумы БЦР. У НьюБрансуіку / Гайленд-Парку дзеялі філіі арганізацыяў, што падтрымлівалі платформу Рады БНР, а такса.ма дзеяла парафія БАПЦ Жыровіцкай Божай Маці. 1 ў Саўт-Рыверы, і ў Нью-Брансуіку (дакладней, суседнім Іст-Брансуіку) ёсць нават беларускія могілкі. Фактычна, цэнтральная частка штата Нью-Джэрсі — цэнтр беларушчыны ў ЗША, што і зазначае Стагановіч.
255	Ідзецца пра горад Кагоўз (Cohoes, штат Нью-Ёрк), размешчаны ў агламерацыі Трой, Олбані (адм. 'цэнтр штата Нью-Ёрк).
Шэсцьдзесят год таму.
У адзначэнне нашаніўскага года
Друкуецца паводле: Стагановіч, А. Шэсьцьдзясят год таму. У вадзначэньне нашаніўскага году // Беларус. № 111-112. Ліпень — жнівень 1966. С. 5.
1	Відаць, Стагановіч мае на ўвазе падручнік «Родное слово» аўтарства знакамітага расійскага педагога Канстанціна Ушынскага (1824-1870). Напісаная яшчэў 1864 г., гэтая кніга выкарыстоўвалася ўнавучальным працэсе да самага канца Расійскай імперыі.
2	Насамрэч «Наша Ніва» спыніла сваё існаванне яшчэ да прыходу нямецкіх войскаў. Апошні яе нумар выйшаў 7 жніўня 1915 г., а немцы ўвайшлі ў Вільню толькі праз месяц.
3	Іван Луцкевіч (1881—1919) — беларускі нацыянальны дзеяч, археолаг і этнограф. Адзін з заснавальнікаў і лідараў беларускага руху, яго ідэолагаў.
4	Аляксандр Уласаў (1874—1941), беларускі грамадска-палітычны і культурна-асветніцкі дзеяч, адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў БСГ, рэдактар-выдавец газеты «Наша Ніва». У міжваенны перыяд выбіраўся ў польскі Сенат, быў старшынёй ТБШ.
5	Калі ў смерці Антона Луцкевіча і Аляксандра Уласава сапраўды можна адназначна вінаваціць камуністаў, бо яны хоць і не былі расстраляныя, але памерлі ў савецкай няволі на перасыльных этапах
(Уласаў — у 1941 г. на станцыі Марыінск Новасібірскай вобласці, Луцкевіч — у 1942 г. у горадзе Аткарск Саратаўскай вобласці), то адносна Вацлава Іваноўскага ўсё не так адназначна. Ён быў забіты на пачатку снежня 1943 г., займаў у той час пасаду бурмістра Менска 1 старшыні т. зв. Рады даверу, і найбольш аўтарытэтны сучасны даследчык яго жыцця і дзейнасці Юры Туронак прыводзіць у сваёй працы «Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі» факты, якія сведчаць пра тое, што замах на Іваноўскага быў здзейснены людзьмі, блізк'імі да Радаслава Астроўскага, пры падтрымцы нямецкай акупацыйнай адміністрацыі. Ліквідацыя Іваноўскага нібыта здымала перашкоду для заняцця Астроўскім кіроўнай пасады ў беларускіх структурах, створаных немцамі. Гл.: Туронак, Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. Вільня, 2006. С. 248-249.
Праўда аб Грамадзе і «Змаганні»
Друкуецца паводле: Струг, Тарас. Праўда аб «Грамадзе» й «Змаганьні» // Бацькаўшчына. № 49 (331). 2 сьнежаня 1956. С. 3-4; № 50 (332). 9 сьнежаня 1956. С. 4.
1	Маюцца на ўвазе наступныя артыкулы: Гаркуш, С. Беларуская Селянска-Работніцкая Грамада (Да ўгодкаў ейнае ліквідацыі польскім урадам) II Бацькаўшчына. № 4 (285). 22 студзеня 1956. С. 1; Станкевіч, Я. Пра Беларускую Сялянска-Работніцкую Грамаду II Бацькаўшчына. № 31 (313). 29 ліпеня 1956. С. 3; Лаўрыновіч, А. Святло й цені Грамады // Бацькаўшчына. № 32 (314). 5 жнівеня 1956. С. 2—3; Станкевіч, Я. Яшчэ да Бёларускае Сялянска-Работніцкае Грамады // Бацькаўшчына. № 34 (316). 19 жнівеня 1956. С. 1; Гаркуш, С. Адказ на «Сьвятло й цені Грамады» // Бацькаўшчына. № 37 (319). 9 верасьня 1956. С. 1,3; Каранеўскі, Я. Яшчэ аб блесках і ценях Грамады // Бацькаўшчына. № 41 (323). 7 кастрычніка 1956. С. 1; Лаўрыновіч, А. Да «Сьвятла й ценяў Грамады» // Бацькаўшчына. № 42 (324). 14 кастрычніка 1956. С. 3.
2	«Kurjer Wilenski» («Віленскі кур’ер») — польская газэта, якая выходзіла ў Вільні ў 1924—1940 гг.
3	Цікава, што Васіль Рагуля, пад уплывам успамінаў якога А. Стагановіч у значнай ступені сфармаваў сваё ўяўленне пра тагачасныя
ўнутраныя працэсы, якія адбываліся ў Беларускім пасольскім клубе, меў пра сенатара Аляксандра Уласава крыху іншую думку: «Стары, разгулыпаены, нічога не рабіў ні ў Клубе, ні вонкі. Паўжартам, паўсур'ёзна ён казаў: “Усё будзе добра, толькі нічога не трэба рабіць". Усе ягоныя планы праводзіў у жыццё сакратар Клуба Більдзюкевіч» (Рагуля, В. Успаміны. С. 23).
4	Магчымасць стварэння розных партый у Польшчы не з’явілася толькі пасля перавароту Пілсудскага. Наадварот, пасля перавароту пачалося паступовае, але няўхільнае абмежаванне палітычных свабодаў грамадзян Польшчы. Перыяд жа перад гэтым якраз-такі адзначаўся высокім узроўнем палітычных свабодаў і значным уплывам шматлікіх палітычных партый на жыццё грамадства. Пра тое, што магчымасці для самога існавання Грамады існавалі і перад травеньскім пераваротам, сведчыць сярод іншага і тое, што яе аналаг на польскіх этнічных тэрыторыях, Незалежная сялянская партыя, утварылася і распачала актыўную дзейнасць задоўгада яго, у лістападзе 1924 г.
5	Сяргей Баран (1892—1937 (?)), беларускі палітык і грамадскі дзеяч, сябра партыі беларускіх эсэраў. У 1922 г. выбраны паслом у польскі Сейм. У 1923 г. арыштаваны польскімі ўладамі, асуджаны на 6 гадоўтурэмнага зняволення. Датэрмінова вызвалены ў снежні 1926 г. У 1928 г. эміграваўу БССР, дзе пасля быў рэпрэсаваны.
6	Сымон Якавюк (1881-1973), беларускі грамадска-палітычны дзеяч. У 1922 г. выбраны паслом польскага Сейма. У 1923 г. быў абвінавачаны ў арганізацыі партызанскага руху ў Заходняй Беларусі, перад пагрозай арышту выехаў у Літву. У 1932—1940 гг. старшыня Беларускага культурна-прасветнага таварыбтва ў Літве. 3 1918 г. быў агентам ДПУ. Выконваў заданне па разбурэнні беларускага нацыянальнага руху, браў удзел у ліквідацыі ўрада БНР у 1925 г. Пасля Другой сусветнай вайны жыў у Горадні.