Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
Шэпча шустрая шаша: — He спяшайцеся, шаша...
1970
ПІЛЬНАЯ ПРОСЬБА
На тэлестудыю цяля Прыбегла з просьбай пільнай, Каб выпусцілі ўрэшце для Цялятак
ЦЯЛЯфільмы!
1974
БАСАЛАПКІ
У адным жывуць двары Тры Рыжулі, Тры сястры.
Рыгор Барадулін
133
Неяк раз Абулі кошкі Басалапкі — Басаножкі, Бо за ножкі, Бо за лапкі Можа ўцяць Барбос зза лаўкі.
Тут жа муркнулі Рыжулі, Тэпці мулкія Разулі — Басанож Яно ж Цішэй
Падкрадацца да мышэй!
1979
ФАРФОР
Кот вясёлы са стала Скінуў вазу на падлогу. На стале адна была, На падлозе Стала многа.
Ды аб тым, Што скінуў вазу, Кот прызнаўся не адразу. Зараз, Гледзячы на двор, Муркае:
— Фарфор, Фарфор...
1981
134
Вяснянка
РОБЯЦЬ ГОРАДУ НУТРО
Робяць гораду нутро —
Робяць МІНСКАЕ МЕТРО.
Хуткія, як скразнякі, Паімчацца цягнікі!
Кіламетры гулкіх сцен Mae
МЕТРАПАЛІТЭН.
Янка, Генка і Змітро — Мы хаваемся ў метро.
У метро ўсіх літар пяць.
Пачынаем мы шукаць.
Раз,
Два,
Тры,
Разбяры, Мы наверсе ці ўнутры?
Пад зямлёй бяжыць пячора — Уцякае ў заўтра ўчора.
1981
ІЛАРЫЁН БАРАШКА
(1905—1968)
ЗАЛАТЫЯ АРЭХІ
Ад вёскі да вёскі хадзілі шэптыперашэпты, што блукае па свеце Блазан і дзівыдзіўныя людзям расказвае. А Блазан той і сапраўды блукаў па свеце — ад вёскі да вёскі, ад краю да краю і дзівыдзіўныя людзям расказваў, незразумелыя часам дзівы былі ў Блазна. Адным ён казаў, што ёсць у цёмных водах мораакіяна ключы залатыя, якімі можна ваду замкнуць, і спыняцца тады рэчкі срэбнавадзяныя; другім казаў, што ў дзікіх лясахдубровах жывуць людзі не людзі, звяры не звяры, птушкі не птушкі, якія хутчэй за звера бегаюць, хутчэй за птушку лётаюць, хутчэй за мужыка працуюць; трэцім казаў, што да сонца яснага ў блакітным небе далучыцца шмат, ой як шмат сонейкаў, якія па начах асвятляць і ацяпляць зямліцу нашу будуць, ды людзі ад іх дачакаюцца карысці вялікай.
I хадзілі ад вёсак да вёсак, ад двароў да двароў шэптыперашэпты,.што Блазан той хутка і да нас прыйдзе.
— А мо што цікавае і нам раскажа? — цешыліся мужыкі.
Неяк аднаго разу, калі сонца за лесам схавалася, а жанкі з паншчыны ў двор прыйшлі ды песню дажынкавую перад палацам панскім заспявалі, нечакананеспадзявана з’явіўся Блазан, той, абшарпаны ды абадраны з кійком у руцэ, босы га
136
Вяснянка
лалытнік. Прывітаў мужыкоў, паглядзеў навакол, крутнуў кійком, заплакаў, засмяяўся ды спытаў:
— Чые вы?
— Панскія,— адказалі мужыкі.
— А пан чый?
— Наш,— адказалі жанкі.
— Ну, а ты хто такі будзеш, небарака? — спыталі мужыкі.
— Я— Блазан, а завуць мяне Цімох. Захачу, усю зямлю скручу ў рог, захачу — панад вамі палячу.
— Хахаха! — смяюцца дзяўчатымаладзіцы.— Вось дзе дурань...
— Я хоць і дурань, як кажаце вы, а ўсё ж мы — браты. Я босы, а ў вас адны атосы, а конь у пана, у пана й сала, а ў вас — патала, у вас хлеб ды вада, такая, браткі, ваша яда...
— Глядзі ты — дурань, а праўду кажа!—здаволена смяяліся мужыкі. А Блазан жартаваў, плакаў і пацяшаўся, дзівыдзівосныя, казкі таемныя сялянам расказваў.
Слухаюць мужыкі, дзівяцца, веры не даюць.
А Блазан апавядае пра краіны 'заморскія, пра гарады мармуровыя, пра воды нязмерныя, пра палацы рымскія,— слухаюць мужыкі не наслухаюцца, дзівяцца не надзівяцца.
— Айяйяй, айяйяй! — галовамі ківаюць. Раптам вазьмі ды спытайся Блазан у мужыкоў:
— Што б то вы хацелі, людцы мае міленькія?
— Што й хацелася, дык перахацелася! — адказвалі мужыкі.
— Ведаю, ведаю,— згаджаўся Блазан,— волі хацелася...
Дзівяцца мужыкі, скуль гэта Блазан думкі іхнія адгадвае.
. — Ці не той ты Блазан, што па свету ходзіш,
Іларыён Барашка
137
дзівыдзіўныя расказваеш? — пыталіся мужыкі.— Чулі мы пра такога.
— Казалі, што ты шчасця жадаў мужыкам, можа, што і нам пажадаеш?
Задумаўся Блазан. Спахмурнеў. Шкада яму нашых мужыкоў стала. Глянуў наўкола — адно балота; I раптам кажа:
— Золата ёсць у вашым балоце! Залатыя арэхі! Толькі адшукаеце гэта золата тады, калі ўсе гуртам шукаць яго будзеце!..
Сказаў гэта Блазан, развітаўся з мужыкамі і пайшоў у светвялік.
Ноч у ноч хадзілі мужыкі на балота залатых арэшкаў шукаць. Прыйдуць на балота — углядаюцца. Бачаць, блішчыць недзе ў глыбіні балота залаты арэшак. Падыдуць да яго, возьмуць у рукі,— не золата, а трухляк... I пану сказаць баяцца, а што, калі сапраўды знойдуць золата!
Лета шукалі — не адшукалі, два шукалі — не адшукалі, тры шукалі — не адшукалі аніводнага залатога арэшка...
Злуюцца адзін на аднаго мужыкі,— няма залатых арэхаў. А знайсці золата ой як хочацца, ды ў пана выкупіць сябе з сямейкай...
А іншы раз пойдзе хто шукаць залатых арэхаў на балота, дык і не варочаецца дамоў. Тады кажуць: праглынула яго балота... Вечны яму пакой... Так не аднаго мужыка засмактала балота, a золата ўсё не было ды не было.
А слава пра Блазна тым часам усё расце. Ад вёсак да вёсак ходзяць шэптыперашэпты, што Блазан самы разумньі чалавек на свеце.
— Што б то было? — дзівяцца мужыкі.
— Быць не можа, каб Блазан няпраўду казаў. Ёсць у нашым балоце залатыя арэхі, адно толькі цяжка адшукаць...
А пасля здагадаліся:
138
Вяснянка
— Блазан жа казаў, што толькі тады мы адшукаем у балоце золата, калі ўсе гуртам шукаць будзем. Мы вось самі ўсе на балота ходзім, а пан наш і нагой ступіць баіцца, у двары спачывае, і таму адшукаць золата не можам...
А казаць пану баяцца,— што, калі знойдуць?
I парашылі мужыкі забіць пана.
Але як ты пана заб’еш, калі ў пана з паняй замкі ды завалы сталёвыя — і зубамі не перакусіш. He падступіцца да пана.
Так пана й не забілі. I арэхаў залатых у балоце не адшукалі. Адно толькі казку гэту пра Блазна склалі ды з роду ў род, для ўцехі дзіцячай, Блазна ўспаміналі...
Ды і я, як быў хлапчуком, на балота лётаў — золата шукаць, добра памятаючы дзедаву казку пра залатыя арэхі, пра Блазна. Ды так усе чыста з мужыкоў нашых арэхаўскіх золата ў балоце дзецьмі шукалі.
Ад таго, кажуць, і вёска наша Арэхамі завецца...
А ў вёсцы Арэхі зараз будуецца вялікаявялікая Асінаўская электрычная станцыя. I гэтая станцыя будзе працаваць на торфе, здабытым з навакольнага арэхаўскага балота, дзе былі схаваны залатыя Блазнавы арэхі...
1930
АЛЕСЬ БАЧЫЛА
(нарадзіўся ў 1918 г.)
МНЕ КУПІЛІ САМАКАТ
Каб вы зналі, як я рад: Мне купілі самакат!
He абы які папала —
Новы, з тормазам, сігналам.
Хоць у ім і лёгкі ход, Ды не страшны паварот.
He бяда і перакоп...
Калі што: на тормаз — стоп!
Толькі раз, як мчаўся шпарка, Ледзь не збіў бабульку ў парку.
Парк гусцюсенькі, што лес, А яна — наперарэз.
Даў сігнал — яна шыбуе, Даў другі— ізноў не чуе.
Прасігналіў тры разы
Ды што сіл — на тармазы!..
I паверыце ці не — Тормаз выручыў мяне.
140
Вяснянка
На яго падчас таксама Намякае хітра мама
I дае мне зразумець: На спакусы б тормаз мець...
Спёка, сівер, халады — Ледзяной не пі вады.
He зрабіў у час урок — На гулянне ні на крок.
Меў пяцёркі ты даўно — Забывяйся пра кіно.
А няўсцерп, бярэ адчай: Што ж, на тормаз націскай.
1978
КОЛЬКІ КОТ НАБІЎ ПАСУДЫ
Я расказваць вам не буду, Колькі кот набіў пасуды, Хай раскажа сам Валерка,— Чайнік, супнік, дзве талеркі, Ажно сем гаршкоў зпад кветак I ў дадатак — пяць разетак. А спытаюць — скрывіць рот: — Гэта ўсё пракляты кот...
«Кот — дык кот...»
I ўсё таму
3 рук сыходзіла яму.
Мо сышло б і гэтым разам — He змахні з серванта вазу.
Ваза ў друз — Валерка ў пот:
Алесь Бачыла
141
«Як сказаць, што скінуў кот? Хто ж паверыць той мане — Кот жа вазу не скране.
Вось дык гора... Вось бяда...
Ды і коціка шкада — Зноў пратураць за парог». Хлопчык больш ілгаць не мог.
Мама нават не журыла, А за шчырасць пахваліла.
Рад Валерка,
Рада мама,
I, вядома, кот — таксама.
Мусіць, з радасці тае Ён пасуды больш не б’е.
1978
УПАРТЫ СТАСЬ
Кепскі нораў — горш прастуды... Знаравіўся раптам Стась, Клічуць есці — ён:
— He буду!..
— Дык хоць з грушы долу злазь.
— He жадаю долу лезці! —
I... уверх сукоў на пяць.
— Дык скажы: няўжо ж і есці Аж на грушу падаваць? — Ушчувае сына маці.
Просіць злезці меншы брацік. Стась і вокам не міргне — А мармыча «не» і «не».
Дзе ж такому хто ўнаровіць!
Дый навошта наравіць?
Лепш яго на ўласным слове
142
'Вяснянка
Нам адразу падлавіць. — He адхопіш новай двойкі? He пачнеш у школе бойкі? He ўцячэш з урока спеваў? He палезеш больш на дрэва? He напішаш на сцяне?
Ён на ўсё адказваў «не!». Дзіва стала з чалавекам — He пазнаць былога «неку». Ані двоек, Ані боек, Шыбы цэлыя ў акне, Сцены чысценькія...
Во як
Памагло адмоўе «не».
1979
ДАНУТА
БІЧ ЭЛ Ь3 АГНЕТABA
(нарадзглася ў 1938 г.)
drb
ГУСКІ
Ой, ляцелі гускі з выраю ды сваёй сямейкай шчыраю. Ой, ляцелі на балота.
А за гускамі спякота.
Маладзенькі гусачок з кліна выбіўся ў бачок ды на шчасце скінуў перыйца. Я трымаю, аж не верыцца.
Гусачок згубіўся ў кліне.
Палі гускі на даліне.
На даліне пахне зелейка. Пачынаецца вяселейка.
1980
НАША ВЁСКА
Наша вёска, як стракозка: крылле — возера палоска, журавель — стракозкі хвост. Вокны — вочы навырост.
1981
144
Вяснянка
ВОЗЕРА СВІЦЯЗЬ
У тоні Свіцязі вецер закінуў блакітны венцер. Хваля грукоча ў дно, ажно за Нёмнам чутно.
Жоўтае Свіцязі донца, шаўковыя берагі.
Возера Свіцязь і сонца — цёплыя два кругі.
1980
БЛЫТАНКА
Аблавухая качка пазяхае ў будзе.
Белалобы сабачка вудзіць рыбку будзе.
Акунёк — на сучок, кажа:
— Кукарэку!
Падчапілі на кручок пеўняпрастарэку!
1980
КАНСТАНЦЫЯ БУЙЛО
(нарадзілася ў 1899 г.)
ЛЮБЛЮ
Люблю наш край — старонку гэту, Дзе я радзілася, расла, Дзе першы раз пазнала шчасце, Слязу нядолі праліла.
Люблю народ наш беларускі, Хаціны ў зелені садоў, Залочаныя збожжам нівы, ТТТум нашых гаяў і лясоў. I рэчку, што імкліва воды Імчыць ў нязведаную даль, I схілы берагоў пясчаных, I яснасць чыстых яе хваль. Люблю вясну, што ў кветкі, зелень Аздобіць радасна зямлю, Буслоў на гнёздах клекатанне I спеў жаўроначка люблю.
Гарачую спякоту лета I буру летнюю з дажджом, Як гром грыміць, а ў чорных хмарах Маланка зіхаціць агнём.
I восень сумную люблю я, I першы звон сярпоў і кос, Як выйдуць жнеі збожжа жаці, А касары — на сенакос.
Люблю зіму з яе марозам, Што вокны прыбярэ ва ўзор, I белы снег, што, ўкрыўшы поле,
146
Вяснянка
Ірдзіцца бляскам ясных зор. Люблю ў пагодную я ночку Дапозна на дварэ сядзець, Сачыць за сініх зор мігценнем, На месяц залаты глядзець.