Вяснянка
Выдавец: Юнацтва
Памер: 655с.
Мінск 1983
288
Вяснянка
3 хіжым вірусам змаганне! Слаўна хлопцам на катку, Чырванец — на ўсю шчаку! Жарты там, і смех, і звон. А Лявон сасе лімон. Дзень сасе і два сасе, Нішчыць лекі пакрысе... Покуль скончыўся запас — Дык вясновы грымнуў час. Налімоніўся Лявон: Ходзіць жоўты, як лімон.
1974
КАЧАН НА П ЕДЭСТАЛЕ
— Цуда бачылі ці не?! — Дзівяцца ўсе чыста.
«Два пуды»! — На качане Надпіс залацісты.
Выступае важна Стась: Той качан— Каб зналі — Ён расціў.
I можа стаць
3 ім на п’едэстале!
Аж на пяць вакольных сёл Хлопец пахваляўся, Ды на выстаўку казёл Вечарам забраўся—
Да капусты акурат...
Хоць было і ўлішку —
Мастак В. СЛАВУК
Р. Барадулін «Кошкі ў кошыку
Мастак Я. ЖЫЛІН
П. Прануза «Фарбы восені»
Васіль Зуёнак 289
З’еў рэкордны экспанат, Нават з качарыжкай!
Мы да Стася— як адзін —
Ранкам прыімчалі:
— Ты ж на выстаўку, глядзі, Зноў прынось качанне...
«Зноў прынось!»
А возьмеш дзе? —
Пуста ў Стася
На градзе...
Ён рэкорда цэлы год
Мужна дабіваўся:
Хоць быллём зарос гарод, А качан удаўся!
Ды такая вось бяда
Стрэла рэкардыста:
Памаўзлівы барадач
Славу згрыз начыста!
1965
10 Зак. 2563
ВОЛЬГА ІГІАТАВА
(нарадзглася ў 1945 г.)
МАСТАЧКА
Раніца —
Мастачка слынная.
Любіць прыгожасць дарыць. Яркай стужкаю малінавай Небакрай ужо гарыць.
I зялёныя, і сінія Там, удалечы, лясы. А чырвоны Падасінавік —
У жамчужынках расы.
Вельмі раніца Стараецца: Возьме пэндзаль свой Лясны —
Жоўты промень загараецца На вяршаліне сасны.
Ды найбольш
Ружовы колер ёй Даспадобы, да душы.
Вось таму і сны ружовыя Бачаць ранкам Малышы.
1982
Вольга Іпатава
ДРОЗД МІХЕД
Абляніўся дрозд Міхед: He ўстае ён рана, А палюе на абед Ў садзе ля фантана.
Што, нібыта дождж густы, Палівае там кусты.
Дрозд упэўнены такі, Што чакаць — хвілінку.
Дажджавыя чарвякі Падстаўляюць спінкі.
Ім здаецца — дождж ідзе, Зацягнула неба.
А дразду пры той хадзе
I лятаць не трэба.
Тут на спрыт, на гарт — забудзь! Спі — хоць да абеда!
...Хутка крылы адпадуць
У ленага Міхеда...
1982
БРАЗГОТКІ
Пад дугой вісяць бразготкі. He чуваць ад іх ні ноткі. Панясецца конь наўскач — А яны маўчаць,
хоць плач.
— Што маўчыце вы, бразготкі? — Мы жывём у прагнай цёткі,
292
Вяснянка
He дае яна ніколі Ані хлеба, Ані солі.
Ані мяса, Ані круп. Надрываць навошта пуп?
Забяру хутчэй бразготкі
Я ад гэтай
Прагнай цёткі.
Дам хутчэй ім смачнай кашы, Напаю іх сыраквашай.
Іх пад новенькай дугой Конік павязе з сабой.
I няхай тады ў ахвотку
Цэлы дзень
Звіняць Бразготкі!
1982
ПАВЕЛ КАВАЛЁЎ
(нарадзіўся ў 1912 г.)
ДЗІВАПТУШАЧКА
Больш месяца ў нас на Гомельшчыне стаяла такая гарачыня, што станавіцца босымі нагамі на зямлю было горача. Пякотнае паветра, здаецца, звінела як нацятая струна. Сонечныя праменні апоўдні былі падобны на раскалёныя іголкі. Кветкі пачалі вянуць і засыхаць, лісты на гародніне пажоўклі, а на дрэвах скручваліся ў маленькія трубачкі.
Дзядуля наш Мацвей сказаў нам, унукам:
— Яй, яй, такой гарачыні і не памятую...
Днём збіраліся мы, я — Даша, мой брацік Юрачка і яго сябар Віталік, у зацемненых сенцах і сядзелі сабе там ажно да вечара. Віталік, праўда, як старэйшы пераказваў казкі.
К вечару гарачыня спадала, і мы выходзілі на дзедаву сядзібу, углядаліся ў заціхлае наваколле, у тое, што робіць наш дзед Мацвей. Нам з Юрачкам, гарадскім яго ўнукам, якія прыехалі адпачыць на свежым паветры, цікава было ўсё, што тут на вёсцы адбываецца. А дзед, калі рабілася халадней, то бульбу акучваў, то агуркі паліваў, то яшчэ што рабіў. У такую пару дня ён не сядзеў у хаце.
I вось • сёння выйшлі мы на падворак. Глядзім тудысюды, а дзеда не відно. Пайшлі за брамку, што адгароджвала каліткаю падворак ад усяе сядзібнае зямлі. Прыглядаемся. А наш дзед
294
Вяснянка
са шлангам у руцэ стаіць пад самай большай яблыняй і струмень вады, якую падае з калодзежа насос, накіроўвае на самую сярэдзіну галін яе. Цікава нам стала. Такога мы яшчэ не бачылі. Ціха набліжаемся да дрэва, падыходзім да дзеда бліжэй і бліжэй.
А вось і ён нас заўважыў. Чуем ціхі, нават нейкі патаемны яго голас.
— Дашачка, Юрачка, Віталік, хадземце да мяне... Во, сюдой...
I ён паказаў нам, з якога боку падыходзіць да яго.
Віталік як старэйшы пайшоў першы... I ішоў ён па градках, ціха і асцярожна ступаючы якраз туды, куды паказваў наш дзед. Мы з Юрачкам ішлі след у след, прадчуваючы нешта такое таемнае, невядомае.
Калі падыходзілі бліжэй, дзед наш Мацвей прыклаў пальцы адной рукі да вуснаў, маўляў ні гуку, і рукою паказваў станавіцца ўсім за яго спіною. Мы паслухаліся. А ён вышэй і вышэй падымаў шланг, і струменістыя пырскі вады тым часам стваралі своеасаблівы дожджык, які дасягаў галін яблыні.
— Глядзіце туды,— ледзь чутныя былі яго словы. Вочы свае ён скіраваў следам за струменем вады.
Пачалі і мы ўглядацца. Заходзячае сонца тым часам злучала свае праменні з пырскамі дзедавай вады, і нам паказаліся прыгожанькія срэбныя крышталі, якія восьвось паяўляліся на лісточках і дробных галінках і тут жа знікалі.
I тут дзед Мацвей не маўчаў:
— Глядзіце, глядзіце,— ледзь не шаптаў ён і вачыма клікаў нас сачыць за струменьчыкам вады, які ён накіроўваў у самую густэчу галінак яблыні.
Павел
Кавалёў 295
— I не варушыцеся! — сам дзед стаяў як застыглы на адным месцы, аніякіх рухаў не рабіў, то падымаў крыху, то апускаў шланг, асцярожна трымаючы яго ў руках.
— Ой,— войкнуў Юрачка.
— Ціха,— пачулася ад дзеда.
Мы ўсе ўжо адначасна заўважылі ў срэбных крышталіках на галінцы варухлівую маленькуюмаленькую птушкукамячок. Яна гойсала на адным месцы, імгненна паварочвалася з боку на бок, падстаўляючы пад пырскі вады ўсю сябе. Крыльцы яе трапяталіся, галоўка хісталася, ножкі ажно танцавалі. Ва ўсім гэтым была такая радасная здаволенасць, такая пекната ад купання, што дзіваптушачка нікога з нас і не заўважала. I вось добра змачыўшы свой пуховы ўбор, птушачка гайсанула прама дзеду на галаву і, жвава крутануўшыся, борздзенька паляцела ў суседні з вёскаю лес.
А дзед глядзіць на нас і так радасна ўсміхаецца.
Глядзім, усё яшчэ маўклівыя і непарушныя, і мы на дзядулю нашага. Чакаем, што ён скажа.
— Бачыце,— пачулася нам,— пакупалася ў мяне, падзякавала і паляцела. Гэта ж ад такой пякельнай пагоды ў нас у наваколлі ўсе раўчукі і рэчачкі перасохлі... Дзе ж ёй, беднай, калі не ў мяне, асвяжыцца, бадзёрасці займець...
Здзіўленыя, убачыўшы такое, моўчкі глядзелі мы на нашага дзеда Мацвея.
1980
ВАСІЛЬ КАВАЛЬ
(1907—1937)
НОВЫ ЧЫРВОНААРМЕЕЦ
(3 аповесці «Санькасігналіст»)
У нашым ударным палку было адзінаццаць маленькіх чырвонаармейцаў. Іх называлі выхаванцамі. Служылі яны ў музычнай камандзе. Вучыліся на медзяных трубах, кларнетах і флейтах па нотах іграць песні і паходныя маршы.
Без музыкі і песняў цяжкімі здаюцца баявыя паходы. Мы любілі музыку, і песні, і гучныя маршы. За гэта мы таксама любілі нашых адзінаццаць маленькіх чырвонаармейцаў.
Аднойчы вясною ваенком прывёў дванаццатага.
Яму было год чатырнаццаць, быў ён худзенькі, невялічкі і спрытны, як лісіца. Ён стаяў сярод казармы — замурзаны, у вялікіх чаравіках на босую нагу, у шэрай паношанай куртачцы.
— Гэта новы чырвонаармеец,— сказаў ваенком і загадаў старшыні нашай роты звадзіць яго ў лазню і выдаць шынель, боты і шлем.
— Слухаю, таварыш ваенком,— адказаў наш старшыня Савонька.
Хлапчук уздрыгнуў і скоса паглядзеў на свае мокрыя чаравікі. Тут усё было дзіўным. Навокал у казарме была такая чыстата і такі ўзорны парадак, што хлапчуку, можа, у першы раз, стала сорамна за свае брудныя рукі.
— Ііш ты! — ціхенька свіснуў ён, схаваў рукі ў кішэні і ўжо смялей агледзеўся па баках.
Васіль Каваль
297
У куце, у пірамідзе, стаялі новенькія вінтоўкі, бліскучыя кулямёты. Ложкі, якія стаялі каля белай сцяны адным стройным радам, былі гладка засланы шэрымі коўдрамі. Хлапчук асабліва здзівіўся, калі ўбачыў на вокнах кветкі — чырвоныя, сінія, яны цвілі, як летам! На сценах былі плакаты з вялікімі літарамі, чорнымі і чырвонымі. Літары чамусьці заскакалі перад вачыма ў хлапчука. Ён перавёў позірк на партрэты.
Хлапчука абступілі плячыстыя рослыя чырвонаармейцы, аглядалі яго і ветліва ўсміхаліся. Хлапчук таксама пазіраў на іх знізу ўгору. Вочы ў яго блішчалі зпад крутога лба, часта міргалі бялёсымі раснічкамі.
— А ў вас тут дообра! — здзівіўся ён і, матнуўшы галавою на партрэты, весела прагаварыў: —А я іх усіх ведаю. Вось гэты, што на кані,— Варашылаў, а гэты — з вялікімі вусамі і ромбамі — Будзённы. Гэта пра іх спяваюць песні.
— Глядзі ты! Які баявы!
Адзін плячысты і высокі чырвонаармеец нагнуўся і запытаў:
— А як жа цябе, сарокаварона, зваць?
— Завуць — Санька, а па прозвішчу не сарокаварона, a — Шпак. А цябе як? — у сваю чаргу спытаў Санька.
Чырвонаармеец, усміхаючыся, ступіў крок наперад, выцягнуўся перад Санькам у струнку і з размаху прыклаў руку да круглай, коратка пастрыжанай галавы.
— Эге, пастой,— перабіў яго Санька,— да голай галавы рукі не прыкладаюць!
— Вінават!—нібы спалохана, выгукнуў чырвонаармеец, зняў з галавы ў таварыша шлем, надзеў яго і пад дружны рогат аддаў Саньку «рапарт».
Потым Санька надзеў белую сарочку і паверх
яе гімнасцёрку, якраз на яго ўзрост. А потым надзеў новыя боты і шынель, якраз не на яго ўзрост.
— Што велікаваты — гэта яшчэ лепш: навыраст будзе,— заўважыў Савонька.— Ты ж у нас будзеш расці хутка.
Санька ўсім быў задаволены.
— Няхай навыраст! Затое які шынель, якая шапка!
Ён доўга круціўся на адной назе перад вялікім люстрам і сам сабе падміргваў:
«От, які ты стаў, Санька! Замест старых чаравікаў у цябе новыя боты. Замест шапкі з аблупленым казырком новая, ды яшчэ з чырвонаю зоркаю. А пра шынель і гаварыць няма чаго: гэта не шынель, а шынелішча! Ну і Санька! Яго ніхто не пазнае з дзетдома».
Старшыня і Санька выйшлі з лазні і плячо ў плячо ішлі па шырокім двары на кухню. Санька выцягваўся на дыбачках і закідваў галаву, але ўсё роўна даставаў Савоньку толькі да пляча. Калі іх па дарозе напаткаў камандзір палка, старшыня прывітаўся і ўзяў пад казырок. Санька таксама прывітаўся, сказаў: «Добры дзень» і прыставіў да казырка руку — толькі не правую, a левую.
— У вашага камандзіра,— шэптам заўважыў Санька,— чорныя вусы і шрам на лбе. Ён, відаць, сярдзіты?..