Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
22	Мікалай Сіняўскі — настаўнік Віленскай беларускай гімназіі, выкладаў матэматыку і гімнастыку. Актыўны сябра БСРГ, сябра Управы ТБШ (1926). У 1930-я гг. уваходзіў у Цэнтральны саюз беларускіх культурна-асветных і гаспадарчых арганізацыяў, рэдагаваў яго друкаваны орган «Беларускі звон». У 1933—1935 гг. быў рэдактарам газеты «Родны край». Быў сябрам прэзідыума, сакратаром і старшынёй бацькоўскага камітэта Віленскай беларускай гімназіі.
23	Грамада сапраўды развівалася надзвычай шпаркімі тэмпамі, але ўсё ж такі лічба ў 200 000 яе сябраў — відавочнае перабольшванне. На самай справе ў Грамаду, як сцвярджалі яе лідары) падалі заявы дзесьці каля 100—120 тысяч чалавек (пры гэтым некалькім дзясяткам тысяч проста не паспелі выпісаць членскія білеты).
24	Міхал Гурын (Маразоўскі) (сапр. Ханевіч) (1891 — 1928), беларускі дзеяч. Да рэвалюцыі 1917 г. быў настаўнікам, скончыў Пскоўскі настаўніцкі інстытут. Сімпатызаваў эсэрам. 3 1920 г. жыў у Менску, рэдагаваў шэраг газет, у тым ліку «Савецкую Беларусь». У 1924 г. быў падпольна пасланы з Менска ў Заходнюю Беларусь для арганізацыі камуністычнага руху. Стаў адным з лідараў т. зв. сэцэсіі ў КПЗБ у канцы 1924 г. Пасля сядзеў у польскай турме, пасля выхаду з якой выказваўся за супрацоўніцтва з польскімі ўладамі. Збіраўся даваць паказанні на працэсе надлідара.мі Беларускай сялянска-работніцкай грамады, але 16 сакавіка 1928 г. быў забіты ў Вільні камуністам Сямёнам Клінцэвічам як правакатар. Пакінуў успаміны «3 недалёкага мінулага», якія публікаваліся ў другой палове 1927 г. у беларускай паланафільскай газеце «Беларускі дзень».
25	Можна спрачацца адносна таго, наколькі вялікае ўздзеянне на працэс развіцця Грамады маглі аказваць польскія ўлады, але ўплыву на яе камуністаў аспрэчыць ніяк нелыа. Несумненна, што працэс стварэння арганізацыі ад самага пачатку знаходзіўся пад кантролем КПЗБ,
і можна казаць, хутчэй, пра тое, што беларускія нацыянальныя дзеячы імкнуліся апанаваць арганізацыю, першапачаткова створаную (хоць і пры іх дапамозе) камуністамі, а не наадварот. Пра гэта сведчыць хоць бы ход аб.меркавання грамадоўскага пытання на III канферэнцыі К.ПЗБ у студзені 1926 г. Гл.: Тэрытарыяльная ці наныянальная?: Дыскусія аб Грамадзе на III канферэнцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі / падрыхтоўка публікацыі, прадмова і каментарыі А. Пашкевіча // Гістарычны альманах. 2006. Т. 12. С. 163-170.
26	На самай справе радыкальныя настроі ў асяродку грамадоўцаў былі пашыраныя, як выглядае, куды больш. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыў ва ўспамінах Васіль Рагуля, распавядаючы пра размову са старшынёй БСРГ Браніславам Тарашкевічам незадоўга да разгрому Грамады польскімі ўладамі: «Вячэраючы, мы гутарылі аб вытвараным палажэнні. Я намаляваў яму падрабязна становішча на месцах і сказаў: "LUmo ж, калега, на весну давядзецца заклікаць народ да паўстання ”. Ён, безнадзейна развёўшы рукамі, адказаў: "Лейцы, братка, выпалі з рук ”. Пры гэтым ён пацвердзіў, што няма ніякай надзеі на дапамогу Саветаў» (Рагуля, В. Успаміны. С. 53).
27	Антон Луцкевіч ніколі афіцыйна не належаў да Грамады, хоць быў фактычным рэдактарам практычна ўсіх грамадоўскіх друкаваных выданняў. Доўгі час унікаў фармальнага афармлення членства ў партыі і Радаслаў Астроўскі, які афіцыйна далучыўся да яе толькі тады, калі колькасць сяброў партыі дасягнула 50 000 чалавек.
28	Сёння дакладна вядома, што ў канцы 1925 г. афіцыйна ў КПЗБ уступіўлідар Грамады Браніслаў Тарашкевіч. Паводле ягонай уласнай «Аўтабіяграфіі...», у другой палове 1926 г. былі таксама прынятыя ў партыю Павел Валошын, Пятро Мятла і Радаслаў Астроўскі.
29	Дату Стагановіч назваў правільна, але праваслаўны Новы год (паводле юліянскага календара) святкуецца на дзень раней — 13 студзеня.
30	Ландварава — горад, чыгуначны вузел на Вільню, Горадню і Коўна, які знаходзіцца за 18 км на паўднёвы захадад Вільні. Цяпер афіцыйна называецца Лентварыс (Lentvaris).
31	Справа выезду Юрыя Сабалеўскага ў Гданьск пасля арышту ягоных калегаў па пасольскім клубе Грамады — даволі заблытаная і цьмяная. Звяртае на сябе ўвагу, што Сабалеўскі выехаў у Гданьск
не адразу пасля арыштаў, а недзе праз 2 тыдні пасля іх, бо яшчэ 25 і 27 студзеня 1927 г. выступаў з сеймавай трыбуны, пратэстуючы супраць антыграмадоўскіх рэпрэсій. Гэта азначае, што прынамсі напачатку польскія ўлады зусім не збіраліся арыштоўваць Сабалеўскага — яны мелі для гэтага шмат магчымасцяў, але не спяшаліся з іх скарыстацца. Таму наўрад ці можна казаць, што ў Гданьск ён «уцёк», тым больш што праз паўгода, недзе на пачатку жніўня, Сабалеўскі вярнуўся назад у Польшчу, і ўлады яго не зачапілі. Дзеля таго справа выезду Ю. Сабалеўскага ў Гданьск у 1927 г. мусіць быць тэмай асобнага разгляду.
32	На самай справе на лаве падсудных на працэсе Грамады, які праходзіў у Вільні 23 лютага — 22 траўня 1928 г., сядзелі 56 чалавек.
33	Маецца на ўвазе жонка Антона Луцкевіча Зоф’я Абрамовіч, якая скончыла жыццё самагубствам падчас працэсу над лідарамі Грамады, 5 сакавіка 1929 г. Звязваць гэты факт з апраўданне.м Луцкевіча на працэсе не зусім лагічна, бо самагубства 3. Абрамовіч адбылося тады, калі да вынясення прысуду было яшчэ далёка.
34	Тое, што разам з іншымі грамадоўскімі лідарамі вясной 1930 г. не быў вызвалены Павел Валошын, можа сведчыць пра тое, што з усімі тымі, хто вызвалены быў, польскім уладам праз Р. Астроўскага (ці праз некага іншага) удалося дасягнуць папярэдняга пагаднення аб іхнай далейшай лаяльнасці ў абмен на свабоду. Гэта сцвярджаў сярод іншых і вызвалены тады ж Фабіян Акінчыц. Прычынай жа невызвалення Валошына, хутчэй за ўсё, стала тое, што ён незадоўга перад гэтым, у траўні 1929 г., даслаў ліст да змаганскага пасла Ігната Дварчаніна з выказваннем гатоўнасці працягу ранейшай лініі. Больш падрабязна пра гэта гл.: Пашкевіч, А. Сымон РакМіхайлоўскі: старонкі жыцця і дзейнасці // Куфэрак Віленшчыны. 2007. № 1 (12). С. 22-23.
35	У Польшчы ў 1925-1931 гг. сапраўды існавала левая партыя пад назвай «Stronnictwo Chlopskie» («Сялянская партыя»), Тут, аднак, Стагановіч відавочна мае на ўвазе не яе, а Незалежную сялянскую партыю («Niezalezna Partia Chlopska») (гл. каментар 50 да «Успамінаў пасла»).
36	Тут польскі палітык Людвік Хамінскі пераблытаны з Сільвестрам Ваявудскім (гл. каментары 51 і 52 да «Успамінаў пасла»).
37	Фелікс Галавач быў арыштаваны разам з чатырма пасламі Грамады, і адбылося гэта 17 студзеня 1927 г. Праз 18 месяцаў зняволення ён быў вызвалены без вынясення судовага прысуду.
38	Сапраўды, Фелікс Галавач, які быў беларусам паводле паходжання і самасвядомасці, быў адным з лідараў Незалежнай сялянскай партыі, але ніколі не ўваходзіў не толькі ў кіраўніцтва, але нават проста ў склад Грамады.
39	Тут Стагановіч памыляецца: у 1914— 1918 гг., пасля вяртання з навучання ўЛювенскі.м універсітэце (Бельгія), Фабіян Абрантовіч працаваў прафесарам духоўнай каталіцкай семінарыі ў Петраградзе.
40	Фабіян Абрантовіч узначальваў каталіцкую місію ўсходняга абраду ў Маньчжурыі і Кітаі крыху пазней — у 1929—1938 гг.
41	Магчымасць выстаўлення т. зв. дзяржаўнага спіса была ўведзеная ў польскі выбарчы закон дзеля таго, каб па магчымасці забяспечыць камплектаванне Сейма прадстаўнікамі пераважна буйных палітычных арганізацыяў з агульнапольскай сферай дзеяння. 3 444 паслоў Сейма 372 выбіраліся ў акругах непасрэдна насельніцтвам, a 72 уваходзілі з дзяржаўнага спіса. Выдзеленыя для гэтага спіса мандаты размяркоўваліся паміж партыямі прапарцыйна агульнай колькасці галасоў, аддадзеных за той ці іншы спіс на тэрыторыі ўсёй краіны. Правам атрымання мандатаў з дзяржаўнага спіса карысталіся толькі тыя партыі, якія атрымалі мандаты як мінімум у 6 розных акругах.
Выстаўленне на выбарах дзяржаўнага спіса было звязана з многімі цяжкасцямі, і дзеля таго невялікія арганізацыі з тэрытарыяльна абмежаванай сферай дзеяння, як правіла, на яго выстаўленне не ішлі. Праўда, на пачатку выбарчай кампаніі 1928 г. дзеячы, звязаныя з былой Грамадой, мелі намер выставіць дзяржаўны спіс (некалькі іх праектаў захаваліся ў архівах, гл.: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Ф. 3. Bon. 1. Спр. 214. Арк. 7, 21-23), але гэтая задума не была рэалізаваная, хутчэй за ўсё, дзеля расколу былых грамадоўцаў на некалькі груповак, якія спаборнічалі паміж сабой. Няўдачай скончыліся і ўсе спробы арганізаваць выстаўленне агульнанацыянальнага беларускага дзяржаўнага спіса, у які ўвайшлі б беларускія дзеячы без розніцы палітычных поглядаў.
42	Беларускі сялянскі саюз і Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў складзе Блока нацыянальных меншасцяў выстаўлялі сваіх кандыдатаў
не толькі на «частцы Віленшчыны», але ва ўсіх заходнебеларускіх акругах, за выключэннем Лідскай, дзе спіс БНМ быў ануляваны мясцовай акруговай выбарчай камісіяй. Іншая справа, што паслоў (П. Карузу, А. Стаповіча і К. Юхневіча) яны здолелі ўрэшце правесці толькі ў Свянцянскай выбарчай акрузе, а ва ўсіх астатніх выбары для іх завяршыліся няўдала.
43	Радаслаў Астроўскі стаяў на другім месцы спіса № 41 па Наваградскай акрузе, адразу пасля Міхала Чатыркі. Ягоная прысутнасць у спісе сапраўды выклікала шмат пытанняў, бо ўсіх іншых лідараў Грамады, зняволеных у гэты час на Лукішках, палякі паспяхова нейтралізавалі, не даўшы ім магчымасці пераслаць сваю згоду на балатаванне, што было, згодна з выбарчым заканадаўствам, абавязковай умовай. Выключэнне, зробленае для Астроўскага, трэба было неяк патлумачыць, і дзеля гэтага незадоўгада галасавання на старонках выдаванай Янкам Станкевічам газеты «Народ» з’явілася зацемка наступнага зместу: «Грам. Радаслаў Астроўскі, каторы гэтулькі зрабіў для вызвалення беларускіх працоўных масаў, спагадаючы нашай працы, згадзіўся выставіць сваю кандыдатуру на спіску Беларускіх Сялян і Работнікаў у Наваградскім вокрузе. Але цяжка было перадаць згоду з турмы, бо турэмная адміністрацыя гэтаму перашкаджала. Прыйшоў адзінаццаты дзень лютага — апошні дзень падавання заяваў аб згодзе на кандыдатуру. /ў гэты дзень заявы аб згодзе немагчыма было дастаць. Тады скемілі паслаць тэлеграму ў Наваградак аб згодзе. Дастаўшы гэтую тэлеграму, Акружная Выбарная Камісія ў Наваградку, згодна з уставай, прымушана была чакаць з выкасаваннем Р. Астроўскага із спіску ажно да друкавання афішаў, калі павінна была быць пададзена заява аб згодзе на пісьме. Прайшло яшчэ некалькі дзён. Нарэшце 15 лютага пракурор, нічога не ведаючы аб тэлеграме і, відаць, будучы пэўным, што згода ўжо спозненая, згадзіўся перадаць яе жонцы Р. Астроўскага. Заява аб згодзе без адкладу была павезена ў Наваградак і, дзякуючы тэлеграме, паспела ў пару» (Выбарныя навіны. Як была дастана ад грам. Радаслава Астроўскага заява аб згодзе на кандыдатуру // Народ. № 7. 24 лютага 1928. С. 3).