• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    1966
    Антон Бялевіч
    169
    ХРАБРЫ ЗАЯЦ
    Як слупок, на задніх лапах Стаў, лупаты, шэры: «А хаця б ніхто не сцапаў Мяне за каўнерык!
    Запытаюць: —Грыз, лупаты, Рэпку маладую?!
    Адкажу ім: — Я ўжо тата, Зайчанят гадую.
    Мяне дбалая зайчыха
    Ў агарод паслала.
    А яна пад елкай ціхай Дзетак спаць паклала.
    Іх вартуе ад лісіцы, Ад савы вартуе.
    Ім спяваюць там сініцы, Голуб ім буркуе.
    Рэпе, моркаўцы жадаю
    Я дабра, не ліха.
    Я адзін такі між гаю
    Самы ціхі, ціхі.
    Самы ціхі, ды не трус я.
    Ты мяне не цапай!
    А палезеш — лапай хрусну, Гэтай спрытнай лапай!..» Расхрабрыўся — на мядзведзя Рынуцца гатовы.
    У разоры жабу ўгледзеў — Шась у куст лазовы.
    Як слупок, на задніх лапах Стаў. Кустам не верыць: «А хаця б ніхто не сцапаў За каўнерык шэры!»
    1966
    170
    Вяснянка
    У ЛЕСЕ
    У вавёркі зухаватай Запытаўся ў лесе я: — Дзе, вавёрка, твая хата? — У яліне дуплаватай Хата цёплая мая.
    — Ты не жала, ке касіла, А ўжо скора лістапад.
    — Я ж арэхаў нанасіла, Я грыбоў сабрала шмат! — Вожык, дзе твая хаціна? Дзе прытулішся ў мароз? Ён, калючы, як шыпшына, На іголках лісце нёс.
    — Хатканорка пад хваінай, Там радзіўся, там узрос.
    — А што будзеш есці, вожык? — У адказ зачмыхаў ён:
    — Лягу спаць я ў цёплы ложак — Буду спаць да весніх дзён!
    — Цецярук, а ты ў марозы Дзе прытуліш галаву?
    — Змерзну — бухнуся з бярозы Ў снег. Пад снегам пражыву!
    — А што есці?
    — Дасць алешнік Пірагоўпупышак мне.
    I бярэзнік дасць, канешне, Хлеба ў роднай старане!
    1965
    ЗМІТРО БЯСПАЛЫ
    (нарадзгўся ў 1936 г.)
    МАЛЕНЬКАЯ МАЦІ
    Нахадзіўшыся па лесе, я сеў адпачыць на сасну, якую з карэннем вывернула навальніца.
    Павяваў лёгкі ветрык, прабягаў па вершалінах елак і соснаў. У лесе расплываўся ціхі шум. Каля твару надакучліва звінеў адзінокі камар. Pasnopas нейкая птушка падавала прыцішаны голас: спявала яна нібыта без ахвоты.
    Уверсе над галавою трэснула галінка. Глянуў угору. На галіне сасны, трымаючы ў лапках зялёную шышку, прытоена сядзела вавёрка. Нашы позіркі сустрэліся. Звярок адразу кінуў шышку, прабег па галіне і скокнуў на суседняе дрэва — у паветры прамільгнула вогненная паласа. Вавёрка забралася на самую вершаліну сасны і адтуль пачала назіраць за мною. Пераканаўшыся, што ёй нішто не пагражае, яна вярнулася на галіну, дзе толькі што сядзела, адарвала шышку, зручней уладкавалася і пачала вячэраць. Кінутыя ёю лускавінкі, кружачыся ў паветры, павольна ападалі на дол. Вавёрка назірала за мною. Выгляд яе нібыта гаварыў: «Ну, паглядзі, паглядзі, як я вячэраю».
    Сонца павісла над лесам. У яго цёплых пяшчотных промнях пазалаціліся ствалы соснаў.
    Перада мною метраў за шэсць была лагчынка, якая густа зарасла ландышамі. Пасярод стаяла невысокая купчастая елачка.
    172
    Вяснянка
    Лясная цішыня перадалася і мне: сядзеў нерухома і слухаў вечаровы шэпт дрэў. I таму, калі над самай галавою праляцела невялікая птушачка і ўпала ў ландышы каля елачкі, я ад нечаканасці аж скалануўся.
    Праз нейкую хвіліну яна выпырхнула адтуль і зноў некуды заспяшалася.
    Нязвыкла было назіраць, як лясная птушка, нічога не баючыся, двойчы так смела праляцела каля мяне.
    Неўзабаве яна вярнулася. Я паспеў заўважыць: птушка ў дзюбцы прынесла вусеня. Значыць, там было гняздо з птушанятамі, якіх надвячоркам карміла клапатлівая маці.
    Захацелася адшукаць гняздо, глянуць на птушанят. Калі птушка паляцела, я, асцярожна ступаючы, падышоў да елачкі, пачаў шукаць яго. Праз некалькі хвілін птушка вярнулася, мітусліва пачала скакаць па галінках елачкі. Маленькая, амаль удвая меншая за вераб’я, зграбненькая, шэранькасівенькая, яна хвалявалася за сваіх дзетак, якія недзе тут, побач, затоена сядзелі ў гняздзе, і чалавек мог наступіць на яго. Але ў тыя хвіліны я пра гэта не падумаў. Тады мяне даймала толькі адно: знайсці гняздо.
    3	паўгадзіны таптаўся каля елачкі, расхінаў ландышы, але гнязда так і не знаходзіў. Схавана яно было вельмі хітра.
    Мною авалодала нейкая незразумелая ўпартасць. Зноў пачаў перабіраць ландышы. Птушка лятала побач: то скакала на елачцы, то чаплялася лапкамі за кару сасны, што расла побач, павісала ўніз галавою і трывожна, тонкім галаском ціўкала.
    Паводзіны птушкі гаварылі пра тое, што я знаходзіўся каля самага яе дома.
    Змітро Бяспалы 173
    Перабраўшы ландышы вакол елачкі, я нечакана ўбачыў каля нагі павернутае набок круглае гняздокошычак. У сярэдзіне яго, шчыльна прыціснуўшыся адзін да аднаго, сядзелі шэрыя птушаняткі. Яны былі амаль у два разы меншыя за маці. Маленькімі вочкамі, трошкі большымі за макавыя зярняткі, яны пільна сачылі за маімі рухамі. «Я ж мог растаптаць птушанят...»
    Я падняў гняздо. Птушаняты нават не варухнуліся. Іх было шасцёра. Яны ўжо ўвабраліся ў пер’е, але не вылятвалі з гнязда, ніводнае нават не падало голасу, не адгукнулася маці, якая кружылася вакол мяне.
    Сам не жадаючы таго, я ўмяшаўся ў птушынае жыццё: ледзь не абярнуў іх дом. Трэба было б паправіць гняздо, папрасіць у птушак прабачэння і пакінуць іх у спакоі. Але тут мне захацелася зрабіць здымак, хоць фотаапарата пры сабе і не было.
    «Хуценька адскочу дамоў, тут блізка,— падумаў я, паклаў гняздо з птушанятамі ў шапку.— Пару кадраў зрабіць нядоўга».
    Подбегам падаўся дахаты. Ускочыў на веранду і гукнуў жонцы:
    — Хутчэй нясі апарат!
    Яна глянула ў шапку, на птушанят:
    — Што ж ты нарабіў?! Забраў у маці дзяцей... Разлучыў іх...
    Толькі цяпер я пасапраўднаму адчуў віну перад птушкамі, зрабілася не па сабе.
    He кажучы ні слова, я заспяшаўся назад у лес. Падышоў да елачкі, дастаў з шапкі гняздо. Птушаняты сядзелі ціхенька, быццам нічога страшнага і не адбылося ў іх жыцці.
    I тут аднекуль збоку мне на плячо ўпала птушка. Гэта была маленькая маці маленечкіх дзетак. Але якая смелая, якая адважная!
    174
    Вяснянка
    3 пляча яна пырхнула на руку, паскакала да самага гнязда: птушачка нічога не баялася, рызыкавала жыццём, каб толькі выратаваць сваіх дзетак.
    Вось яна ціха піскнула. На маё здзіўленне, з гнязда вылецела адно птушаня і пырхнула ў голле сасны, другое — на крону елкі. Потым гняздо пакінула трэцяе, чацвёртае... А маці мітусліва скакала на руцэ.
    Ашаломлены, я здзіўлена глядзеў то на птушачку, то на птушанят.
    Калі апошняе птушаня пырхнула на дрэва, маці наблізілася да гнязда і зазірнула ў сярэдзіну, нібы каб упэўніцца, што там нікога не засталося, зляцела з рукі і знікла з вачэй.
    Сонца хавалася за лесам. Лёгкія прыцемкі расплыліся панад долам. Вечар быў ціхі і цёплы.
    У лясной цішыні рассыпаўся звонкі пошчак салаўя. 3 адчуваннем віны перад птушкамі я павольна пайшэў дахаты. Уваччу стаяла невялікая смелая птушачка. Гэта была пеначкацянькоўка.
    1978
    МІКОЛА ВАДАНОСАУ
    (нарадзіўся ў 1923 г.)
    ХІТРУНЫ
    Як доўга цягнулася лета! Хлапчукам ужо надакучыла пасвіць ля рэчкі гусей ды гадзінамі глядзець на паплаўкі, сядзець з вудамі, нудзіцца ад таго, што рыба ўлетку не хоча брацца. Ды і камары там, у кустоўі, вялізныя, нейкія цыбатыя. А кусаюцца, бы тыя восы, аж пухір потым ускочыць на тым месцы, дзе камар джгне. I мухі так даймаюць, што хоць бяж:ы дамоў.
    — Хутчэй бы тая восень прыйшла,— ці раз гаварыў Васіль таварышам.— Hi табе камароў, ні мух...
    I не таму Васіль чакаў восені, каб ад камароў ды мух пазбавіцца: ён жа сёлета стане школьнікам! Яму ўжо і ранец купілі, і новенькі форменны гарнітурчык...
    I вось нарэшце ўсё ж надышоў той дзень, калі Васіль са сваімі сябрамі—Алесем ды Пецем — першы раз пайшоў у школу, якая была не ў Альшанцы, дзе яны жылі, а ў Зарэччы. Гэта амаль два кіламетры ад дому. Але што тая адлегласць! Гэта ж так цікава прабегчы па лузе каля гусінага войска, якое ўжо даручана іншым, а заадно падражніць Апанасавага гусака Гулю, які пры гэтым страшэнна сіпіць і развінае магутныя крылы. А каля самай рэчкі, дзе ходзяць спутаныя коні, пачаставаць цукрам ці кавалкам хлеба пярэстага, як карова, каня Лысага, на якім Васілёў дзед
    17®	Вяснянка
    Андрэй, ляснік, часам цэлымі днямі ездзіць па лесе. А за рэчкай —лес. Можна ісці борам, па сцяжынцы, а можна і дарогай — яна ідзе крыху ніжэй, паўз рэчку...
    Вясёлая дарога ў школу! Вясёлая і знаёмая. Іншы раз, калі ішлі дамоў борам, то набіралі па шапцы бабак ды баравікоў...
    Але вось надышла зіма. Гусі і коні — у хлявах, дарогу замяло снегам. I аднойчы намяло яго столькі, што Васілёва маці не на жарт занепакоілася:
    Як гэта хлопец сёння ў школу пойдзе? Ён жа малы, патоне ў снезе...
    Дзед Андрэй зірнуў у акно і сказаў: Прыйдзецца запрэгчы ў сані Лысага.
    Васіль ад радасці аж запляскаў у ладкі.
    I хлопцаў вазьмі, дзеду! Мы ж заўсёды разам... He пакідай іх сёння...
    — Ды ўжо ж, не пакінем.
    Толькі той, хто не ездзіў у санях, не ведае, якая гэта асалода! Конь бяжыць так шпарка, тттто толькі снег зпад капытоў ляціць, і здаецца, тттто ты і сам ляціш у паветры, як птушка, як той РУДЬі хвост Лысага... He дзіва, што хлапчукам спадабалася ездзіць у школу. I яны, сабраўшыся раніцой да Васіля, часам крыху хітравалі, што на дварэ дужа холадна і мяцеліца разгулялася, хоць снег ледзь церушыў, а дарога была роўная, хоць бокам каціся.
    Аднойчы ў такі дзень дзед Андрэй сказаў:
    — Сёння ідзіце пехатою, бо Лысы нешта занядужаў. Мусіць, прастудзіўся...
    Па дарозе ў школу Васіль разважаў:
    — А ці можа конь прастудзіцца? Ён жа не чалавек...
    Алесь прамаўчаў, а Пеця, які любіў паказаць, што ўсё ведае, сказаў:
    Мікола Ваданосаў	177
    — Можа! Прастуда ўсіх прастужвае. Трэба Лысаму даць таблетак. Калі я быў прастудзіўся, мне давалі.
    — Таблеткі бываюць розныя,— зазначыў Васіль.— Дасі не тое, і Лысы зусім зляжа...
    — Можа злегчы,— пагадзіўся Пеця.
    — А мы спытаем у настаўніцы,— уставіў слова і Алесь.
    3 шматлікіх лекаў ад прастуды хлапчукі выбралі норсульфазол, бо гэтая назва лягчэй гаварылася, чым другія. Такія таблеткі знайшліся ў Пеці.
    I вось трое сяброў, хаваючыся, прабраліся ў хлеў да Лысага. Конь павярнуў галаву і ціхенька заржаў, нібы вітаўся з хлапчукамі.
    — Лыысенькі мой,— пагладзіў вільготную пысу Васіль.— Зараз мы цябе вылечым...
    — Давай хутчэй таблетку! —сказаў Алесь, але Пеця растлумачыў:
    — Каню трэба дзве ці тры таблеткі. Во ён які вялікі!..
    Толькі ні адной, ні трох таблетак Лысы не браў. Ён раздзімаў храпу, фыркаў і адварочваў галаву.
    Тады Алесь сказаў, што трэба таблеткі развесці ў вадзе, Васіль раіў сцерці іх на парашок і змяшаць з цукрам, а Пеця сказаў, што трэба іх абляпіць мякішам. Так Лысы з’еў амаль цэлы батон, пакуль тры таблеткі не зніклі за яго жаўтаватымі зубамі...