• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяснянка

    Вяснянка


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 655с.
    Мінск 1983
    374.92 МБ
    Ён амаль ачысціў поле. Засталося праверыць зусім невялікі лапік. Але, пэўна, салдат занадта стаміўся...
    Надвячоркам наваколле той алжырскай вёсачкі скалануў выбух. Сяляне ўсё зразумелі. Яны прынеслі ў вёску Савецкага салдата. Ён быў жывы, толькі для яго назаўсёды патухла сонца. Ён чуў яго, спякотнае алжырскае сонца, але не бачыў...
    Нездарма ж кажуць, што сапёр памыляецца раз у жыцці.
    У далёкім Алжыры яго праводзілі дадому тысячы людзей. I тая смуглявая дзяўчынка зноў падала яму букецік кветак, і ён, не бачачы, угадаў, што гэта яна, і правёў па яе шорсткіх валасах
    234	____________Вяснянка_______________________
    сваёю дужаю рукою. Яго рука мо ўпершыню дрыжала...
    А дома даведаўся, што зрабіўся дзедам, што яго дачка нарадзіла яму ўнучку. Унучка была бялявенькая, з блакітнымі вачанятамі, але ён, на здзіўленне ўсіх хатніх, зваў яе чамусьці смуглянкаю. Мо таму, што апошняй у сваім жыцці бачыў тую смуглявую, з белазубай усмешкай алжырскую дзяўчынку?..
    Усе мы бачым сонца.
    Бачу я.
    Бачыш ты.
    Бачыць ён.
    Бачаць яны.
    A ria нашай ціхай вуліцы няспешна, намацваючы кійком дарогу, крочыць высокі сівы чалавек. Крочыць былы салдат. Крочыць былы сапёр.
    Сонца свеціць яму ў твар, але ён не бачыць сонца.
    Затое бачым яго мы.
    Бачу я.
    Бачыш ты.
    Бачыць ён.
    Бачаць яны.
    Паклонімся ж салдату!
    1975
    ПЯТРО ГЛЕБКА
    (1905—1969)
    КАНЕЦ ЛЕТА
    Яблыкі даспелі... У ярах глыбокіх Дацвітае лета Цветам журавін. Адспявалі жнеі На палях шырокіх. Заспяваюць скора Ў небе журавы,
    Заўтра нам у школу... Развітацца трэба 3 тымі, з кім гулялі Летняю парой:
    3 нашым шумным лесам, 3 нашым сінім небам, 3 нашаю блакітнай, Быстраю ракой.
    Мы ідзём на поле... Тонкім павучыннем I расой халоднай Крыецца прастор.
    Мы ідзём у пушчу... Быццам у кручыне, Галаву схіляе
    236	Вяснянка
    Старадаўні бор. Мы ідзём да рэчкі... 3 намі па дарозе— 3 поўначы сцюдзёны Подых вецярка.
    I пад ім на воды Ліст раняюць лозы, I шуміць маркотна Нашая рака.
    Чуе, скора лёдам Будзе ўся адзета, На палях закружаць Белыя снягі...
    Да спаткання ж, рэчка! Да другога лета, Дарагія пушчы, Нівы і лугі!
    Заўтра нам у школу... За сталы, за парты Сядзем мы па класах, Будзем працаваць, Будзем весяліцца I вучыцца ўпарта, Будзем вечарамі Лета ўспамінаць.
    1940
    НАШ СЦЯГ
    Гарачы, як сонца, Крылаты, як вецер, Наш сцяг пурпуровы, Адзіны на свеце.
    Пятро Глебка
    237
    Ён кроўю байцоў За свабоду абмыты, Ён кулямі ў бітвах, Як сэрца, прабіты.
    Але прамінулі Нягоды ліхія, Загоены раны Яго баявыя.
    I ў знак перамогі Над цемраю горкай На ім пяцікутная Свеціцца зорка.
    А ў знак, што народы Пад ім згуртаваны, У золаце молат I серп вышываны.
    Гарыць ён, над вежай Крамлёўскай узняты, Пад ім у паход Выступаюць салдаты. Пад ім піянеры Прыходзяць на зборы, Пры ім, на бязмежным Савецкім прасторы, Заўсёды стаіць Каравул ганаровы. А ён развяваецца, Сцяг пурпуровы, Гарачы, як сонца, Крылаты, як вецер, Свяшчэнны, любімы, Адзіны на свеце.
    1948
    ІВАН ГРАМОВІЧ
    (нарадзіўся ў 1918 г.)
    ВЫПАЎ СНЕГ
    Неяк раніцай я прахапіўся і ад нечаканасці аж прысеў на ложку. «Няўжо заспаў?» — мільганула маланкай трывожная думка.
    У хаце было зусім светла.
    Гэтымі асеннімі досвіткамі, доўгімі і цёмнымі, я прывык раненька ўставаць, паўтараць урокі і выходзіць з дому так, каб паспець на заняткі.
    Яркае святло дня мяне напалохала. Няўжо спазніўся ў школу?
    Але над ложкам гадзіннік з паржаўленай гірай, якую я, устаючы, заўсёды падцягваў, мерна чэкаў, і стрэлка яго паказвала яшчэ не позні час. Ад чаго ж гэта пабялела столь, ляжанка і печ, і сцены адсвечваюць, як люстэрка? Я прынік да шыбы падвойнага акна і ўсё зразумеў.
    На дварэ ўчарашнія змрочныя будынкі, сад, платы стаялі аснежаныя, і ў хату ад іх лілося белае мяккае святло. Зямля, стрэхі, агарод накрыліся белым пакрывалам. Лёгкія пушынкі ляталі, кружыліся ў паветры і асядалі на дрэвы, на аголены куст бэзу ў нашым агародчыку пад акном.
    Мяне адразу пацягнула з хаты: я надта люблю гэту часіну...
    Я хуценька сабраўся, схапіў кніжкі і пабег.
    Іван Грамовіч
    Яшчэ з парога на мяне дыхнула зіма спакойным халодным дыханнем. Наўкол сцішылася ўсё. Сырыя вятры доўгай восені, якія заўсёды надакучліва шумелі ў галлі бярозы і секлі мне ў твар кроплямі дажджу, сёння замоўклі. Шчокі цяпер прыемна шчыпаў бадзёры марозік. А усюды снежная бель адбірала вочы, і на сэрцы ад гэтага рабілася светла і радасна.
    Сам сабою набег у думках і завярцеўся на языку верш — леташні ўрок, які наша настаўніца, Ліда Васільеўна, загадвала вывучыць на памяць. Я вывучыў яго і дэкламаваў. I цяпер ніколі не забуду словы:
    Мяккі снег лятае пухам, I канца яму няма.
    I нясе сярдзітым духам, Дзікім сіверам зіма...
    3 кніжкамі пад пахай я спяшаўся ў школу і глядзеў, як кружацца гэтыя белыя пушынкі, і чамусьці мне яшчэ ўявілася тое, што было летась.
    Летась зіма была надта снежная. На вуліцы намяло вялікія гурбы. Платы схаваліся пад снегам, і стрэхі зраўняла з сумётамі.
    Я аднае раніцы ішоў у школу па тых гурбах, што вышэй акон, вышэй брамаў. Ішоў на ўзроўні са стрэхамі хат, дзе дымелі коміны, разносячы прыемныя пахі снедання. А дарослыя выходзілі на ганак з вёдрамі і глядзелі на мяне, малога, знізу ўгору. Крочыў з кніжкамі вышэй за ўсіх...
    Я нават зачапіўся шапкай за сук Мікітавай ліпы. А Мікітава ліпа стаяла высачэзная, як хмара, над усім сялом. Улетку яе разлапістых галін нельга было дастаць, нават праязджаючы па вуліцы з высокім возам сена. Яна пышна ўздымалася ўгору, а ў той самы дзень пасля мяце
    240
    Вяснянка
    ліцы ніжняй галінай сарвала з мяне аблавушку...
    У класе Ліда Васільеўна чытала нам па кнізе пра першы дзень зімы. А я сабе, паглядаючы ў акно, дзе відаць была Мікітаіва ліпа, сядзеў і думаў, што гэта ж учора быда яшчэ восень. А сёння ўжо зіма. Гэта ж ніколі так не адчуеш перамену, як у гэты дзень. Як вясну лета змяняе, не заўважыш. Як лета восень — таксама. А вось як настае зіма — адразу відно з самага світання... Выпаў снег!..
    Мы вярталіся са школы, а снег не пераставаў буйнымі пушынкамі сыпацца на дол. Кругом было прыволле белых палёў і прастораў. Mae сябры крычалі пра санкі, пра лыжы. Мы кідаліся снежкамі, смяяліся. Нам было весела разам з гэтай мяцеліцай, і мне ад радасці хацелася пад разгалістай ліпай спяваць пра снег, пра зіму...
    Зіма, зіма! Ідзі хутчэй, сцялі снягі на поле, на дарогі, на нашу вуліцу! Сып, мяцеліца, круці гурбы, каб я зноў даставаў шапкай дрэвы. Вось якія яны высокія, а заўтра мы памераемся!.. Ідзі, зімаматуля, каб я хутчэй пабольшаў, каб я падрос!..
    Вось так я думаў, бегучы са школы, у той дзень, калі выпаў першы снег, калі ўжо сэрцам адчуў, што нешта мінуў, перажыў, а сустракаю хоць знаёмае, але штосьці такое новаеновае...
    1958
    СЯРГЕЙ ГРАХОЎСКІ
    (нарадзіўся ў 1913 г.)
    ЧАПАЕЎЦЫ
    Тры трашчоткі б’юць трывогу,
    I трубач стаіць на пні, Вылятае на дарогу Сам Чапаеў на кані.
    Бурка ўецца, свішча вецер, Раздаецца шабляў звон.
    — Пачакай,— гаворыць Пеця,— Расцягнуўся эскадрон.
    Замаўкаюць свіст і крыкі, Камандзіры ў рад стаяць.
    Карабіны ёсць і пікі, Толькі «белых» не відаць.
    Кожны хоча быць «чырвоным», Або пешьім, або конным, I адважны Віця Белы
    Болей быць не хоча «белым».
    Перабеглі «белякі» Да Чапаева ў палкі.
    Кожны дужы, кожны смелы, Кожны быць заўжды гатоў, Як Чапаеў, як Гастэла, Як Гагарын і Цітоў.
    1979
    242
    Вяснянка
    ХТО ВІНАВАТЫ?
    Запытала мама ў мышкі: — Хто тут лазіў у гладышкі, Паздымаў усе вяршкі, Панадкусваў піражкі?
    Мышка маме адказала: — Я смятаны не лізала, Можа, нехта з’еў другі I вяршкі і пірагі.
    Пацягнуўся шэры кот:
    — Я не браў смятаны ў рот, Нават скажуць столь і сцены, Што зрабіўся я сумленны.
    — Кукарэку! —
    Тут дарэчы
    Певень выскачыў зпад печы: — Вам хлусіць і я не стану, Кот даўно не еў смятану.
    А тым часам вострыць вуха Каля той гладышкі муха.
    Мышка скача, мышка рада: — Гэта ж муха вінавата.
    He гаворыць толькі Янка, Дзе падзелася смятанка.
    1979
    ДЗЯЦЕЛ
    Я на елку палячу —
    I галінкі палячу: Дзюба ў мяне доўгая, Буду стукаць доўга я.
    Сяргей Грахоўскі
    243
    Пазіраю я гады, Як буяюць ягады: 3 журавін зрабіў каралі — Журавы мяне каралі, А суніцы ледзь паспелі, Іх дразды скляваць паспелі. Я спалохаў іх як след,— I прапаў адразу след. Прахаплюся я са сну I на елку ці сасну Зноў на досвітку лячу — Дрэва хворае лячу.
    1979
    У ЛЕСЕ
    Хто, гуляючы па лесе, На высокі дуб палезе? Хто, прыйшоўшы у лясы, He заўважыў след лісы? А малодшы брат Алісы Бачыў, як гуляюць лісы, Я б таксама бачыць мог, Каб не лёг на мяккі мох. Пад бярозаю ляжу I цукерачку ліжу: Смага паліць, а вады — Ані дзе, і авады, Быццам хмара, наляцелі — Пухіры гараць на целе. Я другі надзену ўбор. I пайду ізноў у бор.
    1979
    АНАТОЛЬ ГРАЧАНІКАЎ (нарадзіўся ў 1938 г.)
    КРЫЎДА
    У Алесі Дзве касы, Нібы з шоўку Паясы.
    Іх Алеся заплятае, Расчасаўшы іх Спярша.
    I я чую, Як спявае Радасна яе душа. Раптам бачу, Што Алеся У слязах На ложак лезе, Зарываецца Ў падушку... Ціха клічу я Дачушку: — Што з табою? Што з табою? — Толькі Круціць галавою. — Загубіла я Прыколку.
    Нехта, мабыць, Падабраў...
    — У слязах
    Анатоль
    Грачанікаў
    245
    Ці многа толку? — Спачувальна Я спытаў.
    — Знаю, татка, Толку мала, Ды такой мне He знайсці. Я ніколі He губляла Шчэ нічога У жыцці... Свет Дзіцячай Прыгажосці Сэрца мне Ускалыхнуў. Я дачушцы Пазайздросціў, Нават моўчкі Уздыхнуў.
    1981
    ПАВУЧОК
    Кросны
    Выткаў павучок. Сам схаваўся За сучок.
    Замаркоціўся ён Трошкі: Ані мухі, Ані мошкі Сёння ў сетку He ляцяць.
    Зноў галодны
    246
    Вяснянка
    Будзе спаць.
    Толькі
    Што гэта за грук? Уляцеў
    У сетку жук.
    Аж наліпла Павуцінка На даўжэзныя Вусы.
    Аж пасыпала Асінка
    Долу Кропелькі Расы.
    Што рабіць Цяпер жуку, Бо павіс ён На суку?
    — Чуеш, чуеш, Павучок,
    He хавайся за сучок Лепей Вызваль
    Mae крылы 3 гэтай ліпкай Павуціны.
    3 ёю я
    Дадому з лугу
    Па траве He дапаўзу. Я табе За гэта Муху На вячэру Прывязу.
    1981
    Анатоль Грачанікаў
    247
    ЛЯНІЎЦЫ
    Два селішчы
    Сваіх ляніўцаў мелі.
    Аднойчы
    Паспрачацца захацелі
    I грамаду
    Відовішчам пацешыць: Усёткі
    Чый лянівец лянівейшы.
    Як кажуць зараз, Выбралі журы, I тое
    Аж да ранішняй зары
    Усё сядзела, Думалагадала, Як пераможцу вызначыць — He знала.
    Рашылі так:
    Зрабіць два буданы, Пакласці ў іх ляніўцаў. Хай яны