Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Выглядае, што гэтае тлумачэнне — толькі легенда, прыдуманая для таго, каб адцягнуць увагу ад факта выстаўлення спісаў «Беларускіх сялян і работнікаў» у паразуменні з польскімі ўладамі. Тое, што апошняе мела месца, сёння ніякіх сумневаў не выклікае.
44	Беларускі сялянскі саюз увогуле не выстаўляў на гэтых выбарах самастойных выбарчых спісаў, а ішоў на іх у складзе Беларускага цэнтральнага аб’яднанага выбарчага камітэта (БЦАВК), у які акрамя яго ўвайшлі таксама Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларускае дэмакратычнае праваслаўнае аб’яднанне і адзін з двух існаваўшых тады ў Вільні Беларускіх нацыянальных камітэтаў. Дадзены БЦАВК разам з аналагічнымі ўкраінскімі, яўрэйскімі і нямецкімі камітэтамі ўвайшоў у Блок нацыянальных меншасцяў, ад імя якога па ўсёй Польшчы выстаўляліся выбарчыя спісы № 18. У Наваградскай выбарчай акрузе, насуперак сцверджанням А. Стагановіча, спісы № 18 былі выстаўленыя як на выбарах у Сенат, так і на выбарах у Сейм. Праўда, на сеймавых выбарах БНМ дабіцца асаблівых поспехаў не ўдалося: ён атрымаў тут толькі 2215 галасоў выбаршчыкаў і не здабыў аніводнага пасольскага мандата.
45	Гэтая лічба відавочна перабольшаная (гл. каментар 92 да «Успамінаў пасла»),
46	Іван Грэцкі сапраўды прайшоў у Сейм па ўкраінскім спісе № 19 «Сельроб-лявіца» (фактычна ўкраінскі аналаг Грамады), але не па Пінскай, а па Берасцейскай выбарчай акрузе.
47	ТАСС — Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюза.
4S	Цяжка пагадзіцца з гэтым сцверджаннем А. Стагановіча. Якраз наадварот, Ігнат Дварчанін (як перад гэтым Браніслаў Тарашкевіч) падчас выканання пасольскіх абавязкаў фактычна закінуў навуковую працу і цалкам прысвяціў сябе палітыцы.
49	Маецца на ўвазе Макатоўская турма ў Варшаве, якая знаходзіцца на Ракавецкай вуліцы.
50	Янка Станкевіч меў на ўвазе Мікалая Верамея (1898—1937), беларускага левага дзеяча, які вучыўся ў Чэхаславакіі ў 1922—1929 гг., скончыў Пражскі эле.ктратэхнічны інстытут. Быў адным з арганізатараў марксісцкай групы ў асяроддзі беларускага студэнцтва ў Празе. Пасля вяртання дадому, у Заходнюю Беларусь, у траўні 1930 г. быў выбраны паслом польскага Сейма па спісе «Змагання» на паўторных выбарах уЛідскай акрузе, якія былі прызначаны пасля анулявання вынікаў папярэдніх, 1928 г., якія Вярхоўным Судом Польшчы былі прызнаныя ў гэтай акрузе сфальсіфікаванымі. Аднак з-за датэрміновага роспуску парламента ў канцы жніўня 1930 г. ён прыняць прысягу і, адпавед-
на, пачаць выконваць пасольскія абавязкі не паспеў. Стагановіч пра гэта не ведаў, паколькі ўтой час знаходзіўся ўтурме. 3 сакавіка 1931 г. М. Верамей знаходзіўся ў СССР, у 1933 г. арыштаваны і высланы ў Хабараўскі край, дзе і загінуў.
51	Маецца на ўвазе Флягонт Валынец.
Якою меркаю мераеш, такою табе адмераюць!
Друкуецца паводле аўтарскага арыгінала. Артыкул падпісаны псеўданімам Д. Скобля.
1	Маецца на ўвазе наступная публікацыя: Станкевіч, Я. На бакох «Успамінаў» В. Рагулі // Бацькаўшчына. № 18 (404). 4 траўня 1958. С. 2-3; № 19 (405). 11 траўня 1958. С. 2-3; № 20 (406). 18 траўня 1958. С. 3—4. Пазней гэты артыкул быў цалкам перадрукаваны ў выданні: Станкевіч, Я. За родную мову й праўдзівы назоў: Выбранае. Вільня, 2006. С. 260-270.
2	Стагановіч не ўлічвае таго, што апісаныя Я. Станкевічам падзеі адбываліся ўжо пасля Лютаўскай рэвалюцыі, калі дысцыпліна ў расійскай арміі моцна ўпала, а афіцэры фактычна сталі залежаць ад салдацкіх саветаў. Таму правілы, паводле якіх жыла расійская армія да рэвалюцыі, удачыненні да гэтага перыяду не заўсёды можна застасоўваць.
3	Аляксандр Сандэцкі (1851 — пасля 1918), расійскі генерал ад інфантэрыі, камандаваў войскамі Казанскай вайсковай акругі ў 1907— 1912 і ў 1915—1917 гг. У сакавіку 1917 г. пайшоўу адстаўку, па пастанове Часовага камітэта арыштаваны і пасаджаны пад хатні арышт. Абвінавачваўся ў жорсткасці падчас задушэння рэвалюцыі 1905—1907 гг., прыгнятанні асобы салдат, увядзенні расследаванняў на аснове ананімных лістоў, што падрывала маральную сувязь афіцэраў і салдат. Сцвярджалася, што дысцыпліна ў Сандэцкага трымалася толькі на страху, а ягоныя загады супярэчылі законам і г. д. У ліпені 1917 г. справа генерала Сандэцкага была перададзеная суду, але выйшла затрымка і больш да гэтага пытання не вярталіся.
4	На самай справе ў першыя дні Лютаўскай рэвалюцыі генерал
Сандэцкі быў толькі арыштаваны і пасаджаны на гаўптвахту, а пасля
пераведзены ў турэмную бальніцу. Вядома, што ў жніўні — верасні ён быў яшчэ жывы і знаходзіўся ў Маскве, але канчатковы ягоны лёс дагэтуль не высветлены.
5	Язэп Найдзюк (1909-1984), беларускі дзеяч, які з канна 1920-х гг. працаваў у Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны ў Вільні, быў яе дырэктарам і рэдагаваў часопіс «Шлях моладзі». Падчас Другой сусветнай вайны працаваў у «Выдавецтве падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску», быў членам Цэнтральнай рады Беларускай народнай самапомачы. У 1943 г. выдаўу Менску падручнік «Беларусь учора і сяння», на якую і спасылаецца А. Стагановіч. Пасля вайны жыў у Польі±ічы пад прозвішчам Александровіч.
6	Дадзены закід Стагановіча на адрас Станкевіча — надуманы. Язэп Найдзюк пісаў у сваёй прадмове наступнае: «Пры апрацоўцы гэтых нарысаў былі выкарыстаныя галоўным чынам працы з гісторыі Беларусі ведамых гісторыкаў — прафесараў: У. Ігнатоўскага, У. Пічэты, М. Доўнар-Запольскага, М. Любаўскага, Е. Карскага, акадэмікаў: В. Ластоўскага і В. Шчэрбакова, а таксама працы з галіны гісторыі Беларусі і беларускага адраджэнскага руху ведамых беларускіх дзеячоў: П. Крэчэўскага, А. Станкевіча, М. Шкялёнка, д-ра Я. Станкевіча, К. Езаeimaea, А. Луцкевіча і другіх. [...] У працы над гэтай кніжкай меў я помач ад: сп. Мікалая Шкялёнка, які, можна сказаць, быўхросным бацькам першага выдання яе; сп. Адама Станкевіча, які памагаў літаратурай і добрай радай, і сп. рэдактара Антона Адамовіча, які пераглядаў і рабіў некаторыя папраўкіў часе ейнага друку ў газеце "Голас вёскіЯк бачна, аўтар не адзначае, якую канкрэтна інфармацыю ён узяў з прац Янкі Станкевіча, і зусім не згадвае пра тое, што апошні нейкім чынам асабіста заангажаваўся ў справу напісання і выдання ягонай кампіляцыйнай працы.
7	Маецца на ўвазе Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства імя Пранціша Скарыны, якое існавала ў 1946—1949 гг. у Германіі, аў 1949— 1976 гг. -уЗША.
8	Маецца на ўвазе Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (БАЗА), грамадская арганізацыя беларусаў у ЗША, якая была створаная ў 1949 г. і працягвае сваю дзейнасць і цяпер.
У абарону «Успамінаў» В. Рагулі
Друкуецца паводле аўтарскага арыгінала. Гэты тэкст друкаваўся таксама: Стагановіч, А. У абарону «Ўспамінаў» Васіля Рагулі//Бацькаўшчына. № 29-30 (415-416). Южніўня 1958. С. 3-4.
' Ян Ярушэвіч (Ярашэвіч) — капітан царскай арміі. На з’ездзе беларусаў Заходняга фронту 18-24 кастрычніка 1917 г. у Мінску быў абраны старшынёй выканкама Беларускай цэнтральнай вайсковай рады. У 1919 г. з’яўляўся сябрам Гарадзенскай управы, працаваўуёй пры аддзеле народнай асветы. Быўсябрам Гарадзенскага Беларускага нацыянальнага камітэта, клуба «Беларуская хатка», намеснікам старшыні Таварыства беларускіх вайскоўцаў у Гродне, Беларускай цэнтральный рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны. У 1924 г. працаваў настаўнікам у Гродзенскай беларускай школе.
2	На самай справе беларусы на тэрыторыі «рагулеўскай» Наваградскай выбарчай акругі атрымалі ў 1922 г. не 4, а толькі 2 пасольскія мандаты (для самога Рагулі і для Міхала Кахановіча). Два з чатырох мандатаў, сапраўды здабытых у акрузе Блокам нацыянальных меншасцяў, адышлі паводле перадвыбарчых дамоўленасцяў да яўрэяў (іх атрымалі сіяністы — лекар з Вільні Якаў Выгодскі і адвакат са Слоніма Ізраіль Люблінскі-Стучынскі). Гэта, аднак, аніяк не змяншае той сапраўды значнай ролі, якую падчас перадвыбарчай кампаніі адыграў Васіль Рагуля, бо ў Наваградскім павеце, у якім ён агітаваў, за спісБНМ прагаласавалі 24 534 чалавек (ажно 79,1 % усіх выбаршчыкаў якія ўзялі ўдзел у галасаванні). Для прыкладу, у Нясвіжскім павеце адпаведна было 17 493 чалавекі (57,3 %), у Стаўпецкім — 5537 (28,5 %), у Слонімскім — 8609 (28 %) і ў Баранавіцкім — 3686 (16,7 %).
3	Сапраўды, абвінавачванне В. Рагулі ў русафільстве на падставе занадта частага згадвання апошнім расейцаў падчас выступлення ў Сейме 25 чэрвеня 1924 г., не мае пад сабой грунту. Рагуля насамрэч некалькі разоў згадваў пра рускую нацыянальную меншасць у Польшчы, але толькі ўпоравень з іншымі: беларускай, украінскай, нямецкай, літоўскай. Пры гэтым адна з падобных згадак (самая першая) была выразна справакаваная палітычнымі апанентамі, і яна выяўляла, хутчэй, не русафільскія, а агульнадэмакратычныя погляды
Рагулі: «Сойм павінен адсунуцьрукі тых, што не працуюць на зям.іі, а аддаць яе ў мазалістыя рукі, з любасцю адданыя сваёй працы без розніцы паміж палякамі, беларусамі, украінцамі, немцамі іліцвінамі. (Голас: /расейцы таксама ?) А што ж вы думаеце, што расеец не мае права атрымаць зямлю, калі ён грамадзянін?».
4	Усё ж такі агульнае русафільства Васіля Рагулі на працягу ўсяго яго жыцця аспрэчынь складана, што выяўлялася хоць бы ў стаўленні гэтага дзеяча да беларускай мовы. Нават пасля выбрання ў паслы польскага Сей.ма ён у публічных выступах і ў прыватным жыцці аддаваў перавагу рускай мове і, паводле сведчання пляменніка Барыса Рагулі, да самай сваёй смерці ў 1955 г. «размаўляў толькі па-руску».
5	Адносна агульнага кірунку прамоў Рагулі Стагановіч мае рацыю. У адной з тагачасных брашур, выдадзенай польскім памешчыкам А. Аскеркам і прысвечанай стварэнню Грамады, апісаны адзін з мітынгаў Васіля Рагулі ўтраўні 1924 г. і нават працытаваны ўрывак з прамовы пасла на мове арыгінала (Рагуля заўсёды выступаў па-руску): «Товаршцй, неу одного йз вас спйна йсполосована ненавйстнымй белымй польскймй нагайкамн, не у одного йз вас под ногтямй занозы, загнанные ненавйстнымн белымй польскнмн палачамй. Какая йронйя судьбы! Здесь no вашйм спйнам безнаказанно гуляют белые польскйе нагайкй, а там, за несколько вёрст на востоке, гордо развевает флаг свободной Белорусй. Паны тут назначают вам платйть страховкн, так покажйте же вы панам страховку» (Murdelio М. «S^p nam wyjada nie serce lecz mozgi», Jak tworzylismy hurtki, Do obroncow sprawy bialoruskiej. Wilno, 1927. S. 24).