Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Увогуле ж атрыманне субсідый, як вынікае, стала вынікам агульных намаганняў беларускіх паслоў. Я. Станкевіч сапраўды агучыў з сеймавай трыбуны патрабаванне выдзялення пэўных сум на беларускую адукацыю з польскага бюджэту яшчэ ў сваёй першай прамове ад 30 сакавіка 1928 г. Аднак і іншыя паслы-беларусы (акрамя змаганцаў, якім забаранялі гэта рабіць камуністы) дабіваліся той жа мэты пры дапамозе ўласных каналаў. У свой час гэта падкрэслівалася і ў перадвыбарчай лістоўцы Я. Станкевіча на дадатковых выбарах у Сейм у 1930 г.: «Гэтак, пасля доўгіх старанняў Станкевіча прынятая ягоная прапанова аб прызнанні 200тысяч злотых на будову будынку Беларускай гімназіі ў Наваградку / вучаніцкае бурсы пры гімназіі, таксама па яго дамаганні і прапанове Сейм прызнаў сёлета 100 тысяч злотых на Беларускую настаўніцкую семінарыю і 150 тысяч злотых на беларускія вучыцельскія курсы (каб нам не закінулі, што замоўчваем праведзеныя прапановы іншых паслоў, адзначым тут, што Сейм сёлета па прапанове пасла Ярэміча, зробленай ім у паразуменні з ББСУ, прызнаў 50 тысяч "дзеля дання магчымасці друкавання беларускіх школьных падручнікаў”. Шкада толькі, што гэтая прапанова так няўдала напісаная, што ўрад на беларускія выдавецтвы можа грошы ня даць, бо ўрад сам выдае беларускія кніжкі, і, як дагэтуль, шкодныя беларусам (“Лемантар” Cm. Любіч-Маеўскага)» (НАРБ. Ф. 242-п. Bon. 1. Спр. 367. Арк. 2).
18	Беларускі гаспадарскі звяз, культурна-асветная і гаспадарчая арганізацыя, якую Я. Станкевіч стварыў у канцы 1920-х гг. з мэтай супрацьдзеяння ўплывам апанаванага камуністамі Таварыства беларускай школы (ТБШ) і кіраванага дзеячамі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Беларускага сялянскага саюза Інстытута беларускай гаспадаркі і культуры. Шырокай дзейнасці арганізацыя разгарнуць ня здолела.
19	Сам Янка Станкевіч, натуральна, ацэньваў дзейнасць створанай ім арганізацыі куды больш пазітыўна, асабліва на першым этапе яе дзейнасці. Так, перад паўторнымі выбарамі ў Лідскай акрузе, якія адбываліся ў траўні 1930 г., у перадвыбарчай улётцы ён даў такую
справаздачу пра працу Беларускага гаспадарскага звяза: «Найперш, каб стварыць лепшыя магчымасці культурнай і гаспадарскай працы беларусаў, Станкевіч арганізуе Беларускі гаспадарскі звяз. Пры звязе, як легальнай арганізацыі, заклаў ладне таварыстваў (гурстваў) Беларускага гаспадарскага звязу з чытальнямі, бібліятэкамі і народнымі дамамі. Пры некаторых таварыствах узніклі здольныя драматычныя дружыны, як у Валожыне, Маладзечне, Гародзьках і інш.
Адначасна арганізоўваліся, дзе гэта было магчыма, беларускія кааператывы.
Улетку 1928 г. арганізаваў выставу беларускіх хатніх промыслаў пры паўночным кірмашы ў Вільні. Увосень 1929 г. даў магчымасць 20 беларускім інтэлігентам з сяла праслухаць Кааператыўныя курсы.
Паслаў за свой кошт 10 чалавек вучыцца на малачарскіх інструктараў. [...]
'Дзеля пашырэння беларускай свядомасці, беларускага руху ды беларускай асветы і культуры Станкевіч заклаў беларускія кнігарні ў Валожыне, Маладзечне, Лідзе, Ашмяне (дзеля таго, што на кнігарню ў Аіймяне наклалі вельмі вялікі падатак, а куплялі ў кнігарні мала, кнігарня зліквідаваная, а замест яе будзе вялікая беларуская бібліятэка, пад каторую цяпер глядзіць памяшканне сябра М. Галас), сёлета ў лютым пачынае закладаць беларускую кнігарню ў Браславе.
Кнігарні ў павятовых мястэчках дадуць магчымасць кожнаму беларусу на месцы ў сябе купляць свае родныя кніжкі а, з другога боку, падымаць дух у нашым забітым народзе. Акрамя таго, як кнігарня стане аплачываць сябе, як гэта ёсць цяпер у Маладзечне і Валожыне, дык загадчык кнігарні можа з яе жыць і адначасова рабіць ладную беларускую працу".
Вялікую рупнасць Янка Станкевіч выказаў дзеля арганізацыі беларускіх прыватных школаў; на жаль, гэтаму перашкаджалі школьная адміністрацыя і нястача грошаў. Ён адчыніў і ўтрымоўвае 2 беларускія прыватныя школы ў Валожыне, дзе вучаць 2 настаўнікі, і ў Славенску, Забрэзскай гм. Валожынскага пав. Важна яшчэ тое, што ён прыгатоўвае грунт дзеля адчынення ладнай лічбы беларусіх школ к налеццю, г. зн. на 1930/31 год.
Ведама, якое мае значэнне беларуская кніга дзеля адраджэння і вызвалення беларускага народа. Станкевіч не забываецца і аб гэтай галіне беларускаіі працы. Сваім коштам і сваёй беспасрэднай выдавецкай працай ён выдаў гэткіх 13 кніжак беларускіх аўтараў» (НА РБ. Ф. 242-п. Bon. 1. Спр. 367. Арк. 2).
Натуральна, няпроста разабрацца, колькі ў гэтых словах было праўды, а колькі — прапаганды. У любым выпадку відавочна, што Я. Станкевіч, ствараючы сваю арганізацыю, ставіў перад ёй амбіцыйныя задачы, якія пасля, праўда, збольшага не ўдалося рэалізаваць. Да таго ж, як відаць з пераліку мясцовасцяў, у якіх Я. Станкевіч праводзіў (ці меркаваў правесці) нейкія мерапрыемствы, дзейнасць ягонай арганізацыі была тэрытарыяльна абмежаваная тэрыторыяй Віленшчыны і Лідчыны, а на Наваградчыну зусім не распаўсюджвалася. Так што А. Стагановічу, як жыхару вёскі ў Наваградскім павеце, дзейнасць Беларускага гаспадарчага звяза была б малапрыкметнай нават у тым выпадку, каб усё намечанае Я. Станкевічам удалося б рэалізаваць.
20	Няма сумневу, што дзейнасць Беларускага гаспадарскага звяза не надта перашкаджала польскім уладам, асабліва ў пазнейшы перыяд ягонага існавання, але сам факт яго ліквідацыі ў пазнейшы тэрмін, чым астатніх падобных, ні пра што асабліва не сведчыць. 3 сярэдзіны 1930-х гг. палякі ўзялі цвёрды курс на поўную ліквідацыю ўсіх праяваў беларускага жыцця ў краіне і пакрысе, адну за адной, ліквідоўвалі ўсе арганізацыі, не надта ацэньваючы ўзровень іх шкоднасці для дзяржавы ці ступень актыўнасці. Так, напрыклад, да самага канца існавання міжваеннай польскай дзяржавы не была афіцыйна спынена дзейнасць Беларускага народнага аб’яднання (пераемніка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі), хоць дзейнасць гэтай палітычнай арганізацыі відавочна «перашкаджала» палякам больш, чым дзейнасць малалікіх культурна-гаспадарчых аб’яднанняў.
21	Пра нібыта нецярпімае стаўленне Я. Станкевіча да людзей, якія не размаўлялі па-беларуску, згадвалі і іншыя ягоныя зацятыя апаненты. У той жа час здараліся і адваротныя выпадкі — калі яму самому прыпісваліся антыбеларускія погляды. Так, аўтар датаванага 27 лютага 1948 г. прапагандысцкага пасквіля «Па старонках нашае жывое гісторыі. Характарыстыкі "крывічоў” і іх прыбочнікаў», кажучы пра валоданне Станкевічам у 1930-я гг. кнігарняй у Вільні на рагу вуліц Гетманскай і Вастрабрамскай, адзначаў, што «гэты склепік быў чыста польскім і сам др. Янка Станкевіч ніколі ні з кім з гасцей не гутарыў па-беларуску, а выключна па-польску, нават са знаёмымі». Дадзены прыклад паказвае, наколькі асцярожна трэба ставіцца да падобных сведчанняў.
22	Маецца на ўвазе выданне: Скарыніч, Б. Новы песеньнік крывіцкі (беларускі) для школаў. Аўгсбург, 1946.
23	Маецца на ўвазе брашура, якя выйшла ў двух варыянтах, кірылічным і лацінкавым: Станкевіч, Я. Толькі сябром Рады Б.Н.Р. Да сяброў Рады Б.Н.Р. Нью-Ёрк, 1953. 15 с.; Stankievich, J. Tolki siabrom Rady B.N.R. Da siabrou Rady B.N.R. New York, 1953. 21 s. У ёй ішла гаворка пра палітычны раскол у БНР, друкаваліся дакументы пра асобных сябраў Рады БНР.
Мой адказ Я. Станкевічу
Друкуецца паводле публікацыі: Стагановіч, А. Мой адказ Я. Станкевічу// Бацькаўшчына. № 47 (433). 7 лістапада 1958. С. 3-4.
1	Пазней гэты артыкул быў цалкам перадрукаваны ў выданні: Станкевіч, Я. За родную мову й праўдзівы назоў: Выбранае. Вільня, 2006. С. 274-276.
2	На самай справе рускія нацыянальныя арганізацыі разам з большасцю беларускіх, украінскіх, яўрэйскіх і нямецкіх уваходзілі ў склад Блока нацыянальных меншасцяў падчас правядзення парламенцкіх выбараў у 1922 г. У выніку дадзеных выбараў ім з агульнага спіса БНМ нават удалося правесці аднаго сеймавага пасла (Мікалая Сярэбранікава па дзяржаўным спісе) і аднаго сенатара (Мацея Каспяровіча ў Палескім ваяводстве). Што тычыцца выбараў 1928 г., то тады рускія нацыянальныя арганізацыі сапраўды ў Блок нацыянальных меншасцяў не ўвайшлі, а выставілі ўласны спіс, якому быў прысвоены № 20. Гэты спіс неспадзявана атрымаў ажно 16 849 галасоў у Пінскай выбарчай акрузе (9808 з іх у Столінскім павеце) і правёў з гэтай акругі свайго адзінага на гэтых выбарах пасла — лекара з Берасця Паўла Караля. Акрамя таго, даволі шмат галасоў (12 870) спіс № 20 здабыў у Свянцянскай выбарчай акрузе (перадусім у Браслаўскім і Дзісенскім паветах), дзе за яго ў асноўным галасавалі шматлікія ў гэтай мясцовасці стараабрадцы.
3	На самай справе двух — сябе і Міхала Кахановіча.
4	Васіля Рагулю судзілі за выступ на справаздачным пасольскім мітынгу ў Наваградку на Замкавай гары 22 траўня 1924 г., на якім ён
выступаў разам з іншымі беларускімі пасламі М. Кахановічам і А. Аўсянікам. Паводле справаздачы з працэсу, надрукаванай у беларускіх газетах, змест Рагулевай прамовы быў наступны: «Рагуля чытаў слухачам адрыўкі з газетаў аб выбарах у Францыі, Англіі і Германіі, гаварыў, што цэлы свет ідзе налева. Гаворачы аб Польшчы, ён казаў аб адбіранні цэркваў, аб рэлігійных уцісках, аб тым, каб не пасылалі дзяцей да польскай школы. Гаварыў аб цяжкіх падатках, прычым сказаў: Вы самі разумееце, што я не магу сказаць вам, каб не плацілі падаткаў, але вы і самі разумееце Далей ён казаў: "Мы, беларусы — сіла, нас толькі падзялілі на дзве часткі, але і тая, усходняя, частка таксама ёсць Беларусь, і нашы браты за кардонам нам памогуць. Але перадусім мы мусім спадзявацца на саміх сябе ”, і тут прывёў верш з вядомай рэвалюцыйнай песні:
'Нйкто не даст нам йзбавленья: нй царь, нй раб й не герой.
Добьёмся мы освобожденья своею собственной рукой.
На нашых беларускіх абшарах садзяць асаднікаў, хочуць зрабіць з яе Польшчу, але тут павінна быць Беларусь Закончыў ён прамову акрыкам: "Няхай жыве незалежная Беларусь!”». Гл.: Працэс б. пасла Рагулі // Праваслаўная Беларусь. № 7. 7 сакавіка 1928. С. 11—12; Praces pasla W. Rahuli // Bielaruskaja Krynica. № 21. 15 sakawika 1928. S. 2; Працэс быўш. пасла B. Рагулі // Сялянская ніва. № 24. 25 сакавіка 1928. С. 1.
5	Тут Стагановіч цалкам мае рацыю. Да 1924 г. у Заходняй Беларусі захоўвалася надзвычай напружанае становішча і фактычна ішла падрыхтоўка да антыпольскага паўстання, якой аказвалася падтрымка з-за ўсходняй мяжы. Праз савецка-польскую мяжу пастаянна пераходзілі дыверсійныя групы, ствараліся таксама партызанскія атрады з мясцовага насельніцтва. Пры гэтым сітуацыя як вельмі сур’ёзная паўстае ў інтэрпрэтацыі самых розных бакоў: польскага дзяржаўнага, беларускага нацыянальнага і камуністычнага. Гл.: Кароткі нарыс беларускага пытаньня. Менск, 2009. С. 163—179, 204—214; Sleszynski, W. Walka instytucji panstwowych z bialoruskq dzialalnosciq dywersyjna. Bialystok, 2005; Атаман Іскра (C. Хмара). Партызанскімі сцежкамі // Слонімскі край. № 1. 2000. С. 35—57; Ваўпшасаў, С. А. На разгневанай зямлі. Мінск, 1963. Напружанасць сітуацыі зменшылася толькі пасля таго, як польскія ўлады стварылі спецыяльнае падраздзяленне для аховы ўсходняй дзяржаўнай мяжы — Корпус аховы памежжа, а кіраўніцтва кампартый Заходняй Беларусі і Польшчы на пачатку 1925 г. прызнала памылковым курс на падрыхтоўку ўзброенага