Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
I рэкі цягнуцца, як рукі, Да цёплых, верных рук сяброў.
1976
106
Вяснянка
ПІЯНЕРСКАЯ ГАМА
Добры дзень вам, песні гаю! — ДО! — у першым гуку горна. Я з палаткі выбягаю.
Чыста, сонечна, прасторна!
Рэчка жыва адгукнецца: — РЭ! — падкіне срэбра ў гаму.
I на беразе, здаецца, Вербы ўтораць ёй таксама.
Міла, люба ў звонкім краі!
— МІ!—пачуеш каля бору: На трубе сасна іграе, Галаву падняўшы ўгору.
Фантастычныя сцяжынкі!
— ФА! — са мной яліны згодны. Незабыўныя хвілінкі, За спіной рукзак паходны:
Ёсць з сабою ўсё, што трэба. Соль да хлеба не забылі?
Разам з намі — вецер, неба.
— СОЛЬ! — і кроплі зазванілі.
— ЛЯ! — лінуў зялёны лівень.
Я лячу з хлапцамі ўсімі. Эх, вось гэтак бы імкліва Паляцець у космас сіні!
Сіла ў целе прыбывае
У паходах, за работай.
— СІ! — сініца сагравае Гаму цёплай, светлай нотай.
Эдзі Агняцвет
107
Дома ўспомнім гай прасторны, Поўны ягад і арэхаў.
— ДО! — і верхні гук мажорны Пракаціўся ў лесе рэхам.
1962
АЛЕНЬ
У таты — умелыя, спрытныя рукі, He ведаюць рукі ніякай прынукі — Працуюць таму, што працуецца,
Майструюць таму,
што майструецца.
Мой тата з бяросты зрабіў цвыркуна, На скрыпцы іграе цвыркун давідна. 3 кавалачка бляхі
удаўся вятрак— Ён крыламі круціць і гэтак, і так.
А корань асіны, усім на здзіўленне, Зрабіўся рагатым і лёгкім аленем. Зусім як сапраўдны, гарэзлівы.
Хто скажа, што з дрэва вырэзвалі?
Алень прымасціўся ў мяне на акне, Зімою трубіў, сумаваў па вясне.
Як толькі зацінькаў бярозавы сок, Алень мой учуў
і на волю уцёк.
108
Вяснянка
Цяпер ён у пушчы гуляе, шчаслівы, Мы з татам выдумваем новыя дзівы: Працуем таму, што працуецца,
Майструем таму,
што майструецца.
1974
АЛЕСЯ
У яркіх цюбецейках,
У сонечных панамах, Шумлівыя, смуглявыя ідуць сябры твае.
Крычаць на пераходзе ўсе разам: — Цёцямама!
I ім руку ласкавую Алеся падае.
— Смялей, не адставайце!
Ідуць сыны і дочкі
Пад вернаю аховаю на тратуар другі.
Здзіўляюцца, смяюцца задзірычарнавочкі —
Яны адкрылі новыя На свеце берагі.
Арык ля плошчы плешча
I скача, несціханы, Спяшаецца, стараецца таполі напаіць.
У шапачках чырвоных схіляюцца цюльпаны.
I колерамі рознымі уся зямля гарыць.
Эдзг Агняцвет
109
Па вуліцах Ташкента Дзіцячы сад гуляе.
— Матуля, мама! Мамачка! — Скрозь галасы чутны.
Дзіцячы сад не знае, што некалі здалёку
Алесю«маму» вывезлі 3 пажарышча вайны.
Бялявую дзяўчынку — трысціначку з Палесся
Дачкой назвалі добрыя Узбекскія сябры.
I я люблю той горад, Дзе вырасла Алеся, Дзе сонца над чынарамі Купаецца ўгары.
1966
АНДРЭМ АЛЕКСАНДРОВІЧ
(1906—1963)
ЛЯСНАЯ БАЙКА
Вырас пад асінаю
Грыб Архіп.
На дзіва ўсім, На ім
Прыгожы капялюш:
Ружовы,
Адмысловы
На ўсю лясную глуш.
Стаіць і задаецца
Грыб
Архіп.
He можа наглядзецца Край зялёны
На капялюш ягоны.
Шэпча мошкабасаножка:
— Ах, які грыбок харошы! Крыллем плясне матылёк: — Ах, які капелюшок!
Зайка скача, плешча ў лапкі. — Я такой не бачыў шапкі!
Нават жаба выхваляе:
— Квакваква, квакваква, Раз такую шапку мае, Дык якая ж галава!..
Андрэй Александровгч
111
Раптам вецер тут з’явіўся, Грыб Архіп
Закалаціўся;
Капялюш яго на дол
Пакаціўся колам.
I глядзяць усе наўкол:
Грыб
Архіп
Стаіць, як кол, Голы, безгаловы...
Ператапталі ўсю траву, Шукалі, звалі галаву.
I зразумелі, што дарма Шукаць таго, чаго няма.
1956
ІВАН АНОШКІН
(нарадзіўся ў 1928 г.)
ЛЕНУСХРАНІКАЛЮС
He Іванка, а сам Міша на канькугарбунку ляЦеў у трыдзевятае царства. Ды раптам лямпачка хліп—і пагасла. Важаты выключыў. Яму, бачыце, шкада, калі хто лішнюю старонку прачытае. Распарадак дня! Ну, то чакайце! Заўтра ўсе калгаснае сена пойдуць сушыць, а Міша—«Канькагарбунка» дачытае...
«Траляля... Траляля...» — зайграў пабудку, разбудзіў празрысты ранак піянерскі горн. Дзеці хуценька засцілалі ложкі, беглі да ўмывальніка.
— Міша! Спознішся на фіззарадку!..
Міша асцярожна выглянуў зпад коўдры і заенчыў:
— Вооой!.. Жыывоот!.. Вооой!..
Хлапчукі спалохаліся, кінуліся за лагерным урачом. Праз хвіліну ў пакой убегла Алена Сцяпанаўна.
— Дзе баліць?
— Тут,— скруціўся абаранкам Міша.— I вось тут... I тут...
— Пакажы язык.— I Алена Сцяпанаўна пачала тыцкаць пальцам у хлапчукоў жывот.— А тут не баліць?
— Баліць! — стагнаў Міша.— Бы агнём пражыць.
— Так і ёсць: ленусхранікалюс,— распазнала хваробу Алена Сцяпанаўна.
Іван Аношкін *
_____ Цяжкая? Небяспечная? — захваляваліся ў пакоі.
_____ Вельмі небяспечная... Асабліва калісвоечасова не лячыць.
— To, можа, банькі? Або ўкол?
_____ He трэба мне банькі! — задрыжаў Міша. —
I ўколу не трэба... Лепей якую таблетку...
_____ Можна і без таблеткі,— усміхнулася Алена Сцяпанаўна.— Але пасцельны рэжым... Поўны спакой... Строгая дыэта...
Вось дык пашанцавала! Хай варушаць на лузе сена... А Міша будзе песціцца ўвесь дзень у ложку, чытаць «Канькагарбунка».
Але не справіўся разгарнуць кніжку, як дзяжурная санітарка Ліза прынесла сняданак: каву з пернікамі. Сама села на табурэце, ласуецца марожаным.
_____ д мне?! — вырвалася ў Мішы, бо марожанае для яго найлепшы ласунак. Няўжо адным дзяўчынкам?
_____ He, усім. Ух, якое салодкае!..
_____ То дзе маё? Можа, сама злізала? Нездарма Лізай завешся.
— Кінь выдумляць! — пакрыўдзілася Ліза.— Марожанае ўсім, хто здаровы... А ў цябе ленусхранікалюс... Небяспечная хвароба... Сам чуў, як Алена Сцяпанаўна казала: строгая дыэта... Дык табе замест марожанага кава...
_____ Навошта мне кава! — бунтаваў Міша.— Навошта мне дыэта!
— Бо ў цябе, Міхасёк, ленусхранікалюс,— угаворвала Ліза —Алена Сцяпанаўна сказала, што хворым марожанае супрацьпаказана...
_____ Які хворы?! — крыкнуў Міша, але схамянуўся, прыкусіў язык.
Ён не стаў піць каву і пернікі адсунуў. Выцягнуў зпад коўдры кніжку.
114
Вясн'янка
Чытаць?! Нельга! Рэжым!— I Ліза порстка выхапіла з ягоных рук кніжку.— Хіба не чуў? Патрэбен поўны спакой!..
— Аддай!— саскочыў з ложка Міша.
— He аддам! — I Ліза апынулася каля парога.— Бо рэжым!
Вось я табе як урэжу! — сціснуў кулакі Міша.
He ўздумай біцца! А не то гукну Алену Сцяпанаўну. Яна цябе супакоіць. Такі ўкол дасць...
Пачуўшы пра ўкол, Міша адразу ўгаманіўся.
Ну і Ліза! Ну і падліза! Міша ёй ніколі не даруе. Але покуль нічога не сказаў. Адно застагнаў. He ад болю — ад вялікай крыўды.
А Ліза села на табурэт каля дзвярэй, разгарнула кніжку. Ну дзе тут справядлівасць?!
— А дзяжурным можна чытаць?
— Канечне, можна! Усе на экскурсію, а мне нудзіцца?
На якую экскурсію?! — ажно падскочыу Міша. J
— Хіба не ведаеш? Сёння, пасля работы, калгасны шафёр дзядзька Фёдар павязе ўсіх спачатку на электрастанцыю, потым на пасеку... Затым...
Але Міша ўжо не слухаў. Міша падскочыў сігануў праз акно.
— Міша!.. Міхасёк!..— кінулася да акна Ліза.— Куды ты! Ты ж хворы...
А Міша імчаў без аглядкі цераз увесь пляц тУДьі, дзе яго сябры памагалі калгаснікам сушыць сена.
Хай яна згіне, тая хвароба — ленусхранікалюс!..
1969
ЛІДЗІЯ АРАБЕЙ
(нарадзглася ў 1925 г.)
ЗЕРНЕТКА I ВЕЦЕР
Віхор наляцеў на ліпку, і яна густа зашумела, ссыпаючы долу чорныя зернеткі насення. Адно зернетка падхапіў вецер і панёс у белы свет. Гушкаў яго, круціў пад самым небам, ды раптам сціх, нібыта надакучыла яму гульня такая. I пачало зернетка падаць. Страшна яму было ляцець з вышыні, баялася, што разаб’ецца, загше, хапалася за пылінкі, за смяцінкі, што круціліся каля зямлі, але і тыя асядалі.
Моцна выцялася зернетка аб камень, што ляжаў на полі, адскочыла і ўпала на шашу.
Ператрывала боль, аддыхалася, пачало азірацца. Блізка не было ні дробачкі зямлі, не сачылася ні кропелькі вады, і зернетку зрабілася сумна. Доўга ляжала яно, не ведаючы, як адсюль выбрацца, як уцячы. Ды раптам зноў вецер! Спачатку падзьмуў ціхенька, зернетка ад яго подыху толькі варухнулася, потым пажвавеў, а далей зноў разышоўся, адным махам закінуў зернетка пад ’воблакі, панёс над палямі, балотамі. «Куды я лячу, што са мною будзе? —ледзь не плакала зернетка.— Дзе ты, родная ліпка, чаму кінула сваё дзіця на пагібель?»
А характар у ветру быў несур ёзньі, ветраны, то ён дзьмуў з усяе сілы, то заціхаў. Зноў надакучыла яму гойсаць пад воблакамі, і зноў ён пакінуў зернетка пасярод неба. I пачало яно
116
яснянка
зноў апускацца. Так хацелася яму ўпасці ў мяккую раллю, каб не пабіцца яшчэ раз, ды не шанцавала зернетку. Унізе плыла рака, шырокая, як мора, і падступала — усё бліжэй, бліжэй...
«Загіну! Патану!» — сцялася зернетка.
Некалькі хвілін яно ляжала, не ведаючы, ці жыве, ці ўжо загінула. Потым зразумела, што жыве. Яно ўпала на лісток, што трымаўся ў вадзе на тонкай сцяблінцы, як на якары. Тут зернетку было крышку лепш, чым на шашы, крышку мякчэй, ды і кропелька вады ляжала на лістку, з яе можна было напіцца. Але жыць тут зернетка ўсё роўна не магло б. Як можна жыць без зямлі? Яе маці, вялікая ліпа, трымалася карэннямі за глебу, так вучыла яна і дзяцей.
Ляжала зернетка на лістку, гайдалася, як дзіця ў калысцы, і заснула. Прачнулася ад буры на вадзе. У чорным небе гарэлі яркія зоры, а рака пад лістком кіпела, бурліла, лісток то падлятаў на хвалях, то ападаў уніз, вада залівала. зернетка. Унізе пачуўся трэск, зернетка моцна падкшула, а потым лісток паплыў, як карабель што сарваўся з якара. Ён плыў усю ноч, пакуль пад раніцу не зачапіўся за вярбіны корань.
Над рэчкаю ўзыходзіла сонца — вялікае, чырвонае і цёплае. Добра было б цяпер пагрэцца, абсушыцца, адпачыць, ды тут зноў адкуль ні вазьміся — вецер. Схапіў зернетка разам з лістком і пакаціў па полі.
Ведала ўжо зернетка злосны нораў ветру дабра ад яго не чакай, можа, зноў пад хмарьі закіне. I як ад яго адчапіцца, як гэты вецер абхітрыць! Толькі падумала, а тут у зямлі шчылінка тоненькая, быццам пёркам на зямлі нехта рыску напісаў. Злаўчылася зернетка — скок у тую шчылінку. Вецер і не заўважыў, далей пусты лісток пагнаў. А зернетка затаілася, ляжыць.
Лідзгя Арабей Н?
I так яму добра аказалася ў той шчылінцы — цёпла, мякенька, і крынічка недалёка цурчыць.
Стомленая ад сваіх прыгод, зернетка заснула. Яно не чула, як засыпала шчылінку зямля, як закідала дол жоўтым лісцем, як пайшлі халодныя дажджы, як укрылася зямля белым снегам.
Спала зернетка да вясны. Прачнулася і здзівілася. Аказваецца, яно тут не адно, у зямлі поўна іншых зернетак, і жоўтых, і зялёных, і чырвоных, і ўсе, адно перад адным, спяшаюцца, працуюць, прарастаюць. I наша зернетка ўзялося за работу. Пачало белы карэньчык выпускаць ды ім у зямлю тачыцца, а зялёным парасткам прабівацца ўгару, да неба. Гэта была вельмі цяжкая работа, зернетка аддавала ёй усе свае сілы: скора яно вельмі схуднела, а далей і зусім знікла, растала, ператварылася ў карэньчык і парастак. Цяпер карэньчык ужо моцна трымаўся за глебу, а парастак прабіўся да святла. Азірнуўся навакол, і вельмі тут яму ўсё спадабалася. Недалёка плыла рэчка, за ёю сінеў лес, на краі якога раслі высокія ліпы.