Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
Пачаў парастак лісткамі прыбірацца. Спачатку вылузаў адзін — светлазялёны, ліпкі, за першым — другі, за другім — трэці. Ужо зверху ўніз пазіраў ён на пралеску, якая тут нядаўна расцвіла. А пралеска, відаць, вельмі хацела пазнаёміцца з парасткам. Аднойчы раніцою, умыўшыся туманам, яна нясмела загаварыла:
— Добрай раніцы! Мяне завуць Пралеска... Я суседка ваша, я тут расту. А вы хто?
— А я — ліпка,— адказаў парастак.— Бачыце высокія дрэвы на ўскраі лесу? Такая буду я...
— Вельмі прыемна... Я рада з вамі пазнаёміцца,— і Пралеска схіліла сваю сінюю галоўку.
1974
АНАТОЛЬ АСТРЭЙКА
(1911 — 1978)
МОЙ БРАТ КАМСАМОЛЕЦ
Мой брат камсамолец, А я піянер.
Мой брат трактарыстам Працуе цяпер.
Я ў школе вучуся, Я гальштук нашу, Чытаю, малюю, Лічу і пішу.
Мой брат камсамолец, Удзельнік вайны.
На грудзях у брата Зіхцяць ордэны.
Ад самае Волгі
Да сівых Карпат — Паўсвету на танку Аб’ехаў мой брат.
Пра бітвы, паходы, Пра грозны той час Мой брат камсамолец Расказваў не раз.
Увечар да брата Прыходзяць сябры,
Анатоль Астрэйка
119
Гамоняць аб справах Да позняй пары.
I брата ўсе хваляць, ІІІто працаю ён Заўжды праслаўляе Свой родны раён.
Рад бацька і маці,
I я вельмі рад, Што ёсць такі слаўны Ў мяне родны брат.
Я школу закончу, Навукі прайду, Клянуся, за братам Я следам пайду.
1948
РАЗМОВА АБ ПРАФЕСІЯХ
Раз сышліся на двары Юныя рамеснікі
I пачалі гаварыць
Аб сваіх прафесіях:
Што каштоўней, што важней Для краіны і людзей.
— Я шліфую, я тачу Рэчы далікатныя, Справу токара лічу Самаю выдатнаю.
Нават трактар без мяне Кола з месца не скране.
120
Вяснянка
— Муляр 3 цэглы дом кладзе, Сценка ў сценку роўныя.
Вы не знойдзеце нідзе Працы больш шаноўнае. Дзе ні вуліца, ні пляц, Як паглядзіш — мой палац.
— Што ты нам ні гавары — Вушы не развешу я, Я за слесара, сябры, Вось дзе дык прафесія.
Hi замок, ні нож, ні крук Без маіх не зробіш рук.
— За варштатам я стаю, Тку адменнай пражаю, Я прафесію сваю Лічу самай важнаю.
Апранаю я народ У бастон і каверкот.
— Ты залішняе ўзяла. Пасмяшыла жартамі, А сякера, а піла Нікуды не вартыя? Без сякеры, без пілы He зрабіць і чапялы.
— А вось справа швейная Самая надзейная: Абыходзіць голка свет, Кожны голкаю адзет.
А шавец? Браток, уваж! Чым жа не выдатны я? Вы без ботаў, без гамаш Hi на што не здатныя:
Анатоль Астрэйка
121
А ў абутку — любата, Ці мароз, ці хлюпата.
— Дайце слова, мне пара, Марна вокал ходзіце, Лепшай, чым у друкара, Працы вы не знойдзеце. Без кніжок ды без газет He абходзіцца ўвесь свет.
Слаўны наш савецкі край, Моладзі жыць весела, Ты любую выбірай Сам сабе прафесію: Навучайся і працуй' Толькі сілы не шкадуй.
1948
МІКОЛА АЎРАМЧЫК (нарадзіўся ў 1920 г.)
СВЯТЛАНЕ
Дык ты кажаш: у школе За гэта імя
Ад свавольнікаў болей Праходу няма?..
Бо чарнявая надта
Твая галава, А цябе нехта жартам Святланай назваў.
Ты даруй мне за тое, Што некалі я Даў табе не такое, Як хочаш, імя.
He заўважыў я нават, Шчаслівы тады, Што ты трошкі чарнявай Была сапраўды.
Светлы дзень, што быў святам За нашым сталом, Што ўвесь свет, а не хату Запоўніў святлом;
Колер поля, што ланам Зваў друг франтавы, Без пары пахаваны Ля самай Масквы;
Мгкола Аўрамчык
123
I пачуцце адданай Бацькоўскай любві Падказалі: Святланай Яе назаві.
Быццам позірк твой ветлы
Казаў мне ў цішы: — За мяне будзе светла Ў цябе на душы.
Зразумець жа яшчэ ты Павінна сама, Што імя табе гэта Далі недарма.
1954
* * *
Вось яны, прывольныя прасторы Роднае зямлі спакон вякоў!..
Паабапал аржаное мора
Ледзь не хлыне на бальшак з бакоў.
Панад абеліскаміслупамі Дубасілак з гордай галавой, Тройчы расстраляны перунамі, Выглядае вежай вартавой.
А як пеўні абвясцяць світанне, Разам з дбайным сонцам аглядаць Гэтыя бяскрайнія ўладанні Бусел падымаецца з гнязда.
Апячэ дзяўчына ранкам буднім Ногі аб расу на мураве, Ледзяной вады глыне са студні I курлыкне хрыпла журавель.
124
Вяснянка
Калі бачыў ты, як тут тттугяр Бэз ліловым полымем ля хат, Ад якога сполахі мільгаюць Ў шыбах вокан і ў вачах дзяўчат;
Як кіпіць перад пачаткам лета Квецень перагрэтая садоў
I ружовай пенай белацвету Пырскае на разамлелы дол;
Калі чуў, як салаўі тут хорам, Захлынаючыся ад красы, Прапалоскваюць, бы лудзяць, горлы Срэбнымі крупінкамі расы;
Калі звечара пасля змяркання Адчуваў, душою малады, Як у сэрцах спее тут каханне, А ў садах — духмяныя плады;
Калі бачыў, як святлом барвовым, Азарыўшы да вяршынь лясы, Незгасальным полымем ліловым Тут гараць увосень верасы;
I калі не днямі, а гадамі Адчуваў ты зблізку і здаля, Як тут хлебам, мёдам і грыбамі Пахне навакол сама зямля,—
Зразумееш ты тады, магчыма, He пражыць чаму мне без яе I чаму ўсё тут перад вачыма У ружовых фарбах паўстае.
1958
ЗІНАІДА БАНДАРЫНА
(1909—1959)
ХАЧУ ЧЫТАЦЬ
(3 аповесці «Ой, рана на Івана»)
Бацька вазіў снапы пану, малаціў. Маці паставіла кросны. Яны занялі ўсю хату — ад печы да вокнаў. Маці ткала посцілку і спявала:
Зарасла мая дарожанька
Дрообным ельніічкаіі, бярэзніічкаам!
Янка заглядаў ёй у вочы, баяўся, ці не плача. А яна заводзіла:
Ты й хаарошая, ты й прыыгоожая, Тоолькіі дооля ліхааяя!
Спяваючы, маці не адрывае вачэй ад кроснаў. Там расцвітаюць пышныя ружы і няспынна тудысюды лётае чаўнок...
У нядзелю бацька быў на кірмашы ў Радашковічах, прывёз гасцінцы дзецям і купіў каляндар.
Гэта была першая руская кніжка, якую ўбачыў Янка. Як узрадаваўся ён! Узяў у рукі, пачаў разглядаць малюнкі. Здзівіў яго надпіс: «Разрешено цензурой». Літары тут былі не падобны на польскія.
— Тата, я хачу чытаць!
— Зямля —твая навука, а не кніга. Кнігі не для нас, а для паноў пішуцца...— адказаў бацька і закашляўся, прыціснуў да грудзей жылістыя рукі.— Ці ж я не хацеў вывесці цябе ў
126
Вяснянка
людзі, вучыць... Ды ці выходзіць так, як хочаш? Куды ні кінь — усюды клін... Лепш ужо, Ясь, і не заглядайся на кнігі. Паслухай мяне. He будзе з гэтага толку... Вучыся лепш гаспадарыць. Купім зямлі, пабагацеем. Будзеш мець уласны фальварак, то і без навукі станеш панам.
На досвітку, як заўсёды, устаў Ясь, каб гнаць у поле жывёлу. Бацькі ўжо не было ў хаце. На стале, прыкрытыя краем чыстага настольніка, стаялі збаны з сырадоем. Ля печы завіхалася маці. Янка залез на покуць, дастаў зза абраза кніжку, якую прывёз бацька, і схаваў яе за пазуху. Як хацелася яму навучыцца чытаць паруску! Толькі як гэта зрабіць? Хто пакажа, навучыць? Маці? Добрая, ласкавая маці, яна ахвотна спявала яму песні, але не ўмела чытаць і не магла дапамагчы... Бацька? Да яго .прпттт не звяртацца. Яму сваіх клопатаў хапае...
Янка засмуціўся. Гадзінамі праседжваў у полі над кніжкай. Некаторыя літары трапляліся знаёмыя, іншых ён зусім не ведаў і слоў скласці не мог. Сядзеў, вадзіў пальцам. Нічога не складзеш з гэтых літар, нічагуткі.
Паслаў аднойчы бацька няньку, каб паглядзела, дзе скаціна пасецца. Яна падышла да Янкі, дзівіцца з яго:
— Што з табою, Ясю?
Хлопчык збянтэжыўся, апусціў галаву, потым, не тоячыся, расказаў аб сваім горы.
— Па такой бядзе жыць можна. He бядуй, Яначка! Як я маладая была, адзін паніч — студэнтам ён быў — трошкі вучыў мяне грамаце. Пашукаю ў сваім куфэрку, там недзе буквар ёсць. Вывучыш літары і пачнеш чытаць...
Праз тыдзень Янка чытаў. Прачытаў каляндар, буквар. 3 таго часу ніколі не расставаўся з кнігай.
Зінаіда Бандарына
127
Аднойчы позна ўвечары, вярнуўшыся з работы, бацька ўбачыў, што сын сядзіць над кнігай, і забурчаў:
— Панская выдумка, так і газы не набярэшся...
Тады хлопчык стаў чытаць пры лучыне. Маці прадзе, а ён, прыхіліўшыся да прыпека, чытае...
Бывала і так. Пасецца ў лесе жывёла, Янка раскладзе невялічкі агеньчык у зацішку, пакладзе туды корч, каб даўжэй гарэў, сам за кнігу.
Калі дома збіраліся на абед, Дамінік Ануфрыевіч заўсёды напамінаў жонцы:
— Пятттлі дзяўчынак, няхай паглядзяць, дзе каровы. Чуе маё сэрца, што ў шкоду ўбіліся.
— Дык там жа Ясік! — усміхнецца Бянігда Іванаўна.
А сама ўжо не раз пасылала дзяўчынак. Тыя пойдуць, адгоняць кароў ад гароху, выганяць авечак з аўса. А Янка так зачытаўся, што не бачыць і не чуе. Сёстры вельмі любілі старэйшага брата і не скардзіліся бацьку.
1956
РЫГОР БАРАДУЛІН (нарадзіўся ў 1935 г.)
ЯК БЫЦЬ?
Колькі будзе Пяць на пяць?
Слон не можа ўцяміць.
Значыць,
Трэба завязаць Вузялок на памяць.
I не доўга думаў слон, Завязаў хобат.
Раніцой прачнуўся ён — Mae новы клопат.
П’юць ваду
Вярблюд, індык, Слон у перапудзе: Як развяжа хобат, Дык
Множанне забудзе.
Хто параду можа даць?
Млосна ад развагі: Лепей ведаць
Пяць на пяць Ці канаць Ад смагі?!
1973
Мастак Г. ПАПЛАЎСКІ
В. Быкаў «Абеліск»
Мастак I. ДАВІДОВІЧ
Зборнгк «Нгколг не забудзем»
Рыгор 'Барадулін
129
ЖАРТ
Проста жах— Гарыць калодзеж, Аж пад неба полымя. Чым астудзіш, ахалодзіш? He рукамі голымі!
Што рабіць?
Бяда Адна.
Выгарыць вада Да дна.
Што рабіць I што рашыць?
Як ваду
Вадой тушыць?
1973
ШТО БЫЛО Б ТАДЫ Б, КАЛІ Б?
Што было б тады б, Калі б
З’еў бы воўк Ваўчыны грыб, Далічыў мядзведзь Да двух, Паляваў арол На мух?
Што было б тады б, Калі б
5 Зак. 2563
130
Вяснянка
Рос бы ў хаце Эўкаліпт, Выйшаў бы Слімак на крос, Пасвіў слон Бадлівых коз?
Хто хутчэй з вас Дасць адказ, Першы Той засне якраз. Гэта ў сне I ў небыліцы Можа збыцца I адбыцца!
1974
КУДЫКАЛАІНДЫКАЛА
Ішоў я ўслед за гаманой, А ўслед за мной, А ўслед за мной Ішло і цяжка дыхала Кудыкалаіндыкала:
— Ты куды?
Ты куды?
— Да вады Па жалуды. На вярбе Натрасу I табе Прынясу!
Ды,
He сцішаючы хады,
Рыгор Барадулін
131
Кудыкала:
— Кудыкуды?
Ажно скакаў яго кадык, Нібы кульгаў, Кудыккудык...
1979
РАСКІДАЧ
А да Ланы —Хоць ты плач! — Часта ходзіць Раскідач. Нежаданы гэты госць Раскідае ўсё як ёсць. На падлозе мішкі, Кніжкі, На падлозе міскі, Лыжкі.
Небарачкакачка Крача.
Пад канапу скача мячык. I злятае са стала
Бедны певень без крыла. Давядзецца выгнаць з хаты Шкоднага Раскідача.
Каб на радасць Мамы, таты Мчаўся ён наўцекача!
1964
132
Вяснянка
НА ШАШЫ I ЛЯ ШАШЫ
Штохвіліны ля шашы Шумна, як на кірмашы. Шоргат, Шорах, Шум птушыны.
За машынаю машына.
Нешта шэпча шына шыне. Шпак шыкуе на шыпшыне.
А пад шатамі ў цішы На ляшчыне спарышы.
У капелюшы спарыш, Пашукай спарыш, малыш! Шпарка па шашы ў кашы Пашыбуюць спарышы.