• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    Запрасілі ў Расію — Еду з дзедам удвух. — Здравствуй, ВасяВаснлмй! Добрый день, старый друг!
    Нібы маці да сына, Мне насустрач ідзе Дарагая Украіна: — Добрндень!
    — Добры дзень!
    — Добры дзень, малдаване!
    А ў адказ мне: —Нарок! Сустракае вітаннем Кожны братні парог.
    За руку вазьму дзеда, Усю зямлю пакажу.
    Васіль Вітка
    189
    — Лаба дзена! — суседу Палітоўску скажу.
    Мы на вечныя векі
    Як з душою душа.
    I гаворыць мне:—Свейкі! — Кожны дом латыша.
    Сінь каўказскага неба
    Я бяру на ўспамін
    I наказ:—Гамарджвэба!—
    I сардэчнасць грузін.
    Цераз горы і рэкі, Як найлепшым сябрам, Я таджыкам, узбекам Пасылаю: —Салям!
    Любы, родны мой дзеду, Як жа добра ісці Па сяброўскаму следу, Што праклаў ты ў жыцці.
    Цераз пушчы, даліны Ажно рэха гудзе.
    Гэта я ўсёй краіне
    Гавару: — — Добры дзень!
    1969
    ДУДАРЫК
    Сеў у полі на каменьчыку, Узяў дудку на раменьчыку.
    Ду, ду, ду —дуда гудзе, Полем водгалас ідзе.
    190
    Вяснянка
    Надакучыла іграць, Каля дуба лёг паспаць.
    Вісіць дудка на суку, Спіць дударык на баку.
    Павярнуўся дагары
    I так моцна ён захроп —
    Скалануўся дуб стары, Дудка — бух у самы лоб.
    Тут яму і сон не ў сон, На ілбе гудзе ўжо гуз.
    He сабраў і трэсак ён, Бо ад дудкі — толькі друз.
    Падняў хлопец паясок, Пайшоў з плачам у лясок:
    — Куды дзецца мне цяпер? Цікаваць пайду цяцер.
    Спадцішка пад куст падпоўз
    I цяцёрку — хоп за хвост.
    3 пёрка выразаў дуду: — Ой, зайграю, загуду.
    Што было, тое сплыло, Пайду з дудкаю ў сяло.
    Я пад першы парог, А мне з хаты — пірог.
    Я на дудцы: тугугу —
    Ўсе нясуць па пірагу:
    Васіль Вітка
    191
    Мне і матка— пірог, Мне і татка — пірог,
    Мне і дзядзька — пірог, Мне і цётка — пірог,
    Мне і дзедка — пірог,
    I суседка — пірог,
    I браценік — пірог,
    I пляменнік — пірог.
    Назбіраў я пірагоў Сорак восем карабоў.
    Каб яшчэ адзін пірог, Я зусім бы абнямог.
    Перастань, дуда, дудзець!
    Дзе мне пірагі падзець?
    Сабралася ўся радня, Памагчы ўсе рады мне.
    Запрагаюць каня —
    Ён і воза не скране.
    Падагналі грузавік, Для яго —
    груз вялік.
    Папрасілі самазвала, Ў самазвала сілы мала.
    Залучыў я камара, Магутнага званара.
    192	Вяснянка
    Той адразу ўзяў мой воз, Пірагі мае павёз.
    Ай камармаладзец!
    Тут і казцы канец.
    1962
    ДВА БРАТЫ I СОНЦА
    Скрозь мукою пазасыпаны Усе яры, лагчыны,
    Бор стары прачнуўся рана, Лыпае вачыма.
    Лысай галавой панік, Уздыхае горна:
    — Што так доўга сакавік Круціць свае жорны?
    Ельнік Белы, Белы, Белы.
    Мельнік Меле, Меле, Меле.
    Выйшаў з лесу красавік: — Хопіць, брацечараўнік.
    Лепш зірні на мой пірог, Кагадзе што з печы.
    Ты падняць бы мне памог, Падстаўляй, брат, плечы.
    Васіль Вгтка
    193
    Сталі падымаць удвох.
    Ох, і цяжкі пірог.
    Ледзь узвалаклі на дуба, Паглядзелі — сэрцу люба.
    Палажылі на сасонцы, Глянулі, аж гэта — сонца!
    1981
    КАПЫЛЬСКАЯ ГОРКА
    Хочаш знаць скорагаворку Пра адну крутую горку? He ўзабрацца на гару I самому камару
    3 незагнутым наском,
    3 непадкутым палазком. He спусціцца з гары — Шо ты там ні гавары.
    Носа, брат, не капылі, Сані стаў на капылы I каціся на вазку Роўна, як па валаску.
    I малы, і стары
    У капылі на капылах Стрымгалоў ляцяць з гары, Нават глянуць проста страх.
    Толькі мільгаціць зямля. — Права, лева руля! — Гэта нам крычаць здаля Капыляне з Капыля.
    7 Зак. 2563
    1981
    АРТУР ВОЛЬСКІ
    (нарадзіўся ў 1924 г.)
    ПРА КАВАЛЁЎ I КАРАЛЁЎ
    Кавалі зброю кавалі' каб іх каралі каралі.
    I думаў кожны чалавек, што так — спрадвек, што так — навек.
    Але аднойчы кавалі у змову тайную ўвайшлі:
    — Як з’есць іржа апошні меч, не будзе чым галовы сеч!..
    Магутна дыхалі мяхі — кавалі ў кузнях лемяхі.
    I страх напаў на каралёў:
    — Што нам рабіць без кавалёў?
    — He хочуць зброю больш каваць! — Як між сабой нам ваяваць?
    — Угюкат спіць без мечаў раць!
    — Чым кавалёў саміх
    караць?
    Артур Вольскг	195
    Праз колькі лет, праз колькі зім На свеце ясна стала ўсім: нішто — кароль без каваля і ўсё — каваль без караля.
    1964
    КАРАБЛІКІ
    Блішчаць на сонцы капелькі нявысахлаю смолкаю.
    Куды плывуць караблікі рачулкаю Вясёлкаю?
    На іх запалкі — мачтамі пад флагамі кумачнымі. Барты — кара сасновая.
    Работа — адмысловая.
    Бяжыць, задраўшы штонікі, каманда карабельная.
    Яшчэ не штормы — штормікі, яшчэ вясна суцэльная.
    Нібыта чайкі, ластаўкі над грэбелькай праносяцца.
    196
    Вяснянка
    — Гэй, адчыняйце застаўкі, Эскадра
    ў мора просіцца!
    1962
    ЧАРНІЧКА
    У засені сосен, Дзе мох ды іглічка, Расладаспявала Красунькачарнічка.
    Калі на світанку He бачыла хмарак, Расой умывала Свой кругленькі тварык.
    А потым на сонейку Плечыкі грэла.
    Нібы негрынятка, Яна загарэла.
    Быў друг у чарнічкі — Зялёны лісточак.
    Схаваў ён яе
    Ад вавёрчыных вочак.
    Складала вавёрка Грыбы на палічкі, Але не прынесла Чарняўкічарнічкі.
    I вожык праходзіў Сцяжынкаю блізкай.
    Павёў у паветры Кірпатаю мыскай.
    Артур Вольскі
    197
    Але і яму, He мяняючы звычкі, Лісток не дазволіў Пакрыўдзіць чарнічкі.
    Шукала спажывы Мядзведзіца ўранку.
    I вось на чарнічную Выйшла палянку.
    Расселася, тлустая, Як сярод хаты.
    I сонца схавала Спіною кашлатай.
    Грабе сабе злева, Грабе сабе справа.
    I злева і справа— Мядзведжая страва.
    Няўжо для чарнічкі — Апошні дзянёчак?
    Ды не пахіснуўся Зялёны лісточак!
    Ва ўвесь свой расточак Устаў абаронца...
    I вось ужо зноў Паказалася сонца.
    Ах, што за лісточак! Такі невялічкі, Мядзведзіцы нават He выдаў чарнічкі.
    1963
    ВІТАЛЬ ВОЛЬСКІ
    (нарадзгўся ў 1901 г.)
    ЧОМГА
    У ЛЯСНІЦТВЕ
    Быў ясны жнівеньскі вечар, калі я падышоў да будынка лясніцтва ў вёсцы Белы Лясок.
    Да пярэдняй сцяны дома, з абодвух бакоў высокага ганка, былі прыхілены ў некалькі радоў веласіпеды — верная адзнака таго, што ў доме адбываецца сход.
    Я сеў на лаўку пад вязам.
    На ганак выйшла з дзвярэй некалькі чалавек. He спыняючы ажыўленай гутаркі, яны пачалі разбіраць веласіпеды ці, як тут кажуць звычайна, ровары. За імі высыпала з дому яшчэ чалавек пятнаццаць.
    Сход, відаць, скончыўся. Людзі разыходзіліся і раз’язджаліся ў розныя бакі.
    Крыху пачакаўшы, я ўвайшоў у хату. У пракураным, задымленым памяшканні нікога ўжо не было.
    Я заглянуў у бакавы пакойчык, дзе змяшчалася канцылярыя. Першае, што кінулася ў вочы, была невялікая, дзіўнага выгляду птушка, велічынёю, можа, крыху большая за качку. Яна стаяла на падлозе каля зачыненага акна, выцягнуўшыся на ўвесь рост, і нагадвала сваёй паставай пінгвіна.
    У птушкі была невялікая галава на доўгай, гнуткай шыі. На галаве тырчалі ззаду пучкі пер’я, нібы чорныя рожкі ці вушкі, а вакол
    Віталь Вольскг
    1.99
    шыі тапырыўся старамодны каўнер залацістарыжага колеру з цёмнакарычневай, амаль чорнай аблямоўкай. Шчокі, шыя і ўся ніжняя частка тулава былі бліскучабелыя, з цёмнаржавымі і зеленаватымі паскамі па баках. Спіна ў птушкі бурая.
    Асабліва характэрнымі былі лапы. Пляскатыя, цёмназеленаватага колеру, яны не мелі плавальных перапонак, якія мы прывыклі бачыць на лапах гуся ці качкі. Шырокія пальцы птушкі, кожны паасобку, былі нібы абшыты скуранымі шматкамі. Такіх лап, такога каўняра і такіх рожкаў няма ні ў адной іншай птушкі. Перада мной была паганка, ці, як яшчэ называюць яе, чомга.
    Сваякоў чомгі — гагар — мне даводзілася бачыць у свой час на Карэльскім перашыйку. Я не раз наглядаў летнім ранкам, як гулялі гагары пасля ўсходу сонца на роўнай вадзяной гладзі. Яны ганяліся адна за адной па возеры, пакідаючы пасля сябе серабрыстую дарожку, а потым плылі чародкай, выставіўшы з вады галовы, як перыскоп падводнай лодкі. Гульні гагар на возеры ХэпоЯрві надоўга засталіся ў маёй памяці.
    Я разглядаў незвычайную птушку з усіх бакоў, а яна з пагрозай раскрывала сваю невялікую, тонкую і вострую на канцы дзюбу і кожны раз моўчкі паварочвала галаву ў той бок, з якога я набліжаўся. Тулава яе пры гэтым заставалася нерухомым. Птушка не змяняла сваёй паставы і не рухалася з месца.
    Супрацоўнікі лясніцтва сказалі мне, што чомгу злавілі на балоце і што заўтра яе аднясуць у заалагічны музей запаведніка.
    На жаль, чалавека, які злавіў гэтую цікавую птушку, тут не было, і я не мог пагаварыць з ім падрабязна. Між тым мне вельмі хацелася хутчэй убачыць паганку на волі.
    200
    Вяснянка
    Распытаўшы людзей пра мясцовасць, дзе была злоўлена чомга, я на другі дзень рушыў туды адзін.
    НА ЛЯСНЫМ ВОЗЕРЫ
    Наперадзе бліснула між кустоў вада.
    Па вузкай, ледзь прыкметнай сцежцы сярод высокіх духмяных траў я выйшаў да невялікага ляснога возера, нізкія берагі якога густа зараслі лазняком, вольхаю, трысцём і асакою.
    Уласна кажучы, гэта было не возера, а лясная рэчка, якая разлілася па балоцістай нізіне, утварыўшы тут невялікую, але даволі глыбокую затоку, акаймаваную з бакоў непраходнымі зараснікамі. _
    Цёмным колерам сваёй вады ў рамцы асакі і трысця глухі лясны вадаём нагадваў вядомую карціну Васняцова. I камень тут каля вады нібы той самы, на якім сядзела ў журботным задуменні Аленка.
    Я выбраў сабе зручны назіральны пункт ля раскідзістай дуплаватай вярбы і сяджу ў засені, наглядаю за вадзяным люстрам перад сабой.
    Стары лес высокай і цёмнай сцяной абступіў возера. Па чыстаму сіняму небу павольна плывуць рэдкія белыя воблачкі. Свежае і вільготнае паветра насычана гаркаватым пахам лазы і балотных зёлак.
    У маленькіх затоках між асакі паверхня вады пакрыта зялёнай раскай. Крыху далей, дзе вады больш, зіхацяць на сонцы шырокія, круглыя, нібы наглянцаваныя лісты. Белыя гарлачыкі — русалчыны кветкі, апаэтызаваныя народнай фантазіяй, раскрыліся насустрач сонцу.
    На адным з лістоў сядзіць нерухома зялёная жаба. Пукатыя вочы яе абведзены залацістым
    Віталь Вольскі	201
    абадком. Над вадою лятаюць стракозы. Яны таксама час ад часу садзяцца на бліскучыя цвёрдыя лісты гарлачыкаў.
    У ціхай і цёплай вадзе кіпіць жыццё. Гэта — своеадменны, своеасаблівы свет. Плаваюць залацістыя карасікі. Слізгаюць па паверхні вадамеры. Усплывае, вяслуючы заднімі ножкамі, сур’ёзны вадзяны жукплывунец.
    Сонца пачынае прыпякаць.
    Я гляджу на цёмную, але чыстую ваду, і мне ўспамінаюцца словы Мапасана: «Ваду я люблю нястрымна: люблю мора, хоць яно занадта вялікае, неспакойнае, непакорнае, люблю рэкі, яны прыгожыя, але толькі яны імчацца міма, яны цякуць, уцякаюць, і асабліва люблю я балоты, дзе трапеча невядомае нам жыццё падводных істот. Балота — гэта асобны свет на зямлі, тут сваё быццё, тут свае аселыя і вандроўныя насельнікі, свае галасы і шолахі, а галоўнае — свая таямніца... Магчыма, таямніца светабудовы! Хіба не ў застойнай, ціністай вадзе, не ў вільготнай зямлі, якая не прасыхае ад сонечнай спякоты, заварушыўся, затрапятаўся і ўбачыў свет першы зародак жыцця?»