• Газеты, часопісы і г.д.
  • Васількі  Ядвігін Ш.

    Васількі

    Ядвігін Ш.

    Выдавец: Друкарня Марціна Кухты
    Памер: 120с.
    Вільня 1914
    28.56 МБ
    ВАСІЛЬКІ.
    ВІЛЬНЯ—........ 1914
    
    i дробны гандэль	мовах, I
    ss-"?SAwA- ■—I Iешчэ 10 пры2^;^^	«« ««^» J
    I Гандлярам Ь Р тупку.	I
    I	К«ааогі амвн»"»^
    ^жй^^^ 8 „БЕЛ APyCW	S
    I Шсьмо ®b®*a*e^Vm®on“^K4T?TH^ касьцб-Ш кону Мя А3 „ ,.?кяты і нядзелі,	Географію,
    | ЭваягеЛчяУ я** V I BB^Sfei assru 15S»»₽sr»„Т»»»»“ ■ Ждао: в1я>,“я,в^^^^(^Тв»*»**«,,ш*^^^___—___
    ЯДВІГІН с	--=о
    ВАСІЛЬКІ
    Апаведаньня.
    ВІЛЬ‘НЯ	—1914
    ДРУКАРНЯ МАРЦША КУХТЫ.
    Цасільці.
    Васількі закрасавалі... He, не закрасавалі.
    Дзе-ж ім цяпер красаваць? Холад. Зіма. Сьнег. He закрасавалі васількі; гэта толькі перэд вачамі маімі міганулі яны. Нават не перэд вачамі, а так нейдзе: ні то ў думках, ні то ў душы, ці сэрцы?—Ня ведаю дзе. Мі-ганулі васількі: васількі ў жыце... небо, як васількі... як васількі, вочкі— міганулі ва-сількі і... счэзлі!..
    У красе нашаго жыцьця, мы любім, як красуюць васількі...
    А калі паблекнуць васількі, паблекне небо, паблекне на душы, а на сэрцэ ляжэ холад; калі зямлю пакрые сьнег, а на тваю галаву бытцым сыпне шоран; калі маеш штодзенны цёмны, горкі хлеб, -тады толькі ўспомніш, што гэта — ад ваоількоў, ад іх красы, бо... аткрасавалі васількі...
    Р а н ы.
    Памяці С. Полуяна.
    Жывы нрбошчыц.
    Бываюць раны большые і меншые. Мен-шые — гояцца, і па іх знаку німа. Боль-шые — гояцца, але па іх астаюцца рубцы.
    Гэтак на целі.
    Бываюць раны большые і меншые. Мен-шые — гояцца; па іх астаюцца рубцы. Боль-шые — заўсёды крывавяцца.
    Гэтак на сэрцы.
    Бываюць раны большые і меншые. Мен-шые — заўсёды крывавяцца. Большые — залечывае толькі... сьмерць.
    Гэтак на душы.
    Колькі гадоў мінула с таго часу—не ўсномню. I цяпер, і тады воласы мае былі белые... толькі цяпер яны белые, як той на згон зімы брудны, прырыжэўшы сьнег, а та-ды яны былі белые, я£ добра вытрэпаны лён. Вочы мае цяпер,—як тая вада вапен-ная; тады былі,—як васількі ў жыце. Так мне і прозвішчэ далі—Васілёк. (Хрышчонае імя маё—Максім). Паненка мяне так празвала— Васільком... Добрая была паненка... Бывала, як толькі угледзе, што нябошчык татка мой, аткінуўшы полы бравэркі, хопіцца за паяс-ніцу, каб адперазаць дзягу, дык зараз яна паненка—цап мяне за руку, ды на бок, да сябе дрыцягне: „Ня бій, кажэ, Мацей (баць-ку майго Мацеем звалі), ня бій! Малы ён, худэрлявы,—каго тут біць?!“ I бацька слу-
    5
    4	*
    хаў яё. Паненка, ня ведаю за што, любіла мяне. Учыся, бывала кажэ, Васілёк, учыся пад старасьць як знойдзеш. Учыла яна мя-не чытаць і пісаць; страху да яе ніякога ня меў, а не раз і з бядой сваей дзяліўся, бо маткі маей ужо не было на гэтым сьвеце.
    Гэтак ішлі гады за гадамі.. С смарка-ча выцягнуўся я ўжо на ладнаго дзяцюка; чытаў —як рэпу грыз; як напішу—хоць хто прачытае, і шмат ужо пацехі з мяне меў мой бацька: памагу ў гаспадарцы (бацька мой вёў усю панскую гаспадарку) і дагле-джу і запішу.
    Але... зрабілася нешта такое, чаго ні-хто з нас ня мог зразумець. Аднэй цёмнай ночкі разбудзіў мяне татка і кажэ: „Расчу-хайся, Максім, і добра слухай, што я табе буду казаць: ты ўжо, дзякаваць Богу, не маленькі, да гаспадаркі прылажыўся, парад-кі тутэйшые добра ведаеш, дык от што за-памятай сабе добра: пан, паніч, Змітрок і я зараз едзем... куды—не пытайся і сам язы-ка не распушчай! Глядзі, пакуль хаця адзін з нас каторы ня вернэцца сюды,—пілнуй і слухай паненкі, пілнуй двара і гаспадар-кі, пілнуй і глядзі панскаго ўсяго дабра; чаго сам ведаць ня будзеш—райся старо-
    га Тадора,—ён не здрадзе; глядзі на ўсё і пілнуй, як стары сабака будкі! He паслу-хаеш бацькаўскаго слова—вярнуся,—не па-гляджу на твой мох пад носам,—дзьве ску-ры спушчу... не вярвуся—с таго сьвета пракляну!.
    Бацька, сказаўшы гэта, глыбока ўзды-хнуў, бытцым пасьля цяжкай работы; сьлё-зы заблішчалі ў яго вачах; ён адвярнуўся ад мяне. *
    — Будзь здароў, сынку, шапнуў ужо на парозе.—Нехай Пан Езус мае над табой апеку. Сказаў і вышоў с хаты.
    Я так спужаўся, што забыўся і языка: стаю, трасуся, нейкі жаль сьціснуў сэрцэ, а сьзёзы так і патплываюць да вачэй...
    С таго часу ня відзеў болі я бацькі свайго: прышлі весьці, што недзе галаву злажыў сваю разам с панам і маладым па-нічом. Змітрок так сама прапаў без весьці.
    Я і Тадор так і асталіся жыць у два-рэ пры паненцэ.
    Шлі гады за гадамі... Ужо і ў панен-чыных валасах заблішчало серабро. Дзьля мяне—жыцьцё было добрае: ўся гаспадарка была на маіх руках і добра ручыла; пэнсію браў добраю; яды—па ушы і пашанаваньне меў. He раз, бывала, паненка на гарбату, на
    7
    6
    вячэру клікне да сябе: сядзем, гаворым, ра-емся, а на астатак патчас доўгіх зімовых вечароў і ў карты—ў дурня паіграем. Лю-біла паненка гэтаго дурня і не раз сьмеху мелі з яго—аж бакі ўрывалі.
    Былі дзьве дзяўчыны пры пакоях: Па-раска і Тэкля. Сядзсм мы ў дурня гуляць с паненкай, а яна клічэ гэтых дзеўчат і ка-жэ: ну Васілёк, калі ты прайграеш—то бу-дзе дурэнь Тэклі, калі я—Параекі. Пачына-ем гуляць, а дзеўчата, вылупіўшы вочы, пілнуюць, каторая дурня возьме. Прайграю я—ну, кажу, Тэкля, узяла ты вялікаго дур-ня! прайграе паненка—ну, кажэ, Парасачка, ты дурэнь!.. Перш ціха, пасьля лічаць, ка-торая больш набрала дурнёў; а пасьля ўжо і сварка ў іх (а мы аж кісьнем са сьмеху), потым бачым і сьлёзы, і давай яны нас прасіць каб іграць кінулр бо надта шмат дурнёў набраліся!
    Вось гэтак жылі мы... Меж працы і кла-потаў мелі часам і сьмеху і жартаў трохі. Толькі гэта аднаго дня пад вечэр прыле-тае, як шалёная, да мяне Тэкля ды як за-галосе: па дохтара! па дохтара! Паненка памірае!!.
    Як я даставіў гэтага доктара—ня пом-ню... Шмат я іх пасьля гэтаго перэцягаў,
    але, дай Божэ ім доўгі век, с таго сьвету вярнулі паненку... Але якую?—і не пазнаць! Аві яна складна што скажэ, ані ў яе па-мяці, ані якой рупнасьці да гаспадаркі... адна толькі ахвота асталася да дурня ў кар-тьт, і то без уселякіх даўнейшых жартаў... от толькі мы ў дваёх. I то—ігра, каб ігра, a то жалься Божэ! Нічога ня помніць, толь-кі кідае картамі! Іншы раз у рабочы час пасылае па мяне ісьці іграць у карты. Як тут не паслухаць? Але бачу я, што ад гэ-тых гульнёў гаспадарка пачынае кульгаць... Я і так, і сяк прабаваў выкручывацца—ні-чога не памагае! Так мне гэта надаела,— што і сказаць не патраплю!
    Добра не скажу на каторым гаду па-ненчынай хваробы, ў самую Пятроўку, ка-лі грукала і блыскала на небе, а на пожні сена, як шафран пахучэе, раніцай разьбілі,— прысылае паненка па мяне, каб зараз ішоў у дурня гуляць.
    He сцярпеў—грэшны я чэлавек—узла-ваўся: досыць, кажу, мяне дурнем рабіць! He мая гаспадарка, а чужая? Здаць мне яе трэба—каб людзі не сьмеяліся—не пайду! Скажы, што мяне не знайшоў.
    — Паненка ўсю дворню пагоне шукаць,— кажэ зафрасаваны пасланец.
    8
    9
    Калі так, то скажы, што я памёр'—са злосьці крыкнуў я.
    Спацелы, зморэны, сярдзіты—бо шмат сена не ўхапілі і разбітае замокла—вярнуў-ся да дому і толькі стаў запісываць у кні-зі работнікаў, як прыбегае Параска с кры-кам: паненка ідзе тваё цела наведаць!— ПІто брэшэш? вылупіўшы вочы, пытаю.— Даліпан ідзе! Гэны дурны Апанас сказў ей, што ты памёр і што мы ні наўгаварывалі— нікога ня слухае: ўсіх гоне ат сябе...
    Што тут рабіць, думаю... злосць ешчэ горшая схапіла мяне: раз з гэтым скон-чыць!.. Выправіў Параску, высунуў серэд хаты тапчан, заслаў яго гунькай, палажыў падушку, і лёг выцягнуўшыся, а сам с-пад вока паглядаю,—што будзе.
    Праўда: ўходзе паненка сама адна; глянула на мяне, ўздыхнула цяжка, на ка-лены стала, перэжэгналася і давай пацяры гаварыць:
    — За душачку змарлую... За душачку змарлую...—Забылася, відаць, як завуся, бо ўсё пра меж сябе шэпчэ:. якжэ яго? якжэ яго?
    А я с тапчана патсказываю: Васілёк... He .. не... не Васілёк, забыўшыся, што з ня-бошчыкам спор вядзе, кажэ паненка. Гэта
    дзьля мяне ён Васілёк, а дзьля Бога іна-чэй... ня ўспомню.., але не Васілёк...
    — Максім, ізноў патказываю с тапча-на.—Ага, ага, Максім, Максім,—узрадавала-ся паненка, ды ізноў,—за душачку змарлую Максіма Анёл Панскі... ды давай усе гэтые пацеры атпраўляць...
    I стыдна, і жутка мне неяк зрабілася, але і прыдумаць не магу, як з бяды вы-лезьці! Ўстаць?— горш будзе: спужаць магу... Жутка, але то так жутка стала, што зда-лося і напраўду ўжо я нябошчык, і першай прышла наведаць мяне тая, с каторай век свой пражыў, і ад каторай век свой крыў-ды не зазнаў... He то, што жутка, але чую ўжо як рукі і ногі халадзеюць, якбы па-міраю... Тымчасам паненка ўстала, перэ-жагналася, падайшла ешчэ бліжэй да мя-не, пацалавала ў мой мокры ат поту, ха-лодны лоб... „Хутка спаткаемся, Васілёчак,“— шапнула і... ціханька — на цыпачках вый-шла...
    Ня злез, а зваліўся я с тапчана... толькі гэта і помню.
    Сонцэ высака ўжо ўзнялося, калі я прачнуўся і аж спужаўся, ўспомніўшы, што
    10
    11
    сена разбітае на пожні засталося; хацеў усхапіцца—куды там! Ані павярнуся... На шчасьце Тодар увайшоў.., Я да яго: братка, родненькі, скажы, што са мной? устаць не магу—памажы... там сена разбітае счар-нее...
    — Добра, добра, кажэ, от з’еш перш што я прынёс, ды выпій, тады а сене па-гаманім...
    Ледзь на пяты дзень, калі ўжо я мог сядзець на ложку, даведаўся а сене: звязь-лі яго... тры тыдні таму назад, а я прале-жаў чатыры тыдні без памяці ў гарачцэ...
    Паненка? Паненку ў дзесяць дзён, як прыходзіла памне—нябошчыку—пацеры га-варыць, адвязьлі... на магілкі!..
    Бедная, бедная, мая ты панначка! Мо-жэ там табе німа с кім і ў карты паіграць?..
    Вечны табе пакой!!
    А я—нябошчык —жыву, ды жыву...
    С таго часу ўжо не Васільком сталі мяне клікаць, а жывым нябошчыком...
    Чортава ласца.
    Ha ўсю нашу вёску (а вёска—хат 60) не было набажнейшаго чэлавека за ІІрану-ка Агорчыка. Ніводнаго сьвята, бывала, не прапусьце, каб нё схадзіў Богу памаліцца; да споведзі не то што раз—а разыдва-тры ў год дападзе; кут хатні—ўвесь образамі залеплен; а што лаянкі, дык хоць-бы як там яму дапякло,—ніколі ніякай ад яго не па-чуеш! Аж дзіва, бо вядома: ў нашай пра-стаце бяз чорта, паралюпіа, ці ешчэ там як—абыйсціся трудна. Шэпталі людзі, што наш Пранук не заўсягды гэтакі быў: слова, бывала, не скажэ, каб брыдка не вылаяцца; але як і што там гэтак яго перэрабіла,— ніхто дабра ня вядаў. Маўчаў і я, бо абе-цаўся да пары маўчаць,—але цяпер, калі ўжо пад зямлёй ляжыць Агорчык, — ра-скажу.
    12
    13
    У цёплую, відную летнюю ночку пае-халі мы аднаго разу с Прануком на нач-лег. Ніхто больш не прыехаў да нас,—спаць не было як класьціся, дык сталі тэ аб тым, то аб сім гутарыць.