Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
паўстання, пасля чаго цэнтральныя камітэты КПРП і КПЗБ заклікалі камуністаў і партызанаў спыніць узброеную барацьбу як нясвоечасовую і акцэнтаваць увагу на шырокай палітмасавай і арганізацыйнай працы сярод жыхароў заходнебеларускага краю.
6	Палітыку, якую праводзіў Радаслаў Астроўскі на пасадзе дырэктара Віленскай беларускай гімназіі пасля 1928 г., цяжка ацаніць адназначна. Ён сапраўды ў гэты час практыкаваў даволі сур’ёзныя рэпрэсіі супраць вучняў гімназіі, якія выказвалі сімпатыі да камунізму, аж да выключэння з навучальнай установы і перадачы іх у рукі паліцыі. У той жа час гэта была, відаць, адзіная магчымасць увогуле захаваць гімназію як беларускую навучальную ўстанову, бо апанаванне гімназіяў камуністамі актыўна выкарыстоўвалася польскімі ўладамі як падстава для іх закрыцця. Так, у 1929 г. менавіта за гэта была закрытая Радашковіцкая, аў 1931 г. — Клецкая беларуская гімназія. Іншая справа, штодасвайго арышту па справе Грамады ў 1927 г. Радаслаў Астроўскі сам актыўна спрыяў радыкалізацыі гімназістаў а пасля, згодна з трапным азначэннем Васіля Рагулі, толькі «собскімі рукамі выкарчоўваў тое, што раней старанна сеяў».
7	Тут Стагановіч мае рацыю. Цяжка прыгадаць выпадак, калі кагонебудзь з вязняў, асуджаных у Польшчы за правядзенне камуністычнай дзейнасці, уключалі ў спісы на абмен зняволенымі з СССР пры асабістай нязгодзе вязня на гэта. Праўда, прыведзены прыклад з Фабіянам Акінчыцам — не самы ўдалы, бо ён быў разам са сваімі калегамі-грамадоўцамі Браніславам Тарашкевічам Сымонам Ракам-Міхайлоўскім, Пятро.м Мятлой і Максімам Бурсевічам вясной 1930 г. датэрмінова вызвалены з турмы. Адпаведна з гэтым абмену вязнямі гэтыя дзеячы ўжо не падлягалі і прымалі рашэнне выехаць у СССР ці застацца ў Польшчы самастойна. 3 усіх вызваленых дзеячаў толькі Фабіян Акінчыц вырашыў застацца ў Польшчы, не маючы ілюзіяў, што яго і ягоных калег чакае ў савецкім «раі». Свае думкі на гэты конт ён выказаў тады на старонках дзвюх брашураў (Акінчыц Ф. Чаму гэта так сталася? (Да справы выезду за граніцу былых правадыроў Грамады). Вільня, 1931; Акінчыц Ф. Правакацыя беларускага народу (да справы б. старшыні Грамады Б. Тарашкевіча). Вільня, 1933), і гэтыядумкі аказаліся прарочымі.
8	Анры Філіп Петэн (Petain) (1856-1951), французскі генерал і палітык, кіраўнік калабарацыянісцкага ўрада «Вішы» падчас Другой су-
светнай вайны. Пасля вайны асуджаны французскім судомдасмяротнага пакарання, замененага на пажыццёвае зняволенне.
’ Імрэ Надзь (Nagy) (1896—1958), венгерскі палітычны дзеяч, адзін з лідараў мясцовай ка.муністычнай партыі. У 1930—1944 гг. жыўу CCCR дзе супрацоўнічаў з НКУС, пішучы даносы на венгерскіх камуністаў. У 1956 г. стаў прэм’ер-міністра.м Венгерскай Народнай Рэспублікі, падтрымаў народнае паўстанне 1956 г., якое было задушана савецкімі танкамі. Павешаны за «дзяржаўную здраду».
10	Стагановіч тут адказвае на наступнае выказванне Я. Станкевіча: «Ганьба нашага часу, што А. Луцкевіч, аддаўшы ўсё сваё жыццё вызваленню свайго народа, дачакаўся, па мучаніцкай смерці, і Стагановічавага капыта».
Адказ С. Прытыцкаму
Друкуецца паводле: А-іч. Адказ С. Прытыцкаму // Бацькаўшчына. № 6 (490). 7 лютага 1960. С. 2.
1	ПрытыцкіСяргей(1913—1973), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. У 1930-я гг. актыўны ўдзельнік камуністычнага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у студзені 1936 г. у будынку Віленскага акруговага суда страляў у правакатара, за што быў прысуджаны да смяротнага пакарання. У сувязі са шматлікімі пратэстамі смяротны прысуд быў заменены на пажыццёвае зняволенне. Пасля 1939 г. займаў шэраг адказных партыйных і дзяржаўных пасад БССР, з 1968 г. старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
2	Маецца на ўвазе наступная публікацыя: Прытыцкі С. У імя будучыні // Ніва. № 41. 12 кастрычніка 1958. С. 1,6; № 42. 19 кастрычніка 1958. С. 3, 6; № 43. 26 кастрычніка 1958. С. 3, 6; № 44. 2 лістапада 1958. С. 4—5; № 45. 9 лістапада 1958. С. 3, 6; № 46. 16 лістапада 1958. С. 3, 6; № 47. 23 лістапада 1958. С. 3, 6; № 48. 30 лістапада 1958. С. 6; № 49. 7 снежня 1958. С. 3.
3	Камасацыя — звядзенне ў адзін участак сялянскіх зямель, размешчаных раней цераспалосна. Правядзенне камасацыі было складовай часткай аграрнай рэформы, абвешчанай польскім Сеймам у 1919 г. У Заходняй Беларусі яна праводзілася на падставе законаў 1923 і 1925 гг.
4	Сервітут — зямельная ўласнасць памешчыкаў, якой сяляне карысталіся на пэўных умовах. У міжваеннай Польшчы сервітуты заставаліся відавочным рэліктам феадальнай эпохі, але іх ліквідацыя выклікала супраціўбяднейшага сялянства, бо яны давалі сялянам права карыстацца сенажацямі, ляснымі ўгоддзямі, пасвіць жывёлу, лавіць рыбу і г. д.
5	За час пачатку «высылкі правакатараў» Стагановіч, відавочна, прымае афіцыйнае стварэнне 30 лістапада 1923 г. Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Аднак жа яшчэ да гэтага на тэрыторыі Заходняй Беларусі існавалі камуністычныя арганізацыі падрозным назвамі, і эмісары з Масквы для арганізацыі падпольнай працы дасылаліся ў іх і раней.
6	Абедзве даты ўзятыя А. Стагановічам з паветра. Насамрэч пра стварэнне Беларускай сялянска-работніцкай грамады ў форме парла.менцкай фракцыі (пасольскага клуба) было абвешчана толькі 24 чэрвеня 1925 г., а дзейнасць яна як масавая арганізацыя разгарнула фактычна толькі з сярэдзіны 1926 г., пасля дзяржаўнага перавароту, здзейсненага Ю. Пілсудскім.
7	Тут Флягонт Валынец, які быў паслом Сейма ўжо наступнага, другога склікання, паблытаны з Паўлам Валошыным.
8	Стагановіч мае на ўвазе спробу пераходу Праваслаўнай царквы ў Польшчы на выкарыстанне грыгарыянскага календара, якое мясцовыя праваслаўныя іерархі пад ціскам свецкіх уладаў і з бласлаўлення канстанцінопальскага патрыярха паспрабавалі ажыццявіць у 1924 г. Дадзеная рэформа выклікала пратэсты насельніцтва, якое адмаўлялася наведваць храмы, і таму ўрэшце было прынята рашэнне праяўляць у дадзеным пытанні гнуткасць і там, дзе народ адмаўляўся прымаць новы стыль, бласлаўляць адбыццё набажэнстваў паводле юліянскага календара. У выніку большасць праваслаўных цэркваў на Валыні і ў Заходняй Беларусі вярнуліся да старога стылю.
9	Стагановіч, несумненна, мае рацыю, калі гаворыць пратое, што пасольскія клубы існуюць толькі падчас тэрмінаў паўнамоцтваў Сейма, а пасля яго роспуску спыняюць існаванне. Тым не менш раскрытыкаваная ім памылка Сяргея Прытыцкага — толькі тэрміналагічная, бо ў асноўным той мае рацыю. Пасольскі клуб «Змаганне» быў патрэбен камуністам не толькі дзеля таго, каб праводзіць працу ў парламен-
це, але перадусім для таго, каб выкарыстоўваць правы і магчымасці, якія даваліся польскім заканадаўствам парламентарыям, для непасрэднай працы з насельніцтвам. Для арганізацыі гэтай працы паслы «Змагання» легальна засноўвалі ў галоўных цэнтрах Заходняй Беларусі свае сакратарыяты, у выніку гэтага паўставала пэўная тэрытарыяльная сетка новай леварадыкальнай арганізацыі, якая ўзнікла на месцы ліквідаванай Грамады. Да афіцыйнага афармлення існавання новай арганізацыі справа ніколі не дайшла (польскія ўлады гэтага ў тых умовах і не дапусцілі б), але фактычна такая арганізацыя была і перапыніла сваю дзейнасць толькі пасля датэрміновага роспуску Сейма 30 жніўня 1930 г. і арышту большасці паслоў «Змагання». Падрабязней пра гэта гл.: Даніловіч, В. В, Дзейнасць арганізацыі «Змаганне» ў Заходняй Беларусі (1927—1930 гг). Мінск, 2007.
10	Тут Стагановіч відавочна памыляецца: пасольскі клуб «Змаганне» быў створаны не праз 2 гады і 5 месяцаў, а праз 1 год і 2 месяцы пасля разгрому Грамады (калі пад разгромам Грамады разумець арышт яе лідараў у студзені 1927 г., а не афіцыйную дэлегацыю партыі, якая была аформлена толькі ў сакавіку 1927 г.). Магчыма, за пункт адліку дзейнасці клуба ён прымае ягонае афіцыйнае прыняцце ўтраўні 1929 г. назвы «Беларускі сялянска-работніцкі пасольскі клуб», але матывы такога падыходу незразумелыя, бо гэта было звычайнае перайменаванне, якое на дзейнасць паслоў клуба, па сутнасці, ніяк не ўплывала. Самога Стагановіча, дарэчы, у той час у клубе ўжо не было.
11	Тут Стагановічам ізноў пераблытаныя паслы розных скліканняў: Павел Валошын і Флягонт Валынец.
12	Гл. каментар 58 да «Успа.мінаў пасла».
15	Гл. каментар 161 да «Успамінаў пасла».
14	Генрых Гімлер (Himmler) (1900—19.45), адзін з галоўных дзеячаў Трэцяга Рэйха ў Германіі, у 1929—1945 гг. рэйхсфюрэр СС.
15	Герман Гёрынг (Goring) (1893—1946), адзін з галоўныхдзеячаўТрэцяга Рэйха ў Германіі, у 1932—1945 гг. старшыня рэйхстага, у 1935— 1945 гг. рэйхсміністр авіяцыі.
16	Генрых Ягода (1891—1938), наркам унутраных спраў СССР у 1934— 1936 гг.; Мікалай Яжоў (1895—1940), наркам унутраных спраў СССР у 1936—1938 гг.; Мікіта Хрушчоў (1894—1971), у 1953—1964 гг. 1-ы са-
кратар ЦК КПСС, фактычны кіраўнік Савецкага Саюза. Цяжка сказаць, чым кіраваўся Стагановіч, паставіўшы Хрушчова ў адзін шэраг з Ягодам і Яжовым, імёны якіх непарыўна асацыююцца з правядзеннем масавых палітычных рэпрэсій у СССР у 1930-я гг. Хоць Хрушчоў, як і любы высокі партыйны функцыянер у сталінскім СССР, таксама браў актыўны ўдзел у правядзенні рэпрэсій, больш лагічным было б змяшчэнне побач з Ягодам і Яжовым прозвішча Лаўрэнція Берыі, які ўзначаліў савецкія карныя органы пасля іх.
17	Мабыць, маецца на ўвазе вёска Дольная Рута цяперашняга Карэліцкага раёна.
18	У дадзеным выпадку закіды Стагановіча ў дачыненні да камуністаў не маюць пад сабой грунту. На выбарах у польскі Сейм 1928 г. у Беластоцкай выбарчай акрузе (якая ўключала ў сябе Беластоцкі, Сакольскі і Ваўкавыскі паветы) быў выстаўлены спіс № 43 Беларускага незалежнага выбарчага камітэта сялян і рабочых, які быў паводле свайго характару абсалютна ідэнтычны спісу «Змагання за інтарэсы сялян і работнікаў» у Наваградскай акрузе, з якога прайшоў у Сейм сам Стагановіч. На першым месцы ў гэтым спісе быў пастаўлены вядомы беларускі нацыянальны дзеяч Рыгор Шырма. Праўда, дадзенаму спісу не ўдалося здабыць аніводнага пасольскага мандата, бо за яго прагаласавалі толькі 16 487 чалавек (патрэбна было 19 067), але наўрад ці гэта віна толькі камуністаў. Акрамя таго, у дадзенай акрузе быў выстаўлены таксама спіс № 18 Блока нацыянальных меншасцяў у які сярод іншых уваходзілі і беларускія нацыянальныя партыі, перадусім Беларуская хрысціянская дэмакратыя і Беларускі сялянскі саюз. Праўда, беларускія кандыдаты Браніслаў Туронак і Антон Грыневіч (селянін з вёскі Харужанцы на Ваўкавышчыне) стаялі толькі адпаведна на 2-м і 3-м месцах, а спіс № 18 здабыўтолькі адзін мандат, які атрымаў яўрэйскі купец Шыя Гесэль Фарбштэйн. Аднак дадзеная сітуацыя таксама не была вынікам нейкіх падкопаў з боку камуністаў, якія на расстаноўку кандыдатаў на спісах БНМ ніякага ўплыву не мелі. Змяшчэнне на агульным спісе на першым месцы яўрэйскага кандыдата ў дадзеным выпадку было цалкам справядлівым і аргументаваным, бо палову ўсіх галасоў атрыманых за спіс № 18 на Беласточчыне (9873 з 19242), аддалі жыхары самога горада Беластока (у асноўным гэта былі, несумненна, яўрэі).