Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
Алёша ўбачыў, як бацька апусціўся на лаўку. Потым падняў галаву, агледзеўся. Позіркі іх сустрэліся. Хлопчык прачытаў на твары бацькі боль, смутак і спалох. I вось вочы яго раптам бліснулі, загарэліся. Ён перахінуўся праз лаўку і сказаў:
— А ты, Алёша, чаго тут не бачыў? Ідзі і зараз жа перавяжы казу. Чуеш?
Цяпер і афіцэр заўважыў хлопчыка. Ён павярнуўся да акна, замахаў чорным рэвальверам.
— Ану, прэч адсюль! Прэч!..
Алёша адбег ад акна і паволі пайшоў па перону. Далёка над лесам закурыўся белы дымок. «Ідзе бронецягнік,— падумаў Алёша і радасна ўсміхнуўся.— Бацьку вызваляць... А навошта ён сказаў пра казу? Яе ж няма. Тыдзень назад прадалі...» Ззаду Алёша пачуў грукат. Павярнуўся і застыў на месцы: да станцыі падыходзіў таварны састаў.
«Перавязаць казу... Перавязаць казу...» — напомніў далёкі стук колаў хлопчыку. Алёша ледзь не прысеў ад страху. Як не зразумець гэтых слоў? Ён не раз чуў, як бацька, ідучы пераводзіць стрэлкі, жартаўліва казаў: «Пайду перавяжу Easy». Значыць, бацька даў яму даручэнне. I не дзіўна, два цягнікі ідуць адзін аднаму насустрач.
214
Вяснянц
Яны сутыкнуцца, і адбудзецца крушэнне... Бронецягнік не пройдзе да Мінска.
Хлопчык, як віхор, паляцеў па насыпу туды, дзе сыходзіліся сталёвыя ніткі рэек. 3за ляснога павароту наганяў яго пагрозлівы грукат пушчанага без машыніста таварнага састава. А з другога боку таксама набліжаўся цягнік. Ён гукнуў на ўвесь лясны прасцяг, абвяшчаючы аб сваім падыходзе да станцыі.
Алёша яшчэ раз азірнуўся, але спатыкнуўся аб шпалу і ўпаў. А рэйкі ўжо дрыжалі, перадаючы магутны поступ цяжкіх колаў... Хлопчык падхапіўся і пабег шпарчэй. Вось і стрэлкі. Цяжкі чыгуначны рычаг... На стойцы — ліхтар... Алёша адкінуў клямку замка, налёг грудзьмі на рычаг.
Таварны састаў зусім блізка. Ужо добра відаць, як мітусяцца ля паравозных колаў шатуны.
Яшчэ крыху... Яшчэ... Рэйкі зарыпелі, пасунуліся і шчоўкнулі з вясёлым металічным звонам.
Хлопчык выцер рукавом твар. Ну, вось і мінулася бяда! Побач ужо мільгалі чырвоныя вагоны таварняка.
А з лесу поўным ходам ішоў бронецягнік. Ён каціўся па рэйках, нязграбны, цяжкі, з агністым сцягам, які высока развяваўся над пярэдняй браніраванай вежай.
Алёша радасна замахаў шапкай. Каля яго з грукатам, набіраючы хуткасць, прамчаўся бронецягнік.
1957
ВІСАРЫЁН ГАРБУК
(нарадзгўся ў 1913 г.)
ГОРАД БЕЗ ПАПУГАЙЧЫКАЎ
Валодзя, худзенькі хлопчык з вялікімі задуменнымі вачыма на бледным твары, апрануты ў цёплы пушысты гарнітур застаўся дома адзін. Бацька з маці пайшлі на работу, а сястрычку адправілі да бабулі. Валодзя доўга хварэў, і ў школу яго пакуль што не пускалі.
Каб не адстаць у вучобе, Валодзя рыхтаваў урокі, чытаў, маляваў. Ён прыбіраў кватэру, сам на электрычнай плітцы падаграваў яду, але ўсё надакучыла. Захацелася да дзяцей на вуліцу, у Дом піянераў. Калі б з ім у гэтыя дні былі хтонебудзь з птушак або звяроў. Але вожык і чарапаха спяць у склепе, а кошка і рыбкі ў акварыуме надакучылі.
Хлопчык марыў аб незвычайньтм. У далёкай Бразіліі ў кожнай сям’і жыве анаконда — да дзесяці метраў даўжыні. Без яе ні адно дзіця кроку не ступіць. Яна — смерць для ўсіх ядавітых змей. Пяшчотная, нібы кацяня. Валодзя сядзеў бы з ёю на тахце і забаўляўся.
Вядома, пра анаконду можна толькі марыць. Надзеі ніякай. Але ў аўтобусе аднойчы ён бачыў дзядзьку, які трымаў на каленях клетку. У клетцы сядзелі два папугайчыкі — зялёны і блакітны. Дзядок падрабляў голас, свіркаў. Птушкі дружна адгукваліся. Было вельмі весела. Гаварыў, што папугайчыкаў вязе ўнучцы.
216
He можа быць, каб ні ў кога ў горадзе не было гэтых дзіўных птушак...
Хлопчык зручней прымасціўся ля тэлефона, паклаў перад сабой кнігу абанентаў і адшукаў спіс хатніх адрасоў.
Абакалін Н. В — 2947, Абакрын В. С — 7491, Абалкін Ю. Ю. Можа, лепш пачаць з канца? Вось Яшчук I, I.— 2200, Якарчэня Н. В. ... I тут нейкія незнаёмыя, строгія прозвішчы. He, ні з пачатку, ні з канца, а лепш з сярэдзіны...
Доўгія гудкі з перапынкамі ідуць адзін за адным: туууцішыня, зноў — тууу... тууу... Ніхто не падыходзіць.
Валодзя ўявіў: недзе ў горадзе на другім або трэцім паверсе ёсць кватэра. Кухня, спальня і пакой, калідор і ванна. У пакоі — стол, шафа з кнігамі, тэлевізар, у спальні — канапы, шыфаньер з люстэркам. I нідзе нікога. Толькі вада з крана на кухні: пюнь, пюнь, пюнь.
Хлопчык смялей набраў наступны нумар. Кароткія гудкі: тутуту. Хтосьці размаўляе.
У газетах пішуць, што хутка тэлефоны заменяць відэатэлефонамі. Ля кожнага апарата — экран, бачыш, з кім гаворыш. Тады нельга будзе розным недарэкам свавольнічаць па тэлефоне: «Дайце трыццаць тры сігналы праверкі» або «У вас прышчэпкі ёсць? Павесьце адну сабе на язык».
2121. Лёгка запомніць. I прозвішча не страшнае: Папчанка М. М. «Тууу», і адразу— «Я слухаю». Сярдзіты гучны бас. Валодзя ўздрыгнуў. «Я слухаю»,— нецярпліва паўтарыў бас.
«Высачэзны, тоўсты, у шэрым, з гальштукам, лысіна, бровы чорныя... Сядзіць за сталом, нібы дырэктар у школе, піша»,— уявілася Валодзю. Але чаго маўчаць? Смялей!
— У вас папугайчыкі ёсць?
Вісарыён Гарбук
— 3 падобнымі пытаннямі належыць звяртацца да адміністрацыі адпаведных устаноў, адказаў бас і паклаў трубку.
Расхацелася пытацца.
На шэрай зямлі брудныя плямы снегу. Воддаль за акном рыжаватая сцяна шматпавярховага дома. Цёмныя прамавугольнікі акон. У адным чамусьці ўсе дні гарыць лямпачка. I нідзе нікога.
Пазваніць яшчэ...
Пасля першага гудка цікаўнае, нясм.елае: «Хто там?»
Дзіцячы голас. Відаць, дзяўчынка. Адна ў пакоі. Бабуля, відаць, пайшла ў магазін або сядзіць на кухні ля пліты і вяжа.
— У вас папугайчыкі ёсць?
— А хто пытае: хлопчык ці дзяўчынка?
— Хлопчык.
— Мне мама забараніла гаварыць з хлопчыкамі.
— Чаму?
— Бо яны ўсе хуліганы.
Валодзя не ведаў, што адказаць. Дзяўчынка трубку не клала.
I зноў цікаўнае:
— А навошта табе папугайчыкі?
— Гуляць з імі.
— Ты адзін?
— Але.
— Як цябе зваць?
— Валодзя.
— А мяне — Зіна. А што ты робіш?
— Хварэю.
— I я хварэю. Мне вельмі сумна.
— I мне.
— У цябе таксама нікога — ні брата, ні сястры?
— Сястру адаслалі да бабулі.
218
Вяснянка
— А я зусім адна.
Валодзя пачуў, як дзяўчынка ўздыхнула.
— Ой, нехта зараз зойдзе! — заспяшалася Зін^ Дзе ты жывеш? Скажы нумар! Заўтра пазва...
He дагаварыўшы, яна паклала трубку.
Валодзя ўсміхнуўся. Размова па тэлефоне яму падабалася.
На наступны выклік доўга ніхто не адгукаўся, але хлопчык не клаў трубку — слухаў песню, якая гучала па лініі:
Зайчык маленькі, Чым ты жывенькі?
— Я і сам дзіўлюся, Чым я жыўлюся. Пасаджу капусту Hi рэдка, ні густа. Пайду я рана, Капуста парвана, Пайду я позна, У капусце...
Рэзкае і кароткае «Алёё!» абарвала песню.
— У вас... скажыце, калі ласка... папугайчыкі ёсць?
— Што?
— У вас папугайчыкі ёсць?
— He паспеў навучыцца трубку трымаць, a ўжо хуліганіш. Вось паклічу міліцыю, і твайго бацьку аштрафуюць, а тэлефон абрэжуць.
Голас хрыпаты. Нейкая зласлівая старая, відаць, падобная на тую, што жыве ў суседнім пад’ездзе. Курыць і крычыць на хлапчукоў, а з пераносся пудра сыплецца.
— Якіх табе, хлопча, папугайчыкаў трэба? — здзівіў Валодзю пявучы голас невядомага Памяранцава A. А. Хтосьці, падобны да чарадзея з казак.
— Аўстралійскіх.
Вісарыён Гарбук 219
— А навошта?
— Навучыць размаўляць.
— Эге, мілы! А тыгра або гіпапатама табе не хочацца? Кракадзіла ці кобру? Во гэта дзіва. А лепш за ўсіх, ведаеш, каго?
— Неа.
— Нашага верабейку. Ты толькі прыгледзься да яго. Якая ва ўсім незалежнасць! Вось дзе характар! А што такое папугаі і папугайчыкі? Трашчаць, на ўсе галасы паўтараюць даўно паўторанае... Вось яно як, хлопча.
Валодзя засмяяўся, хоць і не зусім зразумеў, што сказаў гэты Памяранцаў.
Пры наступных выкліках хлопчыку зноў не шанцавала. Або не адгукаліся, або адказвалі «Не, няма» і адразу клалі трубку. Валодзю абрыдла званіць.
— Ніяк не магла дазваніцца! — здзівілася маці, вярнуўшыся з працы.— Усё занята. Ты з кім размаўляў?
— Я папугайчыкаў пытаў,— адказаў Валодзя.
— I на цябе не сварыліся? — строга сказала маці.— Глядзі, a то нам тэлефон выключаць.
Назаўтра Валодзя ўспомніў пра папугайчыкаў толькі тады, калі ўбачыў праз акно дзяўчынку з партфелем. Пазваніць Зіне? А нумар забыўся. Здаецца, гэты. Вось узрадуецца.
Далікатны жаночы голас: «Я вас слухаю» выклікаў у хлопчыкавай памяці твар тоўстай жанчыны з цырульні, якая падстрыгала яго і ўсё распытвала, кім працуе бацька, маці, дзе яны жывуць.
— Скажыце, калі ласка, у вас папугайчыкі ёсць?
— Як вы сказалі?
— У вас папугайчыкі ёсць?
220
Вяснянка
Даруйце — не разумею. Зараз падыдзе муж.
Валодзя ў здзіўленні пачуў прыглушанае:
— Ідзі сюды!.. Я не магу... Там пытаюцца пра нешта незразумелае... Ды не, пад дзіцячы голас.
— Я слухаю,— насцярожаная, але паспешлівая інтанацыя, нібы ў настаўніка па арыфметыцы.
— У вас папугайчыкі ёсць?
— А каму вы звоніце?
— Вам.
— Нам! Як прозвішча і па якім тэлефоне? Валодзя назваў прозвішча і нумар тэлефона. — А адкуль вы даведаліся?
— 3 нашай кніжкі.
— Вось што, малады чалавек,— раззлаваны голас гучаў так рэзка, што аж затрымцела ў трубцы.— Я такімі глупствамі не займаюся! I вам не раю!
— Перапужаліся,— уголас сказаў Валодзя.
Ён чамусьці ўспомніў пра вочка, якое ўставіў іх сусед у сваёй кватэры. Перш чым пусціць каго, гаспадар доўга глядзіць у вочка. I ў гэтых, мабыць, тое ж самае. А дзверы на тры замкі. I на паштовай скрынцы нумарны замочак.
— Дзяўчаткі, ціха! — пачулася ў трубцы пао ля таго, як хлопчык набраў новы нумар.— Штошто? Папугайчыка? Можа, лепш папугайку? У нас ёсць. Марынка, цябе запрашаюць! Хочуць пазнаёміцца.
Валодзя ціхенька націснуў на рычажок.
Табе з заамагазінам трэба б сазваніцца. Але шкада, у нашым горадзе такога магазіна няма,— пачУЎ ён спакойны голас мужчыны, як набраў яшчэ адзін нумар.— Што ж прыдумаць? Магчыма, што ў каго ёсць папугайчыкі, у таго няма тэлефона. Ты даўно шукаеш?
Вісарыён Гарбук
— Даўно.
— Але, брат, задача нялёгкая. He вырашыць адразу. Настойлівасць і час патрэбны. Мабыць, хварэеш, калі ўзяўся за такія пошукі?
— Я паправіўся, а ў школу не пускаюць.
— У майго пляменніка акурат такая непрыемнасць. Але ён без тэлефона,— з людзьмі ніякіх кантактаў... Ну, вось што. Ты дай свае каардынаты, адрас, тэлефон... На рабоце ў мяне заўтра выхадны. Я ў сяготаго распытаю і заўтра пазваню. У гэты ж час — у пятнаццаць нульнуль. Дамовіліся?.. Запісваю. Ого, брат, мы, аказваецца, цёзкі! Мой нумар не забудзеш? А пошукі працягвай.