Васількі
Ядвігін Ш.
Выдавец: Друкарня Марціна Кухты
Памер: 120с.
Вільня 1914
35
34
23 дня, чэрнарабочый 49 лет воласці . . Сымон скончался в . . часов . . .“ затрымаўся, але тут выцягнуў гадзіннік с кішэні, глянуў на яго і дакончыў пісаць: „часов 9 вечэра“... „Ну,—абярнуўшыся да служачаго, сказаў над’зірацель,—цяпер па-лавіна дзевятай, даю, значыцца, яму паў-гадзтны часу —- хіба годзе — паспее; па-дасі яму грамніцу, а я пайду; ў адзінац-цаць прыйшлю за ім насільшчыкаў па за-кону, — значыцца, — ў дзьве гадзіны"... Ізноў замігацела грамніца, ізноў чутно бы-ло і хліпаньне, і скрыгат, але што раз ра-дзей, што раз цішэй“.
Як увесь свой нядоўгі век быў паслух-няны Сымон, так і ў гадзіну свайго канань-ня астаўся паслухняным... начальству: ў дзевяць сканаў.
Служачы зняў з яго ўсю бялізну, і ва-рочаючы з боку на бок цёплае ешчэ голае цела, палажыў тварам да гары, сьцягнуў рукі на грудзі, і прыкрыўшы ўсяго пбсьціл-кай, занёс на мейсцэ грамніцу і пайшоў ізноў у свой кут дрэмаць...
Вецер гудзеў. Ліплі крывава-жоўтые лісты кляніны да памуцеўшых шыб баль-
ніцы, якбы падгледзіць хацелі, што там робіцца...
На вакне, дзе быў крыж, стаялі аба-пал дзьве васковые свечкі: адна з іх не-пачынаная, другая крыху надгарэўшы, ўвесь знак, — уся нядоўгая памятка, што на сьвеце не стала аднаго чэлавека.
36
73
Зараблзюць..
Мамку — дык закапалі на магілках — пры горадзі; не на самых, праўда, магіл-ках, але так — крышку з боку — за пло-там, бо казалі, што яна неяк не зусім так, як трэба для могілак, памірала.
Татку не давялося ўбачыць. Ганулька— сястрычка, значыцца, мая, — казала, што як была маленькая, а мяне ешчэ на сьве-ці зусім не было, — дык разы са два ба-чыла. Нішто, казала^ хоць старэнькі, але добры быў: грошы, a то і цукеркаў, быва-ла, прыносіў і надта пекную пахучую адзе-жыну меў на сабе. Але я так і не бачыў яго: на пахавунак мамкі ён не прыйшоў, Чаму? Ня ведаю.
Як мамку хавалі, мне было гадоў во-сем; Ганулька бралася пад чатырнаццаць.
Пры мамцы жылі мы ў пекным мура-
ваным домі, дом быў вельмі высокі, але мы жылі зусім нізенька — бытцым у зям-лі. Так, бывала, сьмешна глядзець праз ваконцэ: толькі ногі міг-міг, а то іншые— лілэп, шлэп, але толькі і відаць ногі, як-бы людзям галоў і ня трэба было...
Жыць было добра, спакойна, і гульні свае з Ганулькай мелі. Зімой, напрыклад, у вялікі мароз на вакне (адно яно было ў нас) такіе бывалі пекные кветкі, што так і глядзеў-бы цэлы дзень на іх, а Гануль-ка возьме вугольчык, дый ім на сьцяне та-кіе самые кветкі навядзе, — як раз такіе самые, толькі тые былі белые, а гэтые чорные... Або — іншым разам — з вакна вада стане капаць, — вось, як раз як ча-ста бывала з вачэй мамчыных: такая перш маленькая капелька, а пасьля яна неяк пухне пухне, і зробіцца вялізарная, бліс-кучая і... кап; а потым другая, трэцьцяя, але так сама памаленьку: кап... кап... кап... Толькі, помню я, раз мамчына капелька уігала мне на твар, дык такая цёплая бы-ла, ажно гарачая, а тые, што з вакна ка-палі, дык іншым разам замерзалі ў доў-гіе, доўгіе сасулькі; тады мы з Ганулькай аддзіралі іх і гулялі ў крамніка што цу-керкі прадае.
38
39
Здаралося не раз, што есьці надта ха-целося, а мамка не прыносіла (мусіць, ча-су ня мела), дык за тое яна як пачне нам гаварыць, як пачне, а так умела пекна га-варыць: як птушачкі Божые — такіе ма-ленькіе, беднеькіе, а страхі над сабой не ма-юць, а мы маем; як іх вецер праймае, а да нас не дабіраецца; як яны галодные спаць садзяцца, — і ўсё гэта так пекна, так жа-ласьліва нагаворыць, што аж нам захочэцца быць падобнымі да гэтых птушачак Божых, каб і нам халодна было, каб і нам, як гэ-тые Божые птушачкі, галоднымі класьціся спаць у халодны кут. I кладземся. А мам-ка доўга ешчэ сядзіць і шые, шые, шые...
Сперша, як асталіся мы толькі ў два-ёчку, — вельмі маркотна было... Скуліўшы-ся, — як каткі у клубочкі, дрэмем, не раз-дзеваючыся ўсю ноч, хліпаючы ад часу, да часу, на мамчыным ложку... Галоднымі не былі: хлеб ешчэ цягнуўся; двазлоты ўмам-чынай апратцы знайшлі, а як праелі іх, — Ганулька і кажэ да мяне: „ты, Адамка, не дурэй, сядзі ў хаці, ды лемэнтар, як мамка паказывала, грызі, а я пайду грошы зараб-ляць і на сябе, і на цябе“. I праўда: зара-
боткі яна дастала ў скорасьці: то на пабя-гушкі, то падлогі мыць, то вады прынесь-ці, ці так што якое, — але зарабляла, і год за годам ішлі роўна, спакойна... Ганулька вырасла на сталую ўжо дзяўчыну, а і я, хоць тонкі і худы, але так оама ў верх вы-цягнуўся, і мы нераз ужо памеж сябе раі-ліся, каб убіцца мне да якаго майстэрства, але... але зрабілася нешта такое, чаго мы самі не маглі зразумець: заработкі Гануль-чыны неяк зразу урваліся...
Чаму? — не разумеў я. Чуў толькі ад дворнічыхі, што такіх ганарыстых, як мая Ганулька, — паны'ня любяць... Жыць ста-ла цяжка: мала таго, што ціснуў голад, але і апрануць не было чаго — сядзім цэлы дзень у хаці, як тые мышы ў нарэ, і толь-кі, як добра сьцямнее, Ганулька ў сваіх ла-хманах выпоўзала да аднэй старэнькай па-ні, каторая адна і асталася, што ешчэ Mena літасьць над намі, і то тое, то сёе перэ-падала ад яе нам з яды. Але цягнуцца гэ-так доўга не магло. Ганулька кідалася ўсю-ды, шукаючы працы, і зморэная прыбегала позна вечэрам да хаты, ламала свае ручкі і плакала, плакала... Гледзючы на яе, ска-вытаў я з жалю, як тое шчанё...
41
40
— „Адамка,—вярнуўшыся знекуль, ка-жэ да мяне Ганулька, -- „нема рады: каб адна я была — ведала-б, што зрабіць, але цябе шкода! Ідзем разам на службу: нам дадуць апраткі, кватэру і есьці, колькі за-хочэм“.
Я цешыўся, аж скакаў, і дзівіўся, што Ганулька была вельмі маркотная: амаль ня ўсю ноч пракленчыла яна пры мамчыным ложку, — малілася і плакала, плакала і ма-Л1ЛНСЯ««* ,
Назаўтра пайшлі мы на службу: гэта быў вялікі, пекны, чысты рэстаран. Далі мне чыстую цэлую адзежыну і паставілі за лёкая; Ганульку адзелі, як кралю якую, але работы не назначылі ніякай...
I служым мы. Што дня, а найбольш вечэрам, находзяць дзесяткі і сотні чыста і багата адзетых паноў, бяруць емачную, дарагую яду, купляюць заморскіе водкі і віны, кідаюць грашыма, як трэскамі; пьюць ядуць, крычаць на лякаёў, — бо такіх як я, ёсьць тут ешчэ с пяток і такіх, як Га-нулька, ёсць апроч яе тры, 1 ўсе яны ні-чога ня робяць: ходзяць ад сталада стала. госьці іх адны перэд другімі просяць да сябе, кормяць, пояць, ды ешчэ гасьцінцы даюць...
Мая служба вельмі цяжкая, — найгорш, калі Ганулька — мая родная, каханая ся-стрычка, седзючы пры адным стале с ца-намі, — крыкне: „Адам! ешчэ бутэльку ві-на\“ — Ляту, нясу, атпечатываю, неяк нс-гі I рукі мае трасуцца, і мест у шклянкі лію віно на белы чысты абрус, бо не наві-но гляджу; гляджу, як зачараваны, ў сініе, сініе вочкі сваей Ганулькі, і хочэцца мне крыкнуць на ўвесь гэты рэстаран, не — не рэстаран, а крыкнуць так, каб ўвесь сьвет пачУў: „кідай, сестра, безработную службу! кідай, дарагая мая!“
42
43
3 a p a б і§.
Хоць меў Сьцёпка Тацюк траціну зям-лі, і то зямлі добрай, меў жонку — Таця-ну да ўсяго дасужую, меў трох сынкоў, с паміж каторых старшые два былі ўжо ладнымі падросткамі і зараблялі ня толькі на сябе, але і на хату, а ўсё-ж ткі ў хаце жылося несамавіта: штодзенны недаотатак! Нажывуць круп, затаўкі німа; згарусьцяць затаўку, — як раз крупы скончыліся; і так усьцяж!
Праўду кажучы, найбольш вінават быў гэтай бядзе сам Сьцёпка: хоць любіў, каб яды было, як на Дзяды, але хацеў, каб ра-боты бьтло, як у нядзелю. Людзі ўжо на-працуюцца, па колькі-то пракосаў пройдуць, а Сьцёпка ўсё ешчэ соўгаецца ад хаты да.
хаты па вёсцы: то з адным пастаіць, па-гутарыць; то з другім за глупства завя-дзецца, — пасварыцца, — глядзі — ўжо і поўдня блізка, і, хоць як ня кідалася Сьцёп-кава Тацяна, нічога не памагала: жылося, як той казаў, дрэнна.
А Сьцёпка ні ад таго, каб жылося ле-пей, — чаму не? Але, каб гэта лепей само як небудзь, скуль небудзь звалілася, знай-шлося. I хада Сьцёпкі была такая, бытцым усё шукаў гэтаго лепей. Апусціў галаву, як той конь убоісты, ў ніз, дый цягаецца, быт-цым чагось угледаючыся.
Многа, ці мала гэтак шукаў Сьцёпка сваей долі, але вось аднэй неяк раніцы, пралайдачыўшы ўсю ночку ў падгарадзкім шынку, і варочаючыся с пустой кішанёй і цяжкай галавой да хаты, здалося яму што ткі знайшоў сваю долю. Стрымаўся раптам, сярод дарогі і стаў с-пад лоба агле-дацца, якбы баяўся, каб яго думак хто не падглядзеў, ці не патслухаў... Потым, кру-та завярнуўшыся скорым крокам памахаў У горад. Прыйшоўшы на адну з вуліц, дзе стаяў знаёмы гарадавы (не раз чарку пера-кулівалі разам — ўсей знаёмасьці), стаў з ім шэптацца. Доўга, натставіўшы вуха ікі-
44
45
ваючы галавой, слухаў, пашаптушак Сьцёп-кавых гарадавы, пасьля кіўнўшы пальцам, павёў яго ў паліцію.
„^м заРа гэты самы гарадавы завёў Сьцёпку ў камору^ дзе сядзеў за сталом нейкі чыноўнік, ці начальнік, а сам чмых-нуў адтуль. Жутка зразу зрабілася Сьцёп-КУ> мо ўжо і жалеў цяпер, што ажно сюды кінуўся шукаць сваей долі, але неяк слова за слова (начальнік паказаўся Сьцёпку вель-мі прыступным чэлавекам) і ўсё, што было Ў думках Сьцёпкі, вылажыў як мае быць.
...Выйшоў Сьцёпка. Выйшоў, якбы па-сьля вялікай, цяжкай працы: спацелы, чыр-воны, як рак. У моцна заціснутым кулаку трымаў сярэбраны рубель... Але што цяпер значэ Сьцёпку гэты рубель? Ого! Сьцёпка-бо ведаў цяпер як зарабляць рублі. Калі захочэ — не аднаго будзе мець. Вось за-хацеў, 1 будзе мець... як вам здаецца: што? Каня! Як мае быць каня — гаспадарскаго каня. Трэба будзе толькі падыйсці на торг, выбраць любога, а пасьля сеў і паехаў; аб цане і не пытай! Ёсць каму за яго пла-ціць!
Варочаючыся да дому разважаў Сьцёп-ка; сказаць жонцы, ці не сказаць? Але ткі
надумаў не гаварыць: на што бабі ведаць? Ешчэ гатова разбрэхаць па вёсцы, а гэтаго нельга, бо і заработак можэ ляснуць.
Па дарозі зноў зайшоў Сьцёпка ў шы-ночак, знайшлася там знаёмая кампанія, а да таго быў рубель — было за што і пры чым пасядзець, дык ледзь у ночы дацяг-нуўся да дому. I, вайшоўшы ў хату, нама-цаў палок і, рынуўшыся на яго, заснуў моц-ным, пьяным сном.
Сонейка ўжо высока паднялося, калі Сьцёпка расчухаўся, злез с палка, моўчкі насунуў шапку і высунуўся за дзьверы. Та-цяна так сама бытцым і не бачыла мужа—ні-водвым словам не зачаніла яго. Яна добра ве-дала, што ніякое прычытываньне ня толькі не памагала, але ешчэ горш шкодзіла: Сьцёц-ка, на злосць жонцы, кідаў тады ўсю рабо-ту і сьцягіваўся з дому на колькі дзён. Хніпаючы і ўціраючы нос хвартухом, Таця-ня ямчэй толькі перэстаўляла гаршкі; Map-Heft ляскала вілкамі і чапялой у качарэжніку і часьцей куксала свайго малога Сымонку, каторы круціўся каля спадніцы маткі.