Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
Яшчэ звечара пайшоў снег, і ўсю ноч гула і завывала завіруха. Васіль доўга не мог заснуць, а калі прахапіўся, то ўбачыў, што на двары стаіць запрэжаны Лысы, а дзед мосціць у саняхразвалках свежую салому. Неўзабаве прыйшлі і Алесь і Пеця, яны былі радыя, што конь так хутка паправіўся.
178 Вяснянка
— Розуму не дабяру, як гэта Лысы раптам паздаравеў,— шлегаючы каня лейцамі, дзівіўся дзед. А хлапчукі толькі хітра пераглядваліся і пасмейваліся. Яны думалі, што памаглі Лысаму іх лекі. I толькі на другі дзень, калі яны рашылі яшчэ падлячыць каня, Васіль зусім выпадкова заўважыў доле тры цэленькія таблеткі.
— Глядзіце! Лысы іх выплюнуў! — расчаравана сказаў ён.
Хлапчукі зразумелі: дзед Андрэй проста не хацеў іх вазіць у добрае надвор’е. I больш ужо не хітравалі. Лячэнне Лысага так і засталося іх таямніцай...
1973
ЭДУАРД ВАЛАСЕВІЧ
(нарадзіуся ў 1918 г.)
^\ ■
САМА
Вавёрачка арэшак ухапіла I так і сяк яго на зуб бярэ, Але ці не хапае сілы, Ці дужа цвёрды той арэх, Ды ён не паддаецца...
— Давай сюды! — Матуля весела смяецца.— Малая ты яшчэ, дапамагу, Бо кволенькія зубкі...
— He дам! — Вавёрачка надзьмула губкі.— Сама я раскусіць змагу!
I што б вы думалі? Хапіла сілы. Хоць не адразу — ды сама Арэшак раскусіла!
Без цяжкасцей і перамог няма!
1958
СПЕХ —КУРАМ HA СМЕХ
— He галава ў цябе — лічыльная машына! — Над Янкаю жартуюць дружбакі.—
Лузгаеш прыклады, як Піфагор які!
180
Вяснянка
I сапраўды, хлапчына Прыроджаны, здаецца, матэматык. Другому і разжуй, і пакладзі ты ў рот, I пракаўтнуць дапамажы ў дадатак... А Яначка — наадварот — Такую кемлівасць і хватку мае, Што з лёту ўсё хапае! Настаўніца ім не нахваліцца ніяк, У прыклад вучням ставіць.
I тата цешыцца, і мама Янку славіць.
I трэба ж у галёшу сесці так... Кантрольную работу Ён першы ў класе палажыў на стол, Ды, як даведаліся потым, За працу ледзь не атрымаў ён «кол»! Што? Янка — і не знаў задачкі?
Вядома знаў, Аднак зза спешкі, зза гарачкі Недапісаў
Ён недзе нуль...
Такія вывады адсюль:
Будзь Піфагорам ты ці Лабачэўскім, дружа, Работу правярай, не гарачыся дужа, Бо спех —
Курам на смех.
1958
АЛЕНА ВАСІЛЕВІЧ
(нарадзглася ў 1922 г.)
МАЯ ГАСПАДАРКА
Раніцай бабуля наліла мне шклянку малака — запіць снеданне— і сказала:
— Канчай, унучак, есці ды бярэмся за гаспадарку. Твае дзядзька і цётка напрацаваліся ўжо недзе ў полі, пакуль ты спаў.
— За якую гаспадарку? — не зразумеў я.
— А я табе раскажу.
Ну што ж, за гаспадарку, дык за гаспадарку. У нас у горадзе ніякай гаспадаркі няма. А калі ў бабулі яна ёсць — буду дапамагаць. Так мне і мама дома сказала: «Глядзі, Вова, дапамагай бабулі. Яна старэнькая».
Бабуля і кажа:
— Пайдзі, унучак, зірні, куды гэта падзеліся нашы падушачкі.
— Добра, бабуля, зараз!
Я ўсхапіўся зза стала і хуценька пабег у «новую» хату — так называлі чысты і заўсёды прыбраны пакой, дзе мы з бабуляй спалі. Там усё было ў парадку: ложкі засланы, а падушкі, узбітыя бабулінымі рукамі, узнімаліся ледзь не да столі. Маленькія падушачкідумкі таксама ляжалі на месцы...
— Бабуля, яны ляжаць на ложках! — Мне нават дзіўна было з бабулінага загаду: сапраўды, куды ж ім дзецца — гэтым яе падушачкам?
82
— А дзіцятка ты маё!—пляснула рукамі бабуля і аж затрэслася ўся ад смеху.— А я думаю, чаго гэта ён у тую хату пабег, а ён падушак глядзець...
— Ты ж сама загадала мне,— пакрыўдзіўся я, не разумеючы, што магло так рассмяшыць бабулю.
— Дурненькі, гэта ж я сказала, каб ты пайшоў паглядзеў, дзе нашы гусяняткі ходзяць.
— Гусяняткі?.. А ты ж сказала: «Ідзі паглядзі падушачкі...»
— А з чаго ж падушачкі робяць?
— 3 чаго? He з гусянят жа!..
— Ды пэўна ж — не з гусянят...— зноў засмяялася бабуля.
I растлумачыла мне, што падушкі робяць з пер’я і пуху, а пух і пер’е расце на гусях. A гусі вырастаюць з гусянят. Вось і выходзіць, што гусяняткі і сапраўды маленькія падушачкі...
Я ўсё зразумеў і другі раз ужо не. ашукаўся б.
Пад вечар, як спала гарачыня, я ўзяў пужку — яе мне звіў з канапель дзед Васіль — і пагнаў на выган бабуліных свіней: старую рабую і двух чорных вепручкоў. Стаю сабе ля плота і свішчу пужкай у паветры: жжык! жжык! Цвіце жоўты, як сонейка, адуванчык — я па ім жжык! Паўзе па дарозе чорны бліскучы жук — я і яго жжык! Толькі адвярнуўся — аднекуль прыляцеў і кружыцца белы матылёк. Я і на яго замахнуўся — жжык! Але матылёк замахаў крыльцамі і паляцеў у жыта.
А я ўсё жжык і жжык у паветры!
Раптам чую, крычыць з поля цераз дарогу бабуліна суседка, цётка Ігналіха,— яна там буракі палола.
Алена Васілевіч
183
— Вова! Што ты там робіш? Паглядзі, дзе тваё сала ходзіць!
Глянуў я навокал: ляжыць мая торбачка з хлебам і салам, як і ляжала.
— Нідзе яно не ходзіць,— крычу ў адказ.— Ляжыць каля мяне.
— Ляжыць каля цябе?! А ты паглядзі добра, што твае свінні робяць?
Я азірнуўся яшчэ раз. Сапраўды, свіней на выгане не было. Куды ж яны маглі падзецца? I раптам убачыў іх. Яны рылі лычамі бульбу за плотам. Я кінуўся выганяць свіней, а цётка Ігналіха стаяла са жменяй зелля ў руках і адчытвала мяне:
— Бач ты яго! Знайшоў сабе занятак з пугай. Глядзеў бы лепей свіней, калі прыгнаў пасвіць.
— А вы ж казалі — сала...— запярэчыў я і тут жа здагадаўся: дык сала — гэта ж тыя самыя свінні! Усё роўна як і падушачкі... Усё тут наадварот завецца, усё не так, як у нас дома, у горадзе
A то аднойчы мы з дзедам Васілём вазілі ў калгасе снапы. Дзед пасадзіў мяне на воз, сам ідзе збоку, канём кіруе. А насустрач нам старшыня калгаса.
— ТТТто гэта ты,— кажа,— Вова на хлебе едзеш?
А я адказваю:
— Я не на хлебе, я на снапах сяджу.
Ён засмяяўся і гаворыць дзеду:
— Вось, адразу відаць, горад! Вучы яго, дзед, як хлеб расце, вучы!
Усё вучы ды вучы — быццам я і сам не вучуся і нічога не разумею. Паказала мне бабуля, як прапалоць граду, дзе расла морква, дык я так чыста выпалаў, што ніводнай зялінкі не засталося... I вучыць не трэба было.
184
Вяснянка
Або скажа мне бабуля: «Ідзі, Вова, стрэнь Hama малачко. Яно ўжо недзе за рэчкай — ідзе дадому». Значыць, трэба ўзяць лусту хлеба ці жменю бурачнага лісту і ісці сустракаць нашу карову Белку. Яна так у бабулі прывучана: стрэнь чымнебудзь, a то міне двор і пойдзе па ўсёй вёсцы... Калі ж Белка не прыходзіць дадому, бабуля злуецца і крычыць: «Ото ж удалося малачко!»
Але мяне ўжо тут не ашукаеш! Малако, значыць, карова! А карова, значыць, малако!
Я сваю гаспадарку ўжо добра ведаю!
1959
ГАЛІНА ВАСІЛЕЎСКАЯ
(нарадзілася ў 1927 г.)
УСМЕШКА
У даўніядаўнія часы на беразе сіняга мора стаяў блакітны казачны горад. Жылі ў ім шчаслівыя людзі. Удзень яны працавалі і спявалі песні, бо праца прыносіла ім радасць. А ўвечары з іхніх дамоў лілася музыка.
Сустракаючыся, людзі ўсміхаліся адзін аднаму: такое было ў іх прывітанне.
Пра тое, што на свеце ёсць горад, у якім усе людзі шчаслівыя, даведаўся злы чараўнік. Той самы, які ніколі не спяваў, не любіў музыкі і не ўсміхаўся. Ён рабіў толькі чорныя справы: хлусіў, прыдумваў плёткі, лаяўся.
— Я ведаю, чаму тыя людзі шчаслівыя,— сказаў сам сабе чараўнік.— Яны шчаслівыя таму, што ўмеюць усміхацца. Вось палячу я ў той горад, адбяру іхнія ўсмешкі і стану адзін шчаслівы.
Сеў ён на свой дывансамалёт і паляцеў. Ляцеў ноччу, бо ўсе злыя чараўнікі лётаюць толькі ноччу, калі добрыя людзі спяць і бачаць харошыя сны.
Унізе паказаліся блакітныя дахі, і злы чараўнік здагадаўся, што гэта і ёсць той самы казачны горад.
Пачало світаць. 3за мора выкаціўся залаты шар сонца. Цёплыя хвалі лашчылі бераг, усыпаны гладкімі каменьчыкамі. 3 комінаў пацягнуўся лёгкі дымок.
186
Седзячы за комінам, злы чараўнік чакаў, пакуль хтонебудзь з'явіцца на вуліцы.
Нарэшце ён убачыў першага жыхара казачнага горада. Той ішоў і ўсміхаўся сонцу, якое шчодра грэла зямлю, птушкам, якія весела спявалі на дрэвах, і зялёным лісточкам, што трымцелі ад лёгкага ветрыку.
Чараўнік вылецеў зза коміна і апынуўся перад чалавекам.
— Аддай усмешку! — крыкнуў ён страшным голасам, ад якога пасыпалася лісце з дрэў і перасталі спяваць птушкі.
Усмешка адразу знікла з твару чалавека — як яе возьмеш?
Тады чараўнік падбег да другога чалавека і гукнуў:
— Аддай усмешку!
Але зноў адабраць не змог. Яна таксама знікла.
Чараўнік паспрабаваў украсці ўсмешку, забраць яе непрыкметна, каб ніхто не бачыў. I з гэтага нічога не выйшла.
— Куплю ўсмешку,— вырашыў чараўнік.
Але ўсе, каму ён гаварыў пра гэта, толькі паціскалі плячамі.
Чараўнік заплакаў ад крыўды. Злыя слёзы градам пакаціліся па яго зморшчаных шчоках.
Адзін добры чалавек пашкадаваў чараўніка, пасадзіў яго на лаўку ля блакітнага фантана, выцер ягоны твар ад слёз і спытаў:
— Чаго ты плачаш, добры чалавек?
Ніхто ніколі не звяртаўся да чараўніка з такімі словамі, і ён заплакаў яшчэ мацней.
He магу больш так жыць,— усхліпваючы, прагаварыў чараўнік,— ніхто мяне не любіць, няма ў мяне сяброў... Я хачу ўсміхацца, як усе, але не магу здабыць сабе ўсмешку.
Галіна Васілеўская 187
— Усмешку не купіш і не ўкрадзеш,— сказаў жыхар казачнага горада.— Яе дораць за добрыя справы. Успомні, ці зрабіў сёння што добрае. У полі працаваў?
— He,— адказаў чараўнік.
— Дом будаваў?
— He.
— Хлеб пёк? Адзежу шыў? Можа, дзяцей добраму вучыў?
— He, не, не,— і чараўнік нізка апусціў галаву.
Чалавек уздыхнуў:
— Дрэнныя твае справы. Але ты можаш памагчы сабе сам. Рабі дабро.
I жыхар казачнага горада пайшоў на працу.
А чараўнік сядзеў і ўсхліпваў, бо не ведаў, як яно робіцца, тое дабро.
Маленькая дзяўчынка бегла ў садзік, спатыкнулася аб каменьчык і ўпала.
Чараўнік падхапіўся, падняў дзяўчынку і стаў дзьмуць на яе пабітае каленца, каб не балела.
Дзяўчынка, якая толькі што хацела заплакаць, раптам усміхнулася чараўніку так прыветна, што і яго губы таксама расцягнуліся ва ўсмешку. Першы раз у жыцці!
Яму стала так лёгка, так весела, што ён пацалаваў дзяўчынку ў абедзве шчакі, сеў на свой дывансамалёт і паляцеў рабіць добрыя справы.
Цяпер ён напэўна стаў шчаслівым добрым чараўніком і сам дорыць людзям усмешкі.
1975
ВАСІЛЬ ВІТКА
(нарадзіўся ў 1911 г.)
ДОБРЫ ДЗЕНЬ
Я люблю свайго дзеда, Хай сабе ён стары.
3 ім куды ні паеду, Скрозь і ўсюды — сябры.
Хай яшчэ не спазнаўся, He з усімі знаём,— Як та рада радня ўся, Рады кожны мне дом!